Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2014 в 18:14, курсовая работа

Краткое описание

Курсавая работа ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне пасля вывучэння шматстайнага тэарэтычнага матэрыялу па творчасці Яўгеніі Янішчыц, спробу новага, самастойнага погляду на яе спадчыну. Аналіз паэзіі Яўгеніі Янішчыц праводзіцца ў храналагічнай паслядоўнасці этапаў станаўлення творчасці паэтэсы, звяртаючы ўвагу на адлюстраванне ўздзеяння знешніх праяў свету на асобу мастака і працэс асэнсавання сябе і акаляючага свету. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі паэзіі Яўгеніі Яншчыц, на раскрыццё спецыфікі яе мастацкага стылю і паэтыкі тэкстаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 101.38 Кб (Скачать документ)

Упэўненае, рашучае непрыняцце паэтэсай і яе гераіняй хцівасці, маны, прыстасавальніцтва ў людзях стала перадумовай для з'яўлення верша-байкі з павучальным канцом — “Свята масак”. У сюжэце верша, гаворачы словамі В. Кожынава, “аб'ектыўнасць свету з яго законамі ўвасабляецца ў самой паэтычнай форме, у структуры і матэрыі лірычнага твора” [11, с. 138]. Расказваючы пра сустрэчу Новага года (“Перад цудам навагодняй казкі // Дзеці самі выбіраюць маскі”), пра падрыхтоўку да карнавалу (структура верша будуецца на чаргаванні чатырохрадкоўяў і трохрадкоўя), паэтэса плаўна падводзіць да мудрага вываду:

Ім сягоння, пэўна ж, невядома,

Што свядома йшчэ і несвядома

Носіць маску толькі чалавек! [24, с. 116].

Паэтэсу непакоіць наяўнасць у людзях дваістасці, двупланавасці... Яна зноў супрацьпастаўляе чалавечай няшчырасці, падхалімству дзіцячую непасрэднасць і непадкупную сумленнасць.

Фальклор з'явіўся для Яўгеніі Яншчыц тым сродкам спасціжэння рэчаіснасці, у якім скандэнсаваліся таксама мары аб прыгожым. Аднак часцей фальклорна-этнаграфічныя матывы гучалі ў “бязрадаснай” танальнасці. Кантрастам паўсталі ў лірыцы сутыкненні ўстойлівых традыцый з рэчаіснасцю і характарам XX стагоддзя.

Паэтэса дэманструе сваёй творчасцю (вершы “Па грыбы”, “Вішня”, “Аблокі, нібы воўна...”, “Сава і Марыя”, “Тут”) тыя багатыя магчымасці, якія тояць у сабе традыцыйныя формы фальклору. Яркім прыкладам дадзенага сцвярджэння выступае верш “Не варта”, у якім народныя прымаўкі і прыказкі зайгралі, загаварылі па-іншаму, “па-сучаснаму”:

Не заграбайце жар чужой рукою:

Застацца можа іскра для пажару!

... Лаўровікі, не думайце пра вечнасць:

I помнікі не ўсе адліты з бронзы!

... Плануйце дзень і год свой  асцярожна:

Пад восень і садоўнік мітусіцца... [24, с. 27].

Фразеалагічныя выразы, устойлівыя параўнанні, зварот да народных прыкмет, элементаў казкі, размоўнай лексікі і шматлікіх іншых мастацкіх сродкаў фальклору былі апраўданы ў стварэнні сапраўдных паэтычных шэдэўраў.

Янішчыц у зборніку “Каліна зімы” ў вершах “У чабору спытай”, “Жывульнік”, “Камень” звяртаецца да даўніх язычніцкіх паданняў і вераванняў, праз якія імкнецца прасякнуць у сутнасць людской веры ў таямнічыя сілы, нават у тэхнагенным стагоддзі. Музычнасць лірычнага слова мастачкі слова падмацоўваецца ўключанымі ў тэксты радкамі з народных песень (“Зорная паэма”, “І шлях, што тчэцца слёзамі зязюль...”, “Селезень і вуціца” ).

Што датычыцца інтымнай лірыкі, то ў апошнім зборніку Яўгеніі Янішчыц назіраецца нават дэпрэсіўнасць паэтычных вобразаў. Здаецца, што для гераіні Яўгеніі Янішчыц закрыты ўсе магчымасці для пошуку новага аб’екта кахання. Яна сама зачыніла перад сабой дзверы ў будучыню.

Боль, горыч, крыўда, расчараванне — гэта не сінанімічны рад з агульнай негатыўнай канатацыяй, а прыступкі сардэчных перажыванняў, па якіх лірычная гераіня ўзнімалася да безвыходнага адчаю (верш “Гэтыя зоркія вочы…”):

Поўныя бездані вочы

Нібы застылі ў мальбе.

Нічога не паўтараецца двойчы.

Як мне запомніць цябе.

Так, каб не чуў і не ведаў

Жалю майго краявід,

Так, каб не бегчы па следу

Хваляй салёнай наўзрыд! [24, с. 121].

У вершы “Як можна йшчэ кахаць, так безадказна…” мы бачым разбуральную сутнасць кахання. Яго міфалагізаваных, традыцыйна замацаваных у народнай творчасці згубных якасцей “ворана”. Прастора душы гераіні запоўнена болем, жалем, самотай і той чорнай энергетыкай, што нясе з сабой сутнасць ”ворана”.

Самотны дэман, скруха-непакора,

Сугучча жалю, гневу і званца,

Ты воран мой.

I ўся мая прастора 

Асмужана табою да канца! [24, с. 114].

Зыходзячы з вышэй сказанага, адзначым, што паэзія Яўгеніі Янішчыц у зборніку “Каліна зімы” стваралася на лепшых здабытках як народнай, так і класічнай мастацкай традыцый. Творчасць паэтэсы праходзіла пад знакам узвышэння асобы і нязменных на працягу стагоддзяў каштоўнасцей быця. Складаны працэс станаўлення светапогляду паэтэсы і нялёгкія шляхі да мастацкай дасканаласці радка не пазбавілі вобразнае слова Я. Янішчыц вялікай энергіі і сілы, якія падштурхоўваюць чытача і сягоння да самаўдасканалення, карпатлівай работы над сабой. Апошнія зборнік “Каліна зімы” адзначае сабой перыяд вышэйшага ўзлёту таленту паэтэсы і росквіту яе лірычнага дару. Адна з асноўных праблем творчасці Янішчыц: чалавек як частка свету. У апошнім зборніку Яўгенія Янішчыц працягвала свае адвечныя тэмы роднай зямлі, людзей вакол сябе, была занепакоена маральным станам людзей свайго асяродзя, выступала за захавання свету ад войнаў і знішчэння шляхам бяздумнага знішчэння прыроды. Па вершах Яўгеніі Янішчыц было відаць, што перажывае ў душы крызіс, які звязаны са стратай сваёй маладосці. Як ніколі паэтка адчувала сваю жаночую адзіноту і гэта адлюстравалася ў некаторай ступені дэпрэсіўныай інтымнай лірыцы. Менавіта ў вершах любоўнай тэматыкі назіраюцца перадумовы да трагедыйнага канца жыцця паэтэсы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц — адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры апошняй трэці XX стагоддзя. Нгледзячы на тое, што жыццё яе было вельмі кароткім, у яе светаўспрыманні і мастацкай творчасці адбылася значная эвалючыя. Першым паэтычным вопытам Яўгеніі Янішчыц уласціва адкрытасць, эмацыянальнасць, юнацкі максімалізм, палкасць. Аднак з цягам часу яна адчула, што працэс пазнання рэчаіснасці і сябе ў сусвеце больш шырокі, шматмерны і неаднастайны. На змену эмацыянальна- лірычнай раскаванасці, прасторавасці адчуванняў, юнацкай захопленасці жыццём у паэзію Я. Янішчыц прыходзіць сталы роздум, філасоская разважлівасць, з’яўляецца больш тонкая сацыяльная насычанасць думак і вобразаў.

Яўгенія Янішчыц стварае сугучную яе творчым прынцыпам, ўнутраным патрабаванням і уяўленням эстэтычную канцэпцыю рэчаіснасці, у цэнтры якой — чалавек XX стагоддзя, вакол якога і ў якім канцэнтруюцца духоўна маральныя, этычна-эстэтычныя каштоўнасці жыцця. Людзі паводле паэтычнай «філасофіі» Я. Янішчыц галоўная і найвышэйшая каштоўнасць жыцця. Узвышэнне чалавечай асобы, выяўленне яе непаўторнаці, паказ усёй складанасці дачыненняў чалавека і сучаснасці праяўляецца ў яе паэзіі праз мноства лірычных “я”. У вершах-разважаннях аб лёсе вясковых жыхароў (маці,  бацькі, суседзяў, аднавяскоўцаў) паэтэса імкнецца выявіць любоў да людзей шчырую, непадманную, у якой гарачы водгук на чужы боль як на свой, горкае перажыванне пакут іншага чалавека, клопат пра яго заўтрашні дзень.

Яўгенія Янішчыц імкнецца да маштабнасці, аб'ектыўнасці асваення і паказу розных бакоў рэчаіснасці. Творы пра Радзіму, народ, бацькоў выступаюць увасабленнем кампанентаў у яе паэтычна-цэласнай карціне жыцця. “Грамадства – Асоба – Час — у такім цэнтрызме Асобы адбываецца пазнанне паэтэсай свету” – адзначае Святлана калядка [11, с. 181]. Палессе — не толь кі месца нараджэння і фарміравання паэтэсы як асобы, гэта яе ўнутраны свет, які вядзе па жыцці, дапамагае пераадолець выпрабаванні. Гэта — радзіма паэтэсы, яе духоўная “скарбонка”. У жыцці, працы, побыце землякоў яна бачыць адзнакі зямной гармоніі. Але “палеская” паэзія Яўгеніі Янішчыц не стала рэгіянальнай, яе лірыка, заснаваная на зямных, роднасных пачуццях, адкрыла свету, людзям прыгажосць усей Радзімы. Як ужо адзначалася раней, у лірыцы Я. Янішчыц прыродныя карціны маляваліся ў самых разнастайных праяўленнях: як фон для развіцця дзеяння і перажывання; як прадмет сузірання і любавання; як выказнік настрою і псіхічнага стану чалавека; як жывая істота, надзеленая ўсімі чалавечымі якасцямі. Прырода — яшчэ аўра радзімы, увасабленне яе прыгажосці і сілы, самабытнасці і непаўторнасці ў свеце. Прыроднаму не характэрна часавая і прасторавая дыстанцыя, яно не залежна ад сацыякультурных зрухаў. Прырода — быційная дадзенасць у зямным існаванні чалавека, якому і належыць права вывучаць прыродную сістэму (калі толькі чалавек не будзе на яе глядзець як на крыніцу матэрыяльнага ўзбагачэння).

Яшчэ з першага зборніка “Снежныя Грамніцы” прасочваецца зацікаўленасць паэтэсы фальклорнымі вобразамі. У “Дні вечаровым" дыяпазон выкарыстання элементаў паэтыкі народнай творчасці і традыцый Палесся ў паээіі значна пашыраецца, але гэта адбывалася пакуль што ў рамках знешняга пераймання вуснапаэтычных форм і прыёмаў. “Ясельда” стала першым этапам, на якім выявіўся творчы падыход паэтэсы да мастацкага сінтэзу вуснапаэтычнага матэрыялу з літаратурным. Яўгенія Янішчыц выходзіць у сваіх творах за рамкі самавызначэння і накіроўваецца на адкрыццё адпаведнасцей яе жыццёвых пазіцый народнаму вопыту. У апошніх зборніках зварот да фальклорных матываў значна пашырыўся і стаў паўнацэнным сродкам вобразнага адлюстравання рэчаіснасці.

Многія вершы паэтэсы не маюць часавых межаў, таму што пачуцці герояў складаюць вечную тэму, а значыць, і вершы вечныя. У творчасці “палескай птушкі” няма павярхоўных тэм, матывы яе вершаў нараджаліся не на заказ, а па душэўнай патрэбе.

Святладайнасць — прыродны дар паэтэсы, які праяўляецца і ў шчырай адкрытасці споведзі, і ў бачнай лёгкасці, з якой вырастае твор, і ў музычнасці, напеўнасці радка. Тонкае авалоданне тэхнікай пісьма дапамагло Яўгеніі Янішчыц ствараць лірычную, напоўненую меладычнымі гукамі, шырокай палітрай фарбаў, метафарычна-асацыятыўнымі замалёўкамі паэзію.

Падсумоўваючы, можна адзначыць, што ў інтымнай лірыцы Я. Янішчыц пачуцці, настроі выяўляюцца глыбока, рознабакова, з выпакутаванай адкрытасцю, з выхадам не толькі на ўзнёсла-ўзвышанае, якое заўсёды ёсць у сапраўдным каханні, але і на зменліва-супярэчлівае, на самае балючае, тое, што ёсць у каханні нераздзеленым, няспраўджаным або падманутым, здраджаным. Комплекс адналюбкі напрыканцы творчасці і жыцця становіцца ўсё больш прыкметным у споведзях Яўгеніі Янішчыц.

Вельмі трапным выказваннем Святланы Калядкі можна вызначыць і наша стаўленне да славутай паэтэсы: “Як жорсткае наканаванне — трагічны лёс Янішчыц. Заўчасная смерць перакрэсліла будучыню новых паэтычных адкрыццяў. Вялікі творчы патэнцыял, які быў закладзены ў паэтэсе незвычайнага таленту, не атрымаў далейшай рэалізацыі” [11, с.183].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Бібліяграфічны спіс

 

1. Аўсяннікава, Т. Абнадзееныя дні / Т. Аўсяннікава // Маладосць –  2011. – № 3. – С. 133 – 136.

 

2. Бельскі А.І. Палессе  як ідэястваральны цэнтр паэтычнага  свету Яўгеніі Янішчыц // Літаратурнае Палессе ў постацях і лёсах: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мазыр, 17 - 18 лістапада 2004 г. / МДПУ; рэдкалегія: П.Р.Кашман, А.У.Сузько [і інш.]. – Мазыр, 2005. – С. 64 – 69.

 

3. Бугаёў, Дз. Служэнне Беларусі: Праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. – 380 с.

 

4. Бугаёў, Дз. Чалавечнасць: Літ. крытыка / Дзмітрый Бугаёў – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – 309 с.

 

5. Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літаратурна-крытычныя эсэ / Леанід Галубовіч. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 173 с.

 

6. Гарадніцкі, Я. А. Палёт  непрыручанай птушкі / Я.А. Гарадніцкі // Полымя. – 2005. – №10. – С. 156 – 165.

 

7. Калядка, С.У. Генэрныя аспекты  сацыяльнай ролі лірычнай гераіні  ў жаночай паэзіі першай паловы 20 ст. / С.У. Калядка // Женщина. Общество. Образование. – Минск: ЖИ “Энвила”, 2008. – С. 443 – 447.

 

8. Калядка, С.У. Любоў мая, ты песня і маркота … Лірыка  Яўгеніі Янішчыц / С.У. Калядка // Роднае  слова. – 1999. – №3. – 21 - 32 с.

 

9. Калядка, С.У. Любоў мая, ты песня і маркота … Лірыка  Яўгеніі Янішчыц / С.У. Калядка //Роднае  слова – 1999. – №4. –36 - 48 с.

 

10. Калядка, С.У. Людзі Палесся  ў паэзіі Я. Янішчыц // Праблемы  адукацыі, навукі, культуры Беларускага  Палесся: матэрыялы Міжнароднай  навуковай канферэнцыі, Мазыр, 22-23 лістапада 1996 г. – Брэст, 1997. – С.31 – 33

 

11. Калядка, С.У. Непрыручаная птушка Палесся: творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С.У. Калядка – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 214 с.

 

13. Калядка, С.У. Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленне творчай індывідуальнасці: аўтарэф. дыс. на атрым. вуч. ступ. канд. філал. навук: 10.01.01 / Нац. АН Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы. – Мінск, 1999. – 20 с.

 

14. Калядка, С.У. Шчымлівая песня непрыручанай птушкі : творчасць Яўгеніі Янішчыц / С.У. Калядка // Роднае слова – 2008. – № 11. – С. 10 – 12.

 

15. Ламека, Л.А. Сімволіка агню ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц // Фальклор і сучасная культура : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 27 – 28 красавіка 2006 г. / Паркус плюс; рэдкалегія: І.С.Роўда [і інш.]. – Мінск, 2006. – С. 112 – 115.

 

16. Мятліцкая, Г.М. Горад у мастацкім адлюстраванні Яўгеніі Янішчыц / Г.М. Мятліцкая // Міфалогія – фальклор – літаратура: праблемы паэтыкi : Зб. навук. прац / Беларус. дзярж. ун-т, Філал. фак., Каф. тэорыі літ., Каф. беларус. лінгвістыкі i мiфалогii. – 2008. – Вып. 6. – С. 80 – 84.

 

17. Мятліцкая, Г.М. Малая радзіма ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц // Фальклор і сучасная культура: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 22 – 23 красавіка 2008 г.: у 2 ч. / рэдкалегія: І. С. Роўда [і інш.]. – Мінск, 2008. – ч. 1. – С. 133–137.

 

18. Нікалаева, А.М. Асаблівасці псіхалагчнага адлюстравання творчага працэсу ў паэзіі М. Цвятаевай і Я. Янішчыц // Руска-беларускае літаратурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучасны стан, перспектывы: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыи, 18–19 снежня 2003 г.: у 2 ч. / БрДУ; пад агул. рэд. М.І.Мішчанчука. – Брэст, 2004. – С. 359 – 363.

 

19. Падліпская, З.І. Вобразы-сімвалы ў паэзіі Раісы Баравіковай і Яўгеніі Янішчыц // Сёмыя Танкаўскія чытанні: да 95-годдзя Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага Ўніверсітэта імя М. Танка: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: Ф. С. Шумчык (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 131–134.

 

20. Падліпская, З.І. Жаночыя вобразы ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц / З. І. Падліпская // Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст: Рэспубліканская навуковая канферэнцыя да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І. Я. Навуменкі, Мінск, 16 лютага 2010 г. / рэдкалегія: С. С. Лаўшук (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 368 – 371.

Информация о работе Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц