Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2015 в 11:25, курсовая работа

Краткое описание

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50

Заключэнне............................................................................................59

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

 


 


Змест                                                       

     Уступ.......................................................................................................3

 

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай

Айчыннай вайны.........................................................................................6

 

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні  і развіццё перыядычнага друку

ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

 

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і

яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

  

1.3. Мова і мастацкія сродкі  сатырычнай прозы перыяду 1941-

1944 гадоў...................................................................................................25

 

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай

Айчыннай вайны........................................................................................31

    

2.1.  Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

    

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць  твораў.........................................36

    

2.3. Мастацкія сродкі і мова  сатырычных твораў перыяду Вялікай

      Айчыннай вайны..................................................................................50

 

     Заключэнне............................................................................................59          

 

     Спіс выкарыстаных  крыніц..................................................................62

 

 

 

 

Уступ

Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца. Яна з даўнейшых часоў з’яўляецца важнейшым сродкам грамадскага ўздзеяння. Дасціпны жарт, меткі верш, выкрывальны фельетон, востры под-піс пад малюнкам – гэта якраз тыя творы, якія заўсёды выклікаюць у чытача вялікую цікавасць, і да якіх ён ніколі не застаецца абыякавым. Сатырычнае слова, прызначанае выкрываць і біць, заўсёды дасягае сваёй мэты.

Мы выбралi ў якасцi тэмы дыпломнай працы «Беларуская сатыра ваеннага перыяду (1941-1945) ».   Гэтую тэму мы вырашылi ўзяць для вывучэння таму, што лiчым вельмi важнай. Маладое пакаленне мала ведае пра тыя  часы, цяжкія не толькі для творчых людзей таго часу, але і ўсяго свету ўвогуле. А проза і паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны – гэта своеасаблівы крык душы пісьменнікаў, якія сваімі вачамі бачылі жахі вайны.   

 Мэтай дыпломнай працы  з’яўляецца раскрыццё характару беларускай сатыры ваеннага перыяду, асаблiва яе антыфашысцкай накіраванасцi, адзначэнне агульначалавечых матываў у творах перыяду ВАв.

Пастаўленая мэта дасягаецца пры вырашэнні наступных задач:

     1. Ахарактарызаваць асноўныя сатырычныя выданні і працэс развіцця перыядычнага   друку ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

      2. Вызначыць вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай                вайны і яе ідэйна-тэматычную накіраванасць.

      3.  Разгледзець  мову і мастацкія сродкі сатырычнай  прозы перыяду                1941-1945 гадоў.

      4. Вызначыць вытокі  сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай                вайны і яе ідэйна-тэматычную накіраванасць.

       5.  Разгледзець  мову і мастацкія сродкі сатырычнай  прозы перыяду                1941-1945 гадоў.

        Перад тым, як прыступіць да раскрыцця тэмы дыпломнай працы лічым неабходным звярнуць увагу і спыніцца на ролі сатырычнай лiтаратуры.

Беларуская сатырычная літаратура мае свае традыцыі, якія глыбокімі карэннямі ўваходзяць у гісторыю вуснай народнай паэтычнай творчасці.

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Савецкая літаратура прыняла ў спадчыну найлепшыя традыцыі дарэвалюцыйнай сатыры. Разам з тым яна набыла шматлікія рысы і якасці, абумоўленыя новымі грамадскімі адносінамі, новымі мэтамі, задачамі і ўмовамі жыцця.

Пры напiсаннi дыпломнай працы  вывучана і выкарыстана 35 літаратурных крыніц. Самай значнай працай з’яўляецца кніга А.П.Багровай “Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны”. У ёй разглядаецца сатырычная творчасць буйнейшых беларускіх пісьменнікаў: Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, М.Танка, П.Глебкі, П.Броўкі і інш. у гады Вялікай Айчыннай вайны, аналізуюцца ідэйна-тэматычная накіраванасць і характэрныя асаблівасці ўсёй беларускай сатыры ваеннага часу, а таксама асвятляюцца ўзнікненне, характар і роля асноўных беларускіх сатырычных выданняў, раскрыты псеўданімы і аўтарства непадпісаных твораў. Таксама значнай крыніцай з’яўляецца кніга Сачанкі І.І. “Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны”. У гэтай кнізе аўтар робіць спробу даследаваць публіцыстычную спадчыну беларускіх пісьменнікаў перыяду вайны. У гісторыка-сацыялагічным і эмацыянальна-эстэтычным планах разглядаюцца асноўныя напрамкі разнастайнай і плённай творчасці паэтаў і празаікаў Беларусі ў друку таго суровага часу. Але ў асноўным пытанні сатыры ваенных гадоў разглядаюцца ў асобных артыкулах С.Квіценя, З.Падліпскай, П.Шчэрбы, Н.Янкоўскага і інш.

