Грамадзянскае права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Сентября 2012 в 09:37, курсовая работа

Краткое описание

Адным з гістарычных этапаў станаўлення нашай дзяржавы, як у культурным, так і ў прававым жыцці быў перыяд існавання ВКЛ. Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага. Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………..….3
1. Фарміраванне і развіццё заканадаўства ВКЛ у галіне
грамадзянскага права…………………………………………………………..5
2. Характарыстыка асноўных інстытутаў
грамадзянскага права……………………………………………..……10
2.1. Суб'екты і аб'екты грамадзянскага права.
Праваздольнасць суб'ектаў грамадзянскага права……………..…...10
2.2.Рэчавае права і сервітуты………………………………………….15
2.2.1.Рэчавае права: паняцце, ўмацаванне рэчавых
правоў на нерухомасць……………………………………….....15
2.2.2. Сервітуты……………………………………………….....21
2.3.Залогавае і абавязацельнае права………………………………….24
2.3.1.Залогавае права………………………………………….....24
2.3.2.Абавязацельнае права………………………………….....29
2.4. Спадчынные права………………………………………………...34
2.5.Аценка развіцця асноўных інстытутаў грамадзянскага
права феадальнай Беларусі………………………………………...….38
Заключэнне…………………………………………………………..…..….…40
Спіс выкарыстаных крыніц………..……………………………….………...42

Прикрепленные файлы: 1 файл

Грамадзянскае права ВКЛ.doc

— 349.50 Кб (Скачать документ)

              Паступовае афармленне права феадальнай уласнасці на зямлю, з юрыдычнага пункту гледжання, прывязвала сялян да зямлі,  ў тым сэнсе, што феадал меў магчымасць ажыццяўляць здзелку з зямлёй разам з сялянамі, якія яе насялялі. А да новага ўладальніка пераходзілі ўсе правы адносна залежнага насельніцтва, што дазваляе нам гаварыць аб тым, што сяляне з цягам часу ператвараюцца з суб'екта права ў яго аб'ект.

              Абмежаванне правоў селяніна ва ўсіх сферах праваадносін было выклікана станаўленнем прыгонніцкіх адносін. Да гэтага праваздольнасць гэтых асаблівых юрыдычных асоб грунтавалася на звычаёвым праве і дастаткова доўгі час гэта прызнавалася дзяржавай.

              Гаражане феадальнай Беларусі валодалі рухомай і нерухомай маёмасцю, у тым ліку і зямельнымі ўладаннямі. У XVI ст. мяшчане вялікакняжацкіх гарадоў мелі поўную дзеяздольнасць адносна дамоў і іншых пабудоў, а таксама і пэўных участкаў зямлі (крэдытныя, арэндныя аперацыі, здзелкі) [7, 52].  Але закон абмяжоўваў гаражан у здзелках з нерухомасцю

              Праваздольнасць гаражан залежыла ад шэрагу абставін: прыналежнасці горада, наяўнасці граматы на магдэбургскае права, зафіксаванага ў ёй прававога статусу горада, канкрэтных прывоў і абавязкаў насельніцтва і інш – і рэгламентавалася заканадаўствам. Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што праваздольнасць залежыла ад ўласнага прававога статусу мяшчаніна. Для абароны сваіх правоў гаражане ўтваралі розныя аб’яднанні: таварыствы, прафесійныя саюзы і інш. Дзеяздольнасць насельніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў была больш складанай, бо яна ў большасці залежыла ад таго ці іншага ўладальніка горада.

              Акрамя аб’яднанняў мяшчан феадальнае права ведала і такіх калектыўных суб'ектаў права, як сябры. Напрыклад, сябра бору бортнага - гэта некалькі сялян, якія разам займаліся бортніцтвам. Існавалі сябры ў лоўлі рыбы, у валоданні млынамі і інш. [7, 52] Калі сяляне асядалі на землях гаражан , яны за гэта дзяліліся з імі вынікамі сваёй працы, і яны таксама лічыліся сябрамі і называлі іх сябры гарадскія. У некаторых землях ВКЛ існавала група сялян, якія разам валодалі зямлёй. Тэрмін "сябры" ахопліваў, як і кроўных родзічаў, так і іншых асоб, якія не былі звязаны паміж сабой кроўнымі адносінамі, але прымалі ўдзел у агульнай уласнасці.[7, 52]

              Да самастойных суб'ектаў феадальнага права адносіліся дзяржава і царква. Аднак праваздольнасць той ці іншай царквы (праваслаўнай, каталіцкай і інш.) часта абмяжоўвалася ў адносінах да нерухомай маёмасці.

