Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2014 в 22:16, дипломная работа

Краткое описание

Мэта работы  комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць ролю ўласных назваў у фразеалагічных адзінках;
2) ахарактарызаваць беларускія фразеалагізмы з анамастычным кампанентам паводле іх паходжання;
3) раскласіфікаваць фразеалагічныя адзінкі па тэматычных групах і прааналізаваць асаблівасці такога падзелу;
4) правесці класіфікацыю фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з пункту гледжання граматычнага выражэння;
5) даць сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.

Прикрепленные файлы: 1 файл

дыпломная работа (2) (Автосохраненный)1.docx

— 157.55 Кб (Скачать документ)

У адабраным фразеалагічным матэрыяле налічваецца сем відаў тапанімічных адзінак. Сярод іх наступныя: арыстонімы (Масква відаць; Садом і Гамора), гідронімы (пераходзіць Рубікон), назвы кантынентаў, частак свету (галопам па еўропах; адкрыць Амерыку), айконімы                    (з каломенскую вярсту), айкадамонімы (ісці ў Каносу), астронімы (Млечны Шлях; Малая  мядзведзіца), тэонімы (аднаму Алаху вядома).

Такім чынам, фразеалагічныя адзінкі, у якіх зафіксаваны ў якасці кампанента ўласнае імя альбо аданамастычны прыметнік, складаюць адносна невялікую, але надзвычай цікавую групу ўстойлівых адзінак беларускай мовы. Сярод гэтых адзінак вылучаюць фразеалагізмы з кампанентам-антрапонімам, якія маюць чатыры тыпы, і  фразеалагізмы з кампанентам-тапонімам, дзе налічваецца сем відаў фразеалагічных адзінак. Менавіта ў гэтых фразеалагізмах захаваліся звесткі пра мінулыя падзеі розных краін свету, ацэнка тагачаснага ладу жыцця, замацаваліся пэўныя меркаванні людзей наконт гістарычных асоб, герояў, літаратурных вобразаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 2. ЭТЫМАЛАГІЧНЫ АНАЛІЗ БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З АНАМАСТЫЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ

Даказана, што фразеалогія цесна звязана як з гісторыяй, культурай, так і з традыцыямі, літаратурай народа – носьбіта мовы. Гэта сувязь вельмі выразна прасочваецца ў тых фразеалагічных адзінках, у склад якіх уваходзіць уласнае імя. Многія фразеалагічныя выказванні гэтага тыпу звязаны з фактамі даўно забытых дзён, матывацыя ўласнага імя (і ўсёй фразеалагічнай адзінкі) даўно сцерлася. Аналізуючы фразеалагізмы з уласнымі імёнамі, прасочваецца працэс растварэння імя ў агульным значэнні фразеалагічных адзінак. Часта немагчыма вызначыць долю яго ўдзелу ў фарміраванні фразеалагізма. У многіх выпадках  уласнае імя страчвае сваё літаральнае значэнне, і ў аснове фразеалагізма ляжыць рыса персанажа, асобы. Тое, што ў складзе фразеалагічнай адзінкі ўласнае імя напаўняецца семантыкай, якая абапіраецца на прыкмету пэўнай асобы, безумоўна, супярэчыць прыродзе ўласнага імя. Сувязь з зыходным дэнататам ва ўласнага імя ў складзе фразеалагічнай адзінкі страчваецца і можа быць выяўлена толькі шляхам этымалагічнага аналізу. У сінхронным плане такія фразеалагізмы даўно страцілі сваю матывацыю. Напрыклад, калі мы ўжываем выраз адпраўляць у штаб Духоніна ‘расстрэльваць’, рэдка хто ўзгадае, што Духонін - прозвішча асобы, якая рэальна існавала. А сам фразеалагізм адлюстроўвае гістарычную падзею: 2 лістапада 1917 г. пасля зняцця Стаўкі ў Магілёве генерал Духонін М. М. (1876-1917), які ўзначальваў Вярхоўнае Галоўнакамандаванне рускай арміі, стаў адной з першых ахвяр бальшавіцкага тэрору – быў расстраляны. Будучы кампанентам фразеалагізма, уласнае імя падпарадкоўваецца тым жа заканамернасцям, што і намінальнае імя ў складзе звычайных фразеалагізмаў. Часта ўласнае імя ў складзе фразеалагізма становіцца «спустошаным» лексічна, нярэдка назіраецца з’яўленне значэнняў агульнага роду, што само па сабе доказ абстрактнага характару ўласнага імя ў адзінках гэтага тыпу.  Тут варта пагадзіцца з меркаваннем В. М. Тэліі, якая лічыць, што пры вывучэнні  прыроды  ўтварэння фразеалагізмаў  неабходна разглядаць сітуацыю рэчаіснасці, яе гнасеалагічнае адлюстраванне моўнай свядомасцю некаторай моўнай супольнасці, якая ўключае ў сябе яе ідэальнае адлюстраванне, абстрагаванне ад прыватнасцей, схематызацыю, вылучэнне сутнасці параметраў, якія затым кладуцца ў аснову ўтварэння новага сэнсу, адлюстраванага ў значэнні фразеалагізмаў [Телия В. Н. 1999, с. 129]. Таму для нас уяўляе  несумненную цікавасць аналіз этымалогіі ўласнага імя як кампанента фразеалагічнай адзінкі. Этымалагічны аналіз дае магчымасць размежаваць фразеалагізмы паводле паходжання на наступныя групы:         1) спрадвечна беларускія фразеалагізмы (адзін раз Марку жаніць; не па Юрку шапка; Андрэй Кузьме родны Хведар; замуж за <пана> Пясоцкага (збірацца)); 2) фразеалагізмы, запазычаныя з іншых моў, куды адносяцца таксама калькі – своеасаблівыя копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на беларускую мову сэнсавым адпаведнікам (сядлаць (асядлаць) Пегаса – з нямецкай мовы; аўгіевы стайні (канюшні) –     з грэчаскай мовы; адамаў яблык – з нямецкай мовы), і паўкалькі – частковы пераклад, частковае запазычанне з іншай мовы (двухаблічны Янус –                 з французскай мовы; у абдымкі (абдоймы) Марфея (ісці, пайсці) –                  з англійскай мовы; варфаламееўская ноч – з нямецкай мовы; пераходзіць рубікон – з лацінскай мовы).

Спрадвечна беларускія фразеалагізмы ўтрымліваюць у сабе інфармацыю пра гістарычныя падзеі, асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характар усведамлення рэчаіснасці носьбітамі мовы і г.д. Унутры гэтай групы фразеалагізмаў мы вылучылі некалькі падгруп:

       1. Фразеалагічныя адзінкі, звязаныя з нацыянальнымі традыцыямі, звычаямі, святамі. Напрыклад, беларускi фразеалагiзм як на Дзяды 1) ‘выдатна, уволю наесцiся’; 2) ‘вельмi многа’ (пра яду). Дзяды - старадаўняе памiнанне нябожчыкаў на Беларусi, а таксама дзень, калi адбываўся гэты абрад. На Дзяды гатавалася сем–дзесяць страў (куцця, блiны, клёцкi, яечня, мяса i iнш.). Пасля малення гаспадар выходзiў з хаты i заклiкаў на вячэру “дзядоў”-нябожчыкаў. Сям’я ела з перапынкамi, кладучы час ад часу лыжкi на стол, каб iмi сiмвалiчна маглi пакарыстацца “дзяды”. На iх долю яшчэ адлiвалi i адкладвалi ад кожнай стравы ў асобны посуд. Пасля вячэры не прыбiралi са стала: пакiдалi нiбыта для нябожчыкаў [Лепешаў 2004, с. 433].

      2. Фразеалагічныя адзінкі, якія адлюстроўваюць сацыяльна-гістарычнае жыццё беларусаў: Вось табе, бабка, і Юр’еў дзень! ‘вокліч здзіўлення ці расчаравання’. На працягу года святкуюць два Юр’і: адзiн халодны, зiмовы, - 9 снежня, другi галодны, вясновы, - 6 мая. На Беларусi пра два Юр’i казалi так: “Ёсць на свеце два Юр’i i абодва дурнi: адзiн халодны, а другi галодны”.

   Да ХVI стагоддзя беззямельныя сяляне мелi права пераходзiць ад аднаго памешчыка да другога за тыдзень да Юр’ева дня i тыдзень пасля яго. Выдадзеныя ў 1497 i 1500 гг. новыя судзебнiкi пачалi абмяжоўваць адыход сялян ад сваiх гаспадароў. Толькi скончыўшы ўсе палявыя работы, селянiн мог пакiнуць гаспадара i перайсцi да iншага. Калi ж у ХVII стагоддзі i гэты прывiлей скасаваў Барыс Гадуноў, узнiкла прымаўка: “Вось табе, бабуля, i Юр’еў дзень!” [Лепешаў 2004, с. 79].

     Фразеалагізм  у Магілёўскую губерню (трапіць, папасці, збірацца) – ‘у замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю’ – узнік на аснове каламбурнага, народнаэтымалагічнага збліжэння слоў магіла і Магілёўская.  Але ў дадзеным выпадку ўласная назва з’яўляецца і своеасаблівым маркёрам,  які прама  паказвае на этымалогію фразеалагічнай адзінкі.  Тут  назва  Магілёўская губернія называе геаграфічна абмежаваную тэрыторыю, што ўзнікла ў 1772 г. паводле ўказа Кацярыны ІІ на ўсходнебеларускіх землях [Лепешаў 2004, с. 380].

 Гэта дае магчымасць зразумець, што дадзеная фразеалагічная адзінка з’яўляецца спрадвечна беларускай,  таму што  называе  рэалію, уласцівую менавіта нашай краіне.

 3. Фразеалагічныя адзінкі, у якіх адлюстраваны дзеянні, асаблівасці і характарыстыка паводзін:

 як дзядзька ў Вiльнi ‘разгублена, збянтэжана, непрывычна, нiякавата’– фразеалагізм склаўся на аснове эпiзодаў з паэмы Я. Коласа «Новая зямля», раздзел «Дзядзька ў Вiльнi» [Лепешаў 2004, с. 426];

як Марка па пекле  (хадзіць, блукаць, сноўдацца) ‘безупынна і бесталкова’. Склаўся фразеалагізм на аснове легенды пра Марку Пякельнага, які на працягу многіх дзён мусіў ездзіць па пекле ў розных напрамках з аднаго месца ў другое [Лепешаў 2004, с. 433];

  замуж за <пана> Пясоцкага (збірацца) ‘паміраць’ - уласна беларускі фразеалагізм каламбурнага характару. Тут кампанент Пясоцкі склаўся па мадэлі ўтварэння прозвішчаў – ад пясок у значэнні ‘зямля, якой засыпаюць магілу’. Уласныя імёны такога тыпу выступаюць у складзе фразеалагізмаў сэнсаўтваральным цэнтрам, на базе якога фарміруецца фразеалагічнае значэнне. Штучна ўтвораныя ўласныя імёны ў фразеалагізмах нагадваюць рэальныя антрапонімы. Часцей за ўсё гэта “гаваркое” слова, значэнне якога пэўным чынам перасякаецца са значэннем фразеалагізма. Дзякуючы яму, ствараецца двухпланавасць унутранай формы фразеалагізма, і апошні ўспрымаецца як фразеалагічны каламбур гумарыстычнага, жартаўліва-іранічнага характару [Лепешаў 2004, с. 144].

   Пэўную колькасць складаюць фразеалагічныя адзінкі, якія сустракаюцца  ў творах беларускіх пісьменнікаў ці ўтвораны на іх аснове   (у Я. Купалы выраз каб Пярун пабіў ужываецца для выказвання гневу, раздражнення). Творы такіх мастакоў слова як, К. Крапіва, Ф. Багушэвіч,       К. Чорны ўзбагацілі беларускую мову, дапамаглі стаць ёй яшчэ больш насычанай і алегарычнай. Літаратурныя фразеалагізмы, выказванні падвяргаюцца рознага кшталту зменам: узнікаюць іх лексічныя варыянты, часткі некаторых  набываюць статус самастойных фразеалагізмаў, змяняецца стылістычная афарбоўка фразеалагічных адзінак і інш.

“Сутнасць фразеалагічнага запазычання заключаецца ў запазычанні з іншай мовы ідэі, вобразнасці думкі, асаблівасцей нацыянальнага каларыту і ўтварэнні на гэтай аснове новага фразеалагізма” [Аксамітаў 1978, с. 195].    З лацінскай мовы праз іншыя ў беларускую мову ўвайшлі фразеалагізмы тыпу пераходзіць рубікон ‘прымаць беспаваротнае рашэнне, рабіць адказны, рашучы крок’; да грэчаскіх Каляд / календаў (адкладваць) ‘на няпэўны час, надоўга ці назаўсёды’. Да грэчаскіх Каляд - у дадзеным выпадку назіраецца запазычанне з пэўным пераўтварэннем на беларускі манер (паўкалька з лацінскай мовы). У старажытным Рыме календамі называлі першы дзень месяца. З ім звязваліся тэрміны пагашэння даўгоў, выканання іншых абавязкаў. У грэкаў жа календаў не было. І гэта стала падставай для рымскага імператара Аўгуста гаварыць пра даўжнікоў, што яны адклалі разлікі да грэчаскіх календаў [Лепешаў 2004, с. 109].

  Замест лацінскага “календы” ў дадзеным фразеалагізме ўжыта беларускае “Каляды”. Каляды – уласна беларуская назва свята Хрыстова нараджэння. Назва ў дадзеным выпадку можа суадносіцца з лацінскім словам «календы» па сугучнасці. Але ёсць і іншае меркаванне: свята Каляды звязана з пачаткам новага года (у рымлян – пачатак новага месяца). Тут назіраецца цесная сувязь, дзе часавы  прамежак павялічваецца, і ўжо ён не ад месяца да месяца, а ад года да года. Пры гэтым сэнсавая скіраванасць выразу не змяняецца.

  Каляды ў беларусаў  ахопліваюць тры святы: Раство, Новы  год і Хрышчэнне. Да кожнага  з гэтых святаў гатавалася  абавязковая рытуальная ежа - куцця - каша з тоўчаных ячменных крупаў.

 Першая вячэра (6-7 студзеня), што мела назву «Поснай» цi «Вялiкай Куццi», – гэта канец шасцітыднёвага Піліпаўскага посту, пачатак святочных дзён і вечароў. Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. За стол сядалі, як толькі на небе з’яўлялася першая зорка. У гэтым звычаі адлюстраваліся вядомыя хрысціянскія ўяўленні пра цудоўную зорку, якая паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пад абрус на святочны стол абавязкова падкладалі сена, што асэнсоўвалася як напамін пра тое, што Ісус адразу пасля нараджэння быў пакладзены на сена ў яслях. Збожжа, прызначанае для сяўбы, ставiлi ў рэшаце на покуць, дзеля павышэння ўрадлiвасцi. Гаспадар запрашаў за святочны стол Дзядоў, чыя прысутнасць была гарантам жыццёвай стабiльнасцi ўсяго роду. Святочная вячэра складалася з 12 страваў. Перш чым пачаць вячэру, гаспадар браў гаршчок з куццёй і тройчы абыходзіў хату, затым стукаў у акно, а жонка з хаты пыталася: “Хто там стукае?”. Гаспадар адказваў: “Сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясною, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восенню”. Жонка павінна была адказаць: “Просім дахаты”. На першую куццю імкнуліся не хадзіць у чужыя хаты праз прыкмету, што жывёла сыдзе са двара і прападзе. Менавiта Куцця i сімвалiзуе сямейную долю (дабрабыт, шчасце), i таму пакаштаваць яе мусiў кожны. Дзеля павелiчэння прыплоду i ўдойнасцi рэшту куццi давалi свойскай жывёле.

  На працягу ўсіх Калядаў забаранялася займацца так званымі “крывымi” працамi (шыць, віць, плесці, рабіць крывое і колападобнае, сячы сякераю), іначай, казалі, дзеці і жывёла, якія павінны з’явіцца на свет, абавязкова народзяцца “крывыя”, пакалечаныя. Непажадана было і пазычаць што-небудзь з хаты, асаблiва агонь, хлеб, дзяжу - гэта магло прывесцi да нястачы ў гаспадарцы. З іншага боку, лiчылася, што той, хто першы на Каляды пойдзе па ваду, будзе здаравейшы за ўсiх, а калi свiнням на першы дзень пасля Куццi кiнуць у вочы снегу - iх нiхто не зможа сурочыць на працягу года.

      Беларускую фразеалогію папоўнілі таксама і фразеалагізмы з твораў рускай класічнай літаратуры: адкрыць Амерыку 1) ‘гаварыць, аб’яўляць пра даўно ўсім вядомае’; 2) ‘знаходзіць, выяўляць што-небудзь зусім новае’ (М. Салтыкоў-Шчадрын); дзям’янава юшка ‘тое, што назойліва прапануецца каму-небудзь у вялікай колькасці’ (І. Крылоў).

       Сярод запазычаных фразеалагізмаў  вылучаюць наступныя падгрупы:

1. Фразеалагічныя адзінкі міфалагічнага паходжання, якія ўзыходзяць да міфаў Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма. Міфалогія ўяўляе сабой арсенал і базіс антычнага мастацтва, а міфалагічныя сюжэты, матывы і вобразы валодаюць вялікім паэтычным патэнцыялам. Дзякуючы гэтаму, міфы знайшлі шырокае адлюстраванне ў сусветнай літаратуры, а ў мове пра іх нагадваюць вобразныя ўстойлівыя звароты – так званыя міфалагізмы.

Міфы, як вядома, складваліся і перадаваліся на працягу стагоддзяў вусным шляхам, яны з’яўляюцца здабыткам народнай творчасці, стварэннем калектыўнай агульнанароднай фантазіі. Пачатак іх літаратурнага выкладання адносяць да паэм Гамера (“Іліяда” і “Адысея”), якія заснаваны на траянскім цыкле міфаў, і Гесіёда (“Тэагонія”, “Турботы і дні”). З гэтай прычыны ўстойлівыя выразы, якія адлюстроўваюць міфалагічную тэматыку, таксама адносяцца да міфалагізмаў. Вялікую ролю ў распаўсюджанні міфалагічных паданняў мелі творы Эсхіла, Сафокла і інш. Але з прычыны таго, што багатая спадчына старажытнагрэчаскай літаратуры своеасабліва перапрацоўвалася рымлянамі, то звесткі па міфалогіі ўтрымліваюцца ў працах многіх рымскіх паэтаў І ст. да н.э. — ІІ ст. н.э. (Авідзія, Вергілія, Гарацыя і інш.). Міфы часта пераказваў Плутарх, Герадот, Палібій і іншыя антычныя гісторыкі.

Такім чынам, з развіццём пісьменнасці міфы (у розных версіях) сталі выкладацца ў розных па жанру творах. Гэты факт, у сваю чаргу, абумовіў асноўную спецыфіку спалучэнняў-міфалагізмаў: яны не маюць якога-небудзь аднаго літаратурнага этымона і не з’яўляюцца фрагментамі пэўнага тэксту. Сувязь міфалагізмаў са старажытнымі тэкстамі не прамая, а апасродкаваная – праз змест міфа ў цэлым, адбываецца асэнсаванне тых ці іншых эпізодаў, сітуацый, абстрагаванне ад вядомых вобразаў-сімвалаў.

 Хоць грэчаскія і рымскія міфы аб’ядноўваюцца агульным паняццем “антычная міфалогія”, вядучае месца ў іх стварэнні належыць грэкам. У міфах адлюстраваны погляды першабытных людзей на з’явы прыроды і жыцця, зародкі навуковых ведаў, рэлігійныя і духоўныя ўяўленні, мастацка-эстэтычнае пачуццё цэлага народа на працягу яго гісторыі. У міфах пераплятаецца фантазія, вера і веды.

Информация о работе Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання