Грамадзянскае права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2012 в 09:37, курсовая работа

Краткое описание

Адным з гістарычных этапаў станаўлення нашай дзяржавы, як у культурным, так і ў прававым жыцці быў перыяд існавання ВКЛ. Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………..….3
1. Фарміраванне і развіццё заканадаўства ВКЛ у галіне
грамадзянскага права…………………………………………………………..5
2. Характарыстыка асноўных інстытутаў
грамадзянскага права……………………………………………..……10
2.1. Суб'екты і аб'екты грамадзянскага права.
Праваздольнасць суб'ектаў грамадзянскага права……………..…...10
2.2.Рэчавае права і сервітуты………………………………………….15
2.2.1.Рэчавае права: паняцце, ўмацаванне рэчавых
правоў на нерухомасць……………………………………….....15
2.2.2. Сервітуты……………………………………………….....21
2.3.Залогавае і абавязацельнае права………………………………….24
2.3.1.Залогавае права………………………………………….....24
2.3.2.Абавязацельнае права………………………………….....29
2.4. Спадчынные права………………………………………………...34
2.5.Аценка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага
права феадальнай Беларусі………………………………………...….38
Заключэнне…………………………………………………………..…..….…40
Спіс выкарыстаных крыніц………..……………………………….………...42

Прикрепленные файлы: 1 файл

Грамадзянскае права ВКЛ.doc

— 349.50 Кб (Скачать документ)

Заключэнне

Развіццё права феадальнай Беларусі праходзіла пад уплывам сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных працэсаў і з'яў. Менавіта пад уздзеяннем гэтых унутраных фактараў адбываецца паступовае прыстасаванне феадальнага права да зменлівых умоў жыцця, развіцця першым чынам эканамічных адносін. Першапачатковае звычайнае права паступова змяняецца правам агульнадзяржаўным (агульназемскім), адзіным на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Гэта адбывалася падчас і на аснове згуртавання беларускіх земляў у межах Вялікага княства Літоўскага і спрыяла збаўленню ад партыкулярызма ў праве і паступоваму стварэнню адзінай, стройнай сістэмы права. І у гэтай сувязі можна адзначыць вырашальную ролю ва ўзнікненні і далейшым развіцці інстытутаў грамадзянскага права, па–першае, працэсу абагульнення і перапрацоўкі звычаёвага права асобных беларускіх земляў, па-другое, абагульненні ўласнага прававога досведу, уліку вынікаў судова-адміністрацыйнай практыкі дзяржавы і прававога досведу іншых краін. Гэта рэальна адбілася ў змесце асноўных помнікаў беларускага феадальнага права - Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Пасля прыняцця Статуту 1529 г., аснову якога складалі нормы звычаёвага права, назіраецца тэндэнцыя да прывядзення, калі можна так сказаць, усяго права да ўсеагульнасці і прыярытэту пісанага закона. У Статуце 1566 г. ужо відавочна прасочваюцца новыя прынцыпы сістэматызацыі права, якія служылі ўзорам кадыфікацыі заканадаўства для іншых дзяржаў. І, нарэшце, новае разуменне права, навуковы падыход да фармавання агульнадзяржаўнага права паслужылі асновай для стварэння Статуту 1588 г. У гэты перыяд актыўна вывучаецца права заходне-еўрапейскіх дзяржаў, і рымскага класічнага права, гэта дапамагло ліквідаваць шматлікія прабелы ў праве.

Што жа тычыцца непасрэдна грамадзянска-прававых  адносін, то характэрнай асаблівасцю феадальнага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага было тое, што існавала тэндэнцыя пашырэння індывідуальных правамоцтваў суб'ектаў праваадносін, асабліва гэта тычыцца шляхецкага саслоўя. Нормы феадальнага права ўласнасці, замацоўвалі мноства правамоцтваў на адзін і той жа аб'ект.

У канцы XVI стагоддзі асаблівае развіццё атрымалі закладныя і абавязацельныя праваадносіны. Заклад маёнткаў і земляў (у тым ліку і дзяржаўных) быў крыніцай атрымання грошай. Гэтаму спрыяла развіццё таварна-грашовых адносін. Да крэдытора, як правіла, пераходзілі ўсе правы на землеўладанне разам з залежнымі людзьмі, і гэтыя правы ён мог перадаць іншай асобе, што прыводзіла да ўключэння нерухомасці ў таваразварот. Фармальнаму боку такіх адносін надаецца ўсё больш увагі, а гэтак жа вялікае значэнне надаецца ўмовам здзелак і іх законнасці, выглядам адказнасці і правамоцтвам бакоў. У межах інстытута рэчавага права пашыраюцца правы феадалаў  на ўладанне зямлей і ў адносінах залежнага ад іх насельніцтва, хоць некаторыя праваадносіны ўсё яшчэ рэгламентаваліся так званай “старыной”. Інстытут спадчынага права быў даволі распрацаваны ў тагачасным праве Беларусі, быў накіраваны на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей і іншых асобаў, звязаных роднасцю, а ў пэўных выпадках таксама мужа і жонкі.

Такім чынам, актывізацыя таварна-грашовых адносін, правядзенне эканамічных рэформ, і прыстасаванне грамадзянска-прававых  адносін да гэтых працэсаў абумовілі развіццё інстытута грамадзянскага права ў эпоху феадалізму і спрыялі яго далейшай сістэматызацыі і ўдасканалеванню. І сістэма грамадзянскага права, якая была выкладзена ў Статуце 1588г. была высокаразвітай, дасканальнай і перадавой ва ўсёй тагачаснай Еўропе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц.

1. Гражданский кодекс Республики Беларусь. - Мн.: Амалфея, 2006 - 608с.  

2. Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн., 1960. -253с

3. Статут Великого княжества Литовского 1566 г. - Мн. 2003. -352с

4. Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. Тэксты. Даведнiк. Каментарыi. Мн., 1989. – 573с

5. Статут Вялiкага княства Лiтоускага 1588 г. /Пер. на бел. мову А. С. Шагун. - С 78 Мн.: Беларусь, 2005. - 207.:іл.

6. Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларуci: Вучэбн. дапам. - У 2 ч. И.1., Мн.: РIВШ БДУ, 2000 - 325с.

7. Доунар Т. I. Развiцце асноуных iнстытутау грамадзянскага i крымiнальнага права Беларусi у XV-XVI стст. - Мн.: 2000 - 224с.

8. Шершеневич Г. Ф. Учебник русского гражданского права. Казань, 1905. /http:/www. qpig. ru./ Книги -> Юридическая литература -> Учебники и учебные пособия

9. А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн. 1998 – 311с.

10. Дигесты Юстиниана. - Космач В. А. История государства и права зарубежных стран. В 3 ч. Ч. 1. Древние цивилизации: Учеб. пособие для ВУЗов. - Мн.: Беларуская навука, 2000 - 744с.

11. Законы XII таблиц. - Космач В. А. История государства и права зарубежных стран. В 3 ч. Ч. 1. Древние цивилизации: Учеб. пособие для ВУЗов. - Мн.: Беларуская навука, 2000 - 744с.

12. Юшков С. В. Русская Правда. Происхождение, источники, ее значение/ Под ред. О. И. Инстякова. - Мн.: ИКД "Зерцало - М", 2002 - 400с.

13. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. Акты Брестского и Гродненского городских судов с присовокуплением привилегий на землевладение в Брестской и Гродненской экономиях. /http:/www. qpig. ru./ Книги -> Юридическая литература-> Практикумы и практические пособия.

14. Грицкевич А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI-

XVIII вв.). Мн., 1979.

15. Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого

княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. /http:/www. qpig. ru./ Книги -> Юридическая литература

16. Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв. (исследование по

истории социально-экономического, политического и культурного развития). М., 1961.

17. Мелешко В.И. Могилев в XVI - середине XVII в. Мн., 1988.

18. Литовская Метрика (1518-1523). Книга записей 11. Вильнюс, 1997.

19. Любавский М. Областное деление и местное самоуправление

Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута. М., 1892. /http:/www. qpig. ru./ Книги -> Юридическая литература-> Практикумы и практические пособия

20. Литовская Метрика (1528-1547). 6-я книга судных дел. Вильнюс, 1995.

21. Лазутка С., Ульдивайте Л. Правовые нормы залога в первом Литовском Статуте (1529 г.) и их источники // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР. История. Вильнюс, 1990. Т. 1.

 

 



Информация о работе Грамадзянскае права