              Падводзячы вынікі аценцы становішча суб’ектаў і аб’ектаў грамадзянскіх праваадносі, падкрэслім, што ў якасці аб’екта праваадносін выступалі рэчы, прадметы матэрыяльнага свету, а таксама дзеянні іншых асоб адносна перадачы рэчаў, асабістых паслуг, ўласнай рабочай сілы. Галоўным аб’ектам грамадзянска-прававых адносін феадальнай Беларусі былі землі і маёнткі, у працессе станаўлення прыгонніцкіх адносін да аб’ектаў пачалі адносіцца і сяляне. У якасці суб’ектаў грамадзянска прававых адносін выступалі дзяржава,  Вялікі князь, царква, феадалы, мяшчане, свабодныя сяляне, але іх аб’ём правамоцтваў не быў роўным. Дзеяздольнасць кожнага суб’екта права залежыла ад раду фактараў: узросту, сацыяльнага статусу, самастойнасці ў сям’і, для мяшчан - ад статусу горада і г.д. Феадальная Беларусь знала і калектыўных суб’ектаў права, такіх, як таварыствы, “сябры”.

 

2.2. Рэчавае права і сервітуты

2.2.1.Рэчавае права: паняцце, умацаванне рэчавых правоў на нерухомасць

У феадальным праве асноўныя элементы інстытута рэчавага права (аб'ект, суб'ект, іх правамоцтвы і абавязкі) пачынаюць выразана выяўляцца ў заканадаўчых актах ВКЛ XV-XVI стст. Для азначэння рэчавых правоў выкарыстоўваўся таксама тэрмін  "вотчынае права", аднак дастасоўваўся ён не толькі да нерухомай маёмасці. Паняцце ж "рэчавага права" больш шырокае.

              Аб'ектам рэчавага права з'яўляецца рэч у матэрыяльным значэнні гэтага слова, якую магчыма патрабаваць з любога незаконнага валодання, патрабаваць зварота ў натуральным выглядзе, а не ў выглядзе ўзнагароды. Людзі абавязаны ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія супярэчаць правам уладальнікаў пэўных рэчаў.

              Колькасны пералік рэчавых правоў не вельмі вялікі, а іменна: права ўласнасці, залогавае і сервітутнае права. Галоўнае месца ў ім займае права ўласнасці. Права ўласнасці з'яўляецца асновай усяго грамадзянскага права.

Да спосабаў набыцця права ўласнасці азносяцца захоп, знаходка, земская даўніна, купля, падараванне, атрыманне ў спадчыну.  Спосабамі набыцця права ўласнасці першапачаткова быў захоп. З цягам часу аформілася  правіла, па якому ўся маёмасць, што не належала нікому, належыць дзяржаве. Гэта правіла папярэджвала магчымасць захопу гэтых зямель іншымі суб'ектамі. Тады ўласнасць пачынае набывацца такімі шляхамі, як аддзяленнем пладоў, знаходкай, прырашчэннем і г.д.

              Акрамя першапачатковых спосабаў набыцця ўласнасці, адміністрацыйна-судовая практыка Вялікага княства XV-XVI стст. сведчыць і аб вытворчай форме уласнасці - перадачы. Пад перадачай маецца на ўвазе ўручэнне адной асобы рэчы іншай асобе з намерам перанесці права ўласнасці. Такім чынам, перадача ўяўляе сабой  юрыдычнае дзеянне, падставай для якога служыць які-небудзь дагавор (купля-продаж, мена, дарэнне і інш.)

              Права ўласнасці, як адзначае Т.І. Доўнар, “у канчатковым выглядзе вечна і нашчадна, г.зн. сувязь пэўнага аб'екта з пэўным суб'ектам працягваецца да той пары, пакуль не наступіць юрыдычны факт, які разрывае яе” [7,67]. Гэты факт можа быць выкліканы волей суб'екта, або лёсам аб'екта, або сілай закона. Права  ўласнасці спынялася тым спосабам, якім і набывалася. Напрыклад, набыццё іншай асобай пэўнай рэчы са згоды ўласніка (перадача), або апроч яго згоды (даўнасць), з прычыны знішчэння аб'екта і інш.

              З  канца XV ст.  феадальнае  землеўладання заканадаўча замацоўвалася ўлада Вялікага князя на ўсёй тэрыторыі ВКЛ, але адначасова пашыраюцца правы феадалаў на землекарыстанне.

              У феадальнай дзяржаве развівалася ўмоўнае землеўладанне. Працес развіцця ўмоўнага землеўладання быў выкліканы як унутранымі, так і знешнімі прычынамі, таму што органы ўлады павінны былі мець у дастатковай колькасці ўзброенныя сілы для абароны дзяржавы, а галоўным абавязкам трымальнікаў зямель на ўмоўным феадальным праве было нясенне воінскай службы. За  нясенне воінскай службы часцей за ўсё даваліся землі, і тым самым памяньшаўся княжацкі дамен. Аналізуючы тэксты падаравальных грамат, можна зрабіць вывад аб суб'ектах падаравання. Пераважна  імі былі асобы мужчынскага полу, здольныя несці воінскую службу, хаця былі даволі шматлікія выключэнні з гэтага правіла. Колькасць і якасць падараванай маёмасці залежыла ад шэрага аб'ектыўных і суб'ектыўных прыкмет і ў першую чаргу залежыла ад таго становішча, якое займала асоба на службовай лесвіцы.

              Не толькі зямля была прадметам падараванняў, але і некаторыя "права государственного характера, заменявшие собой пожалованное имущества". [7,67]. Усё ж такі асноўным падметам падараванняў была нерухомая маёмасць, пад якой разумелась перш за ўсё зямля.

З прывтнага характара падараванняў не вынікалі поўныя правы ўласнасці на зямлю, а вынікалі толькі вызначаныя канкрэтным нарматыўным актам (граматай на падараванне) строга акрэсленыя межы тых правоў, якія даваліся кантрэтнаму ўладальніку зямлі.[7, 68]

У канцы XV - першай палове XVІ ст. падараваная нерухомая маёмасць застаецца ўласнасцю Вялікага князя (дзяржавы), а  ўладальнік зямлі толькі карыстаецца ёю (пэўны тэрмін, пажыццёва, часам з правам перадачы сваім дзецям), але ўжо некаторыя асобы атрымліваюць права перадаваць маёмасць у спадчыну без усялякіх абмежаванняў. Аднак большасць ўладальнікаў не мае неабмежаванага права распараджэння маёмасцю, што не дае гарантый ад самавольнага распараджэння гэтай маёмасцю з боку гаспадара. Гаспадар (Вялікі князь) можа адабраць як пажыццёвае, так і нашчаднае ўладанне.

Аднак з цягам часу правы прыватнай асобы паступова павялічваюцца. Тэрміновае карыстанне з цягам часу ператвараецца ў безтэрміновае, а апошняе становіцца пажыццёвым. [7, 72]

Па Гарадзельскаму прывілею 1413 г. была замацавана норма, па якой за землеўладальнікамі захоўваліся землі, што былі іх вотчынымі, г.зн. імі валодалі і продкі : “Также паны и шляхтичи, названные выше, своими отчи­нами [отцовскими имениями] на равном праве владеют” (арт.4). А прывілей Казіміра 1447г. пакідае за землеўладальнікам тыя землі, якімі яны валодалі пры князях Вітаўце і Жыгімонце: “Також предреченыи и княжата и рытеры, шляхтичи, бояре, местичи, именья свои и отчины, што им даное, а любо дарованое через освяченого кн. Александра, нареченного Витовта, достойной памяти дяди нашего, и через освяченого кн. Жикгимонта даные и дарованые, который ж держали, и имаюче и володеюче из их дарования привильями”.[9, 44, арт. 6]

Права землеўладальнікаў на маёмасць пад ўмовай даўнасці валодання атрымала развіццё ў статутовых нормах. Статут 1529г. гарантаваў шляхце недатыкальнасць такіх уладанняў з боку іншых асоб  пры ўмове адсутнасці прытэнзій: "будет нихто ся не припоминал бы добре таковый и листов не мел на то..."[2, Р. І, арт. 15]. Устаноўліваўся тэрмін іскавай даўнасці - 10 гадоў, для таго каб абараніць правы землеўладальнікаў на такую зямлю.

Па агульназемскім граматам XV ст. уладальнікі могуць распараджацца нерухомай маёмасцю па ўласным жаданні, аднак пры наяўнасці некаторых умоў. Напрыклад, у грамате 1413г. такой умовай з’яўляецца прыняцце каталіцкай рэлігіі. Аднак дзяржава ўсё ж кантралюе працес распараджэння маёмасцю, таму што землеўладанне заўсёды звязана з выкананнем воінскай павіннасці.

У Статуце 1529г. пацверджаецца права землеўласнікаў вольна распараджацца нерухомай маёмасцю, аднак адначасова з гэтым абмяжоўвае іх у распараджэнні спадчыннымі і выслужанымі зямлямі, а канкрэтней іх часткамі. У Статуце гаворыцца, што кожны уладальнік зямлі "вольную моц маеть имени своего третюю часть отдати, продаци и дороваци и в пожитки добровольные привести" [2, Р.І, арт. 15]. Для гэтага патрабавалася пытрымлівацца працэдуры, ўстаноўленай законам, у якую таксама ўваходзіла і атрыманне дазволу ад Вялікага князя або органаў улады.

Статут 1566 г., захаваўшы папярэднія абмежаванні, сустрэў незадаволенасць і супрацьдзеянне шляхты. Таму Берасцейскі сойм 1566 г. скасаваў гэты артыкул і прыняў рашэнне дазволіць усім землеўладальнікам распараджацца  бацькоўскай, мацярынскай, выслужанай, купленай маёмасцю без усялякіх абмежаванняў. Ужо не трэба было звяртацца за дазволам у дзяржаўныя органы, калі шляхціц вырашаў "отдати, продати, доровати, и записаци, заставити, от детей и близких отдалити" сваю нерухомую маёмасць. З гэтага часу законам патрабавалася толькі адпаведнае заканадаўчае афармленне здзелкі, і перш за ўсё - запіс у спецыяльныя актавыя кнігі[3, Р. VII].

У XV - пачатку XVI ст. саслоўе шляхты пачынае засяроджваць значную колькасць зямлі у сваіх руках і імкнецца засцярагчыся ад магчымасці замахаў з боку іншаземцаў на ўласныя правы. Шляхта патрабуе заканадаўча аформіць свае патрабаванні. Яна  выступае супраць пераходу зямлі да іншаземцаў. Дзяржава ўлічвае іх патрабаванні, так як салоўе шляхты набывае ўсё большую моц. Так, Вялікі князь Казімір у агульнадзяржаўнай грамаце 1447 г. дае такое абяцанне, як не даваць іншаземцам уладанні і пасады ў дзяржаве.

У Статуце 1566 г. ужо забараняецца іншаземцам валодаць зямлёй  у дзяржаве, інакш маёмасць павінна быць вернута "до столу і скарбу", аднак выключэнне складаюць  тыя  іншаземныя асобы, якія набылі маёмасць " з ласки и данины" Вялікага князя або якім-небудзь "иншым правом", аднак гэта права  абавязае іх несці адпаведную земскую службу. Але іншаземцы не павінны не займаць у дзяржаве якой-небудзь свецкай або духоўнай пасады,  інакш маёмасць можа быць адабрана , аб гэтым сведчыць Статут 1566 г., у ім гаворыцца: "Такъ тежъ мы Господаръ обецуемъ и шлюбуемъ подъ присегою нашое, которую учынили есьмо Великому Князству Литовскому и всимъ станомъ и обывателемъ его, беручы то изъ статуту старого пана отца нашого Короля его милости тому панству Великому Князству Литьовскому, даного, а въ сесь выкладаючы и на то позволяючы, штожъ въ томъ панстве Великомъ Князстве Литовскомъ и во всихъ земляхъ ему прислухаючыхъ достойностей духовныхъ и свецкихъ городовъ жворовъ и кгрунтовъ староствъ въ держаньи и пожываньи и вечностей жадных чужоземцомъ и заграничникомъ ани суседомъ таго панства давати не маетмъ; але то все мы и потомки наши Великіе Князи Литовскіе давати будуть повинни только Литве а Руси, ролдичомъ старожитнымъ и вродовцамъ Великаго Князства Литовского и иныхъ земль тому Великому Князству належачыхъ. "[3, Р. ІІІ, арт. 9].

У XVI ст. была праведзена зямельная рэформа. Гэта рэформа суправаджалася ўмацавеннем феадальнай сістэмы гаспадарання на зямлі. Яна знішчыла старажытнае сямейна-радавое землеўладанне, і замест якога ўводзілася валока (індэвідуальная канкрэтная адзінкай вымярэння зямлі) . Так сама валока станавілася і адзінкай абкладання насельніцтва. Гэта сістэма абкладання сялян асноўвалася на дакладнай колькасці і якасці сельскагаспадарчых угоддзяў.

Фальварк  з’явіўся ў выніку гэтай рэформы. Фальварак - новы від гаспадаравання на зямлі, і пад яго заўсёды адвадзіліся лепшыя землі. Некалькі пазней пачалі ўтвараюцца маяраты, ардынацыі па заходняму ўзору, іх сутнасць была ў тым, што пэўная колькасць землеўладанняў выключалася з-пад дзеяння агульнадзяржаўных прававых норм і становішча іх рэгламентавалася спецыяльным законам (ардынацыяй). Яна пераходзіла да старэйшага нашчадка па мужчынскай лініі [7, 78].

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі станаўленню шляхецкага саслоўя, развіццю і ўмацаванню іх рэчавых правоў ў адносінах да нерухомай маёмасці.

Але ж насельніцтва ВКЛ складалася не толькі з шляхецкгага саслоўя, і не толькі шляхта была суб’ектам грамадзянскага права, а і сяляне і гаражане, якія складалі саслоўя людзей “простага стану”. І ў адносінах да землеўладання і землякарыстання людзі "простага стану" менш значнай ступені дзейнічалі ў грамадскім тавараабароце зямлі ў адрознінні ад шляхецтва.

Аграрныя пераўтварэнні сярэдзіны XVIст. былі даволі прагрэсіўныя, аднак мелі і пэўныя негатыўныя наступствы. Асабліва моцны ўдар яны нанеслі па сялянскім землеўладанні, гэта землеўладанне і складалася на працягу стагоддзяў. Пачаўся працес пазбаўлення сялян зямлі і іх запрыгоньванне. Гэтыя працесы ішлі паралейна з пашырэннем правоў феадалаў на зямлю. Такім чынам аграрныя пераўтварэнні XVIст. былі прагрэсіўнымі, якаснымі для шляхецкага саслоўя, і дэпрагрэсіўнымі для людзей “простага стану”.

Аднак гэтыя пераўтварэнні ішлі паступова, і толькі з цягам часу феадалы набылі манапольныя правы на зямельную ўласнасць. На працягу XV- першай палове XVIст. феадалы вымушаны былі яшчэ лічыцца, і лічыліся з так званай "старыной", г. зн. з тымі нормамі, якія былі выпрацаваны шмат вякавой практыкай, з нормамі звычаёвага права. Асабліва гэта тычылася права свабодных сялян свабодна распараджацца іх зямельнымі ўладаннямі. Сяляне прадавалі і куплялі зямлю як сваю ўласнасць, хоць ў гэты перыяд галоўным уласнікам зямлі ўжо быў Вялікі князь. Так судовыя справы, зафіксаваныя ў Літоўскай Метрыцы, сведчаць, што вялікакняжацкія сяляне распараджаліся сваёй зямлёй як сваёй уласнасцю. Адміністрацыя толькі наглядала за тым, каб сваячасова з зямельнага надзелу выконвалася дзяржаўная служба і звязаныя з ёй павіннасці [7, 79].

Информация о работе Грамадзянскае права