Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2015 в 11:25, курсовая работа

Краткое описание

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50

Заключэнне............................................................................................59

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

Але больш за ўсіх пабываў у партызанскіх зонах у якасці спецыяльнага карэспандэнта беларускіх газет і радыёстанцыі “Савецкая Беларусь” паэт Анатоль Астрэйка.

Астрэйка пісаў для падпольных газет частушкі, баявыя вершаваныя заклікі, прымаўкі, байкі і вершы. Паасобныя яго вершы партызаны перапісвалі ў свае сшыткі, змяшчалі ў баявых насценных лістках, а то і проста вывешвалі на шчытах каля населеных пунктаў і партызанскіх зямлянак. Асабліва часта друкаваўся паэт на старонках падпольнай газеты “Народны мсцівец”. Рэдакцыя сабрала лепшыя яго вершы і выдала асобным зборнікам пад назвай “Слуцкі пояс”. У прадмове да кнігі сакратар Слуцкага падпольнага райкома партыі Іпаліт Канановіч пісаў: “Няма сумнення, што вершы А.Астрэйкі падымуць новыя сотні, тысячы беларускіх сыноў і дачок на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і поўнае выгнанне іх з прастораў нашай Радзімы”.

Побач з прафесіянальнай развівалася масавая партызанская паэзія. Невысокая па сваіх мастацкіх вартасцях, але цікавая з ідэйнага боку, яна выяўляла адчуванні і думы ўдзельнікаў гэтай бяспрыкладнай у гісторыі вайны, іх узросшую палітычную свядомасць.

Як жывыя сведкі і салдаты вайны, яны імкнуліся адлюстраваць у сваёй творчасці ўсенародны партызанскі ўздым, расказаць аб гераізме таварышаў па зброі, аб трагічных і радасных момантах паходнага жыцця.

                       Зброю к бою, партызаны!

                       Лезе ў хату госць нязваны,

                       Лезе к нам фашысцкі гад –

                       Лоб стальны, ды кволы зад…..

                  … Расквітаемся мы з гадам

                       Здружанымі сіламі:

                        Лоб стальны праб’ём снарадам,

                        Зад праніжам віламі.     [21, с.235]

Паэзія партызан вырастала з жыцця, была ўнутранай патрэбай чалавека на вайне, дапамагала ў змаганні, выяўляла свабодалюбівую душу народа. Партызанскія паэты былі як бы калектыўным летапісцам тых векапомных дзён; найпершае іх жаданне – захаваць у народнай памяці жывыя рысы эпохі, вобраз народнага мсціўца, вернага сына сваёй зямлі.

Масавая партызанская паэзія развівалася ў розных жанрах. Найчасцей гэта былі лірычныя песні і маршы, вершы-пісьмы, звароты, сатырычныя куплеты, сказы, байкі і частушкі. Пры гэтым шырока выкарыстоўваліся рытмы і формы класічнай беларускай паэзіі, а таксама народнай творчасці.

         Раз фашысцкі  чорны зброд

         Пёр калонаю  на ўсход.

         Падабралася  скаціна –

         Разлюлі-люлі  маліна!

        Ой, ой, ну і зброд!

         Разлюлі-люлі  маліна!…  [21, с.247]

Масавая партызанская і прафесіянальная паэзія раслі з аднаго кораня; мелі агульныя вытокі і крыніцы.     Вострыя сатырычныя вершы, памфлеты, эпіграмы, байкі, пародыі, жарты, частушкі змяшчаліся на старонках газет і часопісаў, лістовак і зборнікаў.

Выдаваліся “Кніжка-малышка – фашыстам крышка”, сатырычная газета “Партызанскае жыгала”, кніжкі масавай партызанскай паэзіі на рускай і беларускай мовах: “Бацька – патрыёт” Я.Аўсяніна, “Балада”, “Лілія” Я.Мрамарава, “Паход фашысцкіх звяроў” Я.Крайнік.

Выдавецкая дзейнасць асабліва шырока была разгорнута ў партызанскай брыгадзе імя Флегантава, якая дзейнічала на Міншчыне.

Цікавымі з’яўляюцца сатырычныя вершы Петруся Глебкі. У іх паэт едка высмейвае фашысцкіх ваяк і верхаводаў (“Партрэты фашысцкіх ваяк”, “Гітлер песень не спявае”) выкрывае грабежніцкі “новы парадак” (“Два парадкі”, “Фашысцкія парадкі”), паказвае поспехі партызанскай барацьбы народа (“Як партызан “Дзед” задаў фрыцам абед”, “Нечаканая сустрэча”). Палітычная сатыра  Петруся Глебкі вызначалася вастрынёю і актуальнасцю зместу, лаканізмам і даходлівасцю формы, блізкай да фальклорных сатырычных жанраў.

Паэзія Пімена Панчанкі ваенных гадоў з’яўляецца паэтычным дзённікам барацьбы, цяжкіх выпрабаванняў і гераізму беларускага народа. У ёй адбіліся веліч і драматызм падзей Айчыннай вайны.

Як ваеннаму журналісту Пімену Панчанку прыходзілася многа працаваць у найбольш аператыўных жанрах франтавога друку. Сатырычныя творы Тараса Палешука (псеўданім Пімена Панчанкі) – фельетоны, частушкі, нарысы, вершаваныя подпісы часта паяўляліся на старонках франтавых газет “За Савецкую Беларусь”, “Засвабодную Беларусь”. Сатырычныя фельетоны Пімена Панчанкі “Партызанскія дадаткі у нямецкія парадкі”, “Сямёра дачок”, “Чаго баіцца немец”, “Фрыц адступае”  [25, с.247] і іншыя створаны ў традыцыях народнага лубка з устаноўкай на максімальную даходлівасць. У іх выяўляецца гарачая нянавісць беларускага народа да фашысцкай нечысці.

                     Ці не бачылі вы Фрыца

                     Што ўсяго цяпер баіцца?

                     Ён баіцца ў лазні мыцца:

                     Вельмі лёгка абварыцца….

                 …Ды страшней за ўсё для  Фрыца

                     Нашых залпаў бліскавіцы...

                     Трэба, хлопцы, згаварыцца

                     З акупантам разлічыцца

                     І зрабіць яму капут.           [ 25, с.245] 

Жыццясцвярджальны гумар салдата-пераможцы як найлепш выяўляе настрой франтавікоў, пераадолеўшых вялікую цяжкасць, адчуўшы перамогу над ворагам.

 

 

 

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.

Тэматычнай накiраванасцю беларускай сатырычнай літаратуры  перыяду ВАв з’яўляецца ўдзяленне ўвагі ў першую чаргу становішчу, у якое трапіла Германія і нямецкі народ у выніку палітыкі фашысцкіх галаварэзаў і распачатай імі вайны.

Вядома, што, захапіўшы ўладу, нямецка-фашысцкія заправілы, каб мець магчымасць весці захопніцкія войны і нажываць багацці, адабралі ў працоўнага чалавека Германіі ўсё, што трэба для жыцця, і прапанавалі яму замест масла, мяса, хлеба, шэрсці, скуры, літаратуры, мастацтва і г.д. – эрзацы, эрзацы і эрзацы. Сярод сатырычных твораў на гэтую тэму вылучаецца верш Л.Мінскага “Эрзац”. “Вядомы злодзей і паяц, главар усёй фашысцкай зграі, для немцаў выдумаў эрзац, што – замяніцель – азначае”, і замяніць пастанавіў “парадак, хлеб, любоў і вугаль, сумленне, сэрца, мозг людзей” агіднымі эрзацамі. Аўтар кажа, што сапраўднымі заменнікамі, якія ператварылі Германію ў вар’яцкі дом, аказаліся:

                     Эрзац парадку – жах, садом.

                     Эрзац пшаніцы, хлеба – голад.

                     Эрзац любві – публічны дом,

                     Эрзац вугля – зімовы холад,

                     Эрзац сумлення – дзікі гвалт

                     І механізмы замест сэрца. [5, с.31]

Пісьменнік іранізуе, што толькі для смерці не ўдалося знайсці заменніка, і таму недалёк той час, калі “бандыт і забіяка” Гітлер, як бы ён ні выкручваўся, хутка “скруціць карак” і “здохне, як сабака”.

У іншых творах падмячалася, што, нягледзячы на “надзвычайную” вынаходлівасць, фашысцкія заправілы даваяваліся да таго, што не стала хапаць у Германіі ўжо і эрзацаў. Абяцаючы немцам “залатыя горы і малочныя рэкі з кісельнымі берагамі”, Гітлер на справе паставіў немцаў перад пагрозай галоднай смерці. У сатырычным вершы “Не ўсё кату масленіца, калі ў Карла вялікі пост” апісаны “прыгоды” аднаго ката, які неасцярожна трапіў на вочы паміраючаму ад голаду немцу. Як ні стараўся кот выратаваць сваю скуру, яму ўсё ж прышлося трапіць у кацёл з навагодняй пахлёбкай. Падзеі ў вершы для найбольшага сатырычнага эфекту некалькі ўтрыраваны, але ярка ілюструюць асноўную думку твора: становішча насельніцтва Германіі з’яўляецца выключна цяжкім.

Беларускія пісьменнікі не маглі ў сваіх творах, у тым ліку і сатырычных, без абурэння гаварыць аб тым, як здзекваўся апантаны фашыст Гітлер і над нямецкім народам:

                      Згаладаліся германкі,

                      Просяць дзеці хлеба.

                      Замест хлеба абяцанкі

                      Сыпле Гітлер з неба.  [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 89]

Не меншае абурэнне ў беларускіх сатырыкаў выклікаў і той факт, што многія немцы, спакушаныя гітлераўскімі абяцанкамі, прагна глядзелі на Усход, чакаючы ад ваеннага паходу ў Расію вялікіх для сябе прыбыткаў. Гэта дало маральнае права савецкім сатырыкам бязлітасна смяяцца не толькі з таго, што захопніцкія планы фашыстаў праваліліся, але і з таго, што самі ворагі апынуліся ў незайздросным становішчы.

                   “На Маскву табе маршрут”,-

                   Інфармуюць Фрыца.

                   Фрыц сказаў бадзёра: “Гут!

                   Можна пажывіцца”.

                   Сала, масла, цукар, мёд

                   Гітлераўца вабяць:

                   Фрыц – плячысты на жывот

                   І мастак паграбіць……

            …   Фрыц штодзень чакаў бяды

                   І сядзеў у шчэлі,

                   А фашысцкія рады

                   Больш і больш радзелі…   [17, с.237]

          Асабліва многа кпінаў выпала на долю тых нямецкіх жанчын, якія па хцівасці і жорсткасці не ўступалі акупантам, што лютавалі на захопленай тэрыторыі.

У пачатку вайны ў гнеўных сатырычных творах беларускія пісьменнікі выкрывалі звярыныя норавы немак, якія выпраўлялі сваякоў на грабежніцкую вайну і патрабавалі ад іх багатых падарункаў: футраў і шоўку, золата і рэдкіх карцін, не грэбуючы тым, што рэчы гэтыя былі заліты крывёю нявінных ахвяр.

Пазней, калі справы на фронце ў немцаў пайшлі горш, беларуская сатыра высмейвала той факт, што хцівыя “фрау” сталі больш памяркоўнымі ў сваіх патрабаваннях, зараз яны ўжо згаджаліся на невялікую пасылачку з каўбасамі і мёдам. Аднак замест падарункаў з Усходняга фронта прыходзілі паведамленні, што “герой”, ад якога так многа чакалі, назаўсёды застаўся ў “заваяванай прасторы”.

      Максім Танк “Шчаслівы дзень”  

            Дарагая, - піша Ганс,-

           Ты  прасіла, каб прыслаў

            Масла рускага, каўбас,

            Але сам я згаладаў.

            Сёння быў шчаслівы дзень:

            З’еў, падстрэліўшы, ката,

            Не пакінуўшы нідзе

            Ні касцей і ні хваста.

            Люты голад морыць нас,

            Ледзянее ў жылах кроў.

            Памаліся, каб твой Ганс

            Да цябе жывым прыйшоў.    [29, с.414]

Многа гумару і дасціпнасці ўклаў у верш “Ці вы чулі?” М.Лужанін. аўтар тут не толькі выказвае думку аб тым, што з-за сваёй непамернай прагнасці немцы былі пазбаўлены і таго дабрабыту, які мелі раней, але паказвае, як расло пачуццё незадаволенасці вайной, фашысцкімі парадкамі і Гітлерам у сэрцы і свядомасці немцаў, якія пачалі разумець, што іх абдурылі, справакавалі і давялі да катастрофы чалавекападобныя звяры ў карычневай форме са свастыкай. У шэрагу вершаў паказана, як гэтыя настроі сярод насельніцтва Германіі паглыбляліся не толькі тым, што вайна ўсё больш і больш пагражала немцам голадам і галечай, што яна прыносіла вялікія франтавыя страты, але і тым, што вайна прышла ў саму Германію. Сатырычны малюнак з подпісам “Фрыц Шмутке шукае спакою” і твор “Захацелі Фрыц і Курт памяняцца на капут” паказваюць, як немцы, якія не спадзяваліся так блізка пазнаёміцца з вайной, убачылі яе страшэнны кастлявы твар пад небам сваёй краіны: паветраныя налёты рабілі небяспечным жыццё ў Берліне і іншых гарадах Германіі.

Беларускія сатырыкі мелі ўсе падставы смяяцца з “акопных фрыцаў”, якія пад Сталінградам, Арлом і Курскам, на Украіне і ў Крыму дарэмна чакалі падбадзёрваючых слоў ад сваіх жонак з “фатэрлянда”.

                Піша Фрыц да Берты рыжай:

                “Памаліся, каб я выжыў,

                Каб з Расіі чорт ці бог

                Уцячы жывым памог”…

           …  Покуль ліст дайшоў дадому,

                Дом дарэшты разбамбілі.

                Покуль ліст назад вярнуўся,

                Дык і Фрыц ужо ў магіле.  [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 89]

Бязвыхаднае становішча Германіі, роспач насельніцтва з’яўляліся рэзкім кантрастам таго жыцця, якім жыла наша краіна, дзе армія і тыл мацнелі з кожным днём, а народ беззапаветна верыў свайму ўраду, партыі, верыў у сваю перамогу.

Сатырычны паказ таго, як губляў Гітлер глебу пад нагамі не толькі на фронце, але і ў глыбокім тыле, лішні раз даваў магчымасць нашым людзям упэўніцца ў тым, што іх намаганні ў барацьбе з лютым ворагам прыводзяць да жаданых вынікаў, што вораг слабее і недалёк той дзень, калі можна будзе разлічыцца з ім за ўсе  яго злачынствы.

Информация о работе Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны