Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)
  • выбары гаспадара ВкЛ;
  • кантроль дзейнасці гаспадара;
  • ажыццяўленне міжнародных адносін;
  • кіраўніцтва вышэйшымі мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;
  • прызначэнне на дзяржаўныя пасады;
  • абмеркаванне і прыняцце законаў;
  • ажыццяўлення вышэйшага суда.

Апошнія функцыі Рада ажыццяўляла разам з вялікім князем, а так сама па ўсім пытанням яна магла склікаць сейм.

Сейм (сойм) – з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па рапараджэнню вялікага князя ці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам, усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя (з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц. Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Стары выдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў” ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сей- 
мы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праекты рашэнняў сейма – ухвалы, статуты, а з XVII ст. – канстытуцыі. Часцей за ўсё сеймы вырашалі наступныя пытанні:

  • выбары князя (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);
  • пытанні аб вайне ці міры;
  • збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;
  • вырашалі міжнародныя справы;
  • прымалі законы;
  • ажыццяўлялі суд па крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;
  • прымалі хадайніцтвы павятовай шляхты.

Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сейм.

Вышэйшыя асобы

Маршалак земскі з’яўляўся ахоўнікам этыкету і парадку пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваў на сеймавых паседжаннях і ў Радзе, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады. Ён жа кіраваў прыёмам паслоў, прасіцеляў са скаргамі, судзіў за злачынствы, здзейсненые пад час правядзення сеймаў. Меў намесні- 
ка – маршалка дворнага.

Гетман найвышэйшы кіраваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаў меў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда. Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.

Канцлер у ВкЛ кіраваў дзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю вядзення Метрыкі – дзяржаўнага архіва, храніў дзяржаўную пячатку ВкЛ і ставіў подпіс пад законамі, без гэтага законы не мелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер – прымаў удзел у падрыхтоўке законаў, кіраваў юрыдычнай службай канцылярыі.

Падскарбі земскі – хавальнік дзяржаўнай казны (скарба). Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваў дзяржаўныя рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся ваеннымі прыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVI ст. займаўся кіраваннем дзяржаўнай зямельнай маёмасцю. Яго намеснік – падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікага князя, яго асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія служачые – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.

Гаспадарчыя дваране і ўраднікі выконвалі даручэнні князя і Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны.

На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі знатных родаў ВкЛ вялікім князем са згоды Рады, вельмі часта пасады займалі прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы, Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі, Тышкевічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.

Органы мясцовага кіравання

Вялікае княства Літоўскае было федэратыўнай дзяржавай, розныя часткі яе мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так, Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы, дзе агаворваліся значныя правы на самактраванне. Таму наглядалася разнастайнасць у правах і абавязках некаторых пасад, асабліва на ўзроўне ваяводства.

Ваявода – кіраўнік адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства. Прызначаўся князем і Радай (у Полацкім і Віцебскім ваяводствах – са згоды мясцовага баярства) пажыццёва. Усе ваяводы былі членамі Рады і Сейма, дзе абаранялі інтарэсы ваяводства. Абавязкі ваяводы: падтрыманне парадку; кіраванне дзяржаўнай і вялікікняскай маёмасцю ў ваяводстве (наглядаў за зборам падаткаў); арганізацыя ўзброеных сіл ваяводства; ажыццяўленне суда ў гродскім (замкавым) судзе. У Полацку і Віцебску ваявода абавязаны быў раіцца з мясцовымі феадаламі.

Другоў па рангу асобай ў ваяводстве быў каштэлян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка ваяводы і апалчэння ваеннаабавязаных ваяводства. Ён так сама быў членам Рады і Сейма.

Намеснікам ваяводы быў падваявода. Ён кіраваў канцылярыяй, сведчыў дакументы, старшынстваваў у гродскім (замкавым) судзе.

На ніжэйшай ступені стаялі ключнік (збор падаткаў), канюшы (гадоўля коней для войска), гараднічы (камендант замка). Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства, а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) – толькі з мясцовай знаці.

На чале адміністрацыі павета стаяў стараста, абавязкі яго былі падобныя на абавязкі ваяводы. Прызначаўся ён князем і Радай пажыццёва, з цягам часу гэта пасада стала больш ганаровай, была крыніцай даходу для яе ўладальніка. Непасрэднае кіраўніцтва павятовай адміністрацыяў праводзіў падстараста.

Дапамагалі старасце і падстарасце павятовы маршалак, ён старшынстваваў на павятовых сейміках і кіраваў павятовым апалчэннем. Сцяганосцам павятовага апалчэння быў харужы.

На ніжэйшай ступені знаходзіліся дзяржаўцы (раней зваліся цівунамі), што кіравалі асобнымі дзяржаўнымі маёнткамі.

У ваяводствах і паветах праводзіліся мясцовыя (ваяводскія ці павятовыя) сеймікі, што маглі вырашаць розныя пытанні з жыцця ваяводства ці павета. На сейміках прысутнічалі ўсе кіруючыя асобы і ўсе жадаючыя шляхцічы тэрытарыяльнай адзінкі. Галоўная роля сеймікаў – гэта выбар 2-ух паслоў на агульнадзяржаўны (вальны) сейм і выпрацоўка для іх інструкцый і хадайніцтваў перад урадам. На сойміках слухалі справаздачы послоў аб сеймах, выбіралі судзей і прызначалі на пасады мясцовага кіравання.

Сістэма органаў мясцовага кіравання складвалася паралельна ўладкаванню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВкЛ. Доўгі час княства не мела аднолькавага падзелу. У склад ВкЛ уваходзілі ўдзельныя княствы, што кіраваліся сваімі княскімі дынастыямі, намесніцтвы (ліквідаваныя ўдзельныя княствы, што кіраваліся вялікакняжаскімі намеснікамі). Яны ўтваралі каля 20 судова-адміністрацыйных акруг, межы іх дакладна вызначаны не былі (XV – першая палова XVI стст.). Паступова ўдзельныя княствы ліквідаваліся, расла колькасць намесніцтваў. У 1413 г. былі заснаваны першые ваяводствы – Віленскае і Трокскае. Пасля Гарадзельскай уніі ВкЛ стала пераймаць прынцыпы тэрытарыяльнага падзелу, што існаваў у Польшы. Вялікія намесніцтвы сталі звацца ваяводствамі, маленькія – паветамі ці стараствамі. У 1504 г. ваяводствам стала Полацкае намесніцтва, у 1507 – Наваградскае, у 1508 г. – Віцебскае. Канчаткова падзел на ваяводствы і паветы быў праведзены пад час адміністрацыйнай рэформы 1565-1566 гг. У выніку яе апошнія ўдзельныя княствы (Слуцкае, Друцкае, Лукомскае) былі ліквідаваны. ВкЛ было падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Наваградскае, Полацкае і Трокскае. У склад ваяводстваў уваходзіла 30 паветаў, 16 з іх – на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такі падзел быў замацаваны ў Статуце ВкЛ 1588 г. і захоўваўся да канца існавання дзяржавы.

Гарадское самакіраванне

У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князей мець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваў сваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульным было: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад. У горадзе ствараліся органы самакіравання і суды.

На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Дапамагаў войту яго намеснік, лен-войт.

Памошнікі войта – бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах.

Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі.

Войтаўска-лаўнічы суд (лава) займалася разглядам крымінальных і грамадзянскіх спаў гараджан. Складаўся з войта, лен-войта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан.

На першым этапе распаўсюджання самакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (сейм, веча, капа). На ім слухалі справаздачы бурмістраў, складалі скаргі ў урад, вызначалі памеры збору сродкаў на гарадскія патрэбы, маглі змясціць некаторых асоб самакіравання. Паступова роля схода змяншалася, нават сярэдняе мяшчанства адхілялася ад удзела ў кіраванні горадам. Уся паўната ўлады ў гарадах належыла найбольш багатым і ўплывовым купцам-госцям і цэхмайстрам – кіраўнікам рамесных цэхаў.

Эвалюцыя судовай сістэмы

У ВкЛ да XVI ст. склаліся дзве судовыя сістэмы. Адна – гэта агульныя суды для ўсяго насельніцтва княства, што абапіраліся на нормы звычаёвага права і новыя законы. Другая сістэма – гэта суды для асобных груп насельніцтва – суды саслоўныя (толькі для шляхты), суды царкоўныя, асобныя для сялян, татар, яўрэяў і інш.

Вышэшым суддзёй у дзяржаве быў вялікі князь, вышэйшай судовай інстанцыяй – вялікакняжаскі ці гаспадарскі суд. Паступова ён зліўся з судом Рады, а з 1581 г. – паўнамоцтвы вышэйшага суда перададзены Галоўнаму Трыбуналу ВкЛ. У кампетэнцыі гаспадарскага суда былі дзяржаўныя злачынствы, скаргі на вышэйшых асоб дзяржавы, іскі інтарэсаў казны, пытанні прыналежнасці да шляхты, справыз замежнымі гасцямі. Зясядацелямі былі гаспадар і радныя паны, у залежнасці ад справы – ад 2 да 20.  
У адсутнасць князя паўнамоцтвы суда не пераглядаліся.

Да вышэйшых судовых устаноў адносіўся соймавы суд у складзе гаспадара, радных паноў і 8 дэпутатаў сейма. Разглядаліся злачынствы, здзейсненыя пад час правядзення сейма.

Вышэйшай судовай установай быў камісарскі суд, што разглядаў спрэчкі аб межах феадальных і дзяржаўных зямельных уладанняў. Справы разглядаліся на месцы камісарамі, якіх прызначаў вялікі князь з Радай.

Пасля Люблінскай уніі, з мэтай ўмацаваць дзяржаўны суверэнітэт княства, у 1581 г. быў арганізаваны Галоўны Трыбунал ВкЛ – вышэйшая апеляцыйная судовая ўстанова княства. У склад Трыбунала ўваходзілі выбарныя суддзі з ліку шляхціцаў, ураджэнцаў княства, валодаўшых зямельнымі ўладаннямі, меўшых адукацыю і знаёмых з мясцовым звычаёвым правам. Судовыя сесіі праходзілі ў Вільне, Мінску і Навагрудку. Рашэнні Трыбунала перагляду не падлягалі.

Мясцовыя суды

Усесаслоўным судом у ваяводстве, павеце ці старастве быў гродскі (замкавы) суд. Ен разглядаў самае шырокае кола пытанняў, што датычыліся як феадалаў, так і сялян, мяшчан. У склад суда ўваходзілі кіраўнік тэрытарыяльнай адзінкі, члены мясцовай рады, суддзі і пісары. Рашэнні суда заносілі ў спецыяльныя актавыя кнігі.

Земскі павятовы суд створаны ў першай палове XVI ст., аформлены канчаткова Статутам 1588 г. Разглядаў справы ад праве ўладання маёнткамі. У склад суда ўваходзілі выбарныя суддзі, абраныя з мясцовых шляхціцаў, адукаваных, што валодалі маёмасцю і ведалі права. Так упершыню суд быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання. Гэта стала пачаткам падзелу ўлад.

Падкаморскі суд разглядаў справы аб межах феадальных землеўладанняў у павеце. Галоўны суддзя – падкаморы прызначаўся гаспадаром з ліку кандыдатаў, абраных на павятовых сейміках. Гэты суд так сама дзейнічаў незалежна ад органаў мясцовай ўлады.

Разам з новымі ўстановамі працягвалі дзейнічаць старажытныя суды. Простыя людзі – сяляне – маглі сабраць копны суд. У склад суда ўваходзілі копныя мужы і копныя старцы (домаўладальнікі) і прадстаўнік дзяржавы. Копны суд захаваўся са старажытных часоў і арыентаваўся на звычаёвае права. Кампетэнцыя яго не была акрэслена, ён мог разглядаць любыя справы, што датычыліся простых людзей, пры гэтым суд быў і следчай і судовай установай. Па гарачых слядах вінаватага маглі пакараць смерцю. Пастановы суда не абскарджваліся.

Разам са станаўленнем судовай сістэмы развіваліся прававыя нормы. Выключнай з’явай стала выданне вялікім князем Казімірам ў 1468 г. Судзебніка. Упершыню было ўведзена адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі княства, уведзены прынцып індывідуалізацыі пакарання (абмяжоўвалася адказнасць дзяцей і жонкі за злачынствы мужа), а так сама прынцып неадваротнасці пакарання (раней злачынца мог адкупіцца).

Новы этап эвалюцыі заканадаўства звязаны з выданнем Статутаў ВкЛ, у якіх права было сістэматызавана і кадыфікавана.

Першы Статут ВкЛ 1529 г. быў складзены на базе звычаёвага права беларускіх зямель і раней выданых прівіляў (нормы пісанага права). Упершыню было праведзена размежаванне права па асобным галінам. Па сутнасці, Статуты – гэта зборнікі законаў і кодэксаў (усяго – 13 раздзелаў). У Статуце была дакладна вызначана працэдура судаводства, памеры пошлін і ўмовы ўдзелу адвакатаў у судовых паседжаннях. Усе людзі павінны былі судзіцца згодна са Статутам.

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"