Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 22:09, курсовая работа

Краткое описание

Сучасная сацыяльна-эканамічная рэальнасць патрабавала істотных змен у заканадаўстве краіны. Важнае значэнне для яго распрацоўкі і развіцця мае вывучэнне вопыту краін з рыначнай эканомікай і высокім узроўнем палітычнай культуры. Неабходным бачыцца і ўлік уласнага гістарычнага вопыту ў праватворчасці. Галоўнымі крыніцамі вывучэння феадальнага права Беларусі з’яўляюцца Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў.

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3
1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5
2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Прикрепленные файлы: 1 файл

Станавленне i развiцце грамадзянскага права феадальнай Беларусi XVXVI ст.doc

— 360.00 Кб (Скачать документ)

      Нават  у статутным заканадаўстве мы  не знаходзім, з сучаснага пункту  гледжання, усебаковага, поўнага,  паслядоўнага выкладання палажэнняў  грамадскага права з выдзяленнем  у асобныя раздзелы найбольш важных аднатыпных юрыдычных адносін і інстытутаў. Аднак у пэўнай ступені ўсе тое, з чым звычайна мае справу заканадаўца і навука, там прысутнічае, хаця б у якасці выкладання заканадаўцам феадальнай эпохі асноўных ідэй і норм-прынцыпаў.

      Прававыя адносіны, якія ўзніклі ў феадальнай дзяржаве адносна маемасці, складваліся з пэўных элементаў: суб’екта, аб’екта, права і абавязка. Сувязь паміж правам і абавязкам узнікала праз юрыдычны факт, пад якім разумеліся ўсялякія акалічнасці, якія цягнулі за сабой у адпаведнасці з законам тыя ці іншыя юрыдычныя наступствы. Юрыдычны факт з’яўляецца звычайна ці па волі асобы, якая ўступае ў праваадносіны, і тады гэта будзе юрыдычнае дзеянне (здзелка, правапарушэнне), ці залежнага ад яе волі, і тады гэта – юрыдычная падзея (сканчэнне тэрмінаў, нараджэнне, смерць). Усе гэта было добра вядома заканадаўцу эпохі феадалізма, хаця ўсіх гэтых паняццяў мы не знаходзім нават у Статутным заканадаўстве.

     Для праваадносін  характэрна тое, што яны не  знаходзяцца ўвесь час у стане спакою, але падлягаюць руху ў грамадзянскім абароце. Яны ўстанаўліваюцца, змяняюцца, спыняюцца. Заканадаўца феадальнага перыяду не ставіў мэтай ахапіць усе бакі і віды грамадзянскіх праваадносін, а засяроджваў сваю ўвагу на больш важных і галоўных, з яго пункту гледжання, відах праваадносін і іх элементаў.

     Заканадаўца  феадальнай эпохі пачынае ўсведамляць   і размяжоўваць фактычную, гаспадарча-спажывецкую,  прыроду рэчаў і прыметы юрыдычнай  ўмоўнай прыроды. Просты факт  валодання рэччу пачынае супрацьпастаўляцца больш фармалізаванаму, умоўна акрэсленаму праву ўласнасці. Апошняе разумеецца не толькі як валоданне і карыстанне маемасцю, але і распараджэнне ею, гэта значыць вызначэнне юрыдычнага лесу рэчаў. У сувязі з гэтым заканадаўца вызначае пэўны спосаб надання правоў уладальніку маемасці, прадугледжвае розныя дастатковыя сродкі замацавання права ўласнасці (дае падараваную грамату пасля першапачатковага захопу і г.д)

     Не ставячы  мэтай усебаковага і поўнага  рэгулявання ўсіх грамадзянскіх  праваадносін, заканадаўца значную ўвагу надае здзелкам, пад якімі разумеецца – выяўленні волі суб’ектаў права , накіраваныя на ўстанаўленне, змяненне або сніжэнне юрыдычных адносін. Для юрыдычнай здзелкі (інакш юрыдычнага  акта) перш за ўсе патрабавалася, каб яна праявілася знешне, прыняла адпаведную форму, па якой можна было б зрабіць вывад аб змесце. У Статуце 1588 г. надаецца ўвага больш тыповым і агульным. І таму толькі пералічвае віды здзелак, або гаворыць аб наступствах іх невыканання, дастаткова падрабязна гаворыць пра форму іх здзяйснення. Закон прадпісвае часам, каб выражэнне волі асобы ажыццявілася ў пісьмовай форме, або яшчэ засведчана органамі ўлады. Калі ж закон не прадугледжваў больш складанай формы, то выкарыстоўвалася простая, вусная. Заканадаўца канцэнтруе ўвагу не толькі па формах здзелак, але на ўмовах іх законнасці, правамоцтвах, бакоў і іншае.

      Акрамя  гэтага Статут 1566 г. нават змяшчае  ўзоры юрыдычных дакументаў, а  ў Статуце 1588 г. заканадаўца  змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных  ахове прыроды і падтрыманню яе рэсурсаў. Усе гэта сведчыць пра высокі ўзровень юрыдычнай тэхнікі і распацаванасць юрыдычнай тэрміналогіі.

     Увогуле  грамадзянскае права феадальнай  Беларусі характаразуецца дастатковай  рэгламентацыяй праваадносін, зладжаннасцю  і распрацаваннасцю асноўных прававых інстытутаў,  зразумеласцю і дакладнасцю юрыдычных фармулевак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2. АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНСТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

 

 

2.1. Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін.

 

      Суб'ектам права можа быць асоба, здольная ўступаць у юрыдычныя адносіны. Феадальная дзяржава не кожнага чалавека прызнавала здольным мець права ўласнасці, набываць права патрабавання, абавязвацца да пэўных дзеянняў. Сучасны грамадзянскi кодэкс замацоўвае раўнапраўе ўсiх суб’ектаў грамадзянска-прававых адносiн. Субъекты  гражданского права участвуют в гражданских отношениях на равных, равны перед законом, не могут пользоваться преимуществами и  привилегиями,  противоречащими  закону,  и имеют право без всякой дискриминации  на  равную  защиту прав и законных интересов (принциправенства участников гражданских отношений) [19, ст. 2].

     Суб'ектамі права ў феадальнай дзяржаве лічыліся: феадалы, сама дзяржава, царква, манастыры, гарады, свабодныя гараджане, сялянская грамада і свабодныя сяляне, хаця правамоцтвы апошніх паступова абмяжоўваюцца.

     Заканадаўству ВКЛ невядомы паняцці праваздольнасці і дзеяздольнасці суб'ектаў права, аднак заканадаўца дастаткова добра ўсведамляе іх, бо не за кожным чалавекам прызнае здольнасць мець правы і здзяйсняць юрыдычныя дзеянні. Праваздольнасць узнікала з моманту нараджэння чалавека. На яе ўплывалі такія фактары, як прыналежнасць чалавека да дзяржавы і пэўнага саслоўя, пол, узрост, стан псіхічнага і разумовага развіцця, месца жыхарства, рэлігійная прыналежнасць.

      Не размяжоўваючы, але ўсведамляючы паняцце дзеяздольнасці, заканадаўца ўстанаўлівае яе залежнасць перш за ўсё ад узросту асобы, г.зн. ад магчымасці ўсведамляць ім і ацэньваць юрыдычныя дзеянні і іх наступствы. Звычаёвае права звязвала гэту здольнасць са шлюбным узростам асоб. Статуты, імкнучыся да аднолькавасці грамадзянска-прававых адносін у дзяржаве, пачынаюць рэгламентаваць узрост паўналецця асоб: мужчын у асноўным з 18 гадоў, жанчын з 15 гадоў (Статут 1588 г. — з 13 гадоў).

     Аднак дасягненне гэтага ўзросту яшчэ не азначала поўнай дзеяздольнасці асобы, бо жанчыны, напрыклад, увогуле былі абмежаваныя ў правах, асабліва замужнія. Яны не маглі самастойна выступаць у судзе, а толькі ў суправаджэнні мужа. Дарослыя дзяўчаты да замужжа знаходзіліся пад апекай бацькоў або іншых асоб. Фактычна кожная жанчына павінна была мець апекуна, які выступаў ад яе імя ў судовым працэсе (або суправаджаў яе), або наймаць заступцу (асобу, якая замяшчала істца ці адказчыка ў судовым працэсе). У пазнейшыя часы правы жанчын некалькі павялічваюцца, асабліва гэта тычыцца ўдоў, якія надзяляюцца некаторымі правамоцтвамі адносна маёмасці, якую меў у мінулым яе муж.

     Непаўналетнія ж дзеці  былі пад апекай бацькоў, а ў выпадку смерці апошніх - пад апекай іншых асоб, у першую чаргу - бліжэйшых сваякоў. Аднак закон агаворвае выпадкі ўдзелу непаўналетніх у грамадзянска-прававых адносінах, часцей за ўсё пры ўмове згоды апекуноў [9, р.VI, арт. 3].

     На дзеяздольнасць асоб уплываў разумовы і псіхічны стан чалавека. Псіхічна хворыя людзі (т.зв. «шалёныя»), а таксама асобы, якія былі не здольныя разумець сутнасці і характару сваіх дзеянняў («дурні»), пазбаўляліся магчымасці ўступаць у грамадзянска-прававыя адносіны, і іх замяшчалі апекуны.

     Праваздольнасць асобы перш за ўсё залежала ад прыналежнасці яе да дзяржавы.

     Прававы  статус іншаземца быў істотна  інакшым, чым прававы статус  «літвіна» - падданага дзяржавы, аб чым сведчаць законы ВКЛ. Так, Статуты забаранялі іншаземцам набываць ва ўласнасць нерухомую маёмасць на тэрыторыі дзяржавы, займаць службовыя пасады [7, р. III, арт. 3], [9, р. III, арт. 3]. Жанчына-літвінка, якая выходзіла замуж за іншаземца, як правіла, атрымлівала прыданае ў грашовай суме, нерухомасць павінна была застацца ў дзяржаве [7, р. IV, арт. 9]. Замацоўваліся ў законах і іншыя абмежаванні ў адносінах да іншаземцаў, якія, аднак, на практыцы часта парушаліся.

     Поўная праваздольнасць асобы мела на ўвазе не толькі наяўнасць падданства дзяржавы, але і стан свабоды, у тым ліку і самастойнае становішча ў сям'і. Некаторыя катэгорыі асоб зусім пазбаўляліся правоў або абмяжоўваліся ў іх. У прыватнасці, закон замацоўваў значныя абмежаванні правоў бенкартаў - незаконнанароджаных, пазашлюбных дзяцей. Прававое становішча дзяцей, народжаных «не з венчальною и не шлюбною жоною» было вельмі складаным. Калі муж пры жыцці сваёй жонкі меў пабочных дзяцей, ён не мог завяшчаць ім ніякай маёмасці. Нават пасля смерці жонкі, калі ён жаніўся на маці сваіх пабочных дзяцей і яна нараджала яму новых, усе дзеці аднолькава разглядаліся Статутам 1588 г. як бенкарты і не мелі права на спадчыну ад бацькі [9, р. III, арт. 28].

     Поўнай  праваздольнасцю ў ВКЛ валодалі асобы, якія належалі да саслоўя шляхты, аднак пры ўмове добрага імя і гонару. Абмяжоўваліся ў правах тыя асобы, якія ў судовым парадку былі пазбаўлены гонару і адпаведна шляхецкага статусу. У пэўнай ступені абмяжоўвалася дзеяздольнасць шляхціцаў, якія парушалі нормы шлюбна-сямейных адносін. Як суб'ект феадальнага права, які меў пэўны прававы статус, часткова абмяжоўваўся ў прыватным праве і Вялікі князь (не мог уступіць у шлюб без дазволу сойма, распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і інш.).

     Поўнасцю  пазбаўляліся ўсіх правоў у  дзяржаве т.зв. вываланцы (баніты) — асобы, належачыя да саслоўя шляхты, якія былі асуджаны да выгнання за межы дзяржавы. Вываланцы аб'яўляліся па-за законам, іх жонкі лічыліся ўдовамі, а дзеці - сіротамі.

     На працягу  ХV - ХVІ стст. павялічваецца дзеяздольнасць сярэдніх і дробных феадалаў. Ліквідуюцца абмежаванні адносна распараджэння імі нерухомай маёмасцю, заканадаўча афармляецца права поўнай уласнасці на зямлю і валоданне залежнымі людзьмі.

     Паралельна  з павелічэннем правоў феадалаў абмяжоўваецца праваздольнасць і дзеяздольнасць людзей «простага стану». Станаўленне прыгонніцкіх адносін суправаджалася замацаваннем правоў феадала не толькі на сялянскія землеўладанні, але і на асобу селяніна. Аднак, валодаючы галоўным сродкам сельскагаспадарчай вытворчасці - зямлёй, феадал сам не мог яе абрабляць, а селянін, абрабляючы зямлю, не меў на яе права ўласнасці, таму абодва суб'екты права ў поўнай ступені былі залежнымі адзін ад другога. Абмяжоўваючы правы селяніна, феадал звычайна паважаў нормы звычаёвага права, зразумела, калі гэта не закранала непасрэдна яго інтарэсаў.

     Паступовае  звужэнне правоў селяніна адбывалася  ва ўсіх сферах праваадносін  і перш за ўсё ў грамадзянска-прававой сферы. Сяляне пазбаўляюцца права распараджэння зямлёй, паступова зямля замацоўваецца ва ўласнасці феадала. Без згоды свайго пана селянін не мог ажыццяўляць здзелкі нават з рухомай маёмасцю, перадаваць маёмасць у спадчыну і нават браць шлюб. Пагаршаюцца ўмовы працы селяніна, уводзіцца прымусовая праца на карысць феадала і г. д.

     Паступовае  афармленне права феадальнай уласнасці на зямлю не толькі давала, але і гарантавала феадалам у XVI ст. магчымасць ажыццяўляць здзелку з зямлёй разам з сялянамі, якія яе насялялі. Пры гэтым да новага ўладальніка пераходзілі ўсе правы адносна залежнага насельніцтва, у тым ліку і права вышуку і звароту збеглага селяніна. 3 цягам часу сяляне пераўтвараюцца з суб’екта права ў яго аб’ект, чаму садзейнічала і ўзнікшае ў далёкія часы права феадалаў судзіць сваіх людзей у межах уласных уладанняў. У межах феадальнага ўладання спрэчкі паміж сялянамі вырашаў сам феадал, або па яго даручэнні адпаведны ўраднік. Грамадзянскія іскі сялян па-за межамі феадальнага ўладання прадстаўляў сам феадал, таму што ў большасці сяляне не мелі самастойнага права іску да трэціх асоб. Толькі ў выпадку адмаўлення феадала ад разгляду адпаведнага іска справа пераходзіла да вялікакняжацкай юрысдыкцыі.

     Увогуле,  праваздольнасць гараджан, рэгламентаваная  заканадаўствам дзяржавы, залежала  ад шэрагу абставін: прыналежнасці  горада, наяўнасці граматы на  магдэбургскае права, зафіксаванага ў ёй прававога статуса горада, канкрэтных правоў і абавязкаў насельніцтва і інш.

     Феадальнае  права ведала і такіх калектыўных  суб'ектаў права, як сябры. Існавалі  сябры ў лоўлі рыбы, у валоданні  млынамі і інш. Часам сяляне  асядалі на землях гараджан і за гэта дзяліліся з імі вынікамі сваёй працы. Называлі іх сябры гарадскія. Тэрмін «сябры» ахопліваў як кроўных родзічаў, так і іншых асоб, якія не былі звязаны паміж сабой кроўнымі адносінамі, але прымалі ўдзел у агульнай уласнасці.У Статутах наглядаецца тэндэнцыя змены назвы сяброў на ўдзельнікаў.

     Самастойнымі  суб’ектамі феадальнага права  былі: сама дзяржава і царква. Складаныя ўзаемаадносіны гэтых  прававых суб’ектаў перыядамі  прыводзілі да абмежавання праваздольнасці  той ці іншай царквы (праваслаўнай, каталіцкай і інш.), у тым ліку і ў адносінах да нерухомай маёмасці.

      Феадальны  закон звяртае асаблівую ўвагу  на аб’ект права і ў першую  чаргу на рэчы. Аб’ектамі рэчавага  права феадальнай Беларусі былі  маенткі з залежнымі людзьмі, ворыўныя землі, лясы, лугі, рэкі, чэлядзь нявольная, рознага роду пабудовы, жывела, прадукты сельска-гаспадарчай і рамеснай вытворчасці, лясных промыслаў і інш. Аднак трэба заўважыць і адзначыць, што разуменне паняцця аб’екта права адрознівалася ад сучаснага.  Феадальнае права ўключала абмежаваны шэраг аб’ектаўтаў грамадзянска-прававых адносiн. Сучасны пералiк аб’ектаўтаў значна пашыраны. К объектам гражданских прав относятся:

     вещи,  включая   деньги  и  ценные бумаги, иное  имущество, в том

числе имущественные права;

     работы  и услуги;

     охраняемая  информация;

     исключительные    права    на    результаты    интеллектуальной

деятельности (интеллектуальная собственность);

     нематериальные  блага [19, ст. 128].

    Аб’ектам грамадзянскага права лічылася ўсе тое, што магло служыць сродкам ажыццяўлення інтарэсу і ў першую чаргу гэта рэчы, г.зн. прадметы матэрыяльнага свету, а таксама дзеянні іншых асоб адносна перадачы рэчаў, асабістых паслуг, прыкладванняў уласнай рабочай сілы. Рэчы і чужыя дзеянні, якія складваюць эканамічныя даброты і запас такіх даброт, што знаходзіцца ў валоданні пэўнай асобы, называюцца маемасцю – з эканамічнага пункту гледжання. З юрыдычнага ж – пад маемасцю разумеюць сутнасць маемасных, г.зн. належачых грашовай ацэнцы юрыдычных адносін. Такім чынам змест маемасці з юрыдычнага пункту гледжання выяўляецца ў сучаснасці рэчаў, належачых асобе па праву ўласнасці і ў сілу іншых рэчавых правоў і ў сукупнасці правоў на чужыя землі, тым больш для  феадальнага закону была характэрнай недастатковая распрацаваннасць прававых паняццяў. У Статутах маемасць носіць назву «маетность» або «добра», і гэтымі фармулеўкамі ахопліваецца як нерухомая маемасць (зямля, маенткі), так і рухомая (хатнія рэчы, каштоўнасці і іншае). Аб апошніх заканадаўца часам гаворыць у агульным плане – «иншие всякие добра о пожитку иного именья».

Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.