Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 22:09, курсовая работа

Краткое описание

Сучасная сацыяльна-эканамічная рэальнасць патрабавала істотных змен у заканадаўстве краіны. Важнае значэнне для яго распрацоўкі і развіцця мае вывучэнне вопыту краін з рыначнай эканомікай і высокім узроўнем палітычнай культуры. Неабходным бачыцца і ўлік уласнага гістарычнага вопыту ў праватворчасці. Галоўнымі крыніцамі вывучэння феадальнага права Беларусі з’яўляюцца Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў.

Содержание

УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………...3
1 ФАРМІРАВАННЕ І РАЗВІЦЦЕ ЗАКАНАДАЎСТВА ВКЛ У ГАЛІНЕ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА…………………………………………………………5
2 АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ ІНТЫТУТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………… 10
2.1 Суб'екты і аб’екты грамадзянска-прававых адносін…………………...…10
2.2 Рэчавае права…………………………………………………………………...14
2.3 Сервітуты…………………………………………….………………………….21
2.4 Залогавае права……………………………………..…………………………..23
2.5 Абавязацельнае права………………………………….…………………...…27
2.6 Спадчыннае права………………………………………………………….…..34
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………………...…..38
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Прикрепленные файлы: 1 файл

Станавленне i развiцце грамадзянскага права феадальнай Беларусi XVXVI ст.doc

— 360.00 Кб (Скачать документ)

     У XV - пачатку XVI ст. саслоўе шляхты, якое пакуль яшчэ фарміруецца, пачынае засяроджваць у сваіх руках значную колькасць зямлі і таму імкнецца засцерагчыся ад магчымых замахаў на ўласныя правы з боку іншаземцаў. Шляхта не толькі актыўна выступае супраць пераходу хаця б невялікай часткі зямель у рукі іншаземцаў, але і патрабуе заканадаўча аформіць свае патрабаванні. Дзяржава вымушана лічыцца з інтарэсамі мацнеючага саслоўя. У першым Статуце 1529 г. гаспадар урачыста абяцае: на тэрыторыі дзяржавы не будзе даваць «зямель и городов, и мест, и которых-колве дедицств, и держаня, и тех которых-колве врядов наших або частей и достойности жадному обчому, але толко прирожоным а тубылцом, тых земель наших Великого князьства...» [7, р. III, арт. 3]. Шляхта заканадаўчым шляхам засцерагала сябе ад магчымага пранікнення ў яе асяроддзе іншаземцаў. Аднак на практыцы гэты артыкул неаднойчы парушаўся, і іншаземцы атрымлівалі землеўладанні (нават цэлыя стараствы), з прычыны чаго ўзнікалі непаразуменні і спрэчкі паміж гаспадаром і прадстаўнікамі шляхецкага саслоў'я [10, ст. 474].

     Статут 1566 г., забараняючы іншаземцам валодаць зямлёй у дзяржаве і папярэджваючы, што ў адваротным выпадку маёмасць павінна  быць вернута «до столу і скарбу», робіць, аднак, выключэнне для тых іншаземных асоб, якія набылі маёмасць «з ласки и данины» Вялікага князя або якім-небудзь «иншым правом», аднак абавязвае іх несці пры гэтым адпаведную земскую службу. Акрамя таго, Статут патрабуе ад іншаземцаў не займаць у дзяржаве якой-небудзь свецкай , або духоўнай пасады, бо інакш маёмасць можа быць адабраная [7, р. III,   арт. 9].

     Статут 1529 г. гарантаваў шляхце недатыкальнасць такіх уладанняў пры ўмове адсутнасці прэтэнзій з боку іншых асоб «будет нихто ся  не припоминал бы добре таковый и листов не мел на то...» [7, р. I, арт. 15]. А каб абараніць правы землеўладальнікаў, устанаўліваўся тэрмін іскавай даўнасці на такую зямлю - 10 гадоў.

