Грамадзянскае права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2012 в 09:37, курсовая работа

Краткое описание

Адным з гістарычных этапаў станаўлення нашай дзяржавы, як у культурным, так і ў прававым жыцці быў перыяд існавання ВКЛ. Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………..….3
1. Фарміраванне і развіццё заканадаўства ВКЛ у галіне
грамадзянскага права…………………………………………………………..5
2. Характарыстыка асноўных інстытутаў
грамадзянскага права……………………………………………..……10
2.1. Суб'екты і аб'екты грамадзянскага права.
Праваздольнасць суб'ектаў грамадзянскага права……………..…...10
2.2.Рэчавае права і сервітуты………………………………………….15
2.2.1.Рэчавае права: паняцце, ўмацаванне рэчавых
правоў на нерухомасць……………………………………….....15
2.2.2. Сервітуты……………………………………………….....21
2.3.Залогавае і абавязацельнае права………………………………….24
2.3.1.Залогавае права………………………………………….....24
2.3.2.Абавязацельнае права………………………………….....29
2.4. Спадчынные права………………………………………………...34
2.5.Аценка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага
права феадальнай Беларусі………………………………………...….38
Заключэнне…………………………………………………………..…..….…40
Спіс выкарыстаных крыніц………..……………………………….………...42

Прикрепленные файлы: 1 файл

Грамадзянскае права ВКЛ.doc

— 349.50 Кб (Скачать документ)

Але, як ужо гаварылася, феадалы паступова ўмацавалі сваі пазіцыі ў эканамічным і палітычнам жыцці дзяржавы. А ў пачатку XVI ст. паставілі пытанне і дабіліся заканадаўчага замацаванні сваіх правоў, асабліва эканамічных правоў, адносна права на зямлю, а разам з зямлёй на тых, хто на ёй жыве і працуе - асобу селяніна. Статут 1529г. у агульна дзяржаўным маштабе ўстанавіў, што феадал распараджаецца зямлёй феадальна-залежнага селяніна.

У выніку зямельных пераўтварэнняў к канцу XVI ст. насельніцтва падзялілася на некалькі груп  у адпаведнасці з характарам ускладзеных на іх абавязкаў [7, 81]. Цяглыя і асадныя сяляне, якія былі дзяржаўнымі, аблажваліся грашовым чыншам, і ў асобных выпадках - натуральнай павіннасцю, але толькі па распараджэнні Вялікага князя. А "платы" і абавязкі дзяржаўнах сялян вызначалі спецыяльныя княжацкія рэвізоры.

Што датычыцца феадальна-залежных сялян, феадалы замацавалі манапольныя правы не толькіна на зямлю, але і на сялян, і ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі і  інтарэсамі выбіралі самую зручную і выгадную форму эксплуатацыі. Ўсё гэта было вынікам зямельнай рэформы, якая ахапіла да канца XVIст. усе віды феадальнага землеўладання.

Зямелі знаходзіліся не толькі ў валоданні феадалаў і Вялікага князя, гарадское насельніцтва таксама мела правы на валоданне землёй і валодала ёй, хоць гэты від ўласнасці незначнае месца ў агульнай структуры , таму што не быў распаўсюджанным. Асобныя мяшчане валодалі маёнткамі і за гэта, як і ўсе феадаля, былі абавязаны несці ваенную службу. Яны валодалі такімі ж маёмаснымі правамі, як і феадалы. Гаражане не проста валодалі зямлёй, але і мелі правы распараджацца ёю: прадаваць і закладваць.

Падкрэслім яшчэ раз: толькі асобныя гаражані маглі валодаць і распараджацца ў такім аб’ёме сваёй зямлёй. Простае ж насельніцтва гарадоў не валодала такім аб’ёмам правоў. Правы мяшчан, іх аб'ём і рэальнае ажыццяўленне ў феадальным грамадстве залежалі не толькі ад сацыяльнага статусу мяшчаніна, а ў першую чаргу ад прававога статусу горада. На жыхароў буйных гарадоў налагаліся такія абавязкі, як будаўніцтва і рамонт замкаў і гарадскіх умацаванняў, а ад другіх феадальных абавязкаў мяшчане гэтых гарадоў паступова вызваляліся. Мяшчане дзяржаўных гарадоў уносілі падаткі ў дзяржаўны скарб, а прыватнаўласніцкіх - у скарб уладальніка горада. Мяшчане былі ўласнікамі сваіх дамоў, уладальнікамі прысядзібных зямельных участкаў, агародаў, садоў, сенажацяў, лугоў і фальваркаў за мяжамі горада. Шматлікія дакументы ў гарадскіх актавых кнігах сведчаць, што яны прадавалі, закладвалі, завяшчалі родзічам сваю маёмасць, ахвяравалі яе царкве і мяняліся з іншымі ўласнікамі [7, 84]. Феадалы спрабавалі абмежаваць правы мяшчан, і асабліва ў адносінах да нерухомай маёмасці.

На  развіццё гарадоў значна ўплываў манапольны характар феадальнай уласнасці на зямлю, эканамічныя і палітычныя прывілеі гэтых гарадоў. Феадалы валодалі землямі і гарадамі. А тыя гарады, што не знаходзіліся ў іх прыватнай уласнасці уласнасці, усё ж часта аказваліся пад іх уладай. Буйныя  феадалы на працягу XV-XVI стст., засноўвалі гарады ў сваіх уладаннях, але і не толькі. У гарадах, якія не належалі ім, яны скуплялі зямельныя надзелы і сялілі там сваіх залежных сялян, і сяляне займаліся рамяством і ганлем.

Актыўна развіваецца ў разглядаемы перыяд абавязацельнае права, чаму спрыяла пашырэнне гандлёвых адносін, якое суправаджала развіццё рамеслінай вытворчасці. Пастановы дзяржаўнай улады рэгламентавалі гандлёвыя адносіны. У заканадаўчых актах ВКЛ замацоўваліся спрыяльныя ўмовы для мясцовых купцоў і абмяжоўваліся ў правах залежныя купцы.

Усе гэтыя грамадзянскія адносіны патрабавалі заканадаўчага замацавання. Менавіта ў гэты перыяд складваецца агульназемскае права, якое ў пэўнай ступені тычыцца і становішча гарадскога насельніцтва, і парадку яго ўдзелу ў грамадзянска-прававых адносінах [7, 86].

Абагульнім усё сказанае вышэй: рэчавае права ВКЛ складала права ўласнасці, з якім цесна было звязана сервітутнае права і абавязацельнае права; на пачатковых этапах шляхецкае саслоўя было абмежавана ў праве свабоднага распараджэння сваёй нерухомай маёмасцю, таму што валоданне зямлё было звызана з нясеннем ваеннай службы, і па сутнасці ўся зямля належыла дзяржаве, г.зн. Вяікаму князю, аднак з цягам часу мацнеючае шляхецкае саслоўе набывае поўны аб’ём уласніцкіх правоў і свабодна можа распараджацца сваёй нерухомай маёмасцю, дабіваецца агранічэння ў валоданні нерухомай маёмасцю і заняцці дзяржаўных пасад іншаземцамі, што замацоўваецца ў статутовых нормах; што  датычыцца людзей “простага стану”, на першых этапах многія праваадносіны ў галіне рэчавага права рэгламентаваліся так званай “старыной”, якая складвалася на працягу стагоддзяў, але паступова яна ўтрачвае сваё значэнне, і сяляне разам з тым губляюць значны аб’ём сваіх правамоцтваў, пачынаецца працэс запрыгоньванне сялян; аб’ём правоў гаражан залежыць як ад статусу таго ці іншага мяшчаніна, так і ад статусу горада ў якім ён пражывае. Прааналізаваўшы гэтыя факты можна зрабіць вывад, што ў рэчавым праве на працягу XV-XVI стст. у выніку развіцця таварна-грашовых адносін, правядзення аграрнай рэформы адбыліся значныя змены: аб’ём правоў шляхецкага саслоўя значна павялічыўся, а людзей “простага стану” наадварот, утраціў сваё значэнне, што паставіла сялянства ў цяжкае становішча, таму ўсе гэтыя пераўтварэнні з аднаго боку былі вельмі прагрэсіўнымі, а з другога - адмоўнымі.

 

2.2.2. Сервітуты

Сервітуты звязаны з зямельнымі  ўладаннямі і ўяўляюць сабой рэчавае права адносна карыстання чужой маёмасцю ў інтарэсах пэўнай асобы [7, 87]. Ворыўная зямля ў старажытнасці складала асноўную частку землеўладанняў. Да ўгоддзяў адносіліся іншыя землі: такія землі, якія прыносілі ўладальнікам розныя выгады і карысць. Да ўгоддзяў адносіліся лясы, лугі, месцы паліўных і іншых промыслаў і г.д. З цягам часу такія землі ў пераносным сэнсе, незалежна ад прыналежнасці пэўнаму маёнтку, працягвалі называцца ўгоддзямі [7, 87]. Землеўладальнікі маглі карыстацца імі на тых жа правах, на якіх карысталіся любой іншай зямельнай маёмасцю: вотчыным праве, на правах умоўнага трымання і інш. Падараванне было самым звычайным спосабам ўзнікнення ўгодзяў у любым праве. Калі Вялікі князь дараваў якой-небудзь асобе пэўную зямлю з шырокім правам карыстання, ён мог захаваць за сабой правы ўгоддзяў, і гэтыя ўгоддзі потым маглі даравацца іншым асобам; так жа Вялікі князь мог падараваць пэўнай асобе ўгоддзі на дзяржаўных землях, а потым гэта зямля магла даравацца іншай асобе з захаваннем за ёй права ўгоддзяў для першай асобы. У некаторых выпадках ўтваралася права ўгоддзяў на чужых землях. Усё гэта сведчыць аб тым, што падставай утварэння ўгодзяў, інакш сервітутаў, было надзяленне прыватных уласнікаў дзяржаўнай зямлёй.

Рэчавая  ўласцівасць з’яўляецца характэрнай рысай. Адрозненне сервітута ад карыстанне чужой рэччу заключаецца ў тым, што права карыстання чужой рэччу грунтуецца на абязацельных праваадносінах і мае розны аб'ём. Сервітуты ж абяспечваюць права на частковае карыстанне чужой рэччу ў строга вызначаных адносінах, гэтыя правы адпавядаюць тым, якія мае пры ўстанаўленні сервітута тая ці іншая рэч.  Сервітут дае права карыстання рэччу, але не дае права распараджэння, і гэта права як правіла застаецца за ўладальнікам.

Звычаёвае права з’яўляецца вытокам для сервітутнага права тагачаснай Беларусі. Межы частковага карыстання чужой маёмасцю па сервітутах былі вызначаны звычаям, што было добра вядомы на ўсіх этапах развіцця феадальнай дзяржавы. Распад абшчыннага земляўладання і ўзнікненнем дробнай зямельнай ўласнасці выклікалі развіццё сервітутнага права. Без сервітуту дробная землеўласнацць была б пастаўлена ў бязвыхаднае становішча [7, 88]. Задача сервітутаў заключалася ў тым, што яны зыбяспечвалі гаспадарчыя інтарэсы за кошт выкарыстання прыродных багаццяў інш.

Калі параўнаць права феадальнай Беларусі і рымскае права, то ў праве феадальнай Беларусі пералік формаў сервітутных адносін невялікі і разглядаюцца як адносны пераходны стан. А рымскаму праву харакрэрна дзяленне на асабістыя і рэальныя сервітутныя адносіны, а рэаліныя дзеляцца на сельскія і гаспадарчыя, і у межах рымскага права разглядаюцца як неабходны інстытут. Першыя сервітуты тычаліся правоў людзей простага стану карыстацца ляснымі ўгоддзямі той ці іншай мясцовасці, напрыклад збіраць грыбы, ягады ў чужых лясах, карыстацца лесам для ацяплення і будаўніцтва жылля, карыстацца пашамі, сенажацямі, права пераходу ў чужы лес і інш.

Сяляне ўвесь час бароліся за захаванне сваіх сервітутных правоў, якія былі выпрацаваны “старыной”, замацоўваліся нормамі звычаёвага права. Напрыклад, карыстанне на пэўных умовах правам праезду па чужой тэрыторыі, выпасу жывелы, рыбнай лоўлі, а таксама ляснымі і іншымі ўгоддзямі Вялікага князя і феадалаў. Усе гэтыя правы былі значнай падтрымкай ў гаспадарцы, а для некаторых сялян і ўмовай існавання. Адным з асноўным заняткам часткі сялян было паляванне. І ў сувязі з гэтым сервітут зверабойнага, птушынага палявання, рыбнай лоўлі ўстанаўліваўся на карысць жыхароў пэунай мясцовасці. Але карыстанне сервітутнымі правамі замацоўвалі пэўныя правілы. Напрыклад права на бабровыя гоны давала магчымасць промыслу баброў, але без поўнага знішчэння жывел на пэўнай тэрыторыі.

Сервітутнае права асноўвалася на старажытным звычаевым праве, а пазней нормы звычаёвага права замацоўваліся ў заканадаўчых актахВКЛ, і сервітутнае права ўжо рэгламентавалася  заканадаўствам ВКЛ. У валасных, абласных і гарадскіх граматах XV-XVI стст. мы сустракаем, напрыклад, права мясцовых жыхароў, са спасылкай на старажытнасць, браць на свае патрэбы дрэва "в брах и лесах и дубровах и гаех, где здавна будут бирали…". [7,] Статут 1529 г. таксама захоўвае старыя "привилеев и звычаев" і ўсталлёшвае права карыстання на чужых землях борцямі, сенажацямі, азерамі, бабровымі гонамі і хмельнікамі (Р. IX). Напрыклад, “Тэж уставляем: хто бы чие ловы кгвалтом половил, тогды тому, в чией пущи будеть половил, маеть кгвалт заплатити дванадцат рублев грошей, а на нас, господара противен маеть заплат под ценою, который звер будеть половил, яко нижей написано…” [2, Р. ІХ, арт. 1]. Адпаведныя палажэнні мы можам знайсці і ў наступных Статутх.

У Статуте 1588г. гаварылася: "звычаи добрие стародавные ховаци и  ни в чом того ненарушати" [4, Р.ІІ, арт. 15]. Дзесяты раздзел Статута прысвечаны сервітутным правам простага насельніцтва (сельскім і гарадскім жыгарам). Пералік сервітутных правоў па Статуту 1588 г. досыць вялікі, напрыклад: права ўваходу ў чужы лес, права мець бортныя дрэвы, браць лес на буданіцтва і ацяпленне жылля, драць лыка, карыстацца бабровымі гонамі, хмельнікамі, сенажацямі, азерамі, права ўстанаўліваць прынады для птушак  і іншае. Пры ўсім гэтым заканадаўча абумоўліваецца, што карыстанне сервітутнымі правамі не ў якой ступені не павінна прычыняць шкоды чужой маемасці. Адпаведна і гаспадар землеўладання абавязаны забяспечыць права карыстанне па сервітутах, доступ да ўгоддзяу і не павінен прычыняць ім шкоды.  Калі гэтыя абязацельствы не выконваліся, наступала матэрыяльная адказнасць. Яна прадугледжвала кампенсацыю панесеных страт і накладанне штрафных санкцый. Сервітуты, якія былі уласнасцю сялянскай абшчыны (выганы, лугі, сенажаці, рыбныя ловы і інш.) рэгламентаваліся як “старыной”, так і статутнымі нормамі.

Статут згадвае і некаторыя іншыя сервітуты, усебакова не рэгламентуючы парадак ажыццяўлення сервітутных правоў. Напрыклад,  гаворыць аб прыступцы да чужога берага плаціны. Сервітутнае права ўладальніка аднаго берага прысыпаць плаціну свайго млына да супрацьлеглага берага, які належыць іншай асобе, можа быць здзейснена толькі са згода апошняга. Такое правы звычайна ўстанаўлівалася дагаворам або завяшчаннем. Падтрыманне плаціны у належным выглядзе з'яўлялася абавязкам суб'екта сервітутнага права, які ў сувязі з гэтым атрымліваў і права ўваходу на чужую тэрыторыю. Замацоўваючы ўсе гэтыя сервітутныя правы, Статут перш за ўсе клапоціцца аб абароне правоў землеўладальніка [7, 89].

Падводзячы ітог у разглядзе сервітутнага права феадальнай Беларусі, падкрэслім яшчэ раз: сервітуты тесна звязаны з зямельнымі ўладаннямі, а іменна з угоддзямі. Сервітут дае права на частковае карыстанне чужой рэччу ў строга вызначаных адносінах і не дае права распараджэння гэтай рэччу. Сервітутнае права бярэ свае вытокі з звычаёвага права, яго з’яўленне было выклікана распадам абшчыннага землеўладання і ўзнікненнем дробнай зямельнай ўласнасці.  Для  насельніцтва сервітутныя правы з’яўляюцца значнай падтрымкай ў гаспадарцы, а для некаторых і ўмовай існавання. Спачатку сервітутныя правы рэгламентаваліся толькі нормамі звычаёвага права, а з цягам часу заканадаўчымі актамі ВКЛ, так раздзел дзесяты Статута 1588 г. прысвечан, непасрэдна сервітутным правам сельскага і гарадскога насельніцтва. Сервітутнае права, як і любое другое, прадугледжвае не толькі наяўнасць правоў, але і абавязкаў, за парушэнне якіх налагаліся штрафныя санкцыі. Але ў адрозненні ад рымскага права, пералік сервітутных адносін невялікі і яны разглядаюцца як пераходны стан.

 

2.3.Залогавае і абавязацельнае права

2.3.1.Залогавае прав

Залог – гэта перадача пэўнай рэчы (у тым ліку і нерухомайсці) у валоданне залогатрымальніка без яе адчужэння [7, 89].

Абавязацельныя адносіны, якія вызначаліся дагаворам, з’яўляюцца падставай залогавага права. Пазыка ў феадальнай Беларусі часцей за ўсё з’яўлялася падставай для залогу. Галоўнай характэрнай рысай залогу было тое, што крэдытор мог прадаць тыя рэчы, якія знаходзіліся ў закладзе.

Такім чынам, залогавае права (або проста залог) – гэта права на чужую рэч, якое належыць асобе (крэдытору) для забеспячэння абавязацельства і магчымасці выключнага задавальнення з каштоўнасці гэтай рэчы [7, 90]. Аб’ектам залогавага права магла быць як рухомая, так і нерухомая маёмасць. Для таго каб аддаць рэч у залог, суб’ект залогавых адносін, а іменна залогадавальнік, павінен быў валодаць дзеяздольнасцю і быць непасрэдным уладальнікам гэтай рэчы. Калі ўласнасць была агульная, тады патрэбен быў дазвол усіх саўладальнікаў. Атрымаць залог маглі толькі тыя асобы, якія маглі па закону мець гэтую рэч ва ўласнасці.  Прадметам залогу не магла быць уласная рэч, бо толькі каштоўнасць чужоў маёмасці магла забяспечыць права патрабавання па абавязацельству, таму набыццё права ўласнасці на рэч, якая была ў залогу, спыняла залогавыя праваадносіны [7, 90-9]. Пры залогу крэдытор набываў права карыстання маёмасцю, а не распараджэння. Па заканадаўству феадальнай Беларусі  сутнасць залогу заключалася ў тым, што да залогатрымальніка пераходзілі права валодання і карыстання без права ўласнасці.

Информация о работе Грамадзянскае права