Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций
Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".
Далейшае развіцце нормы феадальнага права атрымалі ў другім Статуце ВкЛ, што пачаў дзейнічаць у 1566 г. Вяршыня развіцця права ў ВкЛ – гэта Статут 1588 г. Яго стваральнікі – канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега, насуперак Люблінскай уніі, мелі мэтай захаванне дзяржаўнага суверэнітэту княства. Статут утрымліваў прынцыпы права, уласцівыя нараджаўшамуся грамадству новага часу. Сярод гэтых прынцыпаў – абмежаванне ўлады гаспадара; раздзяленне ўлад; прыярытэт дзяржаўнага суверэнітэту; панаванне, вяршынство закону. Статут 1588 г. быў надрукаваны, што зрабіла немагчымым унясенне змяненняў у яго тэкст. Нормы права былі так дакладна распрацаваны, што гэты збор законаў меў юрыдычную сілу на тэрыторыі Беларусі да пачатку XIX ст. Адначасова ў Статуце абараняў інтарэсы буйных і сярэдніх феадалаў і канчаткова запрыгоніў сялян.
Вайсковая справа грунтавалася на страражытным абавязку абароны сваёй зямлі. Адначасова ваенная справа была галоўным абавязкам шляхты, з іх жа на карысць дзяржавы маглі браць толькі адзін від падаткаў – сярэбршчызну – на вайну. Акрамя таго, існавала катэгорыя сялян-баяраў, што так сама неслі ваенныю службу. Войска, што складалася са шляхетскага апалчэння, звалася паспалітае рушэнне.
З цягам часу з’явіліся новыя віды зброі, змянілася тактыка вядзення боя, патрабаваліся прафесіяналы ў вайсковай справе. У войску ВкЛ з’явіліся пастаянныя атрады, вельмі часта выкарыстоўваліся наёмнікі з еўрапейскіх краін. Адным з першых дакументаў вайсковага права стала Вайсковая ўства 1511 г. Далейшае развіццё і кадыфікацыя ваеннага права адносіцца да выдання Статутаў ВкЛ.
У XIII – першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці – зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі – борніцтва, паляванне, рыбалоўства.
Прылады земляробчай працы – драўляная двурогая саха, плуг, барана – па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – ў сахі).
Агратэхніка – двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства ў выглядзе падсекі.
Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку.
Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.
Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.
Сялянскі двор – “дым” – гэта звычайная сям’я, радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы, зямлю, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання.
Сялянская
гаспадарка ў XVI ст. – гэта складаны гаспадарчы
комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя
пабудовы – гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны
для працы інвентар – бароны, калесы, косы,
сані, сохі, сякеры і г.д. Зямля кожнай гаспадарке
надавалася з боку феадала, уласніка зямлі,
яна перадавалася па спадчыне. Сяляне
не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае
ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць
яе іншым асобам без дазволу пана.
У сярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных
угоддзяў.
Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў – ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належылі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы.
У сялян гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывелагадоўля. Промысламі і хатнім рамеством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадарка развівалася больш марудна і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходні рэгіен).
Павіннасці сялян змяняліся па меры развіцця феадальных адносін.
Даніна – найстаражытнейшай формай феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “Дзякло” – гэта даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “мезлева” – гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання.
Паншчына ці адпрацовачная рэнта – асноўная форма павіннасці (з XV — XVI стст.). патрабавала замацавання селяніна на зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сяляне запрыгоньваюцца.
Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. – гэта чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў.
Акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты ("бярэма павозавае", "падарожчына", "згоны"), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Такія абавязкі небылі пастаяннымі і рэгламентаванымі.
Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: долнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.
Даннікі (людзі данныя) – сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым. Дольнікі – асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць даніну памерам у 1/4 ураджаю. Яны ўдзельнічалі ў талоках, выконваюць шматлікія павіннасці, уносяць грашовы плацеж – баброўшчыну. Гэтыя катэгорыі былі найбольш распаўсюджаны на Падзвінні і Падняпроўі, дзе існавала пагроза ваенных нападаў. У іншых рэгіенах з развіццем унутранага і знешняга гандлю дольнікаў пераводзілі на чынш ці наншчыну.
Людзі цяглыя асноўную павіннасць
– паншчыну выконвалі на зямлі феадала.
Яны павінны былі прымаць удзел ў сезонных
рабо-
тах – талоках, гвалтах – сумесных работах
па зборы ўраджаю, на сенажаці, будаўніцтве
дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі
натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй
птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі
фурманкавую (давалі падводы) і вартаўнічую
(ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства (кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць – чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг – зямельная мера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну – адзін дзень у тыдзень, а іх жонкі – шэсць дзён летам.
Сяляне-слугі падзяляліся на тых, хто:
На ніжэйшай ступені стаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу, не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах (здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па характару асабістай залежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных; непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета – наяўнасць ці адсутнасць волі.
Пахожыя сяляне маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасць захоўвалася да XVI ст.
Непахожыя людзі жылі на адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыя сяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забаранялася права пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян.
Чэлядзь нявольная знаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатак ад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку. Маглі атрымаць волю ў тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў (Статут ВкЛ 1588 г.).
Закупы (так сама і радовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара ці заключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалі дагавор ці не выплачвалі пазыку.
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВкЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Але па сваей прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна) і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным). Дзяржаўныя землі пераважалі на ўсходзе.
Духоўнае землеўладанне развівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў – манастыроў, епіскапстваў, капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі ўладанні каталіцкай царквы.
Формы феадальнага землеўладання – вотчына, купля, залог. Шляхі росту феадальнага землеўладання ў XV-XVI стст.: вялікакняжацкія падараванні, падараванні з боку буйных феадалаў васалам ці царкве, купля-продаж, залога (застава) і інш.
Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ 1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы і судовы імунітэт шляхты. У 1434 г. – з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. – скасавалі дзяржаўны грашовы падатак. У 1559 г. – адменена мыта з прадукцыі шляхетскіх маенткаў, што шла на экспарт. Як вынік – замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў.
Але гэтае саслоўе не было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.
Панская гаспадарка вялася пры “дварах” – адміністратыўна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіны XV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўванне працы чэлядзі нявольнай, адносна невялікія зямельныя ўгоддзі пры двары. З другой паловы XVI ст., калі пашырыліся сувязі са знешнім рынкам, панская гаспадарка была рэарганізавана ў фальварак. Фальварак – арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належыла вытворчасці збожжа. З рэарганізацыяй панскай гаспадаркі значна пашырылася панская запашка, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх адработках, цяглавая сіла і інвентар выкарыстоўваліся сялянскія.
У XIII – першай палове XVII ст. у ВкЛ інтэнсіўна ішоў працэс урбанізацыі – засноўваліся новыя гарады, расло насельніцтва старых цэнтраў. На 1500 г. у ВкЛ налічвалася 83 горада, да 1600 г. было да 530 гарадскіх пасяленняў. Спецыяльнай граматай вялікі князь Казімір у 1444 г. вызначыў 15 лепшых гарадоў княства, сярод якіх былі гарады ўкраінскія, рускія, літоўскія і беларускія (апошніх – большая палова). Першае месца сярод беларускіх гарадоў займаў Полацк, у якім налічвалася на сярэдзіну XVI ст. каля 50 тыс. жыхароў. Іншыя гарады, за рэдкім выключэннем, былі невялікага памеру з 1-3 тыс. насельніцтва, якое займалася як рамяством, гандлем, так і сельскагаспадарчай працай.
З развіццем рынку ў XV ст. роля гарадоў расце. Як і ў Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Прычынай гэтага быў рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы і прыбавачнага прадукту, што дазваляла пракарміць значную частку насельніцтва, не звязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю; феадалы, а таксама заможныя сяляне імкнуліся купляць добра вырабленыя прылады працы, прадметы быту, што ў сваю чаргу спрыяла павялічэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы.
У гэты перыяд рамеснікі канцэнтруюцца ў мястэчках (невялікіх паселішчах гарадскога тыпу) і гарадах. Развіццё рамяства спрыяла іх росту і росквіту.
На Беларусі
былі шырока распаўсюджаны розныя віды
рамёстваў. Апрацоўка металаў набыла шырокую
спецыялізацыю
(не менш 25 прафесій, у тым ліку кавалі,
слесары, кацельшчыкі, меднікі, лудзільшчыкі,
бляхары і інш.). Асобай прафесіяй быў выраб
зброі. Сыравіна – балотная руда. Рудні
звычайна знаходзіліся ў сельскай мясцовасці,
у іх існаваў падзел працы, яны ўяўлялі
сабой пачаткі мануфактуры. Каштоўныя
металы завозілася на Беларусь з Заходняй
Еўропы, часткова з Усходу. Ювеліры працавалі перш
за ўсё на феадалаў і царкву, рабілі з золата
і серабра ўпрыгажэнні, пераплёты царкоўных
кніг. Ювелірам-гравільшчыкам забаранялася
выязджаць з княства ў Еўропу.
Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"