Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций
Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".
Сярэдзіна XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд развалу ўсяго гаспадарчага жыцця Беларусі і пачатак аднаўлення яе эканомікі. Але да сярэдзіны XVIII ст. гаспрадарка не дасягнула яшчэ ўзроўню сярэдзіны XVII ст.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Прычынамі ажыўлення былі: дэмаграфічная, звязана з хуткім ростам насельніцтва, ў 1791 – налічвалася звыш 3,6 млн. жыхароў на беларускіх землях. Да канца XVIII ст. насельніцтва беларускай вёскі ўжо перавысіла ўзровень 1648 г., а гарадскія жыхары склалі каля 11% ад усяго насельніцтва. Як вынік, павялічылася вытворчасць сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
Другая прычына – узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Спрос на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў. Знешні гандаль значна ажывіўся, таму што рэзка выраслі цэны на збожжа (на жыта павялічыліся ў 4,5-5, пшаніцу ў 3-4, а на авёс і ячмень у 2-2,5 разы) на замежным рынку ў другой палове XVIII ст. Таму феадалы пашыралі ўласные фальваркі, пасевы збожжавых культур.
Трэцяя прычына звязана
з унутрыпалітычнымі змяненнямі ў Рэчы
Паспалітай. Павялічвалася зацікаўленасць
у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнні
агульных умоў развіцця эканомікі краіны.
Магнаты і феадалы-прадпрымальнікі імкнуліся
да пэўнага ўрэгулявання ўнутрыдзяржаўнага
ладу. Пад іх уздзеяннем у
60-70-я гг. XVIII ст. былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя
рэформы, якія ўзмацнілі цэнтральны апарат
дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася
прымяненне вета па фінансавых справах,
былі створаны адміністрацыйныя органы
па галінах кіравання, заснавана Скарбавая камісія – спецыяльны
дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі,
ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых
справах, нагляду за гандлем.
У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страт сваіх шляхецкіх правоў. Значнай колькасці багатых мяшчан прысвоена званне шляхты.
Чацвертая прычына – гэта меры з боку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін. У другой палове XVIII ст. пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты. Праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаванню рачных партоў, будаўніцтву дарог і мастоў. У 1784 г. закончана будаўніцтва канала, які праз Шчару, Ясельду і Прыпяць злучыў Нёман з Дняпром. У 1781-1784 гг. быў пабудаваны другі канал, які адкрываў шлях з Прыпяці ў Заходні Буг.
У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. У 1764 г., а потым у 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць "генеральную мытную пошліну", абавязковую для ўсіх, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Тады ж сойм уводзіць даўгавы працэнт у памеры не больш як 6% на карысць духоўных і не больш 7% для свецкіх крэдытораў.
Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў:
Сельская гаспадарка. На гэты час ва ўладаннях феадалаў на ўсходзе Беларусі, як і раней, фальварачна-паншчынная гаспадарка не атрымала шырокага развіцця. Прычынамі гэтага былі аддаленнасць рэгіёна ад цэнтра дзяржавы; частыя ваенныя канфлікты; нізкая шчыльнасць насельніцтва.
У другой палове XVIII ст. ліквідуюцца вынікі разарэння і ў сялянскіх гаспадарках. Ураджаі былі ніжэй, чым на панскім полі, але ўжо складалі сам 3-3,5. Сяляне асвойвалі пустуючыя землі, а таксама расчышчалі ад лесу новыя плошчы. Сярэдні зямельны надзел прыватнаўласных сялян у другой палове XVIII ст. у цэлым па Беларусі склаў 0,63 валокі (больш чым 13,4 га) на адну гаспадарку. Ён быў большым, чым у перыяд войнаў і разбурэнняў, але яшчэ не дасягнуў узроўню даваеннага часу. На ўсходзе Беларусі сярэдні зямельны надзел быў некалькі большым, чым у заходніх і цэнтральных рэгіёнах. Пры аброчнай сістэме гаспадарання, якая пераважала на ўсходзе, у сяляніна была магчымасць апрацоўваць большую дзялянку зямлі.
Значна павялічылася ў другой палове XVIII ст. і колькасць цяглавай жывёлы ў сялянскіх гаспадарках. Гаспадароў, што не мелі коней амаль не было.
Сялянскія павіннасці заставаліся тымі ж, але змяніліся іх памеры. Узрасла паншчына, на трэць і больш павялічыўся грашовы аброк у чыншавых сялян. У цэлым сялянскія павіннасці ў гэты час павялічыліся ў сярэднім ў 1,5 разы ў параўнанні з папярэднім перыядам.
Паглыбленне эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстанне ў некаторых памешчыцкіх маёнтках разам з паншчынай і наёмнай працай, зараджэнне вотчыннай прамысловасці, рост сельскай гаспадаркі сведчылі аб тым, што пачалося разлажэнне феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі. У другой палове XVIII ст. была адноўлена рашаючая ў той час галіна эканомікі Беларусі – сельская гаспадарка: на захадзе і ў цэнтры – да 60-х гг., на ўсходзе – да 70-х гг.
Гарады. Да канца XVIII ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. На Беларусі налічваўся 41 горад і каля 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў каля 370 тыс., што складала каля 11% усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца XVIII ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы XVII ст.
Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўных гандлевых шляхах – Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30-40%, у малых 10-25% ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.
Самая вялікая
рамесная група – апрацоўшчыкі металаў.
У сярэднім яны складалі 20-30% ад агульнай
колькасці рамеснага насельніцтва гарадоў.
Гэта кавалі, слесары, залатых і сярэбраных
спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары
і майстры зброевай справы. Другая група
– рамеснікі па скураным вырабе. У Мінску
іх было каля 22% ад усіх рамеснікаў. Трэцяя
– майстры па вырабе адзення: краўцы, ткачы,
прадзільшчыцы, суконшчыцы, шапачнікі,
шубнікі і інш. Іх было значна менш. Чацвёртая
– рамеснікі будаўнічых спецыяльнасцяў:
цесляры, столяры, цагельнікі, муляры,
печнікі, шкляры. Значная частка гарадскіх
рамеснікаў займалася вырабам прадуктаў
харчавання. Па буйных гарадах налічвалася
да
45-60 рамесных прафесій.
Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў змяньшалася да канца XVIII ст. Адначасова расла колькасць рамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмных работнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.
У XVIII ст. на
Беларусі з’явілася мануфактурная вытворчасць,
заснаваная на раздзяленні працы і ручной
тэхніцы. Для іх характэрна выкарыстоўванне
прасцейшых машын і значныя рыначныя сувязі.
Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя
феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі
мануфактур у сваіх маёнтках і танную
рабочую сілу – прыгонных сялян (такія
прадпрыемствы зваліся вотчыннымі мануфактурамі).
Акрамя магнатаў, актыўны ўдзел у развіцці
мануфактурнай вытворчасці прымаў кароль
Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст. Па
яго загаду галоўны ўпраўляючы эканоміямі,
якія належалі каралю ў Беларусі і Літве
Антонію Тызенгаузу, у
60-70-я гг. XVIII ст. заснаваў больш за 20 буйных
прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку
больш за 15 мануфактур у Гродне, а ў Брэсцкай
эканоміі - металургічны завод у Рудні
і суконную фабрыку ў Брэсце. У канцы XVIII ст.
на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прадпрыемстваў
мануфактурнага тыпу.
Гандаль. Ажывіліся гандлёвыя аперацыі як на ўнутранным рынку так і са знешнімі рынкамі толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічала ўзнаўленне сельскай гаспадаркі; уздым рамеснай вытворчасці і развіццё мануфактуры; пашырэнне таварна-грашовых адносін; паляпшэнне сродкаў зносін.
У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля належыла кірмашам. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Мінску, Шклове, Бешанковічах і Зэльве. Рэгулярны гандаль праз крамы ажыццяўляўся пры буйных мануфактурах у Гродне, Кобрыне, Паставах і іншых гарадах.
Знешні гандаль – гэта вываз традыцыйных тавараў: збожжа, воску, мёду, шчаціння, скары. Пашырыўся вываз льну, пянькі, канаплянага і льнянога семя, зерня, лясных матэрыялаў, паташу, смалы, дзёгця, рагожы. Асноўнымі пунктамі вывазу былі балтыйскія порты Гданьск, Крулявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расіяй і Ўкраінай.
Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне рашаючай галіны эканомікі – сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.
Асноўныя паняцці:
беларуская мова; рэнесансная культура; новалацінская паэзія; публіцыстыка; палітычная сатыра; гісторыка-мемуарная літаратура; "Дыярыўш"; "Фрынас"; "высокая" паэзія; батлейка; школьны тэатр; інтэрмедыя; прыватныя тэатры; барока; базілікальны тып храма; "віленскае барока"; паланізацыя; акаталічванне; Асветніцтва; Адукацыйная камісія; фрэскі; беларуская іканапісная школа; “сармацкія партрэты”; пластыка; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; Аружэйная і Сярэбраная палаты; ракако; класіцызм; кафля; шкляныя мануфактуры; “персіярня”.
У пераходны перыяд ад сярэдневечча да новага часу сфарміраваўся беларускі тып рэнесанснай культуры, узніклі перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Рэнесансная культура ў рэчышчы еўрапейскага працэсу саступіла месца культуры барока, якая раскрылася на Беларусі ў дзвюх разнавіднасцях – усходнеславянскай, якая сфарміравалася на аснове сінтэзу мясцовай культуры і заходнееўрапейскага ўплыву і чыстай заходнееўрапейскай, носьбітамі якой на Беларусі былі каталіцкія ордэны. Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.
На мяжы паміж гуманістычным Адраджэннем і культурай барока сфарміравалася творчасць Сімяона Полацкага і тэарэтыка літаратуры і красамоўства, новалацінскага польскага паэта М.Сарбеўскага. У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея, М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнай літаратуры становяцца дыярыўшы – свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць "Дзённік" наваградскага падсудка Федара Еўлашоўскага (1546-1616), "Дыярыўш" А. Філіповіча (1597?-1648), якія ярка апісваюць скандальныя і трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны. У другой палове XVII-ХVIII стcт. мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныя ўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай (Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца "Допісы" аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587), у якіх аўтар піша аб пагранічным жыцці, аб планах Івана ІV у адносінах да ВКЛ.
Таленавіты вучоны і публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч М. Сматрыцкі (1577-1633) больш вядомы сваім сучаснікам як пісьменнік-палеміст, аўтар шматлікіх твораў, сярод якіх вылучаецца "Фрынас" (1610), дзе пісьменнік выступае супраць акаталічвання і прыняцця царкоўнай уніі. За выданне гэтага твора быў прыгавораны да турэмнага зняволення другі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч, адметны прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620).
З канца ХVІ ст. у еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў з’яўленні "высокай" паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (1629-1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў "Ветроград многоцветный" і "Рифмологион". Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра ("Прамова Мялешкі", "Ліст да Абуховіча"), якая высвятляе заганы тагачаснага грамадства.
Значную ролю
ў культурным жыцці грамадства ў гэты
час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых
на Беларусі стала батлейка – народны лялечны тэатр,
вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе рэпертуар складаўся
з 2 частак – кананічнай і свецкай. Прадстаўленне
гэтага своеасаблівага "тэатра аднаго
акцёра" складалася з песень, танцаў,
дыялогаў і маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём
школьнай адукацыі і драматургіі асобую
ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы
як рэлігійнага і гістарычнага зместу,
так і інтэрмедыі – кароценькія п’ескі
на беларускай ці польскай мове, пантамімы,
танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля.
Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя
ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным
героем інтэрмедый стаў разумны і дасціпны
беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай
школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя
драмы, напісаныя на беларускай народнай
мове – "Камедыя" К. Марашэўскага
і "Лекар міжволі" М. Цяцерскага.
Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"