Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.

У 1492 г. вялікім князем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.). Але паны паставілі перад Аляксандам умовы – князь павінен ўсе найважнейшыя справы разглядаць толькі з панамі-радай. Гэтыя патрабаванні былі замацаваныя Аляксанрам у Прывілеі 1492 г. Яго асноўныя палажэнні ўтрымліваліся ў 33 артыкулах:

  • падцвярджаліся прынцыпы ранейшых вялікакняскіх прывілеяў;
  • гарантавалася захаванне незалежнасці Княства;
  • было юрыдычна аформлена месца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;
  • вялікі князь мог разглядаць важнейшыя справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў, найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князь не меў моцы;
  • у выпадку адсутнасці князя на тэрыторыі княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралём польскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;
  • былі акрэслены прынцыпы, па якім асобы прызначаліся на дзяржаўныя пасады і пазбаўляліся іх.

У 1501 г. Аляксанда выбралі на пасаду караля Польшчы, гэтым аднавілася персанальная ўнія паміж дзяржавамі. Яе аднаўленне было замацавана Мельніцкім актам 1501 г. Палякі скарысталіся няўдачамі ВкЛ у вайне з Масквой, таму па ўмовах Мельніцкага акта адмяняліся асобныя выбары вялікага князя ў Вільні, адзіным манархам павінен быць кароль, выбраны на агульным сейме. Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнай унутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныя пасады. Разам з тым, Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501 г. устнавіць вяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва акта былі часовай уступкай польскім магнатам. Першымі былі незадаволены феадалы княства, і ў 1505 г. акт быў адменены сеймам ВкЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілей адмянілі так сама ў 1505 г. на Радамскім сейме. Але Радамская канстытуцыя 1505 г., якая атрымала назву “нічога новага” – nihil novi – не толькі скасавала ў Польшчы Мельніцкі прывілей, але і значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчы была аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае значэнне атрымала права liberum veto, якое паралізавала працу сеймаў. У той жа час у ВкЛ шляхта яшчэ не атрымала такіх шырокіх правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у склад якой уваходзілі буйные феадалы – магнаты. Шляхта ВкЛ пачала барацьбу за ўраўнаванне сваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.

Калі вялікі князь паціху страчваў уладу, дзяржава пачала страчваць тэрыторыю. У 1492-1494 гг. адбылася вайна паміж Масквой і ВкЛ. У выніку яе княства страціла Вяземскае княста і частку Вярхоўскіх княстваў (па рацэ Вугра). Шлюб Аляксанра з Аленай, дачкой Івана III, не выратаваў княства ад далейшага наступлення Масквы. У 1500-1503 гг. пад час вайны з Масквой адбылася бітва на Вядрошы 1500 г., у якой пацярпеў паразу гетман Канстанцін Астрожскі. Маскоўскія войскі спусташылі значную частку беларускіх зямель княства. Па ўмовах перамір’я да Масквы адышлі значныя тэрыторыі на ўсходзе з гарадамі Чарнігавам, Гомелем, Бельскам, нават частка Мсціслаўскага княства. Адначасова на княства нападалі крымскія татары (даходзілі да Наваградка), што рабавалі гарады і вескі і ўводзілі на рабскія рынкі шматтысячныя палоны. Дзякуючы рашучасці і мужнасці Міхаіла Гланскага, што ўзначаліў 7-мі тысячнае войска беларускіх баяр, падчас чарговага нападу на беларускія землі, татарскае войска было ўшчэнт разбіта пад Клецкам у 1506 г., каля 40 тысяч палонных вызвалена. Пасля такой паразы татары на беларускія землі больш не заходзілі.

Пад час кіравання Аляксанда, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі, у барацьбе за роль галоўнага збіральніка ўсходнеславянскіх зямель перамагае Масква. Супрацьстаянне Масквы і Вільні будзе працягвацца некалькі стагоддзяў і ў выніку, так ці інакш, прывядзе да падзення ВкЛ. Адначасова паслабляецца вялікакняская ўлада, узрастае палітычная роля феадалаў і шляхты, што з цягам часу прывядзе да росту міжусобіц і анархіі ўнутры дзяржавы.

Малодшы брат Аляксандра Жыгімонт I Стары (вялікі князь у 1506 – 1548 гг.) быў амаль адначасова выбраны і вялікім князем і каралём, гэта захавала персанальную ўнію паміж ВкЛ і Польшчай. Аднак весці войны супраць Масквы княству прыйшлося аднаму. Жыгімонт паабяцаў феадалам княства вярнуць землі, страчаныя ў дзвух папярэдніх войнах з Масквой. У адказ на яго ўльтыматум, маскоўскі князь Васіль III у 1507 г. пачаў ваенныя дзеянні (вайна 1507-1508 гг.). Конныя маскоўскія атрады паспелі зайсці глыбока на тэрыторыю княства, пакуль было сабрана паспалітае рушэнне – войска ВкЛ. Тады маскоўскія войскі адышлі назад. Другі этап вайны быў звязаны з мяцяжом Глінскіх 1508 г. Падставай да мяцежа стала страта Глінскімі ўплыву на дзяржаўныя справы ў ВкЛ пасля абрання Жыгімонта вялікім князем. Калі пры Аляксандры Глінскі быў самай уплывовай асобай княства, то зараз яго адцясніў ваявода трокскі Ян Забярэзінскі. Да того, Глінскія былі прыхільнікамі незалежнасці ВкЛ, а Забярэзінскі выступаў за ўнію з Польшчай. Міхаіл Глінскі, яго браты Іван і Васіль сабралі атрад паплечнікаў і выступілі супраць вялікакняскай улады. Асноўныя мэты мяцежа – аднавіць асабістую ўладу, узмацніць незалежнасць княства ад Польшчы. Выступленнем Глінскіх скарысталіся крымскі хан Менглі-Гірэй і маскоўскі князь Васіль ІІІ. З апошнім Міхаіл Глінскі заключыў пагадненне аб сумесных дзеяннях. Глінскі абапіраўся на свае вялікія ўладанні з цэнтрамі ў Мазыры і Тураве, але беларускае баярства не падтрымала братоў. Сумесныя дзеянні з рускай арміяй не мелі поспеху (не ўдалося захапіць Мінск). Мяцеж не меў поспеху, але дзякуючы яму Васіль ІІІ заключыў з Жыгімонтам спрыяльны для сябе “вечны мір” (1508 г.). Згодна з ім за Масквой замацоўваліся ўсе землі, захопленыя раней, Глінскія атрымалі права ад’ехаць на службу ў Маскву, абодвы бакі дамовіліся разам выступаць супраць крымскіх татар.

“Вечны мір” хутка скончыўся, новая вайна Масквы і ВкЛ распачалася ў 1512 г. (вайна 1512-1522 гг.). Галоўнай мэтай Масквы быў захоп Смаленска і ўсходніх беларускіх земляў. Масква правяла значную дыпламатычную падрыхтоўку да вайны, была створана кааліцыя з Свяшчэннай Рымскай імперыяй і некаторых еўрапейскіх краін супраць Польшчы і ВкЛ. Таму пачатак вайны для Масквы быў удалы, у жніўні 1514 г. яе армія захапіла Смаленск і стала хутка прадвігацца на беларускія землі. Наступленне было спынена 8 снежня 1514 г. у выніку пераможнай для ВкЛ Аршанскай бітвы (войскам ВкЛ кіраваў гетман Канстанцін Астрожскі). Але Астрожскі не здолеў адабраць захоплены Смаленск. Вайна прыняла зацяжны характар, маскоўскія атрады разбуралі беларускія тэрыторыі, войска ВкЛ асаджала рускія гарады. Спроба заключыць мір у 1517 г. правалілася, і толькі ў 1522 г. падпісалі перамір’е на 5 год. Смаленск заставаўся за Масквой, а ў ВкЛ заставаўся вялікі “маскоўскі палон”.

Наступная вайна з Масквой (1534-1537 гг.) была распачата Вялікім княствам пасля смерці Васіля ІІІ з надзеяй вярнуць страчаныя тэрыторыі. Але ўрад малалетняга Івана IV добра падрыхтаваўся да нападу. Наступленне войска ВкЛ было адбіта, за княствам застаўся толькі захоплены ў ліпені 1535 г. Гомель. Маскоўскае войска паваявала Падзвінне і Падняпроў’е, асобныя атрады даходзілі да Браслава і Наваградка. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводы пабудавалі замкі Завалач і Себеж, якія войска княства ўзяць не змагло. Бакі замірыліся ў 1537 г. на наступных умовах: за ВкЛ заставаўся Гомель з прылеглай тэрыторыяй, за Масквой – Себеж і Завалоч. У іншым мяжа не змянялася.

Больш паспяхова шла барацьба супраць крымскіх татар. У 1524 і 1545 гг. войска княства бралі штурмам турэцкую крэпасць Ачакаў, а ў 1527 г. на Украіне ў Альшаніцкай бітве былі ўшчэнт разбітыя татарскія атрады. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі казацкія загоны. Яны былі створаны па загаду Жыгімонта з казакаў Запарожскай Сечы для абароны паўднёвых межаў дзяржавы.

Ва ўнутранай палітыцы кароль і вялікі князь спрабавалі ўзмацніць дзяржаўную ўладу, вярнуць некаторыя дзяржаўныя маёнткі, правесці ваенную і грашовую рэформы, але гэтыя намаганні вызвалі рэзкую незадаволенасць феадалаў, а ў Польшчы, нават, пачаўся мяцеж – так званая “курыная вайна” 1537 г., у выніку якой польская шляхта поўнасцю была ўраўняна ў правах з магнатамі. Гэта стала прыкладам і для шляхты ВкЛ, якая такіх праў пакуль не мела.

Відавочных поспехаў дасягнула ў княстве развіццё розных відаў права. Таму ў 1520-я гг. была праведзена сістэматызацыя і кадыфікацыя права ВкЛ, што мела вынікам выданне Статута ВкЛ у 1529 г. Па сутнасці, з выданнем Статута была праведзена судовая рэформа. Некаторыя прынцыпы судовага права па Статуту 1529 г.:

  • абвяшчалася адзінства права на тэрыторыі княства;
  • абвяшчаўся прыярытэт пісанага права над звычаёвым;
  • уводзіўся прынцып публічнасці адпраўлення правасуддзя, роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на адваката;
  • ніхто не можа адказваць за злачынства, зробленае іншай асобай;
  • пакаранне можа быць устанолена толькі па суду.

Але гэтыя прынцыпы датычыліся галоўным чынам толькі феадалаў, бяспраў’е простых людзей толькі ўзмацнілася.

Адначасова з прыняццем Статута, ў 1529 г. вялікім князем быў выбраны малалетні сын Жыгімонта І Сторога – Жыгімонт ІІ Аўгуст. Але ўладу ў княстве ён атрымаў значна пазней – толькі ў 1544 г. Значную ролю ў гэтай перадачы ўлады па спадчыне адыграла жонка Жыгімонта Старога – Бона Сфорца.

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вялікія групы – феадалаў-землеўласнікаў і феадальна-залежнае насельніцтва. Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.

Феадалы (шляхта) – гэта найбольш прывілеяваная частка насельніцтва, яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалі былые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры, што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў – найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве. Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай. Кансалідацыі гэтага саслоўя паспрыяла ўзвышэнне ролі сейма ў дзяржаўным кіраванні, у паседжаннях якога прымалі ўдзел выбранцы з шляхты кожнага павета і ваяводства.

Саслоўе сялян да сярэдзіны XVI ст. так сама было неаднародным. Асабіста свабодные заможные сяляне, што выконвалі ваенную службу (зваліся баярамі, баярамі путнымі, баярамі панцырнымі ці баярамі слугамі) па статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты. Але разам з імі існавалі шматлікія катэгорыі феадальна-залежнага сялянства. Прававое становішча сялян – гэта поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць. Па сутнасці, сяляне існавалі для забеспячэння патрэб феадалаў і дзяржавы.

Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэт да шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалі нерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання. Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.

Прававое становішча мяшчан залежыла ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Бярэсця, Мінска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меньшымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам.

Духавенства не змагло ўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўнення саслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства. Да таго, на тэрыторыі княства дзейнічалі прадстаўнікі некалькіх рэлігій – каталіцтва, праваслаўя, уніяцтва  
(з 1596 г.), пратэстанцкіх цэркваў, было яўрэйскае і магаметанскае духавенства. Часта духавенства прызнавала ўладу замежных царкоўных устаноў, што наносіла шкоду дзяржаўным інтарэсам княства.

Сталіца дзяржавы – гэта галоўны горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню (крывіцкае паселішча Крывы горад) на рацэ Віліі. З цягам часу Вільня стала адным з буйнейшых горадоў ва Ўсходняй Еўропе. Па некаторых звестках, нсельніцтва Вільні ў XVI ст. было пераважна беларускім, праваслаўным.

Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВкЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.

На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВкЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВкЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мове вялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася пры правядзенні рэвізій і інвентарызацый не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і на ўласна літоўскай тэрыторыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі ўмовы для далейшага развіцця беларускай мовы як мовы дзяржаўнай, значна пагоршыліся. Справаводства паступова пераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларуская мова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Цэнтральныя органы ўлады

Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Згодна склаўшайся традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбары праходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным сейме. Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:

  • абарона дзяржавы;
  • падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;
  • ажыццяўленне вышэйшага суда;
  • кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;
  • ажыццяўленне міжнародных стасункаў;
  • распрацоўка і выданне законаў.

Для забеспячэння патрэб гаспадара існавалі асабістыя княскія двары і маёнткі, якімі распараджаўся сам гаспадар і дзяржаўныя эканоміі, даходы з якіх гаспадар накіроўваў па згодзе з Радай. Такое становішча ўзнікла пасля 1492 г., калі вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткай паўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні і выдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне. Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то яны часта адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.

Рада ВкЛ (паны-рада) – спачатку дапаможны орган пры вялікім князе (князь мог не параіцца і прыняць рашэнне), а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў вызначаны строга, у яе ўваходзіла 30-40 важнейшых асоб княства. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і каштэляны, некаторыя старасты і асобныя феадалы з роду Альгердавічаў ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі запрашацца іншыя асобы – ураджэнцы ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіралася рэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымі чынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім. Пытанні, што належылі кампетэнцыі Рады:

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"