Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2015 в 11:25, курсовая работа

Краткое описание

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50

Заключэнне............................................................................................59

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

Побач з газетай “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў Маскве  некаторы час выходзіла і другое значнае беларускае сатырычнае выданне – “Партызанская дубінка”.

“Партызанская дубінка” пачала сваё існаванне ў сакавіку 1942 года. Спачатку яна выдавалася пры газеце “За свабодную Беларусь”, а пазней стала самастойным выданнем ЦК КП (б)Б. Прызначалася “Партызанская дубінка” для засылкі ў тыл ворага, да партызан. Названая “Партызанскай дубінкай” газета-лістоўка павінна  была задавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём і барацьбой народных мсціўцаў у тыле ворага. Трэба было, каб друкаванае слова, прысланае з-за лініі фронта, з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаў і мерапрыемстваў, паказвала ілюзорнасць ваенных поспехаў фашысцкай арміі, накіроўвала чытачоў на актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленай немцамі Беларусі аб становішчы на фронце і ў тыле.

Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныя сатырычныя выданні “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка”, але і іншымі шляхамі. Ужо ўпаміналіся такія выданні, як лістоўка-плакат “Партызанскае слова” і сатырычны лісток “Партызанскае жыгала”.

Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольных выданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі “Кніжка-малышка – фашыстам крышка”, а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі і плакаты, што выходзілі пры раённых газетах і інш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса “Франтавая ілюстрацыя” і газеты “Фронтовой юмор”, дзе змяшчалася многа твораў беларускай сатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце “Савецкая Беларусь” выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасць сатырычных вершаў, жартаў і іншых твораў беларускіх пісьменнікаў.

Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, лістку “Партызанская дубінка”, у цэнтральных і падпольных газетах, плакатах і лістоўках, асаблівай папулярнасцю карысталіся сярод насельніцтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскім агітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыхарамі і партызанамі завучваліся напамяць.     Безумоўна, што выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў і масавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асаблівава ў яго тыле.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і

яе ідэйна-тэматычная накіраванасць.

Нараджэнне беларускай сатыры Вялікай Айчыннай вайны прыпадае на першыя дні нападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Гэта былі вельмі напружаныя, цяжкія для нас дні. Многія людзі не адразу зразумелі сутнасць становішча і свае абавязкі ў новых, выкліканых вайной абставінах. Людзі хацелі пачуць шчырае і праўдзівае слова, якое б магло падбадзёрыць, павесці за сабою, падказаць, што трэба рабіць. У такіх умовах узрасла роля камуністычнай агітацыі.

Беларуская сатырычная літаратура на першым этапе вайны заклікана была садзейнічаць мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў савецкага народа для ўпартага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам і арганізацыі пераможнай вайны з імі. Увага беларускіх сатырыкаў была накіравана на тое, каб паказаць савецкаму насельніцтву ўсю глыбіню небяспекі, якая навісла над краінай. У гэты час на старонках газет і плакатаў з’явіліся выразныя сатырычныя малюнкі з подпісамі, якія заклікалі рашуча змагацца з ворагам. Гэтыя подпісы пад малюнкамі і былі першымі спробамі таго магутнага голасу, які ўзняла беларуская сатырычная літаратура супраць вераломнага і лютага ворага.

З першых дзён фашысцкага нашэсця савецкія пісьменнікі разам з усім народам мужна ўступілі ў смяротны бой з ворагам. Кожны пісьменнік быў гатоў усе свае сілы, вопыт, талент, сваё жыццё аддаць справе свяшчэннай народнай вайны супраць ворагаў нашай Радзімы.

Сусветна вядомыя празаікі і паэты ўвесь свой талент аддавалі публіцыстыцы. “Ад дывізіённай газеты да вялікіх артыкулаў у цэнтральнай прэсе, - пісаў М.Ціханаў, - ад памфлета да лістоўкі, ад звароту да кароткага водгуку на ўсіх франтах і ў тыле – усю разнастайнасць публіцыстычнага жанру ўзялі на ўзбраенне пісьменнікі”.