Наша дыпломная праца складаецца з уступу, асноўнай часткi i заключэння. У асноўнай частцы мы паспрабуем  раскрыць i вырашыць пастаўленыя  задачы ў наступных раздзелах: “Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны”, “Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай

                                                          вайны

Адной з найбольш цікавых і значных старонак гісторыі савецкай сатыры з’яўляецца сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую і адказную задачу – дапамагчы Камуністычнай партыі падняць і павесці народ на ворага.

Сатыра – надзвычай выразны, даходлівы і найбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від мастацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя і неадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфіка сатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага выкарыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькі своечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільна абраная форма твора, адпаведны тон і патрэбная інтанацыя, поўны ўлік патрабаванняў, якія прад’яўляюць да сатыры жыццё і чытач, толькі спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру дзейснай, здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Гісторыя сусветнай літаратуры паказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ў эпоху абвастрэння класавай барацьбы.

З першых дзён фашысцкага нашэсця савецкія пісьменнікі разам з народам мужна ўступілі ў смяротны бой з ворагам. Кожны пісьменнік быў гатоў усе свае сілы, вопыт, талент, сваё жыццё аддаць справе свяшчэннай вайны супраць ворагаў нашай Радзімы. Яны стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывала ўвайшлі ў скарбніцу здабыткаў нашай культуры. Іх мужнае і праўдзівае слова даходзіла да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет “Правда”, «Известия», «Красная звезда», «Труд», «За Советскую Беларусь», «За свободную Беларусь», “Савецкая Беларусь”, “Раздавім фашысцкую гадзіну” і інш.

Вобразы і тэмы літаратурных твораў перыяду вайны знаходзіліся ў цеснай сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў той грозны час. Беларускія паэты і празаікі адлюстроўвалі гераічную барацьбу савецкага народа з фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны і ў тыле ворага.

Пачуццё нянавісці да ворагаў, пачуццё кіпучага гневу да гітлераўскіх забойцаў-катаў, а таксама аптымістычныя настроі з асаблівай сілай былі выказаны ў шматлікіх фельетонах, памфлетах, байках і іншых сатырычных творах. Разумеючы сатыру як дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі – Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Пятро Глебка, Максім Танк, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка і інш.

      Каб уплываць на чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь час шукаць такія тэмы, вобразы, жанры, формы і мастацкія сродкі, якія найлепш адлюстроўвалі б падзеі, адпавядалі агульнаму настрою, адказвалі б на пытанні чытача, накіроўвалі яго і вялі па шляху да перамогі. Вось чаму беларуская сатыра часоў Вялікай Айчыннай вайны вылучаецца ў гісторыі нашай літаратуры не толькі адметнай тэматыкай, звязанай з ваеннымі падзеямі, але і той своеасаблівай эвалюцыяй форм і жанраў, якую яна прайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаў і прыёмаў.

Сатырычная творчасць беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляе сабою вялікую цікавасць. Гэта з’ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыі беларускай літаратуры наогул, так і з пункту гледжання больш глыбокага знаёмства з творчымі біяграфіямі асобных аўтараў. Даследаванні творчасці многіх пісьменнікаў не могуць лічыцца поўнымі, калі ў іх не асветлена дзейнасць гэтых аўтараў у час Вялікай Айчыннай вайны, менавіта як сатырыкаў.

У працы аналізуюцца агульная ідэйна-тэматычная накіраванасць і асноўныя, найбольш характэрныя асаблівасці беларускай сатыры ваеннага часу; адзначаюцца асобныя факты сатырычнай дзейнасці пісьменнікаў Беларусі: Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Максіма Лужаніна і інш.; асвятляюцца характар і роля асноўных беларускіх сатырычных выданняў разглядаемага перыяду.

1.1.  Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку

ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўным чынам праз сатырычны лісток “Партызанская дубінка” і асабліва праз сатырычную газету “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Тут была надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек, сатырычных вершаў беларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.

Газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” пачала выдавацца з самага пачатку вайны. Некалькі нумароў газеты выйшла на рускай мове, таму, што першапачаткова выдавалася пры газеце “Звязда”, якая таксама друкавалася на рускай мове. Спачатку газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” выходзіла ў Гомелі. Тут выйшла яе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быў арганізаваны цягнік-друкарня, які 17 жніўня 1941 года выехаў на Маскву. Супрацоўнікі рэдакцыі працавалі над выпускам газеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Яны ў часе свайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалі газету самі. Мясцовыя камсамольцы і актывісты дапамагалі ім: яны расклейвалі газету, чыталі яе па хатах, перадавалі з рук у рукі, з вёскі ў вёску, выконваючы такім чынам указанне рэдакцыі: “Прачытай і перадай другому”.

З прыездам у Маскву газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” становіцца самастойным выданнем. У склад рэдакцыі ўвайшоў вядомы беларускі сатырык Кандрат Крапіва і стаў яе кіраўніком.

Першыя нумары газеты як па афармленню, так і па змесце нагадвалі ілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчаліся выразныя эмацыянальныя малюнкі плакатнага тыпу, якія суправаджаліся лозунгамі і кароткімі вершаванымі подпісамі, што заклікалі чытача быць пільным, ісці ў апалчэнне, у партызаны, стаяць грудзьмі за свае родныя гарады і вёскі.

Літаратурныя творы, якія друкаваліся ў газеце на першым этапе вайны, не маглі вызначацца ні багаццем жанраў, ні разнастайнасцю тэматыкі, ні дасканаласцю мастацкай апрацоўкі. Аднак злабадзённасць матэрыялу, яго ідэйная насычанасць і грамадзянскі пафас забяспечылі поспех газеты.

Большасць сатырычных тэкстаў, якія друкаваліся ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” і ў іншых выданнях, асабліва ў пачатку вайны, была напісана вершамі. На кароткія рыфмаваныя радкі ўскладалася вялікая сэнсавая нагрузка.

Спачатку сатырычны верш з’явіўся ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” як твор плакатны. Пазней тэматыка, сюжэт, кампазіцыйная будова, знешняя форма сатырычнага верша сталі даволі разнастайнымі. Сатырычны верш выступае ўжо ў якасці кароткага подпісу пад малюнкам і як самастойны, даволі значных памераў сюжэтны твор, як зарыфмаванае, сатырычна аформленае інфармацыйнае паведамленне, як частушка і прыказка, сатырычная паэма, вершаваны фельетон і г.д.

Проза ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” пачала друкавацца не адразу. Толькі з лютага 1942 года на старонках газеты ўсё часцей і часцей з’яўляюцца фельетоны, гумарэскі, анекдоты, апавяданні, напісаныя прозай.

         Спецыяльныя карэспандэнты неаднаразова прабіраліся ў тыл ворага, каб у непасрэднай блізкасці вывучаць быт і барацьбу партызан, асвятляць іх гераічныя справы праз сваю газету. Спецкоры ў тыле былі пісьменнікамі-салдатамі ў літаральным сэнсе слова. Жывучы сярод партызан, яны былі актыўнымі ўдзельнікамі іх баявых спраў, сустракаліся з народнымі мсціўцамі ў іх штодзённым жыцці, слухалі іх апавяданні пра розныя здарэнні і прыгоды. Карэспандэнцыі, якія прысылалі спецкоры з варожага тылу, былі заснаваны на фактычным матэрыяле. Так, у аснову вядомых вершаваных апавяданняў пра партызана дзеда Міхеда, напісаных Анатолем Астрэйкам, пакладзены асабістыя назіранні аўтара і расказы яго таварышаў.

Газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” аказвала значны ўплыў у сэнсе афармлення і падбору матэрыялаў на іншыя беларускія сатырычныя выданні, што выходзілі як на акупіраванай немцамі тэрыторыі, так і ў партызанскай зоне. З газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” у іх іншы раз перадрукоўваліся карыкатуры і сатырычныя тэксты. Па яе ўзору састаўляліся асобныя нумары лістоўкі-плаката “Партызанскае слова”, якое выдавалася на Вілейшчыне, і сатырычны лісток “Партызанскае жыгала”, што выходзіў пры Мірскім райкоме партыі ў глыбокім тыле ворага.

Информация о работе Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны