Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2014 в 22:16, дипломная работа

Краткое описание

Мэта работы  комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць ролю ўласных назваў у фразеалагічных адзінках;
2) ахарактарызаваць беларускія фразеалагізмы з анамастычным кампанентам паводле іх паходжання;
3) раскласіфікаваць фразеалагічныя адзінкі па тэматычных групах і прааналізаваць асаблівасці такога падзелу;
4) правесці класіфікацыю фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з пункту гледжання граматычнага выражэння;
5) даць сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.

Прикрепленные файлы: 1 файл

дыпломная работа (2) (Автосохраненный)1.docx

— 157.55 Кб (Скачать документ)

Такім чынам, у выніку вывучэння лінгвістычнай навуковай літаратуры па тэме дыпломнай работы, працы са слоўнікамі і комплекснага, усебаковага аналізу беларускага фразеалагічнага матэрыялу з анамастычным кампанентам мы прыйшлі да наступных высноў.

 Беларуская фразеалогія адлюстроўвае рысы нацыянальнай гісторыі народа, грамадскага ладу, побыту, светаўспрымання. Асабліва гэта тычыцца тых фразеалагічных рэсурсаў, якія ўключаюць у свой склад уласныя імёны. Уласнае імя выконвае функцыю захавання і трансляцыі традыцый, гісторыі, культуры народа. Анамастычны кампанент  утрымлівае не толькі моўную, але і нацыянальную – культурную, сацыяльную, гістарычную інфармацыю. Як зазначае В. М. Макіенка, фразеалагізмы, якія ў сваім кампанентным складзе ўтрымліваюць уласныя імёны, лічацца найбольш “гістарычнымі”, паколькі ў іх могуць называцца вядомыя асобы і месцы. Нярэдка фразеалагізмы страчваюць сваю “зразумеласць”, сваю гістарычную аснову ўзнікнення, таму яе вывучэнне і асэнсаванне далучае і аб’ядноўвае нас з мінулымі і будучымі пакаленнямі, служыць вылучэнню нас як адметнага народа.

          У беларускай мове спрадвечныя фразеалагізмы з анамастычным кампанентам, якія з'яўляюцца носьбітамі культурнай самабытнасці народа і становяцца асновай для ўтварэння наступных фразеалагічных пластоў, складаюць  18% ад агульнай колькачці вылучаных намі фразеалагізмаў. Акрамя таго, у беларускай мове налічваецца значная колькасць  запазычаных фразеалагізмаў з аналізуемым намі кампанентам. Некаторыя з іх бяруць свой пачатак з Бібліі, з міфаў Старажытнага Рыма і Старажытнай Грэцыі і з фактаў жыцця іншых народаў. І тыя, і іншыя належаць да групы міжмоўных запазычанняў, якая з’яўляецца сярод анамастычнай фразеалогіі самай шматлікай (84%). У пэўных еўрапейскіх мовах біблеізмы ў некаторых выпадках уяўляюць сабой цытаты са Святога пісання, псалтыраў, напісаных на стараславянскай мове, а ў беларускай мове біблеізмы ўваходзяць у групу запазычаных фразеалагізмаў. Фразеалагічныя ж адзінкі, у аснове якіх ляжаць міфы, адносяцца да калек і паўкалек, таму што з’яўляюцца альбо літаральным перакладам іншамоўнага фразеалагізма, альбо паўперакладам-паўзапазычаннем. У беларускай мове, у большасці выпадкаў, уласнае імя з'яўляецца своеасаблівым маркёрам, які прама або ўскосна паказвае нам на этымалогію фразеалагічнай адзінкі.

  Каб падагульніць, адзначым, што сваёй разнастайнасцю беларускія  фразеалагізмы абавязаныя тым  шматлікім крыніцам, як народным, так і аўтарскім, адкуль яны  і трапілі ў нашу мову.

Падчас выканання дадзенай работы адабраны фразеалагічны матэрыял беларускай мовы з анамастычным кампанентам быў прааналізаваны не толькі паводле этымалагічнага крытэрыя, але і па характары тэматычных груп. Так, прааналізаваныя намі фразеалагічныя  адзінкі  фарміруюць восем тэматычных груп, альбо катэгорый. Аднак не варта лічыць гэты паказчык вырашальным пры фармулёўцы высноў, паколькі неабходна ўлічыць той факт, што матэрыял быў адабраны на аснове толькі аднаго слоўніка              І. Я. Лепешава. Размяркоўваючы наяўны фразеалагічны матэрыял па тэматычных групах, мы здолелі пазначыць асаблівасці фразеалагічных адзінак, што ўвайшлі ў склад той або іншай катэгорыі, і асаблівасці катэгорый у цэлым. Існуюць адрозненні ва ўнутраным напаўненні тэматычных груп (табліца 2). Яны датычацца шырыні раскрыцця катэгорыі і спецыфічных бакоў тэматычных абласцей, уласцівых беларускай мове.

 Што тычыць марфалагічнай  класіфікацыі фразеалагізмаў з  анамастычным кампанентам, то самую вялікую групу складаюць назоўнікавыя. Такіх выразаў намі налічана 53, што складае 47,2%  ад агульнай колькасці вылучаных намі адзінак з анамастычным кампанентам. Агульная колькасць прыметнікавых фразеалагізмаў склала 4 адзінкі (5,4%). Яшчэ адну групу ўтвараюць прыслоўныя фразеалагізмы – 24 (21,4%). Дзеяслоўныя фразеалагізмы – гэта самая шматлікая семантыка-граматычная група, але ў дадзенай рабоце сустракаецца толькі 20 адзінак (17,9%). Асобную групу, якая налічвае 4 адзінкі (3,6%), складаюць фразеалагізмы-выклічнікі. Акрамя таго, у рабоце сустракаюцца і мадальныя фразеала-   гізм  – 5 адзінак (4,5%). У беларускай мове марфалагічны паказчык фразеалагізма вызначаецца стрыжнёвым кампанентам, калі ён ёсць. Але, як паказала практыка, маюцца і такія фразеалагізмы, у якіх часцінамоўнае значэнне стрыжнёвага кампанента не супадае з катэгарыяльным значэннем гэтага фразеалагізма.

 У адной з глаў мы разгледзелі сінтаксічную структуру фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам і, размяркоўваючы наяўны  фразеалагічны матэрыял па  групах, мы адзначылі асаблівасці фразеалагічных адзінак, што ўвайшлі ў склад той або іншай катэгорыі.

Так, форму словазлучэння маюць 80 фразеалагізмаў, 71,4% ад усёй колькасці фразеалагічных адзінак. Фразеалагізмы, пабудаваныя па тыповых структурных мадэлях словазлучэнняў, з’яўляюцца больш распаўсюджанымі ў параўнанні з мадэлямі нізкачастотнага ўжывання.  Тып фразеалагічных адзінак са структурай сказа налічвае  21 адзінку, што складае 18,8% ад усёй колькасці фактычнага матэрыялу. Большасць прааналізаваных намі фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам пабудаваны па схеме простага (развітага альбо неразвітага) сказа. Такія фразеалагізмы часцей за ўсё паўтараюць мадэлі, ужо добра вядомыя сінтаксічныя мадэлі простага сказа ў беларускай мове. Тыповыя мадэлі з’яўляюцца прадуктыўнымі, іншыя – непрадуктыўнымі. Значна менш фразеалагізмаў, якія ўяўляюць сабой структуру спалучэння слоў – іх 11 (9,8%).  Сярод такіх фразеалагічных адзінак маюцца выразы з адметнай структурай, якая абмяжоўвае іх здольнасць змяняцца па склонах.

                                       

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

  1. Аксамітаў А. С. Беларуская фразеалогія / А. С. Аксамітаў // Гістарычная лексікалогія беларускай мовы: зб. арт. / пад рэд.                         А. Я. Баханькова [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1970. – С. 293–336.
  2. Аксамітаў А. С. Беларуская фразеалогія / А. С. Аксамітаў. – Мінск: Выш. шк., 1978. – 224 с.
  3. Аксамітаў А. C. Беларуская фразеалогія ў адносінах да польскай і рускай / А. С. Аксамітаў // Роднае слова. – 2001. – № 6. – С. 34–36.

