Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2015 в 11:25, курсовая работа

Краткое описание

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50

Заключэнне............................................................................................59

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

У беларускіх сатырычных прыпеўках, напісаных у гады вайны, у адпаведнасці з новымі задачамі і тэмамі былі па-новаму выкарыстаны традыцыі гэтага віду паэзіі. Тут мы назіраем старыя матывы песенна-частушачнай творчасці побач з новым зместам:

                      Ты кукуй, кукуй, зязюля,

                      На зялёнай на мяжы.

                      Ты ляці стралою, куля,

                      Чэрап фрыцу праніжы.    [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 121]

Старыя прыёмы ў новых умовах набываюць новае значэнне. Паралелі і аналогіі трацяць свій абстрактны характар. У большасці выпадкаў яны не адарваны ад тэмы, а дапамагаюць яе вырашэнню, служаць фонам для дзеяння. Такую ж ролю выконваюць пейзажныя замалёўкі, апісанне з’яў прыроды:

                        Загудзе мяцеліца,

                        Снег кругом пасцелецца,

                        А прыцісне маразец –

                        Будзе Гітлеру канец. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 64]

У частушках ваеннага часу выразна адчуваецца імкненне замяніць традыцыйныя зачыны і абстрактныя паралелі непасрэдным зваротам да тэмы:

                      Білі фрыцаў мы зімой,

                      Пакалоцім і вясной,

                      Бо пара даўно настала,

                      Каб звяроў зямля забрала.[“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 43]

Пры гэтым вырашэнне тэмы частушкі адбываецца ў дакладных, падобных на афарызмы, чоткіх і вострых формах:

                         Не дадзім мы немцу сала,

                         А дадзім яму свінец.

                         К бою ўся краіна ўстала  –

                         Будзе Гітлеру канец. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 67]

Іронія ўжывалася не толькі ў парадыйных частушках, але была пашырана і ў іншых выпадках. Так, напрыклад, яна часта праяўлялася ў манеры характарызаваць з’яву словамі, значэнне якіх было адваротнае сапраўднаму становішчу спраў:

                         Запытаўся Ганс у Вілі:

      • Як цябе ў Расіі білі?
      • Білі злёгку і не шмат,

Там не многа нашых страт:

Вось нагу я страціў сам,

Капітан наш – роту,

Генерал жа страціў там

Ваяваць ахвоту.  [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 105]

Іранічны сэнс частушак надаваўся і манерай аўтара гаварыць аб пагардлівых адносінах да ворага ў наўмысна лагодных выразах. Напрыклад:

Піша Гансу з Кёльна пап,

Шле свій бацькаўскі паклон:

      • Добра, Ганс, умееш драпаць,

                         Як сапраўдны чэмпіён. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 105]

Сатырычны эфект у частушцы дасягаўся і з дапамогай гіпербалы, якая ўжывалася не толькі для больш вобразнага выражэння думкі, але і надавала гэтай думцы пэўную сатырычную афарбоўку. Напрыклад:

Куль мы немцам не шкадуем:

Пасылаем густа.

Партызаны скрозь шынкуюць

Фрыцаў на капусту. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 97]

Такую ж ролю адыгрывалі і перамяншэнні. Гэта можна назіраць у вершы “Дык будзь жа пракляты”. Тут расказваецца, як Гітлер выслаў самалёты, каб знішчыць партызан.

                              Бамбілі, бамбілі –

                             Сароку забілі,

                              Другі раз бамбілі –

                              Хвост цюцьку адбілі. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 95]

Такім чынам, беларускія пісьменнікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, будуючы сатырычную частушку на аснове традыцый савецкай частушкі, унеслі ў гэты від паэзіі новыя, патрэбныя і блізкія часу вобразы і мастацкія сродкі.

Сярод сатырычных твораў ВАв сустракаліся і загадкі. Праўда, форма загадкі ўжывалася ў сатыры часцей за ўсё як прыём.

