Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2014 в 22:16, дипломная работа
Мэта работы комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць ролю ўласных назваў у фразеалагічных адзінках;
2) ахарактарызаваць беларускія фразеалагізмы з анамастычным кампанентам паводле іх паходжання;
3) раскласіфікаваць фразеалагічныя адзінкі па тэматычных групах і прааналізаваць асаблівасці такога падзелу;
4) правесці класіфікацыю фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з пункту гледжання граматычнага выражэння;
5) даць сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Дамоклаў меч – ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’. Фразеалагізм з’яўляецца своеасаблівай калькай з лацінскай мовы, а яго этымалагічнай асновай было старажытнагрэчаскае паданне, упершыню запісанае рымскім філосафам Цыцэронам. Сіракузскі тыран Дыянісій Старэйшы (IV ст. да н.э.) захацеў правучыць аднаго са сваіх прыбліжаных, Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. І вось зайздросніка запрасілі ў тыранаў палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл убачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім воласе востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч – сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана, знак нетрываласці яго шчасця [Лепешаў 2004, с. 111].
Вытокам фразеалагізма арыядніна ніць ‘сродак выйсця з цяжкага становішча’ з’явілася грэчаская міфалогія. Арыядна – дачка цара Мінаса, якая выратавала свайго каханага Тэзея, чарговую ахвяру Мінатаўра, што жыў у лабірынце, адкуль ніхто не вяртаўся, калі дала яму востры меч і клубок нітак. Тэзей забіў Мінатаўра мячом і, дзякуючы нітцы, знайшоў выйсце з заблытаных хадоў лабірынта [Лепешаў 2004, с. 41].
Гордзіеў вузел – ‘заблытаная справа, складанасць’. Паводле міфа, Гордзій да таго як стаў царом Фрыгіі, быў простым земляробам. Калі ён араў на валах, арол сеў яму на ярмо. Гэта прадказвала Гордзію, як растлумачыла прарочыца, царскую ўладу. Якраз у фрыгійцаў у хуткім часе не стала цара, і яны, выконваючы волю аракула, выбралі таго, хто першы на калёсах ехаў па дарозе да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, ён паставіў калёсы ў храм, а ярмо прымацаваў да дышла такім заблытаным вузлом, што ніхто не мог яго развязаць. Паводле міфа, той, хто развяжа хітры вузел, стане ўладаром усёй Азіі. Аднак ніхто не мог гэтага зрабіць, аж пакуль Аляксандр Македонскі не рассек яго мячом, у выніку чаго ўзнік прыведзены вышэй фразеалагізм [Лепешаў 2004, с. 100].
Такім чынам, мы бачым, што крыніца паходжання фразеалагічнай адзінкі шмат у чым вызначае яе спецыфіку, сферу ўжывання, частотнасць ужывання і г.д. Акрамя гэтага, веданне крыніцы паходжання той або іншай фразеалагічнай адзінкі дапамагае вызначыць ступень яе матываванасці і спрыяе раскрыццю значэння.
Сядлаць (асядлаць) Пегаса – ‘займацца паэзіяй, пісаць вершы’. Пегас у старажытных грэкаў – чарадзейны крылаты конь, які сімвалізаваў паэтычную творчасць. Паводле міфа, музы так цудоўна спявалі аднойчы, што гара Гелікон, на якой яны жылі, пачала ад вялікага захаплення расці і паднялася была ўжо да неба. Тады Пегас ударыў капытом, вярнуў гару на ранейшае месца і высек цудадзейную крыніцу, якая стала вытокам паэтычнага натхнення [Лепешаў 2004, с. 41].
Між Сцылай і Харыбдай – ‘у цяжкім становішчы, калі непрыемнасці, небяспека пагражаюць з двух бакоў’. Сцыла – шасцігаловая пачвара, якая жыла ў пячоры, адкуль з’яўлялася, каб пажыраць маракоў, што праплывалі міма. Харыбда – дачка Пасейдона, пераўтвораная ў гіганцкі вір, вадаварот, што губіў караблі. Гэтыя дзве пачвары пільна ахоўвалі Месінскі праліў. Праход праз гэты вузкі праліў быў надзвычай небяспечны для мараплаўцаў, прайсці паміж імі і пазбегнуць гібелі ўдалося толькі арганаўтам і Адысею. Таму такое становішча (паміж Сцылай і Харыбдай), калі небяспека пагражае з розных бакоў, стала ўспрымацца як эталон крытычнай сітуацыі наогул [Лепешаў 2004, с. 225].
Фама няверны (няверуючы) – ‘чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць чаму-небудзь’. Апостал Фама, пачуўшы, што распяты на яго вачах Хрыстос уваскрэс, сказаў, што не паверыць гэтаму, пакуль не ўбачыць і не памацае на яго руках ран ад цвікоў і не ўкладзе сваёй “рукі ў рэбры яго”. І тады, як гаворыцца ў прытчы, з’явіўся перад ім Ісус і сказаў: “Падай палец твой сюды і падзівіся на рукі мае, падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры мае, - і не будзь няверны, а верны”. На аснове гэтай легенды і склаўся фразеалагізм. Ён з’яўляецца агульным для ўсходнеславянскіх і польскай моў [Лепешаў 2004, с. 390].
Наступны фразеалагізм пацалунак Юды (юдаў ці іудаў пацалунак) ‘здрадніцкі ўчынак пад маскай добразычлівасці, дружбы’ – паўкалька з французскай (baiser de Judas) ці англійскай (a Judas kiss) мовы. Вобраз Юды ўзыходзіць да евангельскага расказа. Юда Іскарыёт, адзін з дванаццаці вучняў Ісуса, прадаў свайго настаўніка за трыццаць сярэбранікаў, прывёўшы стражнікаў у сад і паказаўшы сваім пацалункам Хрыста. У выніку ўчынак Юды і яго імя адназначна ўспрымаецца як здрада [Лепешаў 2004, с. 180].
Запець (заспяваць) Лазара – ‘прыкідвацца няшчасным, каб расчуліць каго-небудзь; скардзіцца на свой лёс’. Фразеалагічная адзінка ўзыходзіць да адной з евангельскіх прытчаў пра беднага і багатага, якую Ісус расказваў фарысеям. Жыў багацей, які апранаўся ў раскошнае адзенне, штодзённа наладжваў піры, і жыў бедны Лазар, пакрыты струпамі, які меў прытулак каля варотаў багацея і марыў пра крошкі з яго стала. Пасля смерці багацей апынуўся ў пекле, а жабрак быў аднесены анёламі “на лона Аўраамава”. Багацей, знясілены ад пякельных мук, маліў Аўраама дазволіць Лазару падаць яму хоць кроплю вады. Але Аўраам у адказ нагадаў багацею, што ён атрымліваў усё добрае ў сваім жыцці, а Лазар – злое, таму цяпер ўсё павінна быць наадварот. Такім чынам, у рэлігійнай свядомасці Лазар пачаў успрымацца як “узорны” бядняк, жабрак [Лепешаў 2004, с. 208].
3. Фразеалагічныя адзінкі, утвораныя паводле пэўных падзей, з’яў, гістарычных і культурных фактаў з жыцця розных народаў. Авалодванне “чужымі” фразеалагізмамі аб’ядноўвае людзей розных народаў, выяўляючы тое агульнае, што шануецца і аберагаецца ўсімі, дапамагае захоўваць агульнае і тыповае ў чалавечых адносінах.
Антонаў агонь – ‘заражэнне крыві, гангрэна’. Выраз з’яўляецца недакладнай калькай з французскай мовы (“агонь святога Антона”). У сярэдневяковай Заходняй Еўропе існавала павер’е, што вылечыць гэту хваробу можна мошчамі святога Антонія – хрысціянскага аскета Антонія Фіўскага (III–IV стст.), які, раздаўшы сваё багацце жабракам, пайшоў у Егіпецкую пустыню і жывіўся там травамі і карэннем. Знахары, спрабуючы “зняць антонаў агонь” з хворага, звычайна мелі пры сабе ікону Антонія [Лепешаў 2004, с. 38].
Варфаламееўская ноч ‘масавае, нечаканае знішчэнне каго-небудзь’- паўкалька з нямецкай мовы. Паходзіць ад гістарычнай падзеі - масавага знішчэння гугенотаў-пратэстантаў католікамі ў Парыжы ўначы на 24 жніўня 1572 г. перад днём святога Варфаламея. Арганізаваная царквой разня перакінулася на іншыя гарады Францыі і працягвалася некалькі дзён [Лепешаў 2004, с. 70].
Казанская сірата – ‘той, хто прыкідваецца пакрыўджаным, няшчасным, каб разжаліць каго-небудзь’. Першапачаткова гэты фразеалагізм выкарыстоўваўся ў дачыненні да татарскіх князёў, якія пасля ўзяцця войскамі Івана Грознага ў 1552 г. сталіцы Казанскага царства імкнуліся прыстасавацца да новай улады. Часам пераходзілі ў хрысціянства, слалі рускаму цару чалабітныя, скардзячыся на сваю долю і спадзеючыся на розныя ўступкі [Лепешаў 2004, с. 182].
Да гэтай жа групы варта аднесці і фразеалагізм, запазычаны ў іншамоўнай форме: кесарава кесараві (кесару) ‘кожнаму належнае тое, чаго заслужыў хто-небудзь’.
Варта дадаць, што паводле сваёй функцыянальна-стылёвай афарбоўкі фразеалагізмы могуць быць замацаваны за пэўнымі стылямі:
Карыстаючыся паказанай вышэй класіфікацыяй фразеалагічных адзінак, мы прааналізавалі выбраныя намі са слоўніка І. Я. Лепешава фразеалагізмы беларускай мовы з анамастычным кампанентам і прыйшлі да высноў, якія адлюстраваны ў табліцы 1.
Групы фразеалагічных адзінак |
Колькасць адзінак |
% ад агульнай колькасці |
спрадвечна беларускія фразеалагізмы |
18 |
16% |
запазычаныя фразеалагізмы |
94 |
84% |
Як бачна з прыведзенай табліцы, пэўную частку фразеалагізмаў складаюць спрадвечна беларускія фразеалагічныя адзінкі (16%). Унутры гэтай групы яны ўтвараюць тры падгрупы:
Информация о работе Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання