Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)

Аднародная маса сялян-абшчыннікаў перастала існаваць. Разам са свабоднымі сялянамі (зваліся людзі) ужо існавалі смерды – залежныя ад феадалаў, закупы – часовазалежныя, да моманту звароту займаных грошай ці прадуктаў (“купы”), радовічы – часовазалежныя, звязаныя з феадалам нейкімі дагаварнымі абавязацельствамі (“рядам”). Была і катэгорыя хатніх рабоў – халопы, чэлядзь. Залежныя сяляне выконвалі павіннасці на карысць феадалаў – натуральны аброк – даніну (прадукцыяй раслінаводст- 
ва – дзякло, прадукцыяй жывелагадоўлі – мезлева) і адпрацоўвалі паншчыну на зямлі феадала.

Крыніц з’яўлення феадалаў было некалькі. Самы галоўны феадал – гэта кіраўнік дзяржавы – князь. Ён лічыўся ўладаром усёй зямлі дзяржавы. Спачатку князь сам збіраў з насельніцтва княства даніну (палюддзе). Але потым права збору даніны было перададзена самым давераным асобам з дружыны князя – мужам, і гэта атрымала назву “кармленне” (права збору даходаў з воласці). Такім чынам, галоўная крыніца станаўлення класа феадалаў – гэта княжацкая дружына. Другая крыніца – гэта вылучэнне і ўзбагачэнне абшчыннай вярхушкі. Феадалы пасяляліся асобна ад сялян, іх умацаваныя рэзідэнцыі зваліся двор, дом, град.

У гэты перыяд пачалі складвацца асноўныя формы феадальнага землеўладання – вотчынная і памесная. Валоданне зямлёй на правах вотчыны давала права ўладальніку прадаваць, дзяліць, падараваць, перадаваць па спадчыне зямлю разам з сялянамі, што жывуць на ёй. Памесная форма землеўладання прадугледжвала толькі права карыстання маёнткам за службу князю. Продаж, падзел, перадача па спадчыне не дазваляліся. Адначасова развіваліся пераходныя формы землеўладання. Найбольш буйнымі землеўладальнікамі на Беларусі ў той час быў князь, яго дружыннікі – феадалы-баяры і хрысціянская царква (з канца X ст.).

Значныя ўдасканаленні на той час адбыліся ў галіне хатніх промыслаў. Удасканальваецца домніца і сырадутны метад атрымання жалеза, на Беларусі з’яўляецца ганчарнае кола і будуюцца спецыяльныя печы па абпальванню керамікі. Гэта ўсё садзейнічала таму, што чалавек павінен быў больш часу выдзяляць менавіта рамесніцкім заняткам, а ўдасканаліўшы сваю тэхніку, перайсці выключна на вытворчасць рамесніцкай прадукцыі для продажу ці абмену. Першыя рамесніцкія спецыяльнасці, што аддзяліліся ад земляробства (другі вялікі падзел працы пасля аддзялення ад земляробства жывёлагадоўлі), былі кавальская справа, ганчарства, апрацоўка скур і некаторыя іншыя. Наогул, на гэты час іх налічваецца каля 40. Але рамеснікі большую частку прадукцыі выконвалі на заказ, таму што ўнутраны рынак быў вельмі неразвіты, няшмат было пакупнікоў іх прадукцыі.

Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі ў сваю чаргу вызвала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю – з’явіліся спецыяльныя месцы, дзе вёўся гандаль – рынкі, таргі. Развіццё гандлёвых адносін з іншымі тэрыторыямі прывяло да з’яўлення на нашай тэрыторыі вялікай колькасці манет. Перыяд IX – X стст. – гэта час распаўсюджвання на Беларусі куфіцкага дырхема (сярэбраная манета Арабскага халіфата). Выкарыстоўваліся ў гандлі як цэлыя манеты, так і часткі (галоўным чынам на мясцовым рынку). Сярэбраныя грошы былі вельмі шырока распаўсюджаны на нашай тэрыторыі. Праз беларускія землі праходзіў “шлях з вараг у грэкі”, што звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам. У непасрэднай блізкасці ад яго ў 1973 г. быў адкрыты Казьянкаўскі манетны скарб (схаваны каля 940-х гг.), што ўключаў 7588 сярэбраных манет агульнай вагай каля 20 кг.

У выніку збяднення радовішчаў срэбра на Усходзе галоўнае месца ў грашовай сістэме на беларускіх землях заняў заходнееўрапейскі дынарый (канец X – першая палова XI стст.), але і ён хутка знік з прычыны феадальнага драблення дзяржаў Заходняй Еўропы. У так званы безманетны перыяд (другая палова  
XI – XIII стст.) у гандлёвых аперацыях выкарыстоўвалі плацёжныя зліткі з серабра (грыўны) ці іх вагавыя часткі.

Менавіта на працягу X – XIII стст. на Беларусі ўтварылася асноўная колькасць нашых старажытнейшых гарадоў. Горад выконваў функцыі: адміністратыўную (ён быў цэнтрам княства ці воласці, там месцілася адміністрацыя); рамесную (у горадзе канцэнтраваліся вытворцы, больш таго, з’явіліся першыя аб’яднанні рамеснікаў – брацтвы); гандлёвую (менавіта ў гарадах знаходзіліся гандлёвыя рынкі – таргі); рэлігійна-культурную (саборы і цэрквы будаваліся ў гарадах, тут засноўвалі манастыры, а пры іх – скрыпторыі па перапісцы кніг і школы); абарончую (дзякуючы моцным абарончым збудаванням, у гарадах хавалася насельніцтва навакольных сёл у час небяспекі). Гарады ўзнікалі на месцы родавых цэнтраў, маглі вырасці з феадальнага замка ці сяла (пры ўмове спрыяльнага геаграфічнага іх знаходжання), ці быць заснаванымі на новым месцы па волі князя. Самым старажытным горадам Беларусі з’яўляецца Полацак – старажытная сталіца крывічоў. Ён упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 862 год. Іншыя нашы гарады ўпершыню ўзгадваюцца: Віцебск – 974 г., Тураў – 980 г., Заслаўль – 988 г.,  
Брэст – 1019 г., Браслаў – 1065 г., Мінск – 1067 г., Друцк – 1078 г., Барысаў – 1102 г., Гародня і Слуцк – 1116 г., Навагрудак – 1117 г.

Старажытныя беларускія гарады мелі ўсталяваўшуюся структуру. Галоўнай часткай горада з’яўляўся дзяцінец – умацаваны цэнтр горада, дзе знаходзілася рэзідэнцыя князя ці яго намесніка. Пад сценамі дзяцінца знаходзілася пасяленне рамеснікаў, гандляроў і іншых гараджан – пасад. Яго маглі таксама абнесці сценамі. Акрамя адміністратыўнага цэнтра – дзяцінца – існаваў і грамадскі цэнтр горада – торг ці рынак. Менавіта тут збіралася веча – агульны сход дарослых мужчын горада і акругі, што вырашаў важныя пытанні.

Такім чынам, на працягу X – XIII стст. у межах шматукладнага грамадства (спалучаліся рысы першабытнаабшчыннага, рабаўладальніцкага і феадальнага грамадстваў) адбылася перамога феадальных адносін. Узнікла феадальная зямельная маёмасць і клас залежных сялян. Адбылося адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, у выніку чаго значны штуршок у развіцці атрымаў гандаль, хутка сталі ўзнікаць гарады. Поспехі ў развіцці гаспадаркі спрыялі ўтварэнню першых дзяржаў на нашай тэрыторыі.

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.

Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Любая дзяржава ўтвараецца пад уплывам розных фактараў – геаграфічных, этнічных, сацыяльна-эканамічных. Полацкае княства ўяўляла сабой адзіны геаграфічны рэгіён, што ляжаў у басейне галоўнай ракі Заходняй Дзвіны, насялялі княства адзіны народ – крывічы-палачане, ступень эканамічнага развіцця якога была роўнай і гаспадарчыя заняткі сходныя.

Крывічы рассяліліся на Падзвінні з усхода на захад, займалі гарадзішчы днепра-дзвінскай і банцараўскай балцкіх археалагічных культур да VIII стст., а ў VIII-X стст. на Падзвінні шлі дзяржаваўтваральныя працэсы. Крывічы ўзгадваліся ў старажытных летапісах пад 856, 862, 944, 980 – і да 1128 года. Тым часам полацкія ўладары зваліся крывіцкімі князямі. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора (магчыма, як і Рурык, быў варагам). Менавіта ў час яго праўлення канчаткова сфарміраваліся межы княства, упарадкаваліся палітычная сістэма і гаспадарчыя адносіны, была вызначана сталіца – былое балцкае гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, названае крывічамі па рацэ Палаце (балцкі тапанім) Полацкам. Але гісторыя княства пачынаецца крыху раней. Упершыню Полацк узгадваецца пад 862 г. сярод іншых рускіх гарадоў, але ідылічных адносін з іншымі славянскімі плямёнамі не было. У 860-я гг. адбыўся паход кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на Полацк. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў Кіеву вядомы старажытнарускі князь Алег. У 907 г. Полацк, як саюзнік Кіева, прымаў удзел у сумесным паходзе рускіх князёў на сталіцу Візантыйскай імперыі – Царград (Канстантынопаль).

РАГВАЛОД, пачынальнік дынастыі полацкіх князёў, магчыма вывеў княства з-пад улады Кіева, бо ў барацьбе сыноў кіеўскага князя славутага Святаслава яны абодва – і Ўладзімір, і Яраполк дамагаліся падтрымкі Рагвалода. Згодна з прыгожай легендай, той, хто мог атрымаць падтрымку Рагвалода, вырашалася не па палітычных матывах, а па жаданні яго дачкі Рагнеды. Князь, які спадабаецца князёўне, атрымае і руку прыгажуні, і войска крывічоў. Выбар Рагнеды прыйшоўся на Яраполка, што сядзеў у Кіеве. Тады Ўладзімір сабраў у сваім Ноўгарадзе войска, з якім ён авалодаў Полацкам у 980 г. (Рагвалод і яго сыны былі забіты, а Рагнеда сілай узята ў жонкі) і крыху пазней – і Кіевам, пры гэтым быў падманам забіты Яраполк. Так Уладзімір стаў адзіным кіраўніком вялікай дзяржавы, якая аб’яднала Ноўгарад Вялікі, Полацак і Кіеў – тры галоўныя палітычныя цэнтры ўсходніх славян. Ад Рагнеды (а яна была не адна жонка ў Уладзіміра) ён меў сыноў – Ізяслава Полацкага, Яраслава Мудрага, Мсціслава Чарнігаўскага і Ўсевалада Ўладзіміра-Валынскага (усе яны былі выключнымі асобамі, пакінулі вялікі след у гісторыі Кіеўскай Русі).

Да гэтага часу Еўропа ўжо стала хрысціянскай, нават суседнія славянскія дзяржавы – Польша, Чэхія прынялі новую рэлігію як дзяржаўную. Каб не быць ізаляванымі, Уладзімір вырашае таксама прыняць хрысціянства. Бліжэйшы хрысціянскі цэнтр – Канстантынопаль – ён жа і галоўны палітычны ігрок у рэгіёне. Таму менавіта з Візантыі Уладзімір запрасіў місіянераў, а не з далёкага і аслабленага Рыму. Але прыняцце новай рэлігіі патрабавала адмовіцца ад некаторых паганскіх з’яў, у тым ліку мнагажэнства. Тым часам палітычны саюз з Візантыяй добра было падмацаваць шлюбным саюзам. Уладзімір адсылае сваіх жонак, прымае хрысціянства і бярэ шлюб з візантыйскай прынцэсай Ганнай. У тым жа годзе (988) Рагнеду пасля няўдалага замаху на жыццё мужа адсылаюць разам з малалетнім сынам Ізяславам у Полацкае княства. Ізяслаў, як прамы нашчадак Рагвалода, адраджае самастойную дынастыю полацкіх князёў, а Рагнеда прымае новую веру, пастрыгаецца ў манахіні і жыве да 1000 г. у пабудаваным для яе горадзе Заслаўлі, названым так у гонар яе сына.

ІЗЯСЛАЎ княжыў у Полацку прыкладна з 988? па 1001 гг. Гэта быў адукаваны князь, які клапаціўся аб распаўсюджанні хрысціянства і адукацыі ў сваім княстве, за гэта яго празвалі “князь-кніжнік”. Праз два гады пасля смерці бацькі на полацкі прастол узышоў малалетні БРАЧЫСЛАЎ ІЗЯСЛАВАВІЧ (1003-1044 гг.). Менавіта пры гэтым князе Полацкая дзяржава пачала сваё хуткае ўзвышэнне і дасягнула найвялікшай палітычнай вагі. Але спачатку Брачыславу трэба было падрасці. У 1021 г. Брачыслаў выступае супраць свайго роднага дзядзькі, наўгародскага князя Яраслава Ўладзіміравіча (Мудрага), захоплівае Ноўгарад і выводзіць у Полацк мноства палонных з маёмасцю. Яраслаў у горадзе адсутнічаў, ён спяшаецца перахапіць Брачыслава і ў бітве на рацэ Судаміры вялікімі намаганнямі перамагае палачан. У той жа год (1021) было падпісана пагадненне паміж Яраславам і Брачыславам, згодна з якім да Полацкага княства адыходзілі Віцебск і Ўсвяты (гэтыя гарады кантралявалі валокі на галоўным адгалінаванні шляху з варагаў у грэкі), больш таго, кіраўніцтва Кіевам да 1026 г. ажыццяўлялі абодва князя праз сваіх намеснікаў. Калі ў 1026 г. Яраслаў Мудры стаў вялікім кіеўскім князем, Брачыслаў супраць не выступіў – кантроль над галоўнай гандлёвай артэрыяй усё роўна ажыццяўляў Полацк, і менавіта гэтае вызначала вядучае становішча Полацкай дзяржавы ў той час сярод усходніх славян.

Брачыслаў тым часам актыўна пашыраў межы княства ў паўднёвым і заходнім напрамках, у першую чаргу падпарадкоўваліся землі, што ляжалі уздоўж Заходняй Дзвіны. На захадзе княства межавалася з землямі балцкіх плямёнаў, якія не мелі яшчэ сваёй дзяржавы і гарадоў. Таму палачане засноўвалі на заходніх землях свае пасяленні. Так у гонар Брачыслава быў заснаваны горад Браслаў (упершыню ўзгаданы пад 1065 г.), на Дзвіне заснаваны гарады Герцыке і Кукейнос. Часта балцкія кунінгасы рабілі рабаўніцкія набегі на славянскія паселішчы з мэтай рабаўніцтва, і тады збіраліся вялікія паходы ўсходнеславянскіх князёў на “Літву”. У 1040 г. на “Літву” хадзілі са сваімі дружынамі Яраслаў Мудры і Брачыслаў.

Яшчэ ў 1029 г. у Брачыслава нарадзіўся сын – УСЯСЛАЎ, пазней празваны Чарадзеем. З 1044 па 1101 гг. ён кіраваў Полацкім княствам. У спадчыну Ўсяславу дасталася моцная дзяржава і вялікія грашовыя сродкі, а так сама палітычны аўтарытэт кіраўніка магутнага княства.

У 1054 г. памірае Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Ён пакідае 7 нашчадкаў, а каб старэйшыя з іх не прыцяснялі малодшых, завяшчае полацкаму князю быць гарантам выконвання ўмоў свайго тэстаменту. Амаль 10 год працягвалася мірнае суіснаванне дзвюх старажытнарускіх дынастый – Рагвалодавічаў і Яраславічаў. Але ў 1065 г. пачынаецца барацьба Ўсяслава з Кіевам і Ноўгарадам, якімі валодалі старэйшыя Яраслававы сыны. Усяслаў спрабаваў захапіць Пскоў, але няўдала. У наступным годзе (1066) Усяслаў захапіў і разрабаваў Ноўгарад, вывез з наўгародскага Сафійскага сабору царкоўныя рэчы для пабудаванага раней ў Полацку трэцяга ва ўсходніх славян Сафійскага сабора.

Зімой наступнага 1067 г. кааліцыя Яраславічаў арганізавала паход на Полацкае княства. Быў спалены Мінск, каля яго на р.Нямізе адбылася галоўная бітва паміж Яраславічамі і Усяславам, дзе апошні быў разбіты. Каб перадухіліць разрабаванне сваёй зямлі, Усяслаў згадзіўся на перамовы. Але пад час іх ён быў узяты ў палон і вывезены з двума сынамі ў Кіеў. Неўзабаве ў Кіеве адбылося паўстанне гараджан, кіеўскі князь быў выгнаны, а Усяслаў вызвалены і пастаўлены на кіеўскі прастол. Толькі сем месяцаў ён быў кіеўскім князем. Да горада падступіў выгнаны Ізяслаў Яраславіч з войскам свайго цесця, польскага караля Баляслава. Усяслаў вымушаны быў адысці да Полацка, але Ізяслаў выгнаў яго і адтуль. З 1069 па 1071 гг. у Полацку сядзелі сыны Ізяслава Яраславіча – Мсціслаў і Святаполк. Усяслаў збіраў сілы на тэрыторыі прыбалтыйскага племені водь. Толькі ў 1071 г. ён аднавіў свой кантроль над Полацкай дзяржавай. Больш да самай смерці Усяслаў Чарадзей не прадпрымаў ваенных аперацый супраць Яраславічаў, і нашчадкі Яраслава таксама не турбавалі палачан. Гэтыя 30 год міру сталі перыядам упарадкавання дзяржаўнага ладу княства, перыядам гаспадарчага росквіту, росту гарадоў. На тэрыторыі княства было 35 гарадоў, а самы вялікі – Полацк налічваў да 10 тысяч жыхароў. Самыя вялікія гарады сталі цэнтрамі ўдзельных княстваў.

На прыканцы XI ст. адбылося некалькі з’ездаў усходнеславянскіх князёў (у Любечы, Увецічах, каля Долабаўскага возера), на якіх яны вырашылі – “кожны трымае вотчыну сваю”. Гэта стала пачаткам феадальнага драблення Кіеўскай Русі. Полацкія князі не прымалі ўдзелу ў з’ездах, бо яшчэ пры жыцці Усяслаў сам падзяліў сваё княства на ўдзелы паміж шасцю сынамі. Галоўны  
ўдзел – Полацкі – дастаўся Рагвалоду (у хрышчэнні Барысу), Мінскі – Глебу. Апошні атрымаў ад бацькі не толькі Мінск, але і турботны характар. Глеб стаў праводзіць актыўную палітыку. У 1116 г. ён здзейсніў паход на Слуцк, што быў пад кантролем Кіева (уваходзіў у Тураўскае княства), адбіў паходы паўднёварускіх князёў на Мінск, Оршу і Копысь. У наступным годзе (1117) Глеб ваяваў са Смаленскам і Ноўгарадам. Як і ў выпадку з Усяславам, гэтая актыўнасць мінскага князя выклікала вялікі паход рускіх князёў на Мінск. У 1119 г. Мінск быў асаджаны, Глеб узяты ў палон, вывезены ў Кіеў і пасаджаны ў поруб, дзе і памёр пры загадкавых абставінах. Нягледячы на гэтую паказальную расправу, нашчадкі Усяслава (полацкая дынастыя) кожны раз падкрэслівалі сваю незалежнасць, у прыватнасці, адказваліся ўдзельнічаць у аб’яднаных паходах на полаўцаў, якія дапякалі паўднёварускім княствам. Вялікі кіеўскі князь Мсціслаў у 1129 г. арганізаваў паход 7 рускіх князёў на Полаччыну. Пад час паходу былі схоплены ўсе ўдзельныя полацкія князі разам з сем’ямі і ў той жа год адпраўлены ў выгнанне ў Візантыю пад нагляд імператара Івана II, зяця Мсціслава. Усяславічы прымалі актыўны ўдзел у войнах супраць сарацын чым заваявалі пашану імператара. Пасля смерці ў Кіеве Мсціслава (1139), у жывых з полацкай дынастыі засталіся Васіль і Іван, якія вярнуліся на радзіму.

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"