Як байцы, прымаючы прысягу на вернасць Радзіме, выходзілі савецкія пісьменнікі на самы перадавы рубеж барацьбы, каб знішчальнай сілай мастацкага слова або непасрэдна куляй, гранатай, штыком біцца з ворагам не на жыццё, а на смерць.

Неабходнасць страсным мастацкім словам штодзённа клікаць савецкі народ на барацьбу патрабавала ад паэтаў і празаікаў непасрэднай працы або актыўнага супрацоўніцтва ў перыядычным друку. Газеты, радыё станавіліся перадавой пазіцыяй савецкіх літаратараў.

         У памфлеце “Татальныя рызманы і анучы” адсутнічае прамы заклік М.Танка да воінаў і партызан знішчаць гітлераўскіх захопнікаў, але ён палітычна акрэслена выступае ў ідэі твора. Памфлет пачынаецца з таго, як пасля зімовага наступлення Чырвонай Арміі і вялізных страт, якія панеслі немцы на фронце, Гітлер выклікаў Гебельса і загадаў, каб той пачаў узмоцненую прапагандысцкую кампанію ў друку па збору рознага лому, старой вопраткі, рыззя, як “важнага рэзерву” сыравіны для германскай прамысловасці. Паэт едка высмейвае планы Гітлера і зазначае, што недалёка той час, калі фашысцкія збіральнікі ўтылю самі стануць утылем. Для гэтага патрэбна мабілізаваць усе духоўныя і фізічныя сілы народа, каб яшчэ мацней біць каварнага ворага, знішчаць фашызм.

Або ўспомнім памфлет “Курская дуга”. У ім таксама паэт імкнецца сутыкнуць з канкрэтнымі падзеямі на Усходнім фронце дзеючыя асобы, і перш за ўсё “бітага сабаку Гітлера”. Аўтар паказвае, як трашчыць вось “Рым – Берлін”, патэнцыяльную магутнасць Чырвонай Арміі і непасбежны канец планаў Гітлера. Гэтая думка ў аўтарскіх абагульненнях вылучана на першы план і выказваецца ў творы ў форме вострага мабілізацыйнага закліку. Паэт напаўняе свой твор разгорнутай інфармацыяй аб поспехах савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Рознымі мастацкімі сродкамі сцвярджае веліч і сакрушальную сілу таго гневу да ворага, які становіцца ўсенародным. “Усе сілы на разгром ворага!” - заклікае паэт. І хоць гэты кліч гучыць у канцы твора, але яго ідэйны сэнс падрыхтаваны ўсёй сюжэтнай сістэмай асэнсавання аўтарам канкрэтных гістарычных падзей і як бы падводзіць апошнюю рысу памфлета.

Заклік – падтэкст М.Танка пад карыкатурамі на Гітлера, Гімлера, Гебельса, Розенберга, Кубэ, генералаў нямецкай арміі няшчадна выкрываў звярынае нутро гэтых людаедаў. У майскім нумары агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” за 1942 год, напрыклад, на развароце змешчана мноства фотаздымкаў. Яны сведчаць аб жудасных зверствах фашысцкіх акупантаў на беларускай зямлі: трупы дзяцей, чорныя ад сажы каміны печаў замест вёсак... ніжэй падтэкстоўка-кліч Максіма Танка: “Прыгледзьцеся, таварышы, да трупаў дзяцей, да трупаў на вісельніцах, да пажарышч, свяшчэнная помста няхай гарачэй абрушыць на катаў агонь батарэй!”

Падтэкстоўкамі-заклікамі ўдала карысталіся П.Броўка, А.Астрэйка, А.Бялевіч, П.Глебка, А.Куляшоў, В.Вітка і іншыя паэты. Амаль у кожным нумары агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” чытач знойдзе заклікі-падтэкстоўкі А.Астрэйкі. Іх змест прасякнуты страсным выкрыццём антычалавечай ідэалогіі гітлерызму, паказам пралетарскага інтэрнацыяналізму савецкіх людзей, страсным клічам знішчаць чалавеканенавіснікаў.

Сярод эпічных твораў беларускай сатыры ў гады вайны даволі распаўсюджанымі былі своеасаблівыя апавяданні, якія па стылю і зместу можна было б аднесці да прыгодніцкіх. Яны маюць займальную фабулу, напружанае дзеянне, героі дзейнічаюць хаця і ў жыццёва праўдзівых, але незвычайных умовах. Сатырычны эфект у іх дасягаецца шэрагам спецыяльных, уласцівых для сатыры сродкаў і прыёмаў, якія выкарыстоўваюць пісьменнікі пры замалёўцы характараў персанажаў, пры стварэнні сітуацый і г.д.

      Галоўнымі героямі такіх прыгодніцкіх сатырычных апавяданняў з’яўляліся савецкія людзі. Мужныя і вынаходлівыя, перамагаючыя сваіх ворагаў не толькі сілай зброі, але і сілай свайго розуму, высокімі маральнымі якасцямі, яны супрацьстаялі другім, адмоўным персанажам – гітлераўскім захопнікам.

На часова акупіраванай тэрыторыі карысталіся папулярнасцю “Прыгоды дзеда Дубняка Міхеда” – дванаццаць невялікіх апавяданняў, самастойных па зместу і закончаных па кампазіцыі, звязаных паміж сабой са знешняга боку наяўнасцю агульнага галоўнага героя, а ў сэнсе ўнутранай сувязі – характарам падзей, аб якіх гаворыцца ў апавяданнях. Усе яны расказваюць аб розных спосабах, якімі змагаўся і знішчаў акупантаў у час Вялікай Айчыннай вайны партызан Міхед.

Змест апавяданняў пра дзеда Міхеда, як правіла, не мае ў сабе нічога незвычайнага, усе “прыгоды” звязаны з кемлівасцю дзеда, з яго мужнасцю і вынаходлівасцю. Напрыклад, каб заманіць немца ў пастку, ён выпускае на дарогу ля сваёй засады гусака, на якога фрыц пападаецца, як шчупак на жыўца. [1, с.51]

         Жыццёвым матэрыялам для апісання прыгод партызана Дубняка і іншых герояў служыла і тая акалічнасць, што па ўсёй Беларусі народныя мсціўцы ўзрывалі чыгункі, масты, склады, машыны, эшалоны, грамілі гарнізоны, штабы, абозы, бралі палонных. Таму не выпадкова ў некаторых прыгодніцкіх апавяданнях мы сустракаем назвы населеных пунктаў. Напрыклад, у адным з апавяданняў аб навагодніх прыгодах дзеда Міхеда А.Астрэйка расказвае, як мужны партызан у адну ноч перабіў многа фашыстаў, хітрасцю заманіўшы іх у пастку, узарваў штаб, нібыта выпадкова абліў вадою на марозе нямецкіх салдат. У канцы аўтар робіць агаворку, якую трэба разумець як спасылку на сапраўдны факт:

                Мы ў сяле фашыстаў банду

                Добра ўзялі ў пераплёт.

                Будзе ў памяць акупантам

                Ноч ля Мінска ў Новы год. [1, с.48]

Сутнасць антычалавечых учынкаў нямецкіх захопнікаў выкрываецца і высмейваецца ў шматлікіх фельетонах і публіцыстычных артыкулах К.Крапівы, К.Чорнага, М.Лынькова, Я.Брыля, М.Танка, К.Губарэвіча, М.Клімковіча, М.Чаускага і інш.

Звычайна фельетоны ў тым значэнні слова, як гэта прынята разумець, пішуцца на аснове якога-небудзь часта адзінкавага здарэння. У фабуле сапраўдныя падзеі бываюць некалькі ўтрыраваныя, у іх можа быць уведзена выдумка для дасягнення большай выразнасці і сілы выкрыцця адмоўнай з’явы. Такіх фельетонаў у ваеннай сатырычнай літаратуры было не шмат. У часе вайны адлюстраванне адзінкавага факту з дакладным указаннем мясцовасці, часу, прозвішча дзеючых асоб не мела асаблівай важнасці. Ва ўсіх абставінах захопнікі трымалі сябе прыблізна аднолькава, аднолькавы  і лёс сустракаў іх на нашай зямлі. Бывала так, што сюжэт фельетона цалкам прыдумваўся пісьменнікам, але змест твора гучаў верагодна і не губляў сваёй выкрывальнай сілы, бо ў аснову яго клалася значная і агульнавядомая падзея.

Ёсць у беларускай сатырычнай літаратуры фельетоны і публіцыстычныя артыкулы, заснаваныя і на канкрэтных фактах, з указаннем пэўных назваў, імён, здарэнняў. Дзякуючы ўмела выкарыстанаму ў іх матэрыялу гэтыя творы таксама маюць вялікае абагульняючае значэнне. У гэтым сэнсе вылучаюцца публіцыстычныя артыкулы Міхася Лынькова аб “дзейнасці” розных фашысцкіх прысцябаяў на Беларусі і фельетоны К.Чорнага, якія былі выдадзены асобнай кніжкай пад загалоўкам “Кат у белай манішцы”.

Пасля выступлення Гебельса па берлінскаму радыё аб тым, што паражэнне германскай арміі пад Масквой абумоўлена не магутнасцю ўдараў Чырвонай Арміі, а ... цяжкасцямі рускай зімы. Вось надыдзе вясна, хваліўся фашыст, і мы зноў пойдзем у наступленне. Выступленне Гебельса падкінула фашысцкім пісакам чарговую, наскрозь ілжывую авантуру, якая пачала імі ўхваляцца на самыя розныя лады.

Пісьменнікі страсна выкрывалі гэту выдумку гітлераўцаў. Яны расказвалі ў сваіх творах пра сапраўднае становішча  на франтах. К.Чорны піша шэраг фельетонаў і памфлетаў, нарысаў і замалёвак, у якіх рашуча выкрывае хлусню гітлераўскіх “духаўздымальнікаў”. У замалёуках “Немцы баяцца вясны”, “Не міне гадаў партызанская помста”, “Верныя сыны народа”, “Наша вясна” пісьменнік не пакідае камня на камені ад брахлівай прапаганды фашыстаў. Ён заўважае, што каб падбадзёрыць саміх сябе, сваё абшарпанае, абвашыўленае воінства, фашысты, шукаючы ратунку, занадта ўжо старанна пачалі  біць у свой адзіны звон – аб вясновым сваім выступленні. К.Чорны на канкрэтных прыкладах выкрывае “стаўку на вясеннюю кампанію” гітлераўскага камандавання, паказвае, што хлуснёй заглушыць народны гнеў не ўдасца. Аўтар сцвярджае думку пра тое, што фашысты “заскуголілі бы сабакі аб вясне”, таму што “пагібель чуюць”. І як канкрэтны працяг гэтай сваёй думкі, пісьменнік паказвае небывалы партызанскі рух на Беларусі з надыходам вясны і лета 1942 года.

Праўдзівае, палымянае пісьменніцкае слова дапамагала беларускаму народу распазнаць сапраўдны сэнс авантур гітлераўскіх памагатых. У легендах і паданнях народ дасціпна выказаў свае адносіны да тых, хто сваю Радзіму, родны дом, блізкіх і родных прадаў ворагу.

У артыкуле “Здраднікі” Якуб Колас імкнуўся выкарыстаць як мага больш мастацкіх сродкаў і канкрэтных фактаў, каб яго твор выклікаў пагарду і нянавісць да здраднікаў, якіх “на сметніку людскога бруду” адкапваюць гітлераўцы. Пісьменнік лічыў, што здраднікам стане і той, хто гасцінна накорміць адшчапенца, хто “жычліва” пакажа яму дарогу і прытуліць яго да сваіх грудзей. Народны пясняр іншы раз дзеля з’едлівага выкрыцця агіднага аблічча памагатых Гітлера ўмела карыстаўся простанароднай формай праклёну, з яго ярка выражанай эмацыянальнай экспрэсіяй: “Няхай аслепнуць тыя вочы, што з ласкаю глянуць на ката! Няхай адсохнуць тыя рукі і ногі, што добраахвотна памагаюць бандыту!”  Гэтыя радкі гавораць яшчэ і аб тым, як ненавідзеў народны пясняр адшчапенцаў-вылюдкаў.

Информация о работе Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны