Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2015 в 11:25, курсовая работа

Краткое описание

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50

Заключэнне............................................................................................59

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

Сумазбродныя планы здраднікаў Радзімы да глыбіні душы абуралі кожнага савецкага пісьменніка. Яны змяшчаюць у газетах палымяныя памфлеты і артыкулы, фельетоны і адозвы, выступаюць з выкрывальнымі прамовамі па радыёстанцыі “Савецкая Беларусь”. У выдатным  па сваім ідэйна-мастацкім памфлеце “Гаўляйтар і яго падлізнікі” [32, с.393] Кузьма Чорны з’едліва выкрывае подлага буржуазнага нацыяналіста У.Казлоўскага, які ў фашысцкай газеце “са скуры лез”, услаўляючы ідэю “Беларутэніі”, крывадушна крычаў пра “новую бацькаўшчыну”, пра “нацыянальнае адраджэнне”. Кузьма Чорны выкрывае цвёрдую ўпэўненасць, што беларускі народ ніколі не стане на калені перад крывавым забойцам. Пісьменнік з нянавісцю выкрывае буржуазных нацыяналістаў у памфлеце “Шчанюк з берлінскай сабакарні”. Пісака з “Беларускай газэты” У.Казлоўскі, зазначае аўтар памфлета, ад імя кучкі мясцовых прыхвасняў піша аб “новым светапогляду” фашыстаў. “Цяпер мы павінны кансалідавацца, - віляе хвастом служка Гітлера, - але не паводле дэмакратычнага прынцыпу, а на асновах новага, агульнага ўсім беларусам светапогляду. Гэты светапогляд мусіць быць светапоглядам таго тыпу адроджанага нацыяналізму, які ў Нямеччыне выкрышталізаваўся ў нацыянал-сацыялізм, у Італіі ў фашызм”. Вось куды гне пісака, зазначае аўтар, ён, аказваецца, змагаецца за тое, каб і ў Беларусі ўстанавіць фашызм, нацыянал-фашызм, расавую тэорыю. Вось у чым сутнасць “вызвалення” і “адраджэння” краю ў паняцці нацыяналістаў. Прынесеныя гітлераўскай чумой няволя і рабства ўслаўляюцца імі, як “адраджэнне”, як “новы светапогляд”. Агідна і сурова гучыць гэтая хлусня нацыяналістаў побач з жудаснымі фактамі злачынстваў, якія прыводзіць аўтар памфлета.

Кожны крок нацыяналістычных пісак не заставаўся не заўважаным беларускімі паэтамі і празаікамі. Яны вершам, падтэкстоўкай або нават трапнымі перыфразамі імкнуліся выкрыць здраднікаў, іх брахлівыя ідэі. Для гэтага ў арсенале пісьменнікаў былі многія жанры мастацкай публіцыстыкі і літаратуры. Амаль у кожным нумары газет “За свабодную Беларусь”, “За Савецкую Беларусь”, агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” пад рубрыкай “Па карку недавярку” змяшчаліся сатырычныя творы. Як і фельетоны і памфлеты, гэтыя творы насілі востры сацыяльны змест і карысталіся шырокай папулярнасцю сярод насельніцтва. У адным з іх расказвалася, напрыклад: “Размах партызанскага руху на Беларусі не дае спакою гітлераўцам і іх памагатым ні ў дзень, ні ў начы. Яны і не мараць ужо аб поўным знішчэнні партызан, яны заклапочаны тым, каб уратаваць сваю скуру. Для гэтага яны пайшлі на чарговую правакацыю. Пры дапамозе нацыяналістаў арганізавалі “Беларускую самапомач” быццам бы для дапамогі ахвярам вайны. А цяпер фашысты ад гэтай “самапомачы” патрабуюць сабе помачы. Кажуць, вы павінны абараняць нас ад партызан. Мы вам, кажуць, пасля “адраджэнчаскага этапа” адкрыем “узвышэнскі” перыяд культуры, толькі абараніце нас ад партызан! Партызаны ж на гэта даюць свой адказ: “Што ж узвышанне дык узвышанне! Мы вас разам з вашымі здраднікамі на шыбеніцы так узвесім, што нагамі зямлі не дастанеце!”.

З канца сакавіка 1942 года ўсё мацней і мацней фашысцкія газеты і радыё гарланілі на ўвесь свет аб “новай зямельнай рэформе на заваяваных тэрыторыях”. Рэформа расхвальвалася гітлераўскай прапагандысцкай машынай на розных мовах Еўропы. Ёй фашысты прыдавалі велізарнае значэнне як самай “дэмакратычнай”, даказвалі, што гэтая рэформа адным ударам змяце партызанскі рух і схіліць просты народ на свой бок, паспрыяе маральнаму разлажэнню Чырвонай Арміі. У сваіх газетах яны пісалі, што “Беларутэнія ўжо зараз можа паслаць у Германію тысячы маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 год у якасці сельскагаспадарчых рабочых. Германіі цікава, - прызнаваліся фашысцкія пісакі, - атрымаць у сваіх расавых адносінах здатнага, прывычнага да цяжкай працы рабочага”.

Тысячы савецкіх людзей прымусова вывозіліся ў Германію, ператвараліся ў рабоў. Тысячы выгнаных у рабства гінулі ад голаду.

Кандрат Крапіва з’едліва высмейвае крывавую “зямельную рэформу”, якую гітлераўцы хацелі ўстанавіць на часова заваяваных тэрыторыях. Гэта фельетоны і памфлеты “Як яны ехалі па зямлю”, “Запрашаў ён нас у госці”, “За савецкім мёдам”, “Мы аддзякуем” і інш. “Зямельная рэформа” пад пяром пісьменніка выступае ў публіцыстычным вершы “Мы аддзякуем” без прыкрас:

                                  Гер фон – Кубэ, юнкер прускі,

                                  Склаў праект рэформы:

                                  Для людзей, для беларускіх

                                  Ён рыхтуе ёрмы...

                                  О, мы геру Кубэ верым

                                  І аддзячыць зможам:

                                  Той праект мы разам з герам

                                  У зямлю паложым.         [17, с.243]

У памфлетах і фельетонах, прысвечаных “зямельнай рэформе”, Кандрат Крапіва ўмела выкарыстоўваў гістарычныя аналогіі, паказваючы ідэнтычнасць поглядаў і задум па ўстанаўленню прыгоннага права на Беларусі фашыстаў і іх памагатых. Факты пісьменніка гучаць лагічна, доказна, раскрываючы хлуслівую і людаедскую аснову выдумак здраднікаў аб “дэмакратычнай” зямельнай рэформе, “райскім жыцці” ў Нямеччыне савецкіх людзей. Адбіраючы пераканальныя факты як сродак не толькі для абагульненняў і аўтарскіх вывадаў, а перш за ўсё доказнасці галоўнай думкі і вострага сацыяльнага гучання твораў у цэлым, Кандрат Крапіва супрацьпастаўляў эмацыянальнасці дэталёвы аналіз фактаў. Прычым пісьменнік выкарыстоўваў не адвольна факты, а ўзаемазвязваў іх з канкрэтнымі гістарычнымі падзеямі. Удала падабраныя, праўдзівыя факты дапамагалі пісьменніку зразумела і даходліва паказваць сутнасць правакацый фашыстаў і іх лёкаяў, праводзіць трапныя аналогіі, паралелі. Прыкладам удалага выкарыстання аналогіі з’яўляецца памфлет Кандрата Крапівы “Берлінская адукацыя”. Пісьменнік паказвае, што як самыя спрактыкаваныя ў забойстве, знішчэнні нявінных людзей, здрадніцтве і правакацыях нацысты, так і здраднікі Радзімы, прывезеныя фашыстамі ў Беларусь, прайшлі аднолькавую берлінскую адукацыю у аднаго і таго ж настаўніка – Гебельса. Ад выкарыстання аналогіі не адмаўляецца аўтар і ў канцы памфлета. Ён сцвярджае, што паколькі і нацысты і здраднікі маюць адно і тое ж чалавеканенавісніцкае духоўнае аблічча, то і знішчаць іх трэба з аднолькавай нянавісцю і пры першай зручнай магчымасці.

І калі Кандрат Крапіва ў творах аб крывавай “зямельнай рэформе” ўдала выкарыстоўваў паралелі, аналогіі, то Кузьма Чорны – факты, крытыку, ён рэзка аблічаў людаедскую сутнасць ідэі надзялення фашыстаў беларускай зямлёй. Памфлеты Кузьмы Чорнага “На нашай зямлі хоча гаспадарыць нямецкі пан”, “Што пасееш – тое і пажнеш”, “Нямецкае вараннё над Случчынай”, “Зямельны надзел дурнога Бадзілюка”, “Сёмая скура”, “Дарахвеевы порткі”, “Бургомістр і курыца” пабудаваны на вострых сацыяльных канфліктах, паказваюць класавую пазіцыю аўтара.

Памфлет “На нашай зямлі хоча гаспадарыць нямецкі пан” [32, с.342] ад пачатку да канца прасякнуты нянавісцю да подлай задумы фашыстаў і іх паслугачоў на ператварэнне беларускага народа ў рабоў гітлераўскіх баронаў. Кузьма Чорны адбірае і супрацьпастаўляе факты, дае ім палітычныя каментарыі: “так, - зазначае К.Чорны, - што пакуль ідзе вайна, зямля будзе апрацоўвацца “абшчыннай” талакой. Кіраваць гэтай “абшчыннай” гаспадаркай прыедзе з Германіі нямецкі інструктар”. Пісьменнік на канкрэтных прыкладах паказвае, што гэта будзе самая лютая паншчына, якой не ведалі нашы дзяды і продкі. Тры аршыны магільнай зямлі для немца – гэта самая найлепшая зямельная рэформа, да такога заключэння прыводзіць чытача аўтар.

У памфлеце “Што пасееш – тое і пажнеш” [32, с.384], напісаным з выпадку прыезду вялікай групы інструктараў з Германіі для “правядзення зямельнай рэформы” на беларускіх землях, Кузьма Чорны дае справядлівую водпаведзь гітлераўцам і іх наймітам. З гневам выступае тут пісьменнік супраць органа “зямельнай рэформы” – “Віцебскага сельскагаспадарчага лістка”, які пастараліся выпусціць фашысты. Асобныя выразы з гэтага “органа” Кузьма Чорны прыводзіць у сваім памфлеце. Іх ідэя гучыць так: “Гарадская ўправа прапануе ў арэнду пад гароды ўчасткі на пажарышчах. Гэта вельмі добрая справа”. Кузьма Чорны з іроніяй тут жа зазначае: “Дзіва, што добрая! Прыцягнуўся, спаліў табе хату і бярэ за горла: арандуй у мяне месца, дзе стаяла твая хата”.

У памфлеце “Нямецкае вараннё над Случчынай” [32, c.429] пісьменнік звяртаецца да беларускага народа змагацца ўсімі сродкамі супраць “зямельнай рэформы”, інакш страшэнная паншчына будзе душыць да самай смерці. Дык лепш сустрэцца са смерцю ў барацьбе, раіць аўтар, чым яна напаткае цябе ў няволі. Напружана гучаць радкі памфлета: “На Случчыну злятаецца нямецкае вараннё. Кіпцюрыстае, крыклівае, злоснае, ненаеднае... Мардастыя, тупыя, распусныя, бяздушныя, закаранелыя ў грабяжах і разбоях, з’язджаюцца на Случчыну фрыцы “арганізоўваць” тут сабе маёнткі”. Кузьма Чорны з вялікай сацыяльнай сілай паказвае ўсю тую небяспеку, якую можа прынесці роднаму народу фашысцкая рэформа. З прыходам гітлераўскага “варання” і іх халуёў, акрамя смерці, вісельні, здзекаў і пакут, зазначае аўтар, народ чакае яшчэ і цяжкая, паднявольная праца на “гітлераўскага міраеда”. Выказваючы сваю нянавісць і пагарду да памагатых Гітлера, Кузьма Чорны кліча да самаадданага супраціўлення: “Кол у горла кожнаму зондэрфюрэру, а не наша зямля! Ніякага паслухмянства перад немцамі! Ніякай спагады гадзіне! Няхай кожны зондэрфюрэр у зробленым на нашай зямлі маёнтку ўдушыцца ў лапах паганай смерці, з віламі ў чэраве ці з куляй у тупой галаве”.

Разгар усенароднага змагання на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай фашысцкімі захопнікамі, вылучаў перад пісьменнікамі новыя і новыя актуальныя задачы. Мастакі слова ў сваіх публіцыстычных творах, прозе малых жанраў, паэзіі звяртаюцца да сацыяльных праблем, да раскрыцця мастацка-публіцыстычнымі сродкамі маральна-псіхалагічнага стану чалавека ў вайне з самым каварным ворагам чалавецтва – фашызмам. Сацыяльныя праблемы выцякалі непасрэдна з героікі, самаахвярнасці, подзвігу савецкага чалавека-змагара за гуманізм, свабоду, незалежнасць, камуністычныя ідэалы. Пісьменнікі імкнуліся глыбока асэнсаваць прычыны непахіснай стойкасці савецкіх людзей, адданасць ідэалам Камуністычнай партыі.

  Пасля цяжкіх страт на Усходнім фронце Гітлер, як вядома, распаўсюдзіў “новы закон” аб пастаянным папаўненні “арыйскай расы”. Германіі, распінаўся фюрэр, патрэбны новыя і новыя тысячы арыйцаў не толькі для вядзення вайны, але і для кіраўніцтва заваяванымі тэрыторыямі. І вось неўзабаве “новы закон” фюрэра пачаў даводзіцца да насельніцтва.

         Кузьма Чорны з гэтага выпадку напісаў памфлет пад назвай “Бугаі гітлераўскай пароды” [32, с.399], дзе з’едліва высмейвае гітлераўскі праект па прыросту насельніцтва, жывёльную філасофію фашыстаў да чалавечых пачуццяў, расказвае аб жудасным становішчы жанчын у фашысцкай Германіі. Каб надаць твору большую палітычную завостранасць, паказаць цынічныя адносіны Гітлера да нямецкага народа, пісьменнік звяртаецца да класічных вобразаў з мастацкай літаратуры Германіі. Ён прыпамінае Гётэ, яго любімага героя Вертэра, які моцна кахаў, верыў у сваё шчасце і сумаваў аб найцудоўнейшым і дарагім чалавечым пачуцці. У гэтых радках аўтар падкрэслівае вялікую сілу і духоўнае багацце кахання, як паняцця высакароднага і чыста чалавечага, якое беражна пранеслі людзі праз стагоддзі, як святое, неабходнае для існавання людзей на зямлі. І раптам пісьменнік робіць рэзкі пераход. Ён гнеўна выкрывае Гітлера, які растаптаў сваім брудным “указам” святы здабытак людзей, падмяніў каханне інстынктамі, чыста фізіялагічнымі фактамі. Жанчыну ў фашысцкай Германіі Гітлер ператварыў “у фабрыку па пастаўцы новых салдат”. Яна стала пакорным вытворчым інструментам. Так, падкрэслівае аўтар, фашысты знішчаюць гуманізм, культуру, усё чалавечае на Зямлі.

Памфлет пабудаваны своеасабліва. У пачатку аўтар расказвае аб Гётэ, аб каханні, а пасля рэзка пераходзіць да выкрыцця чалавеканенавісніцтва фашыстаў, да асноўнай ідэі твора. У канцы памфлета Кузьма Чорны заклікае знішчаць назаўсёды фашызм з “чалавечага асяроддзя”.

Партыйнай страснасцю, едкай іроніяй, нянавісцю да фашызму прасякнуты кожны твор Кузьмы Чорнага, незалежна ад яго формы і жанру. У яго публіцыстычных творах па-грамадзянску гучыць матыў за права змагання свабодна жыць і працаваць кожнаму чалавеку на зямлі, за гуманізм і справядлівасць барацьбы народаў свету супраць чорных планаў гітлераўскіх заваёўнікаў падняволіць сваім “крывавым намерам” існаванне людзей. Найбольш удала вырашана гэта задача ў такіх творах, як “Супраць звера”, “Шарлатанскі зброд на службе ў нямецкіх акупантаў” [32 с. 364], “Фашыст Курц раве жаласна” [32, с.354], “Бандыцкаму фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту, дурному Адольфу Гітлеру – пішуць беларускія партызаны з атрада Бацькі Міная” [32, с.387] і іншых.

         У артыкуле “Шарлатанскі зброд на службе ў нямецкіх акупантаў” [32, c.364] аўтар паказвае ўсё тое жахлівае, што нясе з сабою фашызм: подкупы, шпіёнства, зладзейства, жорсткасць, бессардэчнасць, здзекі – “гэта нязменны спосаб дзеяння нямецкіх захопнікаў. Вось чаму каля нямецкіх акупацыйных улад заўсёды знаходзілі і знаходзяць сабе месца цёмныя асобы, у якіх за душой няма нічога святога”.

  Як выяўленне звярынай сутнасці фашызму, нахабнасці і цынізму паказвае Кузьма Чорны ў фельетоне “Фашыст Курц раве жаласна”[16,c.354] “высокую мараль” гітлераўскага ката. Курцава сляза, зазначае пісьменнік, гэта сляза спрактыкаванага бандыта, які ўмее і за горла душыць, і ў той жа час спяваць песеньку. “Як кажуць – ён, калі захоча, дык і раве жаласна”.

Людаедскую мараль фашыстаў, чалавеканенавісніцкую ідэалогію гітлераўцаў у цэлым актыўна выкрывалі мастакі слова ў многіх сваіх публіцыстычных творах. Ніводзін з іх не застаўся ў баку ад барацьбы з светам “цемры”, “няволі”, “бізуна”, “прыгоннага права”. М.Чавускі, напрыклад, у творах “І трашчыць і скрыпіць”, “Сабаку сабачая смерць”, “Сумная для немцаў, вясёлая для нас гісторыя не адной нямецкай дывізіі”, А.Бялевіч “Дай бог ногі”, “Зверу згуба”, І.Гурскі “На сто першай вярсце”, “Воўчы нораў”, Ц.Крысько (В.Вітка) “У рэзерве ёсць вар’яты”, “Пра кароўку і вяроўку”, П.Кавалёў “Сталінградскія “званы”, М.Вішнеўскі “Ваўкалакі”, едка выкрываючы ідэалогію гітлерызму, ставілі задачу перад савецкім народам знішчаць кожнага акупанта. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-

1944 гадоў

Мова сатырычнай прозы перыяду Вялiкай Айчыннай вайны вельмi своеасаблiвая.

        Звяртаючыся да роднага народа з заклікам знішчыць “двуногіх звяроў”, многія паэты і празаікі, асабліва Я.Колас, К.Чорны, К.Крапіва, М.Лынькоў, П.Броўка, А.Астрэйка, А.Бялевіч, Машара, часта карысталіся такімі словамі, як “вылюдкі”, “гады”, “звяры”, “фашысцкая гадзіна”, “гітлераўская падла”, “двуногія гіены” і інш., якія ў цяперашняй літаратуры зрэдку ўжываюцца, хіба толькі ў рэпліках персанажаў мастацкіх твораў. У гэтай сувязі паўстае, вядома, пытанне, ці маглі існаваць у такой меры ў публіцыстыцы, і ў прыватнасці закліках, грубыя словы і выразы? Звяртаючыся да страшэнных злачынстваў гітлераўскіх вандалаў, публіцысты не прыглушалі народную нянавісць, а паказвалі яе такой, якой яна была на самай справе. Таму так рэзка і строга акрэслены ў закліках дзве кардынальна супрацьлеглыя помсты – высакародныя пачуцці савецкага чалавека і лютая нянавісць да фашызму. Змест заклікаў і зваротаў да воінаў, партызан, усяго насельніцтва – гэта хваля нянавісці да гітлераўскіх людаедаў. Фашызм знішчаў усё святое, што стагоддзямі стваралі цэлыя пакаленні людзей. У гэтых умовах простанародная лексіка, з яе ярка выражанай эмацыянальнай экспрэсіяй, мела права на існаванне ў закліках паэтаў і празаікаў часоў самай жорсткай у гісторыі чалавецтва вайны.

Информация о работе Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны