Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)

Аб высокім узроўні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў старажытных беларускіх княствах гавораць знаходкі прадметаў рамесніцкай вытворчасці – разных з косці і дрэва гронкаў нажоў, грабянёў, лыжак, шахматных фігурак (знойдзены ў Ваўкавыску, Лукомлі, Гародні). Майстры-залатары авалодалі складанай тэхнікай філіграні, гравіроўкі, залачэння, чэрні, зярнення.

Важнае месца ў шматграннай культуры старажытнай Беларусі займае архітэктура. Беларускі даследчык культуры М.М.Шчакаціхін яшчэ ў 20-я гг. XX ст. выдзяліў дзве архітэктурныя школы культавага будаўніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі, што адрозніваліся па віду кладкі плінфы, дэкору, памерам і планіроўке пабудоў.

Полацкая будаўнічая школа атрымала вялікі ўплыў візантыйска-малаазіацкага будаўніцтва. Выкарыстоўвалася муроўка з пахаваным радам цэглы (адзін рад цэглы ўтапліваўся глыбей і затынкоўваўся, вонкавая тынкоўка адсутнічала), інтэр’ер (унутраная прастора) аздаблялася фрэскамі – рознакаляровымі роспісамі па сырой тынкоўцы. Выдатнымі помнікамі полацкай будаўнічай школы з’яўляецца Сафійскі сабор (1050-я гг.), Спаская (Спаса-Еўфрасіньеўская) царква (1132-1159 гг.), храмы ў Бельчыцах (XII ст.), Дабравешчанская царква ў Віцебску – ці Царква Звеставання (1-ая палова – сярэдзіна XII ст.) а так сама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску.

Гарадзенская архітэктурная школа прадстаўлена помнікамі – Барысаглебскай царквой на Каложы (Каложская царква) ў Гродне, пабудаванай ў апошнюю чвэрць XII ст.; незавершанай царквой у Ваўкавыску XII ст.; гродзенскай Прачысценскай царквой XII ст.; гродзенскай Ніжняй царквой пабудовы XII ст. (загінула пад час пажару 1183 г.), а таксама храмамі ў Тураве, Новаградку, Мінску і інш. Асаблівасці тэхнікі гродзенскай школы – выкарыстанне ў муроўцы плінфы (тонкай цэглы) разам з абцёсаным камнем і дэкаратыўнай маёлікавай пліткі, а таксама галаснікоў – керамічных гаршкоў, умараваных у сцены для паляпшэння акустыкі. Для аздаблення выкарыстоўваліся фрэскі і мазаіка. Гэта гаворыць аб уплыве візантыйскай, балканскай і каўказкай традыцый будаўніцтва.

Выдатным прыкладам ваеннага дойлідства на Беларусі з’яўляецца Камянецкая ці Белая вежа, пабудаваная ў Камянцы сучаснай Брэсцкай вобласці дойлідам Алексай у XIII ст. Рэшткі падобных вежаў знойдзены ў Полацку, Гародні.

Музычная культура мела некалькі накірункаў. Адным з замоўцаў выступаў княжаскі двор, дзе патрабаваліся выканаўцы цэрыманіяльнай і ваеннай музыкі. У межах хрысціянскай праваслаўнай царквы музычныя інструменты не выкарыстоўваліся, але склаўся знакаміты знаменны распеў. Наогул, царква выступала супраць народнай музычнай культуры, прадстаўленай скамарохамі, спевакамі з гуслямі, жалейкамі, бубнамі. Апошніх вельмі шанаваў просты люд і часта прымалі пры дварах феадалаў.

Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія

Культура Беларусі

Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а так сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварылася беларуская народнасць.

XV – першая  палова XVII стст. – перыяд развіця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай, беларуская культура так сама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскага культурнага жыцця, тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, толькі зараджалася свецкая літаратура, філасофская і грамадская думка працягвала арыентавацца на Біблію, не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва – жывапісу, скульптуры, музыкі. Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі.

Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія, тэалогія. Разам з тым, пры праваслаўных брацтвах (гэта грамадскія аб’яднанні прыхажан) у Вільні, Магілёве, Слуцке, Бярэсце, Полацку і інш. дзейнічалі брацкія школы з больш шырокай праграмай, што ўключала вывучэнне замежных і класічных (лацінскай і грэчаскай) моў, гісторыю, рыторыку. Навучанне ў іх было галоўным чынам бясплатным.

Шырокая праграма адукацыі існавала ў пратэстанцкіх школах. Найбольш вядомыя – у Іўі, Вільне, Бярэсце, Слуцку. Пратэстанты выступілі з прапановай заснаваць у ВкЛ універсітэт, але ва ўмовах контррэфармацыі ідэю перахапілі езуіты, а пратэстанцкія школы наогул былі зачынены.

Асабліва хутка развівалася каталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыход павіннен мець пачатковую школу. Акрамя таго, шматлікія каталіцкія манаскія ордэны адчынялі свае сярэднія навучальныя ўстановы – калегіўмы. Асабліва вядомымі былі езуіцкія і піярскія калегіўмы. Першы езуіцкі калегіўм быў заснаваны ў Вільне (1570 г.), на тэрыторыі Беларусі – у Полацку (1581 г.). Калегіўмы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў, навучанне працягвалася 6-7 гадоў. Увесь навучальна-выхаваўчы працэс быў прасякнуты рэлігійнай накіраванасцю. У той жа час калегіўмы садзейнічалі ўсталяванню на Беларусі заходне-еўрапейскай сістэмы адукацыі. На базе Віленскага езуіцкага калегіўма ў 1579 г. была створана езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова ў ВкЛ. Першым яе рэктарам быў выдатны палеміст, дзеяч ордэна езуітаў – Петр Скарга.

Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII-XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку, Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).

Скрыпторыі не маглі задаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова, таму не выпадкова, што ў ВкЛ узнікла кнігадрукаванне раней за ўсе ўсходнеславянскія землі. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Наогул, пратэстанцкія друкарні ў 1560-1570-я гг. дзейнічалі ў Нясвіжы, Вільне, Слуцку, Уздзе, Лоску, Іўе, Ашмянах. Сярод найбольш вядомых выданняў пратэстантаў – “Брэсцкая біблія” (1563 г.), “Нясвіжская біблія” (1572 г.), “Новы запавет” (1574 г.), “Размова паляка з літвінам” (1564 г.).

Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г., у той жа год С.Будны надрукаваў “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам”, пазней – “Біблію”  
(1572 г.), “Новы Завет” (1574 г.), “Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры” (1576 г.).

У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. С.Будны і В.Цяпінскі выступалі ў абарону беларускай мовы, за развіццё на ёй пісьменнасці і кнігадрукавання.

Рускія першадрукары – Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ў маёнтку Р.Хадкевіча Заблудава. Яны выдалі “Евангелле вучыцельнае” (1569 г.) і “Псалтыр з Часасловам” (1570 г.). У 1580-я гг. І.Фёдараў пераехаў у Астрогу, дзе выдаў “Астрожскую біблію” (1580-1581 гг.), а П.Мсціславец працаваў у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні.

Напрыканцы XVI ст. у княстве дзейнічалі шматлікія друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах, пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі езуіцкія друкарні. Выдавалася самая розная літаратура на беларускай, польскай, лацінскай мовах – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку, прававая. Так, ў 1588 г. у друкарне Мамонічаў у Вільне ўпершыню быў выдадзены свод законаў – Статут ВкЛ. Выдавецкая дзейнасць была цесна звязана з развіццём літаратуры.

Як і раней, працягвалі складацца рукапісныя Палеі, Пацерыкі, Пралогі, Мінеі – яны складаліся з твораў антычных і грэка-візантыйскіх аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дабавіліся пераклады заходнееўрапейскіх свецкіх раманаў – такіх як “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, “Аповесць пра Трышчана”, “Александрыя”, “Троя”, дыдактычныя навелы, зборнікі фацэцый (анекдатычных гісторый).

З XIV ст. з’явілася летапісанне ВкЛ. У летапісах абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВкЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (прыкладна 1396 г.), “Пахвала Вітаўту”(канец 1420-х гг.), “Беларуска-літоўскі летапіс” (1446 г.).

На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскі летапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (пасля 1514 г.), на беларускую мову перакладалі “Хроніку” М.Стрыйкоўскага, “Хроніку” М.Бельскага.

У 1516 г. была выдадзена паэма “Пруская вайна” Яна Вісліцкага (родам з Беларусі, “русін”) на лацінскай мове, у якой аўтар апісвае перамогу славянскіх народаў над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве. У 1523 г. у Рыме была выдадзена яшчэ адна паэма аўтара-беларуса Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”, так сама на лацінскай мове. Гэта было пачаткам рэнесанснай лацінскамоўнай традыцыі ў беларускай паэзіі.

Заснавальнікам панегірычнай літаратуры (панегірык – хвалебная прамова) на Беларусі лічыцца Андрэй Рымша. Яго “Панегірык гербу Льва Сапегі” (1588 г.), а так сама панегірыкі гербам А.Валовіча, Ф.Скумны былі прыкладам для іншых аўтараў. У беларускай паэзіі з’явіліся жанры: дэкламацыя, вершаваныя прысвячэнні, сатырычная паэзія, паэтычныя “плачы”, “ляманты”, эпіграммы.

У сувязі с прыняццем Берасцейскай уніі 1596 г. шарокае распаўсюджанне атрымала палемічная літаратура. На старонках выданняў шлі інтэлектуальныя бітвы паміж прыхільнікамі ўніі (П.Скарга, І.Пацей) і прыхільнікамі праваслаўя і пратэстантызму (К.Філалет, М.Сматрыцкі, С.Будны, Клірык Астрожскі). К.Філалет у сваім творы “Апокрысіс” (1597 г.) абвінавачваў іерархаў-уніятаў у матэрыяльных выгадах уніі. Найбольшага росквіту палемічная літаратура атрымала ў першай палове XVII ст.

Развіцце музычнага мастацтва шло ў межах царкоўных устаноў. З канца XV ст. развіваецца кантавая культура спеваў, а ў другой палове XVI ст. – партэсныя спевы, спевакоў рыхтавалі ў брацкіх і манастырскіх школах.

У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. З будаўніцтвам новых каталіцкіх храмаў пачала пашыралася арганная музычная культура.

E XIV-XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся пад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.

Архітэктура і будаўніцтва

Галоўныя матэрыялы, што выкарыстоўваліся ў будаўніцтве ў тыя часы – дрэва. Гэты матэрыял не спрыяў захаванню пабудоў. Таму мы больш ведаем пра мураваныя збудаванні, якіх будавалі нешмат, але якія лепей захаваліся. У XIV – пачатку XVI стст. асноўны тып манументальных мураваных пабудоў – гэта замак. Менавіта ў XIV ст. з’явіліся цалкам мураваныя замкі-кастэлі, квадратныя ў плане з башняй-данжонам (Крэва, Ліда, Трокі, Меднікі).

У першай палове XVI ст. сфарміраваўся самабытны 4-х вежавы тып праваслаўнага храма з абарончай функцыяй (Мураванкаўская, Сынкавіцкая, Супрасльская цэрквы-крэпасці, Мікалаеўскі сабор у Брэсце). Іх стыль вызначаецца як “беларуская готыка”. Актыўна будаваліся каталіцкія гатычныя храмы – з аднанефавымі, аднаапсіднымі аб’ёмна-прасторавымі кампазіцыямі (касцёлы ў Ішкальдзі, Іўі). З рэфармацыяй з’явіліся новыя культавыя пабудовы – зборы, якія спалучалі гатычныя рысы ў форме пабудовы і рэнесансавы ордэрны дэкор (зборы ў Койданаве, Заслаўі, Замосці, Новым Свержані).

Езуіты прынеслі на Беларусь новы архітэктурны стыль – барока. Першы ўзор архітэктуры барокка на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – гэта Нясвіжскі езуіцкі касцёл, які ў 1587-1593 гг. будаваў выдатны архітэктар Джаванні Бернардоні. Для барока характэрны пабудовы ў форме базілікі з плоскім фасадам. Пабудовы вызначаліся плаўнасцю ліній і багатым знешнім і ўнутраным дэкорам.

Са змяненнем стыляў у будаўніцтве і ўвядзеннем новых прынцыпаў фартыфікацыі прыватныя замкі пачалі трансфармавацца ў палацава-замкавыя комплексы (Нясвіж, Гродна, Гальшаны). Акрамя іх будаваліся палацы з кампактнай цэнтральна-восевай планіроўкай без унутранага двара (дом-крэпасць у Гайцюнішках, Ружанскі замак).

З пашырэннем магдэбурскага права ў гарадах узнікла грамадзянская архітэктура – ратушы, дзе месціліся органы самакіравання (Нясвіж, другая палова XVI ст.).

У межах ВкЛ развіваліся ўсе віды выяўленчага мастацтва. На жаль, прыкладаў манументальнага мастацтва (роспісы храмаў) не захавалася, аб высокай ступені яе развіцця гавараць пісьмовыя крыніцы.

Раннія творы іканапісу ў XIV-XV стст. мелі вялікі ўплыў візантыйскіх узораў. Асноўныя прыкметы – дыспрапорцыя, пласкастное выяўленне, адсутнасць перспектывы. У другой палове XVI ст. у іконапісу адчуваюцца рысы Адраджэння – з’яўляюцца элементы бытавога характару, архітэктурныя кулісы, прасторавасць пабудовы. У пачатку XVI ст. складваецца беларуская іканапісная школа. Найболь папулярны сюжэт у іконапісе – выявы Маці Боскай Адзігітрыі (Багародзіцы).

У свецкім жывапісе вылучаецца некалькі накірункаў. Партрэты-іконы характэрны для XIV ст., як прыклад – партрэт-ікона Ефрасінні Полацкай. Выкананы такія партрэты з улікам канонаў іконапісання.

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"