Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)

Пры падтрымке свайго сябра Пятра Аўгуст паспрабаваў узмацніць асабістую ўладу – у Еўропе ўсюды ўсталяваліся абсалютысцкія манархіі. Супраць гэтых намераў выступіў Людзвіг Пац і магнаты ВкЛ. 23 сакавіка 1716 г. была ўтворана антыкаралеўская Канфедэрацыя ліцвінскай шляхты, якая выступала супраць моцнай каралеўскай улады і за захаванне “залатых шляхецкіх вольнасцяў”. Пры ўмяшальніцтве Пятра ў 1717 г. адбыўся так званы “нямы” сейм, які працягваўся толькі 7 гадзін і зацвердзіў умовы прымірэння караля і шляхты. Па яму захоўваліся ўсе шляхецкія вольнасці, значна абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, асабліва гетмана, значна скарачалася воўска ВкЛ, яно налічвала не больш 6 тыс. чалавек. Відавочнай стала поўная залежнасць Рэчы Паспалітай ад расійскай дзяржавы, якая разам з іншымі суседкамі Польшчы і ВкЛ змовілася падтрымліваць бязладдзе ў дзяржаве. У 1720 г. такую дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія. Далейшае караляванне Аўгуста ІІ было адзначана наступленнем на праваслаўе і ўніяцтва. Згодна з умовамі ўніяцкага сабора, які быў скліканы ў Замосці (Польшча), уніяцкая царква прымала ўсе дагматы каталіцкай царквы, уводзіўся цэлібат, уняцкія святары павінны былі апранацца як і каталіцкія, храмы перабудоўваліся на кшталт касцёлаў. У 1732 г. на варшаўскім сейме ўзяліся за праваслаўных. Было забаронена выбіраць іх на сеймы і ў склад трыбуналаў, прымаць на працу ў ваяводствах, гарадах і замках. Святары маглі праводзіць абрады толькі з дазволу ксяндзоў. Дзеці ў змешаных браках прымусова запісваліся каталікамі.

Пасля смерці Аўгуста ІІ у барацьбе з былым каралём Станіславам Ляшчынскім за карону Рэчы Паспалітай перамог сын першага Аўгуст ІІІ (1733-1763 гг.). Адзінае, што вызначае гэта кіраванне – адсутнасць войнаў. Гэта зразумела. Моцныя суседзі – Расія, Аўстрыя і Прусія не жадалі разбурэння слабай дзяржавы, якая была бар’ерам паміж імі. Аднак ва ўнутраных справах кароль не меў ніякіх рычагоў уціску. Аўгуст ІІІ увесь час жыў у Дрэздэне, сталіцы свайго герцагства, дзе ён быў абсалютным уладаром, а Рэч Паспалітую наведваў пад час сеймаў і паляванняў. Пасля яго смерці карона Рэчы Паспалітай пад уціскам Кацярыны ІІ, рускай імператрыцы, дасталася яе фаварыту Станіславу Аўгусту Панятоўскаму (1764-1795 гг.), які стаў апошнім каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім. Панятоўскі быў стаўленнікам Чартарыйскіх, якія ваявалі супраць Патоцкіх і іх кандыдата – Караля Радзівіла. Так, без міжусобіц не абыходзілася ні водная элекцыя – выбранне караля. Але на канвакацыйным і элекцыйным сеймах не дзейнічала права “liberum veto”, таму Чартарыйскія паспрабавалі правесці шэраг рэформ па ўмацаванню дзяржавы, якія шляхта правальвала на вальных сеймах. Перад выбраннем новага караля былі прыняты рашэнні: аб усталяванні рэгламенту сеймавых паседжанняў; аб адмене права “liberum veto” у вырашэнні гаспадарчых спраў; праведзены змены ў фінансавай і судовай сістэмах. Былі адменены ўнутраныя гандлёвыя пошліны, праведзена рэвізія дзяржаўных маёнткаў. На сейме 1766 г. шляхта адкрыта выступіла супраць гэтых рэформ, якія падрывалі “залатыя шляхецкія вольнасці” і запрасілі дапамогі ў Расіі. Рускі пасол Рапнін выставіў ультыматум – вярнуць “liberum veto” і ўраўняць “дысідэнтаў” – праваслаўных у правах з католікамі. У падтрымку гэтых патрабаванняў у 1767 г. былі створаны Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты і Торуньская канфедэрацыя пратэстанцкай шляхты. Патрабаванні Расіі былі прынятыя ў 1768 г., а рэформы Чартарыйскіх праваліліся. Але шляхта, падбухторваемая каталіцкімі святарамі, рашуча выступіла супраць ураўноўвання праваслаўных у правах з каталікамі. У лютым 1768 г. Юрыем Пуласкім была сабраная Барская канфедэрацыя – супраць праваслаўя і Расіі. Канфедэраты былі разбітыя ўрадавымі польскімі і рускімі войскамі, але паспелі ўцягнуць Расію ў вайну з Турцыяй, якую першая бліскуча выйграла. Адначасова рускія войскі нанеслі шэраг паражэнняў войскам канфедэратаў, якімі кіравалі Міхаіл Пац, Іосіф Сапега, Міхаіл Казімір Агінскі. Апошні быў разбіты А.Суворавам у кастрычніку 1772 г. пад Сталовічамі каля сучасных Баранавіч. Па прапанове Фрыдрыха ІІ, караля Прусіі, Расія ўзнагароджвалася за перамогу над туркамі ўсходнімі землямі Рэчы Паспалітай, ды і Прусія, разам з далучыўшайся да яе Аўстрыяй, атрымлівалі пэўныя тэрыторыі. Згодна з Пецярбургскай дамовай ад  
5 жніўня 1772 г., Расія атрымала ўсходнія і паўночныя беларускія землі з Полацкам, Віцебскам (Полацкая губерня), Оршай, Магілёвам, Гомелем (Магілёўская губерня) і захоўвала агульны пратэктарат над Рэччу Паспалітай. Гэта быў пачатак канца агульнай дзяржавы Польшчы і ВкЛ.

Раздзел дзяржавы астудзіў частку шляхты і магнатаў, і яны пайшлі на некаторыя рэформы. У 1773 г. маёмасць забароненага рымскім папай ордэна езуітаў была перададзена створанай па ініцыятыве Іаахіма Храптовіча Адукацыйнай камісіі – першаму ў Еўропе свецкаму міністэрству адукацыі. Камісія пачала праводзіць рэформу адукацыі. У тым жа годзе зноў абмежавалі “liberum veto” па гаспадарчых пытаннях; стварылі Скарбовую камісію, якая кіравала дзяржаўнымі фінансамі і выконвала судовыя функцыі па фінансавых справах і наглядала за гандлем. У 1775 г. была створана Пастаянная рада пры каралю з ліку 18 сенатараў. Яны вырашалі пытанні сазыву сеймаў, прызначалі на дзяржаўныя пасады, пякліся аб дзяржаўнай бяспецы. Акрамя таго, у 1775 г. была ўведзена адзіная Генеральная мытная пошліна, абавязковая для ўсіх, хто займаецца знешнім гандлем – у тым ліку і караля з феадаламі; была ўведзена адзіная працэнтная стаўка па пазыкам; шляхце дазвалялася адкрыта займацца гандлем, а мяшчанам набываць зямельную маёмасць. У чэрвені 1791 г. у Пінску была сабрана Генеральная кангрэгацыя іерархаў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якой дазволена было абраць трох епіскапаў, мітрапаліта. Царква была падначалена Канстантынопальскаму патрыярху. Гэтым праваслаўныя выводзіліся з падначалення рускаму Свяцейшаму Сіноду.

Найбольш паслядоўныя рэформы звязаны з дзейнасцю Чатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. Гэта рэформа адміністрацыйнага падзелу; утварэнне цывільна-ваенных камісій; але галоўная падзея сейма – гэта прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Згодна з ёй: адмянялась выбарнасць караля – улада перадавалась па спадчыне; адмянялася права “liberum veto”; забараняліся шляхецкія канфедэрацыі; выканаўчая ўлада перадавалася каралю і Радзе, якая складалася з прымаса і пяці міністраў; захоўваліся ўсе прывілегіі шляхты, але на выбарах у сейм маглі ўдзельнічаць толькі землеўладальнікі; сейм стаў заканадаўчай уладай, у яго склад уключаліся прадстаўнікі мяшчанства, абвяшчалася свабода гарадоў; значна павялічвалася колькасць войска, ліквідаваліся прыватныя арміі; касавалася Вялікае княства Літоўскае – Рэч Паспалітая абвяшчалася ўнітарнай дзяржавай аднаго народа (вядома, польскага); забаранялася ўладальнікам забіваць сваіх сялян, яны браліся пад ахову дзяржавы. Так, разам з прагрэсійнымі рысамі канстытуцыя некаторых пытаннях была значна абмежаванай.

Магнаты і беззямельная шляхта рашуча выступілі супраць канстытуцыі, яны прызвалі на дапамогу Кацярыну ІІ. У маі 1792 г. у Таргавіцах абвешчаны акт канфедэрацыі супраць улады, канстытуцыі, за вяртанне шляхецкіх вольнасцяў. Адначасова з тымі ж мэтамі была ўтворана самастойная Генеральная канфедэрацыя ВкЛ. Пад абаронай рускіх вайскаў канфедэраты хутка забралі ўладу ў дзяржаве, да канфедэратаў далучыўся і кароль. Усе рэформы былі адменены, але расійскія войскі, заняўшы ўсю Беларусь, Падолле і Варшаву чакалі. Хутка паміж Расіяў і Прусіяй узнікла дамоўленасць аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Ён адбыўся ў 1793 г. Паводле Пецярбургскага пагаднення да Расіі адышла цэнтральная Беларусь з Мінскам, Барысавам, Пінскам, Слуцкам (Мінская губерня), а таксама Правабярэжная Украіна. Прусія забрала Торунь і Гданьск з прылеглымі тэрыторыямі. На “нямым” сейме ў Гродне ў 1793 г. акт падзелу пад рускімі штыкамі быў зацверджаны шляхтай. Сярод патрыятычнай шляхты дзеянні Расіі і Прусіі вызвала выбух недавольства. 24 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне, кіраўніцтва якім узяў Тадэвуш Касцюшка, беларускі шляхціц і вядомы дзеяч вайны за незалежнасць Паўночнай Амерыкі. “Кракаўскі акт паўстання” абяцаў вярнуць Канстытуцыю 3 мая 1791 г., вызваліць тэрыторыю дзяржавы ад іншаземных войскаў і замацаваць суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Пасля перамогі паўстання ў Варшаве, 23 красавіка паўстала Вільня. Кіраваў паўстаннем у ВкЛ Якуб Ясінскі, прыхільнік рашучых радыкальных пераўтварэнняў у рэчышчы Французскай рэвалюцыі. Вільня была ачышчана ад рускіх войск, была створана Найвышэйшая літоўская рада – орган кіраўніцтва паўстаннем у ВкЛ. Паўстанцам спрыяў поспех – рускія войскі былі выціснуты за мяжу першага падзела, да войскаў Ясінскага далучыўся гетман ВкЛ Міхаіл Казімір Агінскі. Каб прыцягнуць на свой бок сялян, Касцюшка выдаў “Паланецкі ўніверсал”, згодна якому сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, вызваляліся ад прыгонніцтва. Каб вырашаць спрэчкі паміж панамі і сялянамі ўводзілася пасада дазорцаў. Аднак магнаты і паны сабатавалі выкананне палажэнняў універсала, а рускія ўлады паабяцалі сялянам землі канфіскаваных панскіх маёнткаў, таму сялян сярод паўстанцаў было меньш, чым разлічваў Касцюшка. Да таго сялянам не давалі ружжаў, яны былі ўзброены пераважна косамі, ад чаго іх празвалі касінеры. Магнаты так сама абвінавацілі паляка Якуба Ясінскага ў “літоўскім сепаратызме” і змясцілі яго з кіравання паўстаннем на тэрыторыі ВкЛ. Замест Найвышэйшай літоўскай рады была выбрана Цэнтральная дэпутацыя ВкЛ, ваенным кіраўніком прызначылі Вельгорскага. Аднак ён разам з Сапегам, Хлявінскім, Агінскім і іншымі не змаглі супрацьстаяць рэгулярнай рускай арміі.  
4 верасня пад Любанью, 17 верасня ў Крупчыцкім баю (Сувораў-Серакоўскі), 10 кастрычніка ў Мацяевіцкай бітве (Сувораў-Касцюшка) паўстанцы былі разбітыя, 23 кастрычніка захоплена Варшава, а 16 лістапада апошнія паўстанцы рассеяны. Так барацьба “памяркоўнага” крыла з “радыкальным” паскорыла разгром паўстанцаў.

Па выніках ваенных дзеянняў, Прусія, Расія і Аўстрыя канчаткова ліквідавалі Рэч Паспалітую як дзяржаву. Расія забрала Заходнюю Беларусь з гарадамі Гродна і Брэст (Слонімская губерня) і частку сучаснай Літвы (Віленская губерня). Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад кароны на карысць Кацярыны ІІ і праз некалькі год ціха скончыў жыццё ў Гродне.

Прычын падзелаў Рэчы Паспалітай было шмат. Найбольш значныя з іх:

  • імкненне Прусіі атрымаць прамы выхад да Ўсходняй Прусіі;
  • імкненне ўрадаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапусціць распаўсюджванне ідэй Французскай рэвалюцыі, якія найшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.;
  • незадавальненне памкненнямі кіраючых колаў Рэчы Паспалітай узмацніць дзяржаву;
  • прэтэндаванне Расіі на “спадчыну маскоўскіх князёў” – Беларусь і Ўкраіну;
  • існаванне “дысідэнцкага пытання” – непасрэднай зачэпкі для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Польшчы і ВкЛ.

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.

Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г. З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВкЛ.

Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіком 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.

Асноўныя прынцыпы рэформы:

  • дакладны ўліку зямель;
  • абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;
  • вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;
  • за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся 1:7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок. Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці. Рэформа спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры.

Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі плаціць чынш па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок, або плаціць за іх 12 грошаў, замест гвалтоў даваць 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.

Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.

Вынікі правядзення рэформы:

  1. сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;
  2. іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;
  3. асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе – грашовы чынш;
  4. з'явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд;
  5. павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;
  6. прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;
  7. на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.

Правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна  
(1558-1583 гг.) і землі спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.

Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства.

Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:

Прывілей 1447 г., пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.

Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. "Уставай на валокі" (1557 г.) дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.

Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян у гарадах.

Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы  
10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.

У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВкЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб’ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем’і замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеўладальніка. Замест натуральнай панскай гаспадаркі ўтварылася таварная гаспадарка, арыентаваная на вытворчасць зерня для продажу. На Беларусі такая гаспадарка звалася фальваркава-паншчыннай, ад назвы панскага ці дзяржаўнага маёнтка і галоўнай формы павіннасці сялян.

Гарадское жыцце. У цэлым да сярэдзіны XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх 467 былі на тэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму. Астатнія былі прыватнаўласніцкімі. Прыватнаму ўласніку магла належыць частка вольнага ці вялікакняжацкага горада з насельніцтвам. Гэтая частка мела статус юрыдыкі, яе насельніцтва не падпарадкоўвалася гарадскім ці княжацкім уладам, з іх не спаганяліся гарадскія падаткі. Юрыдыкі наносілі цяжкія страты гарадской гаспадарке, гараджане выступалі за іх ліквідацыю, але беспаспяхова.

Новая прыкмета гарадскога жыцця – з’яўленне мястэчак – невялікіх пасяленняў, насельніцтва якіх займалася рамествамі, гандлем і сялянскай працай. Мястэчкі ўзнікалі на тэрыторыях ранейшых вёсак, на важных сухапутных ці рачных гандлёвых шляхах.

Значнае развіцце атрымаў гандаль. Хутка развіваліся гандлёвыя адносіны ўнутры дзяржавы. Гэтаму паспрыяла пачаўшаяся спецыялізацыя рэгіёнаў Беларусі. Слуцк спецыялізаваўся на металаапрацоўке, Магілеў – на скарняжным рамястве, Гродна – на мылаварэнні і г.д. Гандлёвыя адносіны паміж рэгіёнамі стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Хутка раслі абароты купцоў-госцяў, што гандлявалі з замежнымі краінамі. Пасля правядзення аграрнай рэформы ў ВкЛ значна вырасла колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі, якая ішла на продаж за мяжу. На экспарт ішло жыта, лён, льняное семя, пянька сала, воск, лес, скуры, смала, дзегаць, хмель, попел. З-за мяжы прывозілі жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброю, сукно, перац, віна, соль. Значна пашырыўся пасрэдніцкі гандаль расійскімі таварамі – воскам і асабліва футрам каштоўных жывел. У знешнім гандле пераважалі купцы-госці з Полацка і Магілёва. У мясцовым гандле купцы спецыялізаваліся на продажы асобных відаў тавару. Мелкім гандлем займаліся карабейнікі-шоты.

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"