Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2014 в 22:16, дипломная работа

Краткое описание

Мэта работы  комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць ролю ўласных назваў у фразеалагічных адзінках;
2) ахарактарызаваць беларускія фразеалагізмы з анамастычным кампанентам паводле іх паходжання;
3) раскласіфікаваць фразеалагічныя адзінкі па тэматычных групах і прааналізаваць асаблівасці такога падзелу;
4) правесці класіфікацыю фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з пункту гледжання граматычнага выражэння;
5) даць сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.

Прикрепленные файлы: 1 файл

дыпломная работа (2) (Автосохраненный)1.docx

— 157.55 Кб (Скачать документ)

 

 

  УВОДЗІНЫ

Вывучэнне фразеалагічных адзінак – шлях да асэнсавання культурнай спецыфікі беларускага народа і яго сістэмы каштоўнасцей. Мова адлюстроўвае светапогляд, светаадчуванне яе носьбітаў. Пры дапамозе мовы як крыніцы пазнання гісторыі народа, яго культуры можна знайсці адказ на шэраг пытанняў, звязаных з этнагістарычнымі кантактамі народа, яго культурным і гістарычным развіццём, асаблівасцямі ладу жыцця, побыту. Фразеалагізмы прымаюць актыўны ўдзел у стварэнні карціны свету.             У культуралагічным аспекце фразеалогія з’яўляецца аб’ектам даследавання нацыянальна-спецыфічнага ў адлюстраванні рэчаіснасці. У фразеалагічных адзінках зафіксаваны асаблівасці нацыянальнага характару, спосабу мыслення, маральна-этычныя, духоўныя каштоўнасці, якія сфарміраваліся пад уплывам  гістарычнага і культурнага развіцця.

Станаўленне беларускай фразеалогіі як раздзела мовазнаўства адбывалася паслядоўна і мела цесную сувязь з працамі этнографаў, фалькларыстаў, дыялектолагаў. Значны ўклад у фарміраванне беларускай фразеалогіі як навукі ўнёс вядомы мовазнаўца Ф. М. Янкоўскі. Рознабаковаму даследаванню фразеалагізмаў прысвечаны і працы                А. М. Базыленкі, А. С. Аксамітава, І. Я. Лепешава, М. А. Даніловіча,            У. І. Коваля і інш.

Сам  тэрмін “фразеалогія” паходзіць ад грэч. phrasis – выраз, зварот і logos - вучэнне. Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Неабходна адзначыць, што ў дадзенай працы пад фразеалагізмам разумеецца “ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў” [Лепешаў 1998, с. 5]. Беручы пад увагу сучасны ўзровень развіцця мовазнаўства і фразеалогіі як асобнага яго раздзела, нельга не пагадзіцца з тымі лінгвістамі, якія на першы план выводзяць неабходнасць вывучэння фразеалагічных адзінак не ў агульных рысах, а “па фразеалагічных серыях у плане ўзаемадзеяння семантычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў” [Садоўская 2003, с. 17]. Варта ўзгадаць, што яшчэ ў 1969 г. акадэмік В. У. Вінаградаў заклікаў лінгвістаў да стварэння «поўнай і рознабаковай сістэмы фразеалогіі мовы з яе падсістэмамі і тыпалагічнымі разнавіднасцямі» [Виноградов 1969, с. 15] менавіта шляхам комплекснага вывучэння тыпаў фразеалагізмаў у святле ўзаемадзеяння фразеалагічна-семантычных і граматычных узроўняў мовы. Для разумення сутнасці такога ўзаемадзеяння ў межах фразеалагічных адзінак падаецца важным такое выказванне В. У. Вінаградава: “Назіраюцца заканамерныя, хоць і не заўсёды прамыя і аднатыпныя, суадносіны паміж семантыкай таго ці іншага фразеалагічнага зварота і яго сінтаксічнай функцыяй, паміж семантычнымі варыянтамі таго ці іншага фразеалагізма і паміж дынамічнымі магчымасцямі яго сінтаксічнага прымянення, абумоўленымі яго граматычным ладам” [Виноградов 1969, с. 10].

  Даследаванне праблемы ўзаемадзеяння культуры і мовы грунтуецца на працах М. І. Талстога, С. М. Талстой, В. М. Тэліі і інш. Вывучэнне фразеалогіі ў такім рэчышчы дазваляе паглыбіцца ва ўласную прастору беларускага народа. Увогуле, фразеалагізм адлюстроўвае глыбіню народнага духу. Дзякуючы кансерватыўнасці формы і зместу, комплекснасці семантыкі, напоўненасці сімваламі і стэрэатыпнымі формуламі, фразеалагічныя адзінкі даюць магчымасць пранікнуць у дыяхранічны план сферы культуры і выявіць карані, фактары і агульны сцэнарый фарміравання нацыянальнага менталітэту. Як сцвярджае В. А. Маслава, “менавіта ў фразеалогіі лепш за ўсё захоўваюцца звесткі пра народную духоўную культуру – міфы, павер’і, абрады, звычаі” [Маслава 2001, с. 35].

 Сам факт наяўнасці ў мове такіх словакомплексаў, якія ўяўляюць сабой унікальны лінгвістычны феномен, што адрозніваецца выразнасцю, вобразнасцю і экспрэсіўнасцю, дае штуршок для даследавання менавіта гэтага раздела мовазнаўства. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці фразеалагічных адзінак. І зараз, калі беларуская фразеалогія ўжо склалася як лінгвістычная дысцыпліна з уласным аб’ектам даследавання, надзённым становіцца вывучэнне фразеалагізмаў не ў агульным плане, а па пэўных фразеалагічных серыях, што дазваліць у далейшым зрабіць надзейныя абагульненні  адносна спецыфікі ўсяго фразеалагічнага фонду, вызначыць агульнае, адметнае, спецыфічнае паміж рознымі групамі фразеалагізмаў.

Вывучэнне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з’яўляецца карысным не толькі ў сувязі з навуковым даследаваннем фразеалогіі, але і ў сувязі з цікавасцю да вывучэння мовы і нацыянальнай адметнасці беларускага народа.

Мэта работы - комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў  з анамастычным кампанентам.

  Для дасягнення пастаўленай  мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) вызначыць ролю ўласных  назваў у фразеалагічных адзінках;

2) ахарактарызаваць беларускія  фразеалагізмы з анамастычным  кампанентам паводле іх паходжання;

3) раскласіфікаваць фразеалагічныя  адзінкі па тэматычных групах  і прааналізаваць асаблівасці  такога падзелу;

4) правесці класіфікацыю  фразеалагізмаў з анамастычным  кампанентам  з пункту гледжання  граматычнага выражэння;

5) даць сінтаксічную характарыстыку  фразеалагізмаў з анамастычным                      кампанентам.

 

Актуальнасць тэмы абумоўлена неабходнасцю тэарэтычнага і практычнага вывучэння фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам, цікавасцю да ўсебаковага даследавання  такіх моўных адзінак.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца беларуская фразеалогія.

Прадметам нашага даследавання сталі фразеалагічныя адзінкі з анамастычным кампанентам, гэта значыць устойлівыя моўныя адзінкі, у складзе якіх вылучаюца антрапонімы, тапонімы, гідронімы і г.д. Усяго ў сукупнасці – 112 адзінак.

Фразеалагізмы з анамастычным кампанентам можна вывучаць з розных бакоў: этымалагічнага, семантычнага, марфалагічнага, сінтаксічнага і інш. Найбольш мэтазгодным падаецца іх комплекснае, усебаковае апісанне. Як адзначаў акадэмік  В. У. Вінаградаў, “трэба спалучаць вывучэнне структурна-тыпалагічных адзінстваў фразеалагічных зваротаў з вызначэннем іх марфолага-сінтаксічнага ладу, а таксама спосабаў, прыёмаў іх сінтаксічнага функцыянавання, межаў іх функцыянальнага ўжывання ў розных слоўных тэкстах. Тут ёсць і агульнасці, і адзінства, і супярэчнасці”              [Виноградов, 1969, с. 14].

Крыніцай фактычнага матэрыялу для нашага даследавання з’яўляецца “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” ў 2-х тамах                 І. Я. Лепешава [І. Я. Лепешаў 2008, Т. 1–2] .

Дыпломная работа складаецца з уводзін, асноўнай часткі (уключае пяць глаў), заключэння, бібліяграфічнага спіса, дадатка.

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 1. АНАМАСТЫЧНЫ КАМПАНЕНТ У СКЛАДЗЕ ФРАЗЕАЛОГІІ: ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ ДАСЛЕДАВАННЯ

Пачатак XXI стагоддзя характарызуецца ў беларускай лінгвістыцы прыкметным ажыўленнем цікавасці да праблем анамастыкі. Анамастыка ў складзе фразеалогіі прыўносіць у гэты раздзел мовазнаўства сваю спецыфіку, вызначае характар функцыянавання і іншыя асаблівасці фразеалагічных адзінак з анамастычным кампанентам. Таму мэтазгодна звярнуць  увагу на анамастыку як раздзел лінгвістыкі, які вывучае ўсе тыпы ўласных назваў  і гісторыю іх развіцця. Выяўленню спецыфікі ўласнага імя ў складзе фразеалагічных адзінак прысвечаны даследаванні  Г. Манушкінай, Я. Лагіновіч, К. Назарава. Экспрэсіўную функцыю фразеалагічных адзінак, якія ўключаюць у свой склад уласныя імёны, даследаваў ў сваёй працы        С. Б. Берлізон. Пытанні функцыянавання ўласных імёнаў у складзе фразеалагічных адзінак з пазіцыі вызначэння сэнсавага ядра фразеалагізма разглядаў Н. Д. Бабіч. Б. Ф. Захараў прааналізаваў фразеалагізмы з антрапанімічным кампанентам з улікам ступені семантычнай злітнасці складнікаў фразеалагізма. Зварот лінгвістаў да праблемы функцыянавання ўласных імёнаў у складзе фразеалагізмаў з’яўляецца сведчаннем таго, што абраныя для аналізу моўныя адзінкі патрабуюць асаблівай увагі даследчыкаў.

1.1. Анамастычныя назвы: агульная класіфікацыя

Анамастычная лексіка беларускай мовы пачала актыўна даследавацца ў апошнія сорак гадоў. Агульны агляд развіцця антрапанімікі і тапанімікі Беларусі ад 30–40-х гг. ХІХ ст. да нашых дзён зроблены М. Бірылам і           В. Лемцюговай, а таксама Г. Мезенка ў яе вучэбным дапаможніку “Беларуская анамастыка” і аглядным артыкуле “Сучасная беларуская анамастыка”, дзе праведзена апісанне асноўных напрамкаў вывучэння анамастычных адзінак, выяўлена ступень вывучанасці розных разрадаў онімаў. Існуе некалькі разрадаў  уласных імёнаў, падставай для вылучэння якіх выступае характар  аб'ектаў, якія яны называюць. У анамастыку ўваходзяць:

- антрапаніміка (імёны людзей): Ян, Марыя, Хведар, Макар;

- тапаніміка (уласныя назвы геаграфічных аб'ектаў): Полацк, Вільня, Масква, Афіны;

- касманіміка (назвы частак касмічнай прасторы): Млечны шлях, сузор’е  Рака;

- астраніміка (назвы нябесных цел): планета Плутон, Сонца, камета Галлея;

- зааніміка (мянушкі жывёл): Барбос, кошка Мурка, карова Зорка;

- хрэматаніміка (назвы аб’ектаў матэрыяльнай культуры): дыямент “Арлоў”, дыямент “Шах”;

- тэаніміка (імёны розных багоў): Зеўс, Юпітэр;

- назвы святаў: Каляды, Дзень Перамогі;

- назвы ваенных аперацый: аперацыя “Баграціён”; 

    – назвы  прадпрыемстваў, устаноў, партый і іншых  аб’яднанняў людзей: Малы тэатр, завод “Серп і молат”;

- назвы цэркваў, манастыроў: Кіева-Пячэрская лаўра;

- назвы шляхоў зносін: Уладзімірскі гасцінец, мінская шаша;

- назвы сродкаў перамяшчэння: экспрэс “Мінск – Баранавічы”;

- назвы твораў мастацтва: карціна Івана Восіпавіча Ахрэмчыка “Твар ворага”;

- назвы перыядычных выданняў: газета “Народная воля”;

- назвы дакументаў: Дэкрэт аб міры,  Пакт Молатава – Рыбентропа; 

- загалоўкі кніг, назвы вершаў, артыкулаў: трылогія Я. Коласа “На ростанях”;

- назвы ордэнаў, медалёў: ордэн  Пашаны, медаль “Залатая зорка” Героя Сацыялістычнай Працы;

- назвы стыхійных бедстваў: ураган “Флора”;                                                      - назвы прадукцыі, аўтамабіляў:  аўтамашына “Волга”, цукеркі “Чырвоны каптурок”;

- назвы розных міфалагічных аб’ектаў: гара Алімп;

- імёны персанажаў у літаратуры і фальклоры: Сабакевіч, Гарлахвацкі і інш.

        Такім чынам, відавочна, што сфера даследавання анамастыкі досыць шырокая. Таму ў адпаведнасці з аб’ектам даследавання адрозніваюць апісальную анамастыку (спецыялізуецца на агульнафілалагічным аналізе і лінгвістычнай інтэрпрэтацыі адабранага матэрыялу), тэарэтычную анамастыку (акцэнтуе ўвагу на заканамернасцях развіцця і функцыянавання анамастычных сістэм), прыкладную анамастыку (асаблівасці практычнага боку прысваення імёнаў), анамастыку мастацкіх твораў, этнічную анамастыку (вывучае ўзнікненне і эвалюцыю этнонімаў, якая прыводзіць да з’яўлення антрапонімаў, заонімаў і г.д.).

1.2. Уласныя імёны як кампаненты фразеалагізмаў

Уласныя імёны складаюць вельмі важную і разам з тым вельмі спецыфічную частку слоўнікавага складу беларускай мовы. Уласная назва,  якая валодае шэрагам адметных рыс і з’яўляецца састаўной часткай фразеалагізма, вызначае спецыфіку функцыянавання фразеалагічнай адзінкі, адрозніваючы яе ад іншых фразеалагізмаў, якія не маюць анамастычнага кампанента ў сваім складзе. Асобны тып утвараюць фразеалагізмы з прыметнікавым кампанентам. Прыметнікавы кампанент, які з’яўляецца вытворным ад уласнага імя, дае падставу разглядаць нам яго як анамастычны кампанент.

На аснове агульнага кампанентнага паказчыка (анамастычнага кампанента) фразеалагізмы аб’ядноўваюца ў пэўныя групы. Сярод іх вылучаюць фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам (антрапонім – імя чалавека). У залежнасці ад тыпу антрапонімаў вылучаюць чатыры тыпы анамастычных кампанентаў у гэтай групе фразеалагізмаў: імя, прозвішча, псеўданім, мянушка. Імя ў фразеалагічных адзінках можа быць прадстаўлена імёнамі, што належаць мужчынам (адпраўляцца да Абрама  (Абрагама) на піва; не па Сеньку (Юрку, Хомку) шапка), жаночымі імёнамі (у касцюме Евы, як ксёндз Магдусі, пастухова Ганна). Такі кампанент фразеалагізмаў, як прозвішча, прадстаўлены ў невялікай колькасці. Некаторыя антрапонімы такога тыпу – гэта прозвішчы, створаныя ўяўленнем мастака (унтэр Прышыбееў), прозвічшы гістарычных асоб (адпраўляцца ў штаб Духоніна; шапка Манамаха; пад Катоўскага (стрыгчы, стрыгчыся)). Часткай фразеалагізма як Ленін на буржуазію з’яўляецца кампанент-псеўданім Ленін (сапраўднае імя Уладзімір Ільіч Ульянаў). Варта адзначыць, што кампаненты-антрапонімы прадстаўлены меншай колькасцю відаў антрапонімаў у параўнанні з відамі кампанентаў-тапонімаў.

Информация о работе Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання