Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2014 в 22:16, дипломная работа
Краткое описание
Мэта работы комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам. Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы: 1) вызначыць ролю ўласных назваў у фразеалагічных адзінках; 2) ахарактарызаваць беларускія фразеалагізмы з анамастычным кампанентам паводле іх паходжання; 3) раскласіфікаваць фразеалагічныя адзінкі па тэматычных групах і прааналізаваць асаблівасці такога падзелу; 4) правесці класіфікацыю фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з пункту гледжання граматычнага выражэння; 5) даць сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Прикрепленные файлы: 1 файл
89. Трышкаў кафтан (каптан)
– непапраўнае становішча, сітуацыя, калі
з ліквідацыяй адных недахопаў непазбежна
ўзнікаюць другія (Т. 1, с. 567).
90. У абдымкі (абдоймы)
Марфея (ісці, пайсці) – пайсці
спаць (Т. 1, с. 41).
91. У касцюме Адама
– без усялякага адзення, голы. Пра мужчыну
(Т. 1, с. 33).
92. У касцюме Евы
– без усялякага адзення, голая. Пра жанчыну
(Т. 1, с. 565).
93. Укладвацца ў пракрустава
ложа – насільна прыстасоўвацца да
чаго-небудзь, падганяцца да пэўнай меркі
(Т. 2, с. 563).
94. Унтэр прышыбееў
– самачынны ахоўнік парадку, душыцель
свабоды (Т. 2, с. 569).
95. у Магілёўскай губерні
(апынуцца, аказацца) – у замагільным
свеце, супрацьпастаўленым зямному жыццю
(Т. 1, с.331).
96. У Магілёўскую губерню
(трапіць, папасці, збірацца) – у замагільны
свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю
(Т. 1, с. 331).
97. Фама няверны (няверуючы)
– чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць
чаму-небудзь (Т. 2, с. 585).
98. Фількава грамата
– пустая паперка, несапраўдны ці няправільна
напісаны дакумент (Т. 1, с. 323).
99. Хвала Алаху
– выказванне падзякі, усхваленне (Т. 1,
с. 83).
100. (Цікавы) як Марцін
да кавы – вельмі, празмерна (цікаўны
хто-небудзь) (Т. 2, с. 22).
101. Шапка Манамаха
– 1) галаўны ўбор як сімвал царскай улады
ў Расіі; 2) адзінае, паўнаўладнае кіраўніцтва
дзяржавай (Т. 2, с. 665).
102. Шарашкіна кантора
– несалідная, неаўтарытэтная ўстанова,
арганізацыя, прадпрыемства (Т. 1, с. 550).
103. Эзопаўская (эзопава)
мова – іншасказальнае, алегарычнае
выказванне думак (Т. 2, с. 46).
104. Як дзядзька ў Вільні
– збянтэжана, непрывычна, ніякавата (адчуваць
сябе, паводзіць сябе) (Т. 1, с. 379).
105. Як (быццам, бы) Ленін
на буржуазію – непрыязна ці з нянавісцю,
з агідай (глядзець на каго-небудзь) (Т.
1, с. 645).
106. Як (быццам) фенікс
з попелу (з прыску) – нібы сімвал неўміручасці,
вечнага абнаўлення, адраджэння (Т. 2, с.
586).
107. Як ксёндз Магдусі
(дагадзіць) – вельмі добра (дагадзіць
каму-небудзь) (Т. 1, с. 617).
108. Як Мамай (Батый)
прайшоў – дзе-небудзь поўны беспарадак,
неразбярыха (Т. 2, с. 19).
109. Як Марка па пекле
(хадзіць, блукаць, сноўдацца) – безупынна
і бесталкова (Т. 2, с. 21).
110. Як Марку па пекле
(ганяць) – з аднаго месца ў другое,
у розных напрамках (Т. 2, с. 22).
111. Як на Дзяды –
выдатна, уволю (наесціся, пад’есці) (Т.
1, с. 379).
112. Як швед пад Палтавай
– зусім, канчаткова (Т. 2, с. 667).
Информация о работе Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання