42. Тамашэвіч Т. І. Беларуская
фразеалогія: гістарычны нарыс: вучэб.
дапам. / Т. І. Тамашэвіч. – Гродна: ГрДУ,
1993. – 93 с.
43. Татаринова Т. И. Особенности
возникновения и функционирования библейских
фразеологических единиц / Т. И. Татаринова,
О. А. Галян // Славянская фразеология в
ареальном, историческом и этнокультурном
аспектах: материалы ІІІ Междунар. науч.
конф., Гомель, 7 – 8 окт. 2003 г. / Гомел. гос.
ун-т; редкол.: В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.].
– Гомель, 2003. – С. 89–92.
44. Телия В. Н. О лексических
компонентах фраземы как элементах ее
структуры / В. Н. Телия // Проблемы фразеологии
и задачи ее изучения в высшей и средней
школе / Вологод. пед. ин-т, Череповец. пед.
ин-т; под ред. Р. Н. Попова. – Вологда: Сев.-Зап.
кн. изд-во, 1967. – С. 210–220.
45. Телия В. Н. Первоочередные
задачи и методологические проблемы
исследования фразеологического
состава языка в контексте
культуры // Фразеология в контексте
культуры / под ред. В. Н. Телия. –
М.: Яз. рус. культуры, 1999. – С. 127–130.
46. Томашевич Ф. И. Фразеология
белорусского языка XVI – XVII вв.: автореф.
дис. ... канд. филол. наук: 10.02.02 / Ф. И. Томашевич;
Минский гос. пед. ин-т им. А. М. Горького.
– Минск, 1980. – 22 с.
47. Шевченко Г. И. Фразеологизмы античного
происхождения в славянских языках / Г.
И. Шевченко. – Минск : БГУ, 2005. – 211 с.
48. Янкоўскі Ф. М. Да праблемы
паходжання фразеалагізмаў /
Ф. М. Янкоўскі // Лінгвістычны зборнік:
артыкулы, паведамленні, матэрыялы. –
Мінск: Выш. шк., 1968. – С. 89–92.
49. Янкоўскі Ф. Да этымалогіі
беларускіх фразеалагізмаў /
Ф. Янкоўскі // Полымя. – 1969. – № 6. – С. 213–216.
50. Яршэвіч А. Функцыянаванне ўласных
імёнаў у складзе беларускіх
фразеалагічных адзінак // Мова –
Літаратура – Культура: Міжнародная
V навук. канф., Мінск, лістап. 16–17 2006
г. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – C. 251–254.
ДАДАТАК
БЕЛАРУСКІЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ З
АНАМАСТЫЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ
1. Ад Адама – 1)
з даўніх часоў, здаўна; 2) здалёк, не адразу
прыступаючы да сутнасці справы (Т. 1, с.
53).
2. Адамаў яблык
– цвёрды выступ на горле ў мужчыны, кадык
(Т. 2, с. 682).
3. Адгароджвацца кітайскай
сцяной (ад каго, ад чаго) – вельмі
моцна, наглуха адасабляцца, адмяжоўвацца
ад каго-небудзь, чаго-небудзь
(Т. 1, с. 58).
4. Адзін Алах ведае
– нікому невядома (Т. 1, с. 85).
5. Адзін раз Марку
жаніць – выказванне поўнай рашучасці
перад прыняццем рашэння (Т. 1, с. 421).
6. Адкрыць Амерыку
– 1) гаварыць, аб’яўляць пра даўно ўсім
вядомае;
2) знаходзіць, выяўляць што-небудзь зусім
новае (Т. 1, с. 66).
7. Аднаму Алаху (Богу)
вядома – нікому не вядома, ніхто не
ведае
(Т. 1, с. 270).
8. Адпраўляцца (ісці,
ехаць) да Абрама (Абрагама) на піва
– паміраць
(Т. 1, с. 63).
9. Адпраўляць у Магілёўскую
губерню – забіваць, знішчаць (Т.1,
с. 74).
10. Адпраўляць у штаб
Духоніна – растрэльваць (Т. 1, с. 66).
11. Алах ведае што
– штосьці надзвычайнае (Т. 1, с. 92).
12. Алах з табой (ім,
ёй, вамі, імі) – няхай будзе так. Выказванне
згоды, прымірэння, уступкі (Т. 1, с. 274).
13. Алёша з батонамі
– някемлівы, няўмелы чалавек, недарэка
ці разявака (Т. 1, с. 86).
14. Андрэй Кузьме родны
Хвёдар (Хведар) – той, хто важнічае,
хваліцца блізкасцю ці сваяцтвам з нераўнёй
(Т. 1, с. 87).
15. Антонаў агонь
– заражэнне крыві, гангрэна (Т. 1, с. 52).
16. Апошні з магікан
– прадстаўнік якога-небудзь тыпу, што
знікае
(Т. 2, с. 5).
17. Арыядніна ніць
– сродак выйсця з цяжкага становішча
(Т. 2, с. 101).
18. Арэдавы вякі
– вельмі доўга (Т. 1, с. 270).
19. Аўгіевы стайні (канюшні)
– 1) вельмі забруджанае месца, запушчанае
памяшканне; 2) поўнае бязладдзе, надзвычайная
запушчанасць спраў
(у якой-небудзь арганізацыі) (Т. 2, с. 448).
20. Ахілесава пята
– найбольш паражальнае месца, слабы бок
у каго-небудзь (Т. 2, с. 286).
21. Бурыданаў асёл
– крайне нерашучы чалавек, які хістаецца,
вагаецца ў выбары паміж двума раўнацэннымі
рашэннямі ці раўназначнымі жаданнямі
(Т. 1, с. 92).
22. Вавілонскае стоўпатварэнне
– поўная неразбярыха, беспарадак, гармідар
(Т. 2, с. 463).
23. Валаамава асліца
(асёл) – пакорны, маўклівы чалавек,
які нечакана выказаў сваю думку або нязгоду,
пратэст (Т. 1, с. 93).
24. Валтасараў баль
– легкадумнае існаванне каго-небудзь
у бядотную для іншых часіну (Т. 1, с. 121).
25. Валяць ваньку
– паводзіць сябе несур’ёзна, паступаць
не так, як трэба (Т. 1, с. 173).
26. Варфаламееўская
ноч – масавае, нечаканае знішчэнне
каго-небудзь
(Т. 2, с. 112).
27. Вось табе, бабка,
і Юр’еў дзень! – вокліч здзіўлення,
расчаравання і інш. (Т. 1, с. 211).
28. Вялікая мядзведзіца
– сузор’е Паўночнага паўшар’я з
сямі зорак у форме каўша (Т. 2, с. 58).
29. Галопам па еўропах
– павярхоўна, несур’ёзна, не ўдаючыся
ў дэталі (Т. 1, с.
292).
30. Гамбургскі рахунак
– сур’ёзныя, прынцыповыя, бескампрамісныя
адносіны, стасункі паміж кім-небудзь
(Т. 2, с. 314).
31. Геркулесавы слупы
– вышэйшая, крайняя ступень, мяжа чаго-небудзь
(Т. 2, с. 420).
32. Гордзіеў вузел
– заблытаная справа, складаныя абставіны
(Т. 1, с. 221).
33. Да грэчаскіх Каляд
(календаў) (адкладваць) – на няпэўны
час, надоўга ці назаўсёды (Т. 1, с. 544).
34. Да Масквы ракам
не пераставіш (не паўстаўляеш) (каго)
– залішне многа каго-небудзь (Т. 2, с. 213).
35. Дамоклаў меч
– пастаянная небяспека, неадступная
пагроза (Т. 2, с. 40).
36. Двухаблічны Янус
– крывадушны чалавек (Т. 1, с. 701).
37. Дзе Макар козы пасе
– 1)вельмі далёка (папасці, трапіць); 2)
у далёкую ссылку (Т. 2, с. 11).
38. Дзям’янава юшка
– тое, што назойліва прапануецца каму-небудзь
у вялікай колькасці (Т. 2, с. 681).
39. Егіпецкая кара
– нязносна цяжкае становішча, бяда, бядота
(Т. 1, с. 558).
40. Ездзіў у Рыгу
– ванітавала каго-небудзь, звычайна пры
моцным ап’яненні (Т. 1, с. 415).
41. Замуж за <пана>
Пясоцкага (збірацца) – паміраць (Т.
1, с. 459).
42. Запець (заспяваць)
лазара – пачаць скардзіцца на свой
лёс, імкнучыся выклікаць спачуванне,
спагаду да сябе (Т. 1, с. 463).
43. (Зарабіць, выручыць,
выгадаць) як заблоцкі на мыле –
зусім нічога ці амаль нічога, ніколькі
(Т. 1, с. 431).
44. За царом Гарохам
– вельмі даўно; невядома калі (было, адбывалася
што-небудзь) (Т. 2, с. 622).
45. Звязваць сябе (звязвацца)
вузамі Гіменея – уступаць у шлюб
(Т. 1, с. 491).
46. З каломенскую вярсту
– вельмі высокі (Т. 1, с. 273).
47. Іван без роду і племені
– той, хто парваў усе сувязі з роднымі,
блізкімі яму людзьмі, з асяроддзем, якое
выхавала яго (Т. 1, с. 521).
48. Іерыхонская (ерыхонская)
труба – чалавек з вельмі гучным голасам
(Т. 2, с. 525).
49. І квіта (пане, дзядзька)
Мікіта – на гэтым усё скончана. Пра
кнчатковую развязку чаго-небудзь (Т. 1,
с. 571).
50. Ісці (пайсці) у Каносу
– прыніжацца перад кім-небудзь, каяцца,
станавіцца пакорлівым, прызнаючы сябе
пераможаным (Т. 1, с. 532).
51. Казанская сірата
– той, хто прыкідваецца пакрыўджаным,
няшчасным, каб разжаліць каго-небудзь
(Т. 2, с. 395).
52. Каінава пячаць (пячатка)
– след злачыннасці (Т. 2, с. 289).
53. Калумбава яйка
(яйцо) – удалае рашэнне чаго-небудзь,
знойдзены выхад з цяжкага становішча
(Т. 2, с. 690).
54. Кесарава кесараві
(кесару) – кожнаму належнае тое, чаго
заслужыў хто-небудзь (Т. 1, с. 571).
55. Ківаць на Пятра
– звальваць віну на іншага (Т. 1, с. 571).
56. Кітайская грамата
– што-небудзь зусім незразумелае, тое,
у чым цяжка разабрацца (Т. 1, с. 323).
57. Кітайская сцяна
– 1) неадольная перашкода, поўная ізаляванасць
ад чаго-небудзь; 2) сур’ёзная перашкода
ў чым-небудзь (Т. 2, с. 478).
58. Конь ісусаў
– тупы, неразумны чалавек (Т. 1, с. 589).
59. Куды Макар цялят
не ганяў – 1) вельмі далёка, у вельмі
аддаленае або цяжкадаступнае месца (ехаць,
трапіць); 2) у далёкую ссылку (Т. 2, с. 11).
60. Малая мядзведзіца
– каляполюснае сузор’е Паўночнага
паўшар’я з мноства зпрак, сем з якіх,
найбольш яркіх, утвараюць фігуру,
падобную на коўш (Т. 2, с. 59).
61. Мамаева пабоішча
– 1) вялікая сварка, бойка; 2) поўны беспарадак,
неразбярыха (Т. 2, с. 123).
62. Масква відаць
– выказванне незадавальнення пры ўжыванні
чаго-небудзь горкага або кіслага (часта
суправаджаецца прыжмурам вачэй) (Т. 2,
с. 22).
63. Мафусаілаў век
– вельмі доўгае жыццё, даўгалецце (Т.
1, с. 186).
64. Між (паміж) Сцылай
і Харыбдай – у цяжкім становішчы,
калі непрыемнасці, небяспека пагражаюць
з двух бакоў (Т. 2, с. 477).
65. Млечны Шлях
– мноства зорак, падобнае ў ясныя
ночы на светлую паласу няправільнай формы,
расцягнутую па небе (Т. 2, с. 668).
66. На ўсю іванаўскую
– вельмі гучна, голасна, у поўную меру
(Т. 1, с. 523).
67. Не па Сеньку (Юрку,
Хомку) шапка – зусім немагчыма, вельмі
цяжка (рабіць што-небудзь) (Т. 2, с. 665).
68. Па гамбургскім рахунку
– па-сапраўднаму, належным чынам, як і
павінна быць (Т. 2, с. 315).
69. Пад Катоўскага (стрыгчы)
– дагала, зусім, поўнасцю (Т. 1, с. 565).
70. Панургаў статак
– натоўп, які слепа ідзе за сваім важаком,
бяссэнсава пераймаючы яго (Т. 2, с. 454).
71. Пастухова Ганна
– кожны, нават някемлівы чалавек (разумее,
зразумее, зробіць што-небудзь) (Т. 1, с.
293).
72. Пацалунак Юды
(юдаў пацалунак) – здрадніцкі ўчынак
пад маскай добразычлівасці, дружбы
(Т. 2, с. 199).
73. Пацёмкінская вёска
– ашуканства, паказуха, за якой хаваецца
дрэнны стан чаго-небудзь (Т. 1, с. 194).
74. Пераходзіць рубікон
– прымаць беспаваротнае рашэнне, рабіць
адказны, рашучы крок (Т. 2, с. 214).
75. Пець (спяваць) Лазара
– прыкідвацца няшчасным, каб расчуліць
каго-небудзь; скардзіцца на свой лёс (Т.
2, с. 218).
76. Пракрустава ложа
– мерка, пад якую сілком , штучна падганяюць
ці прыстасоўваюць што-небудзь (Т. 1, с.
661).
77. Праметэеў агонь
– незгасальнае імкненне да высакароднай
мэты
(Т. 1, с. 53).
78. Прыкідвацца казанскай
сіратой – прыкідвацца пакрыўджаным,
няшчасным (Т. 2, с. 396).
79. Садом і гамора
– крайняе бязладдзе, поўная неразбярыха,
сумятня
(Т. 2, с. 358).
80. Свяцейшы за папу
рымскага – такі, што занадта строга
прытрымліваецца пэўных ідэалаў, правілаў,
установак (Т. 2, с. 384).
81. Сіямскія блізняты
– аднадумцы, блізкія ў якіх-небудзь адносінах
людзі ці неразлучныя сябры (Т. 1, с. 111).
82. Скінуць з сябе ветхага
Адама – вызваліцца ад старых прывычак,
поглядаў і стаць іншым чалавекам (Т. 2,
с. 399).
83. Слава Алаху
– выказванне радасці, задавальнення,
супакою з якой-небудзь прычыны (Т. 1, с.
26).
84. Сталыпінскі гальштук
– шыбеніца, пятля (Т. 1, с. 292).
85. Сядлаць (асядлаць)
Пегаса – займацца паэзіяй, пісаць
вершы
(Т. 2, с. 496).
86. Танталавы мукі (пакуты)
– нясцерпнае мучэнне ад усведамлення
блізкасці жаданай мэты і немагчымасці
дасягнуць яе (Т. 2, с. 51).
87. Трапіць да Абрама
(Абрагама) на піва – памерці (Т. 1, с.
520).
88. Траянскі конь
– ашуканства, хітры падман (Т. 1, с. 589).