4. Арсентьева Е. Ф. Сопоставительный  анализ фразеологических единиц /   Е. Ф. Арсентьева. – Казань: Изд-во  Казанск. ун-та, 1989. – 124 с.

5. Арсентьев Д. З. Опыт тематической классификации фразеологических единиц / Д. З. Арсентьев // Лексико-фразеологические связи в литературном русском языке и народных говорах: сб. науч. тр. / Курский гос. пед. ин-т; редкол.: Р. Н. Попов [и др.]. – Курск, 1984. –             С. 33–53.

6. Березович Е. Л. Ономасиологический портрет реалии как жанр лингвокультурологического описания / Е. Л. Березович, М. Э. Рут // Известия Уральского государственного университета. Гуманитарные науки. Вып. 3. Филология. – Екатеринбург, 2000. – № 17. – С. 33–38.

7. Бондаренко В. Т. О семантико-грамматической классификации фразеологических единиц / В. Т. Бондаренко // Проблемы русской фразеологии: респ. сборник / Тульский гос. пед. ин-т; отв. ред.                       В. Л. Архангельский. – Тула, 1977. – С. 42–50.

8. Виноградов В. В. Об основных типах фразеологических единиц в русском языке / В. В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В. В. Виноградов; отв. ред. В. Г. Костомаров. – М.: Наука, 1977. – С. 140 – 160.

9. Виноградов В. В. О взаимодействии лексико-семантических уровней с грамматическими в структуре языка / В. В. Виноградов // Мысли о современном русском языке: сб. ст. / под ред. В. В. Виноградова. – М.: Просвещение, 1969. – С. 5–23.

10. Виноградов В. В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины / В. В. Виноградов // Избр. труды: лексикология и лексикография / В. В. Виноградов; отв. ред.                            В. Г. Костомаров. – М.: Наука, 1977. – С. 118–139.

11. Даніловіч М. А. Граматычная  характарыстыка фразеалагізмаў /                М. А. Даніловіч. – Мінск: Навука і  тэхніка, 1991. – 110 с.

12. Даніловіч М. А. З фразеалагічных  россыпаў / М. А. Даніловіч // Полымя. – 1990. – № 1. – С. 213–217.

13. Даніловіч М. А. Катэгорыя  роду назоўнікавых фразеалагізмаў /                М. А. Даніловіч // Беларуская лінгвістыка. – 1986. – Вып. 30. – С. 35–40.

14. Жуков В. П. О фразеологизмах с оценочным значением /                 В. П. Жуков // Уч. зап. Новгород. гос. пед. ин-та. – 1967. – Т. 12: Филологические науки. – С. 3–17.

15. Жуков В. П. Русская фразеология / В. П. Жуков. – М.: Высш. шк., 1986. – 310 с.

16. Жуков В. П. Семантика фразеологических оборотов / В. П. Жуков.– М.: Просвещение, 1978. – 160 с.

17. Жуков В. П. Фразеологизм и фразеологическое окружение /           В. П. Жуков // Уч. зап. Моск. обл. пед. ин-та им. Н. К. Крупской. – 1966. –    Т. 160: Русский язык. Вып. 11. – С. 225–244.

18. Жуков В. П. Морфологическая характеристика фразеологизмов русского языка / В. П. Жуков, А. В. Жуков. – Л.: Ленинград. гос. пед. ин-т им. А. И. Герцена, 1980. – 96 с.

19. Змачынская І. Некаторыя асаблівасці функцыянавання ўласных асабовых імёнаў у беларускай парэміялогіі / І. Змачынская // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 8 / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 2009.– С. 99–102

20. Кирсанова Н. А. О некоторых семантических признаках фразеологических единиц / Н. А. Кирсанова // Проблемы фразеологии: исследования и материалы / под ред. А. М. Бабкина. – М; Л.: Наука, 1964. – С. 84–101.

21. Коваль В. И. Восточнославянская этнофразеология: деривация, семантика, происхождение / В. И. Коваль. – Гомель: ИММС НАНБ, 1998. – 213 с.

22. Коваль В. И. Фразеология народной духовной культуры в деривационно-семантическом аспекте: автореф. дис... д-ра филол. наук: 10.02.01, 10.02.02 / В. И. Коваль; Бел. гос. ун-т. – Минск, 1999. – 37 с.

23. Коваль У. І. Чым адгукнецца  слова: фразеалогія ў павер’ях, абрадах  і звычаях / У. І. Коваль. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 48 с.

24. Красней В. П. Сучасная  беларуская мова: лексікалогія, фразеалогія: вучэб. дапам. / В. П. Красней, У. М. Лазоўскі, І. М. Шчарбакова. – Мінск: Універсітэцкае, 1984. – 175 с.

25. Лексікалогія сучаснай  беларускай літаратурнай мовы / НАН Беларусі;  Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.

26. Лепешаў І. Я. У фразеалагічную скарбонку: давед. / І. Я. Лепешаў. – Гродна: ГрДУ, 2004. – 155 с.

27. Лепешаў І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. /                                         І. Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭн, 2008. – Т. 1, 2.

28. Лепешаў І. Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / І. Я. Лепешаў. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 271 с.

29. Лепешаў І. Я. Этымалагічны  слоўнік фразеалагізмаў /                        І. Я. Лепешаў. – Мінск: БелЭН, 2004. – 448 с.

30. Лепешаў І. Я. Этымалагічны  слоўнік фразеалагізмаў: у 2 ч. /                        І. Я. Лепешаў. – Мінск: Нар. асвета, 1981–1993.

31. Маршэўская В. В. Семантычная  і граматычная характарыстыка  фразеалагізмаў са структурай  сказа ў сучаснай беларускай  літаратурнай мове: аўтарэф. дыс... канд. філал. навук: 10.02.01 / В. В. Маршэўская; Ін-т  мовазнаўства імя Я. Коласа НАН  Беларусі. – Мінск, 1996. – 20 с.

32. Маршэўская В. В. Фразеалагізмы са структурай сказа: манаграфія /          В. В. Маршэўская; пад рэд. І. Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 116 с.

33. Маслова В. А. Лингвокультурология как смежная с этнолингвистикой и другими гуманитарными науками область знания / В. А. Маслова // Язык и культура. Проблемы современной этнолингвистики : материалы Междунар. науч. конф., Минск, 2–4 нояб. 2000 г. / Минск. гос. лингв. ун-т; Бел. ин-т проблем культуры. – Минск, 2001. – С. 10–11.

34. Маслова В. А. Языковая картина мира и культура / В. А. Маслова // Когнитивная лингвистика конца ХХ века : материалы Междунар. науч. конф., Минск, 7–9 окт. 1997 г. : в 3 ч. / Минск. гос. лингв. ун-т. – Минск, 1997. – Ч. 1. – С. 59–64.

35. Мезенка Г. М. Праблема структурна-граматычнага станаўлення славянскай урбаніміі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1990. –   № 1.

36. Мокиенко В. М. Славянская фразеология / В. М. Мокиенко. – М.: Высш. шк., 1980. – 207 с.

          37. Олехнович Н. Н. Фразеология белорусского литературного языка ХІХ – начала ХХ вв.: автореф. дис. ... канд. филол. наук: 10.02.02 /                        Н. Н. Олехнович; Минский гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. –              Минск, 1983.–  19 с.

38. Рудакоўская З. А. Структурна-кампанентныя змены і змест фразеалагізмаў / З. А. Рудакоўская // Беларуская мова. – Мінск: БДУ, 1978. – Вып. 6. – С. 49–57.

      39. Садоўская А. Л. Паняцце канатацыі ў сучаснай лінгвістыцы і яго роля ў плане вывучэння культурна-нацыянальнай спецыфікі фразеалагізмаў // Роднае слова. Мовы рысы непаўторныя. Лінгвакультуралогія. – 2009. –         № 1. – С. 45–48.

40. Садоўская А. С. Фразеалагізмы-словаспалучэнні  ў сучаснай беларускай мове: аўтарэф. дыс... канд. філал. навук: 10.02.01 /                        А. С. Садоўская; Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. – Мінск, 2002. – 21 с.

41. Садоўская А. С. Фразеалагізмы-спалучэнні  ў сучаснай беларускай мове / А. С. Садоўская; пад рэд. І. Я. Лепешава. – Гродна: ГрДУ, 2003. –     118 с.

Информация о работе Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання