Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)

У ХVІІІ ст. адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх – Нясвіжскага – складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Ўршулі Францішкі Радзівіл. У другой палове ХVІІІ ст. З’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На сто год раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленні спектаклей павільёны. У 70-я гады ХVІІІ ст. працаваў "плавучы тэатр" на Агінскім канале. Беларускія акторы складалі аснову труп сталічных, у тым ліку Варшаўскага, тэатраў.

У другой палове ХVІ ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першым творам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл Божага цела – езуітаў (архітэктар – італьянец Я.М. Бернардоні (1554-1593)), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль Джэзу. Увогуле, стыль барока ў беларускай архітэктуры меў некалькі этапаў свайго развіцця.

1-ы этап – ранні (канец ХVІ – першая палова ХVІІ ст.) характарызуецца пошукам формаў, стратай абарончых функцый; паступовым пераходам замкавага дойлідства ў палаца-замкавае. У культавым дойлідстве фарміруецца базілікальны тып храма з бязвежавым, а пазней з двухвежавым фасадам (касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у Стоўбцах).

2-гі этап – сталы (другая палова ХVІІ ст. – 1730-я гады) стабілізацыя 2-вежавай базілікі, павелічэнне колькасці ярусаў вежаў, пластычная насычанасць фасадаў (Мікалаеўская царква ў Магілёве). Распаўсюджваецца палацава-сядзібнае будаўніцтва (комплексы ў Нясвіжы, Слоніме, Гародні, Воўчыне). Для іх характэрна П-падобная кампазіцыя з анфіладай, парадным дваром, багатым дэкорам фасадаў і інтэ’ераў.

3-ці этап – позні – у культавай архітэктуры – "віленскае барока" (1730-я – 80-я гг.). Важную ролю ў развіцці гэтага адметнага для нашых зямель напрамку адыграла дзейнасць Я.К. Глаўбіца. Стыль вызначаецца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэта, стромкімі шмат’яруснымі ажурнымі вежамі, фігурнымі франтонамі, багаццем архітэктурнага дэкору (уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку, Спаская царква ў Магілёве, ратуша ў Віцебску).

У культавым драўляным дойлідстве фарміруюцца адметныя традыцыі на Палессі і паўночным усходзе. Палессе прадстаўлена  
2 групамі храмаў, – яруснай кампазіцыі з двух-трох шатровымі вярхамі і асіметрычнымі падоўжанымі кампазіцыямі з вежай на галоўным фасадзе. Паўночна-ўсходняя традыцыя характарызуецца высокімі зрубамі, завершанымі двухсхільнымі дахамі ці шатрамі.

Пасля падпісання Люблінскай уніі (1569) уплыў Польшчы на беларускую культуру становіцца ўсё больш значны. Беларуская мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымае пастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна польскай мовы. У пачатку ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. У кнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам беларускай мовы застаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю.

З апошняй чвэрці ХVІІІ ст. на беларускіх землях пачынаюць распаўсюджвацца ідэі Асветніцтва – антыфеадальнай буржуазнай ідэалогіі перыяду станаўлення капіталістычных адносін. Яна сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці грамадства, асобы і дзяржавы. Асаблівымі рысамі беларускага Асветніцтва можна назваць адсутнасць рашучага рэвалюцыйнага і матэрыялістычнага характару, арыентацыю на вырашэнне сялянскага пытання; носьбітамі ідэй асветніцтва сталі дваранства і духавенства. Беларуская літаратура ў гэты час развіваецца марудна; для яе характэрны полілінгвістычны характар.

У Еўропе яшчэ з канца ХVІІ ст. пачынаецца працэс секулярызацыі жыцця, што вылілася, перш за ўсё, у пераходзе школьнай адукацыі з-пад кантролю царквы пад апеку дзяржавы. У 1773 г. ў Рэчы Паспалітай быў ліквідаваны ордэн езуітаў. Гэта супала з пачаткам рэформы ў сферы адукацыі – стварэннем Адукацыйнай камісіі. Яна імкнулася ўсталяваць поўны кантроль над усёй сістэмай асветы ў краіне. Прадугледжваўся свецкі характар, шматпрадметнасць і 3-ступенчатасць сістэмы адукацыі: (парафіяльныя акруговыя і падакруговыя школы, Галоўная школа ВКЛ – былая Віленская езуіцкая акадэмія). Але запланаванае адукацыйнай камісіяй не было праведзнна ў жыццё, гэтаму супрацьстаяла каталіцкае духавенства, феадалы і рэаліі часу – падзелы Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва паўплывалі на творчасць філосафа К. Лышчынскага (1634?-1689), які напісаў трактат "Аб неіснаванні бога", г. Каніскага (1717-1795), І. Капіевіча. Да прац, што ўтрымлівалі ідэі свецкага развіцця навук, адносяцца работы філосафаў К. Нарбута і Б. Дабшэвіча, матэматыка і астранома М. Пачобута-Адляніцкага, гісторыка А. Нарушэвіча. Ідэі французскіх асветнікаў прапагандавалі прыдворныя тэатры.

Становішча культуры беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай было вельмі няпростым. Скончыўся "залаты век", узмацніўся польскі ўплыў. Носьбітамі сапраўды беларускай мовы, культуры, традыцый сталі сяляне і гарадскія нізы.

Жывапіс

З перыяду XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым развіцці гэтай галіны мастацтва.

Манументальны жывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіх праваслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі (касцёлы распісвалі пераважна замежныя майстры). Так, у XVII ст. былі распісаны Петрапаўлаўская царква ў Мінску, цэрквы ў Оршы, Магілёве, Віцебску. У XVIII ст. распісалі праваслаўныя храмы ў Слаўгародзе (Прапойску), Чачэрску, уніяцкія – Сафію ў Полацку (адстроена Я.Глаўбіцам і Б.Касінскім ў 1738-1750-я гг.) і Крыжаўздвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра (мастак Шаталовіч, 1772 г.) і іншыя.

Каталіцкія касцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся на Беларусі на прыканцы XVI ст. Тыповыя рысы барока – дэматэрыялізацыя плоскасці сцяны, любоў да вычварнасці, “разарваных” архітэктурных форм, пышнасці, тэатральнасці, знешняй эфектнасці. Сярод найбольш яскравых прыкладаў – афармленне касцёлаў францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы (XVII ст.), касцёла св. Станіслава ў Маглёве (1765 г., мастак Пятро Паўлоўскі). У роспісах касцёлаў мастакі выкарыстоўвалі кампазіцыі вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў. У другой палове XVIII ст. у архітэктуры і афармленні некаторых помнікаў выразна назіраюцца рысы класіцызму (размалёўка касцёла Тадэвуша ў Лучаі).

Іконапіс на Беларусі адчуў на сабе ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх тэндэнцый, але ўсё ж характарызавалася захаваннем нацыянальных традыцый, выпрацоўкай асабістых прынцыпаў. У выніку сінтэзу розных напрамкаў фарміруецца асабістая іканапісная школа (канчаткова – у ХVІІІ ст.), прадстаўленая адметнымі магілёўскай, палескай, полацка-віцебскай, гарадзенскай, слуцка-мінскай плынямі. Для беларускага іканапісу характэрна спалучэнне сімвалізму выяўленчай мовы з вострахарактарным тыпажом, дакладнасць перадачы дэталяў.

Гістарычныя ўмовы (Люблінская і Брэсцкая ўніі) і ўплыў заходнееўрапейскай культуры паспрыялі таму, што ў іконапіс пранікаюць рэалістычныя пачаткі. Помнікам першай паловы XVII ст. “Маці Боская Адзігітрыя” з Жыткавіч і “Ілья” з Крычава ўласцівы адыход ад іканапіснай манеры пісьма, увядзенне арнаментыкі і дэкаратыўнага афармлення поля абразоў драўлянымі накладкамі з “каменнямі”. Такім чынам, абразы пераўтвараліся ў “карціны з рамамі”, што сведчыць пра разбурэнне канону іконапісу на Беларусі. Яшчэ больш перадавыя памкненні прасочваюцца ў творчасці невядомага мастака з Маларыты (“Праабражэнне” 1648г., “Пакроў” 1650 г., “Успенне” 1652 г.) і Пятра Яўсеевіча з Галынца, які напісаў ікону-карціну “Нараджэнне Маці Боскай” (1649 г.). Мастак рэалістычна напісаў магілёўскі пейзаж за кратамі акна, бытавыя рэчы, уласцівыя сваёй эпохе.

У помніках сярэдзіны – другой паловы XVII ст. мастакі інтэнсіўна ўводзяць у свае творы архітэктурны і ландшафтны пейзаж, персанажы апранаюць у адзенне сваёй эпохі. Прыклады – “Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская” з Быхава (1659 г.), “Уваскрасен- 
не – Сашэсце ў пекла” з Чачэрска (1678 г.).

У помніках XVIII ст. іконы яшчэ больш паходзілі на помнікі свецкага жывапісу, што выявілася ў перадачы прасторы, архітэктурных дэталях, размяшчэнні фігур “Аўраамій і Меркурый Смаленскія”, “Пакланенне вешчуноў” (1723-1728 гг.), а ў помніках сярэдзіны стагоддзя з’яўляюцца элементы барока, адчуваецца блізкасць да фальклору, але некаторыя помнікі гавораць пра зніжэнне ўзроўня прафісійнага майстэрства мастакоў. Іканапісцы як і раней, у асноўным паўтаралі традыцыйныя іконаграфічныя схемы, захаванне якіх перашкаджала канчатковаму разрыву з сярэдневяковым светапоглядам.

Партрэтнае мастацтва ў XVII-XVIII стст. развівалася пад уплывам шляхецкага светапогляда, згодна якому шляхціц – былы “сармат” – з’яўляецца гаспадаром дзяржавы і жыцця, ен жа павінен праславіць свой род, сям’ю. Пахаванне члена роду пераўтваралася ва ўрачысты рытуал, у якім асобае месца займаў трунны пахавальны партрэт. Гэта садзейнічала шырокаму развіццю мастацтва партрэта. Вялікія партрэтныя калекцыі збіраліся ў магнацкіх рэзідэнцыях у Нясвіжы і Слуцку, Ружанах, Слоніме, Гродна, Свіслачы і інш., з іх бралі прыклад і шляхціцы. З партрэтаў рабіліся шматлікія копіі для родзічаў.

З XVI ст. на Беларусі пад уплывам заходнееўрапейскага мастацтва партрэты пісалі алеем на палатне, адначасова пераймаліся прыёмы малявання. У XVII ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтах Януша Радзівіла, Аляксанра Астрожскага, Альбрэхта Станіслава Радзівіла (апошняму ўласцівы і рысы іспанізму).

У XVII-XVIII стст. з’яўляюцца новыя тыпы і формы партрэтаў – арыстакратычны, рэтраспектыўны з багатым антуражам, пакаленны ці пагрудны (шляхецкі ці мяшчанскі), партрэты ў латах рыцарскага тыпу, партрэт вучонага і пахавальны. Кожны з іх захоўваў свой канан, што сведчыць пра цесныя сувязі з іконапісам. Шырока ў  
XVII-XVIII стст. распаўсюдзіліся так званыя “сармацкія партрэты”. Назва звязана з уяўленнямі шляхты аб сваім паходжанні ад ваяўнічых сарматаў, якія пакарылі землі Ўкраіны, Беларусі, Польшчы і Літвы. Асобы на іх былі апранутыя ў старадаўнія касцюмы, маляваліся ўсе атрыбуты ўлады, якімі валодала асоба, гербы. Партрэт выконваў функцыю сацыяльную ў большай ступені, чым эстэтычную. Таму асоба падавалася без ідыялізацыі – гэта быў бясстрасны і дакладны партрэт. У стылі “сармацкага” выконваліся парадны, рыцаркі і трунныя партрэты магнатаў і заможнай шляхты. Прыклады – “Партрэт Канстанціна Астрожскага” (пач. XVII ст.), “Партрэт Кшыштафа Весялоўскага” (1636 г.), “Партрэт Міхаіла Казіміра Паца” (другая палова XVII ст.) і інш. Партрэты выконвалі як запрошаныя майстры, так і мясцовыя. Вядомы мастак з Вільні Іаган Шрэрэр (XVII ст.), невядомы мінскі майстар напісалі ў 1676 г. “Партрэт Анджэя Завішы”. Жывапісцы з Полацка стварылі галерэю партрэтаў выкладчыкаў Полацкай езуіцкаў калегіі, лепшы сярод іх – “Партрэт Мікаэля Квіена, прафесара старажытных усходніх моў”. У 1783 г. для Радзівілаў іх прыдворным мастаком Юзафам Ксаверыем Гескай быў створаны “Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага”. У вогуле, на развіццё мастацтва Беларусі XVIII ст. аказалі вялікі ўплыў прыдворныя мастакі саксонскіх курфюрстаў (адначасова і каралёў Рэчы Паспалітай) з Дрэздэна, дзе працавала вялікая колькасць мастакоў з Францыі і іншых заходнееўрапейскіх краін.

Такім чынам, беларускія майстры партрэтнага жывапісу перапрацоўвалі здабыткі заходнееўрапейскай культуры і захоўвалі мясцовыя асаблівасці, самабытнасць.

У XVII-XVIII стст. у адпаведнасці з пануючымі стылямі развівалася пластыка. Барока ў архітэктуры, скульптуры, разьбе, лепцы на Беларусі пратрымалася ўсе XVII і тры чвэрці XVIII ст. і набыло лакальны характар, мясцовыя асаблівасці (густы заказчыкаў, традыцыі мясцовага народнага мастацтва).

Скульптура

Скульптура выкарыстоўвалася ў афармленні касцёлаў, праваслаўная царква яе не прымала. Яскравае ўяўленне аб ансамблі ранняга барока дае алтар касцёла ў Будславе (1643-1651 гг.). У алтарнай скульптуры канца XVII ст. адбываецца ўзмацненне барочных матываў (“Распяцце” Казіміруса Круповіча, 1696 г.). У сярэдзіне XVIII ст. скульптура нярэдка выконвалася пад светлы мармур, ці наадварот, уся фігура пакравалася пазалотай, пасярэбранню, акрамя твару і рук (статуі з Гродна, Кобрына, Шарашова.

У свецкай скульптуры шырока распаўсюдзілася мемарыяльная скульптура – надмагіллі. Устанаўленне помніка ў храме гаварыла пра наяўнасць на Беларусі новага, гуманістычнага светапогляду. Надмагіллі вядомы з XVI ст., выконваліся замежнымі, часцей італьянскімі майстрамі. З XVII ст. вядомы надмагіллі ў Нясвіжы (1608 г. і 1616 г.), у Крамяніцы (1623 г.), у Гальшанах, Вільне.  
У XVIII ст. у надмагіллі пачынаюць укампаноўвацца маляўнічыя партрэты. У мемарыяльнай скульптуры Беларусі сустракаюцца амаль усе вядомыя тыпы надмагілляў, выкананыя на высокім мастацкім узроўні, яны сведчаць аб вялікіх поспехах мастацтва партрэта.

У разбе сярэдзіны XVII ст. адбыліся значныя змены, звязаныя з засваеннем раней невядомых матываў і выкарыстоўваннем вялікай колькасці невядомых раней інструментаў. Беларускія майстры творча перапрацавалі барочную разьбу, яны зрабілі яе высокай, аб’ёмнай. Найбольш выдатныя помнікі – гэта шматярусныя іканастасы, характэрныя толькі для праваслаўных і ўніяцкіх храмах. Новы, беларускі, “ачышчаны ад каталіцызму” варыянт разьбы майстры прынеслі ў Маскву, дзе майстры ведалі толькі плоскую “фражскую” разьбу. Славу беларускім майстрам у Маскве стварыў палац цара ў Каломенскім (1667-1668 гг.) і шэраг іканастасаў для маскоўскіх манастыроў і сабораў (Новадзявочы манастыр 1683-1686 гг.).  
У XVIII ст. у перыяд сталага барока адбываецца “абміршчэнне”, што праяўляецца ў скарачэнні радоў іканастасу, у больш стрыманым іх афармленні. Павышаная ўвага ўдзяляецца царскім варотам. Адначасова некаторыя помнікі гавораць аб прыкметным зніжэнні прафісійнага майстэрства рэзчыкаў, як і ў іканапісе – рэлігійнае мастацтва не здольна было паказаць перадавыя тэндэнцыі эпохі.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

XVII-XVIII стст. – гэта перыяд найвышэйшага росквіту і, у XVIII ст., заняпадка беларускага рамяства. Рамеснік у той час – гэта не проста вытворца рэчаў, неабходных у гаспадарке. Рамеснік – гэта перш за ўсё мастак, кожная рэч павінна быць “шэдэўрам”, па наша- 
му – помнікам мастацтва. У гэтым сэнсе вядучым рамяством была ювелірная справа, і беларускія майстры дасягнулі ў ёй значных поспехаў. На працягу адзначанага перыяду ў шматлікіх гарадах Беларусі і ў Вільні дзейнічалі цахі залатароў і сярэбранікаў, а колькасць майстроў (па архіўных дадзеных) дасягала 1700 чалавек. Асноўнымі замоўцамі залатароў з’яўляліся заможныя феадалы і царква – як каталіцкая, так праваслаўная і ўніяцкая.

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"