     У адносінах  да рэгламентацыі статуса землеўладанняў  заканадаўца ішоў насустрач патрабаванням  жыццёвай практыкі. Актыўнае развіццё ў XVI ст. сельскай гаспадаркі спрыяла попыту на нерухомую маёмасць. Зямля робіцца важным прадметам дагаворных адносін. Абмежаванні ж, устаноўленыя Статутам 1529 г., не задаволілі шляхту, як раней не задавальняў яе і розны прававы статус землеўладанняў.

     Распрацаваны  па патрабаваннях сярэдняй і  дробнай шляхты Статут 1566 г. спачатку захаваў папярэднія абмежаванні адносна распараджэння зямлёй, аднак сустрэў незадаволенасць і актыўнае супрацьдзеянне шляхты. У сувязі з гэтым Берасцейскі сойм 1566 г. скасаваў адпаведны артыкул і дазволіў усім землеўладальнікам без усялякіх абмежаванняў распараджацца бацькоўскай, мацярынскай, выслужанай, купленай маёмасцю і, калі шляхціц вырашаў сваю нерухомую маёмасць «отдати, продати, даровати, и записати, заставити, от детей и близких отдалити», ужо не трэба было звяртацца за дазволам у дзяржаўныя органы. Закон патрабаваў толькі адпаведнага заканадаўчага афармлення здзелкі з нерухомасцю, у першую чаргу - запісу ў спецыяльных актавых кнігах [8, р.VII, арт. 1].

     Правядзенне  зямельнай рэформы суправаджалася  шэрагам мерапрыемстваў, у аснове якіх ляжалі ўставы каралевы Боны (1549,1522 гг.) і Жыгімонта-Аўгуста 1557 г. Каралева Бона зрабіла спробу стварыць новыя формы землекарыстання і землеўладання ў ВкЛ. Рэформа суправаджалася суцэльнай праверкай правоў на зямлю. Яна закранала інтарэсы ўсіх асоб, якія мелі дачыненне да зямлі, таму выклікала незадаволенасць самых розных груп насельніцтва.

     Агульныя  прынцыпы правядзення зямельнай  рэформы былі выкладзены ў  невялікім эканамічным настаўленні  каралевы Боны. Гэта рэформа з’явілася  па сутнасці аграрнай рэвалюцыяй, якая гвалтоўна парывала з застарэлымі формамі землекарыстання і землеўладання і клала канец незаконнаму валоданню зямлёй. Рэформа па сутнасці стала заканамерным этапам развіцця сельскай гаспадаркі. Каралева Бона, магчыма, у пэўнай ступені паскорыла гэты працэс.

     Рэформа  суправаджалася ўмацаваннем феадальнай  сістэмы гаспадарання на зямлі,  знішчэннем старажытнага сямейна-родавага  землеўладання, замест якога ўводзілася  індывідуальнае, з канкрэтнай адзінкай  вымярэння зямлі - валокай, якая станавілася і адзінкай абкладання насельніцтва.

     У выніку рэформы  з'явіўся і новы від гаспадарання  на зямлі - фальваркі, пад якія  адводзіліся лепшыя землі.

     К канцу XVI ст. канчаткова афармляецца феадальна-шляхецкае землеўладанне з яго характэрнымі рысамі. Спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі складаюцца інвентары - вопісы ўладанняў. Прычым поўныя вопісы ўтрымлівалі тры часткі, з якіх у першай змяшчаліся звесткі пра жылыя і гаспадарчыя пабудовы феадальнага двара, іх архітэктуру, планіроўку, маёмасць (памеры зямлі, колькасць жывёлы, апісанне млыноў, бровараў і інш.), а таксама крыніцы і памеры прыбытку. У другой частцы апісваліся воласці з вёскамі, мястэчкамі, гарадамі, якія ўваходзілі ў феадальнае валоданне. Трэцяя частка інвентароў была прысвечана відам, памерам, спосабам вылічэння феадальных павіннасцей, дзяржаўных падаткаў, узносаў духавенству, тэрмінам іх платы і ўмовам карыстання ляснымі ўгоддзямі, вадаёмамі, пашамі. Кароткія ж інвентары змяшчалі звесткі толькі пра панскую гаспадарку ці пра воласць. Разнавіднасцю кароткіх інвентароў былі т.зв. «берчакі» - пералік сялянскіх гаспадарак з паказам надзелу, натуральнага і грашовага чыншу.

     Усе гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі развіццю і ўмацаванню рэчавых правоў шляхецкага саслоўя ў адносінах да нерухомай маёмасці.

     У адносінах да землеўладання і землекарыстання людзей «простага стану» трэба адзначыць, што ў менш значнай ступені ўдзельнічалі ў грамадзянскім тавараабароце землі сялян і гараджан, якія ў адрозненне ад шляхты лічыліся людзьмі «простага стану». У старажытнасці сяляне на падставе звычаёвага права лічыліся ўласнікамі тых зямель, якімі валодалі ў выніку першапачатковага захопу, спадчыны, падаравання і г. д. Яны дастаткова свабодна распараджаліся гэтымі землямі. Аднак у працэсе складвання феадальна-прыгонніцкіх адносін сяляне паступова пазбаўляюцца права на асноўны сродак вытворчасці.

     Працэс пазбаўлення  сялян зямлі ішоў паралельна  з працэсам умацавання феадальна-шляхецкага  землеўладання і запрыгоньвання сялян. Толькі з цягам часу феадалы набылі манапольнае права на зямельную ўласнасць. У ХV – першай палове  ХVІ ст. феадалы вымушаны былі яшчэ лічыцца з так званай «старыной», г.зн. з тымі нормамі звычаевага права, якія былі выпрацаваны шматвяковай практыкай.

     У працэсе барацьбы  за права свабоднага і поўнага распараджэння зямлею феадалы патрабавалі заканадаўчай рэгламентацыі прыналежнасці гэтага права толькі непасрэдна іхняму классу. Са свайго боку сяляне ўвесь час упарта змагаліся за захаванне  «старыны».

     Аналізуючы сялянскае землеўладанне феадальнай Беларусі і спасылаючыся на новыя дакументы і даследванні, В.Ф.Голубеў лічыць, што хаця да сярэдзіны ХVІ ст. у заканадаўстве ВКЛ адсутнічала канкрэтная забарона сялянам распараджацца зямлей, аднак на практыцы вельмі часта прадстаўнікі ўлады адмаўлялі сялянам у зацвярджэнні дагавораў куплі-продажу зямлі па прычыне таго, што «мужык мужыку зямлю на вечнасць продати не можа». Аднак выпадкі распараджэння зямельнай уласнасцю з боку сялян сустракаюцца яшчэ дастаткова доўгі час [12, ст. 23]. Феадалы паступова ўмацоўвалі свае пазіцыі ў эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы і ў пачатку ХVI ст. паставілі пытанне аб заканадаўчым замацаванні сваіх правоў, асабліва адносна права на зямлю і селяніна. Статут 1529 г. у агульнадзяржаўным маштабе ўстанавіў, што зямлей феадальна-залежнага селяніна распараджаецца яго ўладальнік-феадал [7, р.VI, арт. 10]. Пры гэтым абаранялася пад пагрозай пазбаўлення зямлі і пасеву купляць або браць зямлю ў чужых людзей без дазволу іх ўладальнікаў [7, р . VII, арт. 21]. З цягам часу, закон ужо не гаворыць аб сялянскім праве на зямлю, а засталося толькі права на рухомую маемасць на якой ен выконваў абавязак [9, р .VIII, арт. 9]. У інвентарных кнігах зарэгістраваны  і выпадкі куплі-продажу зямлі сялянамі, хаця і з дазволу феадала. Дзяржаўныя сяляне прадавалі зямлю не толькі іншым дзяржаўным сялянам, але часам іншым залежным людзям або і прадстаўнікам прывілеяванага саслоўя [15, ст. 80]. Сяляне імкнуліся абараніць і захаваць свае правы на зямлю і адначасова павялічыць колькасць раллі шляхам распрацоўкі пустэч, выкарчоўвання лесу і інш.

     У выніку  аграрных пераўтварэнняў к канцу XVI ст. на Беларусі асноўнымі ў дзяржаўных уладаннях сталі два віды сялянскага землекарыстання: валока (на захадзе і ў цэнтры), служба (на ўсходзе).

     У ходзе зямельнай  рэформы, якая ахапіла да канца  XVI ст. усе віды феадальнага землеўладання, феадалы замацавалі манапольныя правы на зямлю і ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі і інтарэсамі выбіралі самую зручную і выгадную форму эксплуатацыі. Працэс пазбаўлення сялян зямлі суправаджаўся іх запрыгоньваннем, замацаваннем за канкрэтным уладальнікам. Першы Статут 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці пакрадзеных сялян і рэгламентаваў адміністрацыйную адказнасць тых, хто хаваў іх. У Статуце 1588 г. быў падоўжаны тэрмін адшуквання беглых да 20 г., а сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, пазбаўляліся права пераходу і станавіліся «непахожымі» людзьмі.

     Феадальная зямельная  ўласнасць к канцу XVI ст. выступала ў трох асноўных відах дзяржаўнай, феадальна-шляхецкай і царкоўнай. Пануючае становішча сярод іх паступова пачынае займаць шляхецкая землеўласнасць, дзе галоўную ролю адыгрывалі буйныя магнацкія землеўладанні.

      Манапольны характар  феадальнай уласнасці на зямлю,  іх эканамічныя і палітычныя прывілеі ўплывалі на фарміраванне і развіццё гарадоў.

     Для ВКЛ XV—XVI стст. характарызуюцца бурным развіццём рамеснай вытворчасці: ювелірнай справы, апрацоўкі металу, дрэва і інш. Актыўна развіваліся гарбарна-рымарная, шавецкая, кушнерская, ткацкая справы. Усё гэта актыўна ўплывала на развіццё грамадзянскіх праваадносін, у першую чаргу дагаворных і абавязацельственных. 3 цягам часу наладжваецца пастаянны гандаль у лаўках і крамах. Працэс развіцця гандлёвых адносін, складвання ўнутранага рынку садзейнічаў усталяванню адзінай грашова-вагавай сістэмы. 3 эканамічным умацаваннем дзяржавы, што знайшло адлюстраванне ў гарантыі кошту сваіх грошай, і ўвядзенні лічбавай грашовай сістэмы (не па вазе манеты, а па наміналу, часам па прымусоваму курсу), пачынае актыўна фарміравацца крэдытная сістэма і адпаведна пашыраецца сфера грамадзянскіх праваадносін.

     Існаванне на тэрыторыі  Беларусі значнай колькасці гарадоў (у тым ліку і прыватнаўласніцкіх) аказвала значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ўсяго грамадства. Гарадское насельніцтва ўвесь час змагалася за павелічэнне сваіх правоў, асабліва гэта тычылася права ўдзелу ў палітычным жыцці дзяржавы і права валодання зямлёй. Вялікакняжацкя (дзяржаўныя) гарады знаходзіліся ў вялжакняжацкім дамене і належалі ўладзе княжацкіх адміністрацыйных асоб. Насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў, якія належалі феадалам і падпарадкоўваліся ім, несла павіннасць на карысць канкрэтнага ўладальніка горада і было выключана з-пад улады дзяржаўных асоб. Існаванне фальваркаў таксама звязана з існаваннем прыватнаўласніцкіх гарадоў, паколькі гэтыя гарады былі гаспадарчымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі магнацкіх латыфундый. Наяўнасць даволі вялікай колькасці гарадоў, якія належалі феадалам, значна ўплывала на развіццё капіталістычных адносін і надавала спецыфіку эканамічнаму развіццю феадальнай Беларусі.

    Гарадское насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў мела свой юрыдычны статус, як і ўвогуле гарадское насельніцтва выдзялялася з усёй масы «людзей простага стану».

     Увогуле  асновай ўсяго грамадзянскага  права з’яўляецца права ўласнасці, права на сервітуты, залогавае права. Статуты адлюстроўваюць працэс станаўлення і развіцця гэтых правоў у ВКЛ у ХVI ст. Асаблівая ўвага надавалась праву ўласнасці на землю, таму што яна была галоўным сродкам існавання і крыніцай улады. Падрабязна Статуты вызначалі прававы статус вялікакняжацкіх уладанняў і прававы статус уладанняў шляхты.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 2.3. Сервітуты

 

     Звязаныя, як правіла,  з зямельнымі ўладаннямі, сервітуты  ўзыходзяць да калектыўнай зямельнай  уласнасці абшчыны. Яны ўяўляюць  сабой рэчавае права адносна  карыстання чужой маёмасцю ў  інтарэсах пэўнай асобы. Такім  чынам, падставай утварэння ўгоддзяў, інакш сервітутаў, было надзяленне дзяржаўнай зямлёй прыватных уласнікаў.

     Характэрную  рысу сервітута складае належачая  яму рэчавая ўласцівасць. Сервітуты  проціпастаўляюцца карыстанню чужой  рэччу, якое грунтуецца на абавязацельных праваадносінах. Права карыстання чужой рэччу мае розны аб'ём. Сервітугы — гэта права на частковае карыстанне рэччу ў тых ці іншых строга вызначаных адносінах, адпаведна тым прызначэнням, якія мае рэч пры ўстанаўленні сервітута. Зараз пад сервiтутам разумеецца: собственник  недвижимого  имущества  (земельного  участка, другой  недвижимости)  вправе  требовать  от  собственника соседнего земельного  участка,  а  в  необходимых  случаях - и от собственника другого    земельного    участка   (далее   -   соседнего   участка) предоставления  права  ограниченного  пользования  соседним участком (сервитута) [19, ст. 268].

      Даючы права карыстання рэччу, сервітут не пашыраецца на права распараджэння, якое застаецца за ўладальнікам.

     Вытокі сервітутнага права феадальнай Беларусі мы знаходзім у старажытным звычаёвым праве. Сервітуты, як права частковага карыстання чужой маёмасцю ў вызначаных звычаямі межах, добра вядомы на ўсіх этапах развіцця феадальнай дзяржавы. Без сервітуту дробная землеўласнасць была б пастаўлена ў бязвыхаднае становішча. Задача іх заключалася ў забеспячэнні гаспадарчых інтарэсаў за кошт прыродных багаццяў іншых.

     Сяляне  феадальнай Беларусі ўвесь час  вялі барацьбу за захаванне  сваіх сервітутных правоў. Асноўным заняткам пэўнай часткі сялян было паляванне. Сервітут зверабойнага, птушынага палявання, рыбнай лоўлі ўстанаўліваўся звычайна не на карысць пэўнай асобы або ўласніка пэўнага зямельнага надзелу, а на карысць жыхароў пэўнай мясцовасці. Пры ўстанаўленні сервітута замацоўваліся пэўныя правілы (межы) карыстання сервітутным правам.

     Сервітутнае права спачатку рэгламентавалася старажытным звычаёвым правам, а пазней заканадаўствам ВКЛ. Статут 1529 г. таксама гаворыць аб захаванні старых “привилеев и звычаев” і рэгламентуе права карыстання на чужых землях борцямі, сенажацямі, азёрамі, бабровымі гонамі і хмельнікамі [11, ст.133-134].

Информация о работе Станаўленне і развіцце грамадзянскага права феадальнай Беларусі XV-XVI ст.