                               Пуза з гумапластыкі,

                               На мундзіры свастыка,

                               Ёсць усё, што ўкрадзена.

                               Што гэта за гадзіна? [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 94]

Прыведзеныя радкі з’яўляюцца не ў поўным сэнсе загадкамі, пытанні ў канцы верша – гэта толькі даніна жанру. На самай справе ў падобных вершах нічога загадкавага няма. У іх зусім выразна раскрываюцца такія рысы, як бяздушнасць, зладзейскія манеры і інш., а хто з’яўляецца носьбітам гэтых якасцей – указваецца або адразу ў тэксце, напрыклад: “Што такое фрыц? Да бою падлец, пасля бою – мяртвец”, або падкрэсліваецца такімі трапнымі дэталямі, як “на мундзіры свастыка” і г.д. Затое кантраснае спалучэнне загадкавай формы з выкрывальным зместам стварае сатырычны эфект.

Пасля таго, як наш народ выгнаў ворага за межы СССР, тэма хуткай перамогі стала вядучай тэмай сатырычнай літаратуры, якая ў гэты час стаяла перад новай задачай – садзейнічаць набліжэнню дня перамогі, дня трыумфу свабоды і гуманнасці над зрынутым чалавеканенавісніцтвам і варварствам германскага фашызма. Сюжэты многіх твораў прадстаўлялі сабою своеасаблівы мастацкі агляд слаўнага шляху савецкага народа ў барацьбе з захопнікамі ад пачатку вайны да апошняга яе дня.  У такіх творах блізкая і канчатковая перамога разглядалася як лагічны канец, як апошняе звяно ў ланцугу падзей, што пачаліся ў ліпені 1941 г. нягледзячы на тое, што творы-агляды адных і тых жа падзей тояць у сабе небяспеку паўтораў, аднастайнасці кампазіцыі і сюжэту, беларускія паэты стваралі не толькі цікавыя па зместу і дасціпнасці, але і сапраўды мастацкія творы, у якіх выяўлялася і аўтарская вынаходлівасць, і пісьменніцкае майстэрства. Большасць твораў гэтага цыкла пабудавана на цэлым шэрагу рэзкіх супрацьпастаўленняў: паказу пачатку захопніцкага паходу фашыстаў і яго канца; спадзяванні захопнікаў і сапраўдны ход справы і г.д.

Сярод вершаў таго часу найбольш цікавым можна назваць верш М.Лужаніна “Ад ракі і да ракі”, падпісаны псеўданімам Ал.Даведка і змешчаны ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў № 140.

У аснове верша  - простая і ясная сюжэтная лінія: пад магутным напорам Савецкай Арміі няўмольна коцяцца ў Германію ад аднаго ўмацаванага рубяжа да другога разбітыя нямецкія арміі. Разам з тым аўтар высмейвае мноства слабых бакоў, з’яў і фактаў з жыцця варожага лагера, вартых пяра сатырыка. Кожны радок верша поўны бадзёрасці, весялосці, дасціпнасці і прадчування перамогі. Твор пабудаваны на супрацьпастаўленні. Гэты прыём ужываецца не толькі для пабудовы верша ў цэлым, але і для замалёўкі асобных момантаў. Напрыклад, высмейваючы панічнае бегства фашыстаў пад націскам Савецкай Арміі, пісьменнік супрацьпастаўляе самасупакойваючыя мары гітлераўцаў сапраўднасці.       З Волгі-матухны ракі

                             Бегма беглі прусакі

                             І крычалі:

                             - За Дняпром

                             Адпачнём і зноў пачнём.

                              Будзе доўга помніць Фрыц

                             Адпачынак на Дняпры:

                            Немцы ў гэтым адпачынку

                            Неба ўбачылі з аўчынку.  [19, с.207]

Мова разглядаемага верша бойкая, гутарковая. Тут многа рэплік, іранізаваных аўтарскіх заўваг, асобных дасціпных выразаў, блізкіх да народных. За ўсім гэтым адчуваецца скрытая ўсмешка аўтара.

Ва ўсёй сатыры канца вайны, падкрэслівалася непазбежная развязка апошняга акта агіднай трагедыі, што разыгралася ў берлінскіх сутарэннях: фашысты, якія хацелі валодаць светам і паставіць сябе над чалавецтвам, самі апынуліся перад тварам смерці.    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Такiм чынам, з усяго вышэйсказанага можна зрабіць выснову, што беларуская сатырычная літаратура ваеннага часу ў якасці ідэалагічнай зброі абараняла сацыялістычную дзяржаву ад фашызма – самага рэакцыйнага праяўлення імперыялізма, самага жорсткага і каварнага ворага працоўнага народа.

Беларуская сатырычная літаратура была надзвычай папулярнай сярод шырокіх мас чытачоў. Прычыну гэтага трэба бачыць у народным характары беларускай сатыры, а іменна ў тым, што яна выказвала думкі і пачуцці ўсяго савецкага народа, і ў тым, што беларускія сатырыкі здолелі знайсці для выражэння  гэтых думак і пачуццяў адпаведныя зразумелыя і любімыя народам формы і сродкі.

Такім чынам, асноўнымі сатырычнымі выданнямі перыядычнага друку ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляюцца: сатырычная газета “Раздавім фашысцкую гадзіну”, сатырычны лісток “Партызанская дубінка”, “Партызанскае жыгала”, лісток-плакат “Партызанскае слова”, часопіс “Франтавая ілюстрацыя”, газета “Фронтовой юмор”, выданне “Кніжка-малышка – фашыстам крышка” і шмат іншых выданняў, у якіх змяшчаліся творы беларускай сатырычнай літаратуры. Там друкаваліся такія выдатныя майстры беларускай сатыры, як К.Крапіва, А.Астрэйка, М.Танк, К.Чорны, М.Лынькоў

У беларускай сатыры перыяду Вялікай Айчыннай вайны назіраецца пэўная эвалюцыя тэматыкі твораў – яна ўвесь час мяняецца ў залежнасці ад падзей жыцця і патрабаванняў часу. Так, зусім выразна можна бачыць пераход ад кароткіх плакатаў да твораў даволі значных памераў, ад лірыкі да прозы, ад клічных і прызыўных інтанацый да з’едлівага і вясёлага смеху, ад схематычнага і сімвалічнага паказу вобразу ворага да канкрэтнага ўказання на тыя ці іншыя яго якасці і рысы.

Галоўнай тэмай сатырычных твораў з’яўляецца заклік да барацьбы супраць каварнага ворага. На старонках газет і лістовак з’яўляюцца сатырычныя творы, якія высмейваюць дарэмныя намаганні Гітлера падбадзёрыць сваіх салдат і адначасова ілюструюць непапулярнасць новых фашысцкіх лозунгаў сярод нямецкага войска. Сатырычныя творы заклікалі беларускі народ не палохацца грознага тону фашысцкіх загадаў, ігнараваць распараджэнні ваенных камендантаў, дзейнічаць смела і рашуча. У сатырычных творах не толькі гаварылася аб неабходнасці барацьбы з акупантамі, але часта падказваліся метады і сродкі гэтай барацьбы. Пісьменнікі сваімі творамі імкнуліся выклікаць пагарду і нянавісць да здраднікаў, выкрывалі сумасбродныя планы гітлераўскіх памагатых, з’едліва высмейвалі крывавую “зямельную рэформу”, якую гітлераўцы хацелі ўстанавіць.  Мастакі слова ў сваіх творах звярталіся да сацыяльных праблем, да раскрыцця маральна-псіхалагічнага стану чалавека ў вайне з фашызмам. Паказвалі гераізм і самаахвярнасць савецкага чалавека, выкрывалі людаедскую мараль фашыстаў, ідэалогію гітлерызму, ставілі задачу перад народам знішчаць акупантаў. Высмейваліся грабежніцкія намеры распачатай фашыстамі вайны. Адлюстроўваўся шырокі размах партызанскага руху, у якім прымала ўдзел усё насельніцтва акупіраваных раёнаў.

Беларускія пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі багацце сродкаў, прыёмаў і форм, якія мае ў сваім распараджэнні мастацкая літаратура. Яны не толькі абапіраліся на здабыткі перадавой сатыры мінулых часоў, але і павялічвалі іх. Частушка, сатырычны верш, байка, прыказка, апавяданне, фельетон напоўніліся ў час вайны новым зместам і ўзбагаціліся новымі мастацкімі якасцямі.

Сатырычныя творы былі глыбока эмацыянальнымі. У адпаведнасці са зменамі ў настроі нашага народа, мяняе тон і беларуская сатырычная літаратура: да святога гневу і абурэння ўсё часцей і часцей далучаецца дасціпная насмешка, якая пазней будзе займаць у сатыры пераважаючае месца. Можна назіраць, як сарказм уступае месца іроніі. Гэтаму садзейнічалі мова, якой яны пісаліся, падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў. У мове сатырычных твораў сустракаліся эпітэты і метафары з грубым і абразлівым адценнем. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры стылізацыя, як адзін з літаратурных прыёмаў, што ствараюць неадпаведнасць паміж формай і зместам, гіпербала - вельмі зручны прыём, які дапамагае выкрыццю адмоўнай з’явы і стварэнню сатырычнага эфекту.  У творах ваеннага часу шырока ўжывалася алегорыя, асабліва ў традыцыйным сатырычным жанры – байцы. У многіх сатырычных творах сатырычныя персанажы носяць своеасаблівыя імёны і прозвішчы, якія з’яўляюцца своеасаблівым прыёмам для выражэння агульных адносін да ворага.

Многія з твораў беларускай сатырычнай літаратуры ваеннага часу заслугоўваюць увагі сучаснага літаратуразнаўства, як узоры вострай злабадзённасці, непрымірымай барацьбы і выкрыцця, як формы ўмелага выкарыстання ўсяго багацця літаратурных сродкаў для сатырычнага бічавання ворагаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Астрэйка, А.  Прыгоды дзеда Міхеда / А.Астрэйка. – Мінск: Маст.літ., 1969. – 201 с.
  2. Багрова, А.П.  Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны / А.П.Багрова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1960. – 347 с.
  3. Беларускі фальклор перыяду Вялікай Айчыннай вайны. – Мінск: Беларуская навука, 1960. – 690 с.
  4. Бугаёў, Дз. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Дз.Бугаёў. – Мінск: Беларуская навука, 1967. – 409 с.
  5. Вожык смяецца. – Мінск: Маст.літ., 1992. – 402 с.
  6. Гаченко, И.И.    И штыком и пером /  Подвиг писателей Белоруссии в годы Великой Отечественной войны / И.И.Гаченко. – Минск: Наука и техника, 1979. – Т.2. – 305 с.
  7. Гісторыя Беларускай Савецкай літаратуры: у 2-х т.– Мінск: Беларуская навука, 1966. Т.2. – 607 с.
  8. Дубровский, М.Г. Белорусская советская сатира 1917 – 1925 гг. / М.Г.Дубровский. – Минск: Наука и техника, 1959.
  9. Кабашников, К.П. Белорусская народная поэзия периода Великой Отечественной войны / К.П.Кабашников. – Минск: Университетское, 1984. – 405 с.
  10. Кабашнікаў, К.П. Руска-беларускія літаратурныя сувязі / К.П.Кабашнікаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1982. – 314 с.
  11. Казека, Я. Беларуская байка / Я.Казека. – Мінск: Маст.літаратура, 1960. – 297 с.
  12. Каяла, У.І. Станаўленне і развіццё жанру беларускай байкі / У.І.Каяла. – Гродна: Універсітэцкае, 2002. – 209 с.
  13. Квіцень, С.   Адценні беларускага смеху / С.Квіцень  //  Роднае слова. – 1999. - №4. – С.29-37.
  14. Коваленко, В.А. Общность судеб и сердец: Белорусская проза о Великой Отечественной войне в контексте русской и других литератур / В.А.Коваленко. – Минск: Наука и техника, 1985. – 517 с.
  15. Колас, Я. Збор твораў: У 14-ці т./ Я.Колас. – Мінск: Маст.літ., 1975. –– Т.4. - 538 с.
  16. Крапіва, К.   Байкі. Эпіграмы. Паэмы: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту – Мн.: Маст. літ., 1991. – 285 с.
  17. Крапіва, К.  Збор твораў: у 5-ці т. / К.Крапіва. – Мінск: Маст.літ., 1963. – Т.1.– 357 с
  18. Купала, Я. Поўны збор твораў: У 9-ці т./ Я.Купала – Мінск: Маст.літ., 1998.– Т.5.- 605 с.
  19. Лужанін, М. Збор твораў: У 4-х т./ М.Лужанін. – Мінск: Маст.літ., 1979. – Т.1.– 575 с.
  20. Лынькоў, М.  Збор твораў: у 8-мі т. / Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы 1925 -1953 гг. / М.Лынькоў.  – Мінск.: Навука і тэхніка, 1984. – Т.6. – 717 с.
  21. Лясныя песні. Паэзія беларускіх партызан – Мінск: Маст.літ., 1969. – 291с.
  22. Макарэвіч, А. Сатыра К.Крапівы / А.Макарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 1972. – 425 с.
  23. Орочко, Н.  Поэзия и война / Н.Орочко. – Минск: Наука и техника, 1987. – 319 с.
  24. Падліпская, З.  Без чалавечнасці не будзе і вечнасці. Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны / З.Падліпская  // Роднае слова. – 2000. - №5. – С.43-51.
  25. Панчанка, П. Збор твораў: У 4-х т. / П.Панчанка. – Мінск., 1981. – Т.1. – 367 с.
  26. Сачанка, І.І.   Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай айчыннай вайны / І.І.Сачанка. – Мінск: Выдавецтва БДУ, 1977. – 255 с.
  27. Смеяться, право, не смешно: Из белорусского народного юмора. – Минск: Маст.літ., 1997. – 234 с.
  28. Танк, М.  Збор твораў: у 6-ці т. / М.Танк. – Мінск: Маст.літ., 1978. – Т.3.– 471 с.
  29. Танк, М.  Збор твораў: у 13-ці т. / М.Танк.– Мінск: Маст.літ., 2006. – Т.2. – 567 с.
  30. Ткачова, П.  Байка як жанр літаратуры / П.Ткачова. // Роднае слова. – 1999. №4. – С.44-49.
  31. Фядосік, А.С. Трапным народным словам / А.С.Фядосік. – Мінск: Навука і тэхніка, 1971. – 291 с.
  32. Чорны, К. Збор твораў: у 8-мі т. / Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, даведнік твораў, паказчык імён / К.Чорны.  – Мінск: Маст.літ.,1975. – Т.8.  – 615 с.
  33. Шчэрба, П. Станаўленне гратэскнага спосабу сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры / П.Шчэрба. // Веснік Брэсцкага універсітэта. – 2001. - №5. – С.15-39.
  34. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. / Рэдкал.: І.Т.Шамякін (гал.рэд.) і інш. – Мн.,1986. – Т.4. – 784 с.
  35. Янковский, Н. Из родословной народной сатиры / Н.Янковский. // Неман. – 1979. - №5. – С. 71-89.

Информация о работе Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны