Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2012 в 09:37, курсовая работа
Адным з гістарычных этапаў станаўлення нашай дзяржавы, як у культурным, так і ў прававым жыцці быў перыяд існавання ВКЛ. Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце.
Уводзіны……………………………………………………………………..….3
1. Фарміраванне і развіццё заканадаўства ВКЛ у галіне
грамадзянскага права…………………………………………………………..5
2. Характарыстыка асноўных інстытутаў
грамадзянскага права……………………………………………..……10
2.1. Суб'екты і аб'екты грамадзянскага права.
Праваздольнасць суб'ектаў грамадзянскага права……………..…...10
2.2.Рэчавае права і сервітуты………………………………………….15
2.2.1.Рэчавае права: паняцце, ўмацаванне рэчавых
правоў на нерухомасць……………………………………….....15
2.2.2. Сервітуты……………………………………………….....21
2.3.Залогавае і абавязацельнае права………………………………….24
2.3.1.Залогавае права………………………………………….....24
2.3.2.Абавязацельнае права………………………………….....29
2.4. Спадчынные права………………………………………………...34
2.5.Аценка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага
права феадальнай Беларусі………………………………………...….38
Заключэнне…………………………………………………………..…..….…40
Спіс выкарыстаных крыніц………..……………………………….………...42
2.4. Спадчынные права
Інстытута спадчынага права цесна звязаны з інстытутам шлюбу. Спадчынае права патрабуе пэўнай кроўнай роднасці як умовы гэтага права, праз пасаг і вена фарміруецца спадчынная маёмасць. Адначасова яны служаць асновай, а інстытут спадкаемства (спадчынага права) - канчатковай мэтай.
Такім чынам, спадкаемства як інстытут права ўзнікае гэтаксама, як і іншыя інстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе ільгот шляхце, як пашырэнне яе правоў і свабод. Пры гэтым праваздольнасць шляхты грунтавалася на двух актах:1) нараджэння (яно было падставай набыцця шляхоцкіх правоў); 2) падаравання (шляхоцкія правы ўзнікалі на падставе набілітацыі - падаравання шляхоцтва вышэйшай дзяржаўнай уладай). Прымаючы ад бацькі маёнтак, сын набываў шляхоцтва ў поўным аб'ёме. Яно магло пераходзіць у спадчыну ад пакалення да пакалення толькі праз шлюбныя сувязі. Для набыцця спадчынных правоў патрабавалася, каб бацька быў шляхоцкага роду. Што да маці, звычай дапускаў і плебейскае паходжанне яе, паколькі пасля выхаду замуж за шляхціча яна лічылася набілітаванай, а дзеці ад такога законнага шлюбу - шляхцічамі “калі б які шляхціц нешляхцянку сабе няроўную ўзяў, тады як тую нешляхцянку жонку сваю, так і дзяцей сваіх, з ёю набытых, сабою і шляхецтвам сваім робіць высакароднымі” [5, Р. III, арт. 20].
Шляхоцкія правы атрымлівалі ў спадчыну толькі законнанароджаныя дзеці [2, Р. ІII, арт. 12], у сувязі з чым вырасла значэнне законнага шлюбу ў грамадстве, нават для нявольных .
Упершыню шляхі атрымання шляхоцтва (асноўны з якіх - нараджэнне ад асобы, што мела яго) замацаваны ў Гарадзельскім прывілеі 1413 г. У сферы грамадзянскай праваздольнасці да шляхоцкіх вольнасцяў далучаны і правы на атрыманне вотчынных маёнткаў у спадчыну. У далейшым права дзяцей на спадкаванне пацвярджалася ва ўсіх агульназемскіх прывілеях і прывілеях землям, але найбольш выразна ў Прывілеі 1447 г. і Бельскім прывілеі 1501 г.
Спадчыннікамі маглі быць толькі законныя дзеці. Незаконнымі лічыліся дзеці ад нявенчаных шлюбаў, а таксама пры адмове бацькі ад бацькоўства. Пры гэтым прадугледжвалася, што бацька не можа адмовіцца аб бацькоўства, калі пры жыцці маці прызнаваў дзіця сваім “а однакож при мачосе и отец не маеть сына и от именя отдалити и бенкартом вчинити, кгды его при матце за сына мел” [2, Р. III, арт. 12].
Інстытут спадкаемства ў дастатутавы перыяд уяўляў сабой даволі развітую сістэму, шчыльна звязаную з сямейным правам з прычыны залежнасці спадчыннікаў ад ступені блізкасці з сям'ёй і прыналежнай ёй маёмасцю. У дачыненні да бацькоўскай і мацярынскай маёмасці правы сыноў і дачок на спадчыну былі розныя. Дакладней былі вызначаны правы сыноў на спадкаванне бацькоўскіх маёнткаў, дочкі ж атрымлівалі пасаг пры выхадзе замуж. Што да мацярынскай маёмасці, дык дзеці абодвух полаў спадкавалі яе ў роўных долях.
Права спадкавання для дачок у дастатутавы перыяд было вельмі няпэўнае і залежала ад пажадання манарха аддаць замуж дзяўчыну з маёнткам. Толькі Статут 1529 г, вызначыў права дачок на чвэрць маёнтка “естли бы хто дочку сваю выдал замуж, тогды ей маеть первей вено отправити” (Р. ІV, арт. 8). Але трэба адзначыць спецыфічную прыкмету інстытута спадкаемства ў Вялікім княстве - дочкі маглі атрымліваць у спадчыну маёнткі пры адсутнасці сыноў. Маёнтак у такім разе не пераходзіў да бацькоўскай радні, а заставаўся дачцы. Пераход да жанчыны нерухомай маёмасці, з якой ішла вайсковая служба, спрычыняўся да ўмяшання манарха ў шлюбныя справы, а пазней і дакладнага замацавання чвэрці маёнтка за дочкамі як часткі іх пасагу.
Статут 1529 г. адрозніваў спадчыннікаў паводле закону і спадчыннікаў паводле тэстамента. Апошнія маглі спадкаваць не болей за траціну нерухомай маёмасці [2, Р. I, арт. 17]. Але і гэтая частка павінна быць вызначаная як законная спадчына толькі праз дазвол дзяржаўнай улады“очивисто ся поставивши, отписал каму другому тастаментом або записом третюю часть именя своего отчизного або материнского, которому тое имене отписано, мел бы на то листы наши або врадниканашего поветового дозволене, тогды таковый тастамент або листы мають моцно держаны бытии” [2, Р. I, арт. 17]. Спадчыннікамі паводле закону былі перадусім дзеці, затым браты і сёстры, потым бацькі і г.д. [2, Р. I, арт. 18]. Дзеці станавіліся ўласнікамі спадчыннай маёмасці толькі па дасягненні паўналецця “а то ест лета дорослые: младенцу осмнадцат, а девце пятнадцат лет” [2, Р. I, арт. 18]. 3 гэтага моманту яны маглі пакідаць маёмасць у спадчыну, бо ніхто не можа завяшчаць, пакуль сам тым не валодае “каждая парсуна не вольна и не моцна будеть о ручах своих тастамент вчинити” [2, Р. V, арт. 12, 15]. Прадугледжвалася пазбаўленне спадчыннага права брата або сястры, якія ўчынілі забойства дзеля атрымання большай долі маёмасці “а хто бы брата або сястру забил в надею именя, на него приходячого, таковый отходить оного иненя, правом прирожоным на себе спадаючого” [2, Р. VII, арт. 15].
Інстытут спадкаемства ўпершыню атрымаў даволі значнае адлюстраванне ў Статуце 1566 г. У першым Статуце вельмі коратка пералічаны асноўныя прынцыпы. Другі Статут пашырыў, дапоўніў, дакладна замацаваў парадак спадкаемстваў простых і бакавых лініях. Пашырэнне і дэталізацыя прававога рэгулявання звязаныя з працэсам развіцця сацыяльна-эканамічных дачыненняў, які выявіўся на дадзеным этапе ў новым стаўленні да паняцця ўласнасці. Новы статус уласнасці, нерухомай маёмасці быў нададзены трыманням і вотчынам. Гэтым былі ліквідаваныя ўмовы, што стрымлівалі працэс адчужэння вотчынных земляў. Статут 1566 г. якраз і адлюстраваў пашырэнне права распараджэння нерухомай маёмасцю, кожным зямельным уладаннем.
Статут 1566 г. удасканаліў і пашырыў рэгуляванне спадкаемства мацярынскай і бацькоўскай маёмасці. Пры атрыманні ў спадчыну мацярынскай маёмасці, як і паводле Статута 1529 г., яна дзялілася пароўну. Разгляд пытання пра спадкаемства мацярынскай маёмасці ў раздзелах III і V "Аб праве пасагу" дае падставы казаць пра беспасрэдніцкую сувязь паміж пасагам маці і спадчыннай масай яе маёмасці [3,Р. V, арт. 13, 14].
Наконт бацькоўскай спадчыны Статут 1566 г. унёс некаторыя дапаўненні. Спадкаемства бацькоўскай маёмасці выкладаецца ў раздзеле пра шляхоцкія вольнасці, што падразумявае права спадкавання пасля бацькі толькі законных дзяцей-шляхцічаў і разглядае перайманне ляжачай бацькоўскай маёмасці па традыцыі як ільготу, падараваную найвышэйшай уладай.
Бенкарты не атрымліваюць бацькоўскай спадчыны. Бенкартамі, як і ў Статуце 1529 г., прызнаваліся дзеці ад шлюбу з нявенчанай жонкай, а таксама тыя, чый бацька адмаўляўся ад свайго бацькоўства. Пад уплывам царкоўнага права Статут 1566 г. разглядае пазашлюбнае дзіця мужчыны пры яго законным шлюбе з іншай жанчынай як бенкарта [3, Р. III, арт. 23]. Гэтае дзіця заставалася ў становішчы бенкарта і не атрымлівала спадчыны пасля бацькі, нават калі апошні пазней уступаў у шлюб з ягонай маці.
Статут 1566 г. рэгуляваў дачыненні і правы дзяцей ад некалькіх шлюбаў, прадугледжваючы розныя памеры маёмасці, якая была прынясення жонакай. У гэтым разе сыны мусілі ажыццяўляць разлік дзеля ўраўноўвання ўнясенняў сваіх маці і толькі потым дзяліць бацькоўскую маёмасць на часткі. У выпадку смерці аднаго з братоў яго частка пераходзіла толькі братам. Дочкі атрымлівалі бацькаўшчыну толькі пры адсутнасці сыноў.
Рэгуляваў Статут 1566 г. і парадак паклікання да спадчыны ў бакавых лініях у выпадку адсутнасці дзяцей ад шлюбу. Пры гэтым бацькоўская маёмасць спадкавалася мужчынамі, роднымі бацькі, мацярынская маёмасць - блізкімі па лініі маці [3, Р. III, арт. 13, 14].
Некаторыя новыя палажэнні прадугледзеў Статут 1588 г. Ён упершыню рэгуляваў дачыненні ў спадкаванні супольна набытай маёмасці мужа і жонкі ("для абаіх людзей"), якія не мелі пры ўступленні ў шлюб ніякай уласнай нерухомай маёмасці, а нажылі яе ўжо ў шлюбе “абодва сумесна з дапамогай Божай зарабілі або заслужылі маёмасць добрую, а муж бы памёр, не распарадзіўшыся па запісе або тэстаментам, тады жонцы яго з усёй маёмасці, якая пасля яго засталася, павінна быць выдзелена трэцяя частка, а здецям уласным, якіх бы з мужам мела, дзве часткі” [5, Р. V, арт. 21]. У гэтым выпадку пры адсутнасці дзяцей - спадкаемцаў маёмасць цалкам пераходзіла да аднаго з сужэнцаў, які перажыў другога. Калі ж ад шлюбу былі дзеці, дык яны пасля смерці бацькі атрымлівалі дзве траціны, а іхная маці - адну. У выпадку смерці бяздзетных мужа і жонкі маёмасць пераходзіла родным сужэнцаў у роўных частках, г.зн. па палове на долю кожнага боку. Выказвалася меркаванне, што ў гэтай норме знайшоў адлюстраванне ўплыў магдэбургскага права.
Такім чынам, інстытут спадкаемства, даволі распрацаваны ў тагачасным праве Беларусі, быў накіраваны на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей і іншых асобаў, звязаных роднасцю, а ў пэўных выпадках таксама мужа і жонкі. Спецыфічнай рысай спадкавання ў праве Беларусі ёсць дакладнасць вызначэння часткі дачок у нерухомай маёмасці, што звязана з пэўнасцю закону наконт пасагу, вена. Гэтыя інстытуты былі больш урэгуляваныя ў заканадаўстве Беларусі, чым, напрыклад, Польшчы.Такая пэўнасць заканадаўства, дэталёвае замацаванне правоў суб'ектаў, падрабязнае рэгуляванне маёмасных дачыненняў сведчаць пра высокі ровень развіцця інстытута сямейнага права ў Беларусі.
2.5.Аценка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага права феадальнай Беларусі
Заканамерны працэс пераходу ад звычаёвага права да пісанага , адзінага для ўсёй дзяржавы агульназемскага права (прывілейный перыяд), а гэтак жа пераходу да якасна новай сістэмы выкладу прававога матэрыялу (статутовы перыяд), які абмежаваў сферу маёмасных адносін, спрыяў распрацоўцы, заканадаўства ў галіне грамадзянскага права. У Статутах ужо можна ўбачыць цэлыя падзелы, прысвечаныя грамадзянскім праваадносінам і асобным інстытутам грамадзянскага права. Напрыклад, Статут 1529 года ўтрымоўвае нормы спадчыннага права і сямейнага права, апякунскага і залогавага. У Статутах 1566 г. і 1588 г. з'яўляюцца новыя раздзелы, якія рэгулюююць праваадносіны ў сферы спадчыннага і абавязацельнага права. Некаторыя праваадносіны замацаваліся ў форме норм - прынцыпаў, гэта дазваляла вылучаць асноватворныя нормы і інстытуты ў адпаведных радзелах Статутаў і стварала асновы далейшага развіцця галіновай структуры права. Асновай сістэмы феадальнага грамадзянскага права быў раздзел яго на публічнае і прыватнае, калі парушалася прыватнае права гэта тягнула за сабой наступ абавязацельных адносін, узнікненне, дзеянне і спыненне якіх рэгулявалася нормамі абавязацельнага права. І калі мы суаднесем межы дзялення публічнага і прыватнага права, мы зможам ўмоўна падзяліць яго па галінах.
У законе ў XV-XVIст. пачынаюць выразна выяўляцца асноўныя элементы грамадзянскіх праваадносін: аб'екты, суб'екты, іх правамоцтва і абавязкі.
Адным з найважнейшых інстытутаў грамадзянскага права быў інстытут суб’ектаў права. Праваздольнасць суб’ектаў права была не аднолькавай, яна залежыла ад розных фактараў: узросту, сацыяльнага статусу і інш. Суб’екты права і іх праваздольнасць дакладна рэгламентавалісь нормамі Сатутаў, гэта гаворыць аб тым, што заканадаўца надаваў дастаткова ўвагі і дакладна вызначаў суб’ектаў грамадзянска-прававых адносін.
Інстытут аб’екта права таксама дакладна распрацаваны у заканадаўстве ВКЛ. Закнадаўца надаваў шмат увагі розным відам маёмасці, і асабліва нерухомай, бо нерухомая маёмасць была адным з крытэрыяў, ад якога залежыў прававы статус суб’ектаў грамадзянкага прва. Так нізы сацыяльнай лесвіцы не маглі валодаць зямлёй і маёнткамі. Гэта яшчэ раз прадцвярджае той факт, што правывы статус чалавека і аб’ём яго правоў залежыў ад сацыяльнага статусу. Як і суб’екты, аб’екты грамадзянска-прававых адносін таксама валодалі рознымі статусамі, бо не ўсімі землямі і маёнткамі можна было свабодна распараджацца. Гэта сведчыць аб тым, што правамоцтвы суб’екта грамадзянска-прававых адноін залежалі і ад статусу маёмасці, якая выступала ў якасці аб’екта праваадносін.
У межах інстытута рэчавага права, якое займала центральнае месца ў грамадзянскім праве, шмат увагі надавалася праву ўласнасці. Права ўласнасці, з'яўляецца асновай усяго грамадзянскага права. Да яго прымыкала права на чужую рэч, якая знаходзілася ва ўласнасці іншай асобы (сэрвітуты). Два гэтыя інстытуты грамадзянскага права, і асабліва інстытут сірвітунага права рэгламентавалісяся нормамі звычаёвага права, паступова гэтыя нормы ўключаліся ў заканадаўчыя акты ВКЛ. Некаторыя звычаёвыя нормы, якія адносіліся да інстытута сервітутнага прва, але не былі ўключаны ў правыя акты, усё ж выконваліся некаторымі суб’ектамі права, г. зн. што гэты інстытут рэгламентаваўся не толькі заканадаўчымі, але і звычаёвымі прававымі нормамі.
Інстытут залогавага права таксама развіваўся ў межах рэчавага права. Залогавае права феадальнай Беларусі ўвабрала ў сябе асноўныя прававыя тэндэнцыі таго часу: дакладна рэгламентаваліся абавязацельствы старон залогавых праваадносін, заканадаўчымі актамі ўстанаўліваўся строгі парадак заключэння здзелак з нерухомасцю, добра распрацаваны механізм адказнасці бакоў у выпадках недобрасумленнага выканання абавязацельств. Як і ўсе інстытуты грамадзянскага права, інстытут залогавага права грунтаваўся на звычаёвым праве, але пад уздзеяннем агульнаеўрапейскіх тэндынцый зараджэння капіталістычных праваадносін развіццё залогавага права актывізуецца. Заклад маёнткаў і земляў быў крыніцай атрымання грошаў. Да крэдытора, як правіла, пераходзілі ўсе правы на землеўладанне і залежных людзей, і гэтыя правы ён мог перадаць другой асобе, што прыводзіла да ўключэння нерухомасці ў тавараабарот.
У канцы XVI ст. асаблівае развіццё атрымалі абавязацельные праваадносіны. Фармальнаму боку такіх адносін удзялялася значная ўвага, таксама значная ўвага надавалася ўмовам здзелкі, відам адказнасці і правамоцтвам старон.
Інстытут спадчынага права, даволі распрацаваны ў тагачасным праве Беларусі, быў накіраваны на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей і іншых асобаў, звязаных роднасцю, а ў пэўных выпадках таксама мужа і жонкі. Спецыфічнай рысай інстытута спадчынага права Беларусі ёсць дакладнасць вызначэння часткі дачок у нерухомай маёмасці, што звязана з пэўнасцю закону наконт пасагу, вена. Падрабязнае рэгуляванне маёмасных дачыненняў сведчаць пра высокі узровень развіцця інстытута сямейнага права ў Беларусі.
Інстытуты грамадзянскага права феадальнай Беларусі былі добра распрацаваны, а сістэма права ВКЛ, і асабліва, якая была выкладзеная ў Статуце 1588 года была высокаразвітай. Сам Статут 1588г.,а разам з ім і сістэма грамадзянскага права і права наогул, з’яўляўся дасканальным і перадавым ва ўсёй тагачаснай Еўропе. Яго нормы рэгламентавалі грамадзянскія праадносіны яшчэ на працягу двух стагоддзяў.