Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2014 в 18:14, курсовая работа

Краткое описание

Курсавая работа ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне пасля вывучэння шматстайнага тэарэтычнага матэрыялу па творчасці Яўгеніі Янішчыц, спробу новага, самастойнага погляду на яе спадчыну. Аналіз паэзіі Яўгеніі Янішчыц праводзіцца ў храналагічнай паслядоўнасці этапаў станаўлення творчасці паэтэсы, звяртаючы ўвагу на адлюстраванне ўздзеяння знешніх праяў свету на асобу мастака і працэс асэнсавання сябе і акаляючага свету. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі паэзіі Яўгеніі Яншчыц, на раскрыццё спецыфікі яе мастацкага стылю і паэтыкі тэкстаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 101.38 Кб (Скачать документ)

Гартаць жыцця пражытага старонкі.

I незваротным промнем зіхацяць 

На пальцах скамянелыя пярсцёнкі. [28, с. 34].

Але паэтэса здзіўляецца іх жыццястойкасцю і ўменнем перадолець свой горыч:  “Адкуль у вас пагэтулькі святла?”

. Аднак жыццесцвярджальная сіла  ўздымаецца над усімі цяжкасцямі  быцця. Таму нараджаюцца вершы, поў- ныя аптымізму і стваральнай  энергіі. Істотная крыніца гэтага  аптымізму паэтэса знаходзіць  у прыродзе. У такіх вершах  як “Як дзіўна і зусім незразумела…”, “Жывіцу з цёплага камля…”, “Ты  мяне аберажы…” лірычная гераіня  ажывае, усведамляе сваю повязь  са светам. Спакой зямлі нараджае  ўнутраны, гарманічны спакой душы  і сэрца — гэта і перадае  верш “Жывіцу з цёплага камля…”:

Жывіцу з цёплага камля

Убіралі час,

                     прастора,

                                      цела.

Спакойна дыхала зямля,

I песня ціха ў свет ляцела. [29, с. 27]

Прыродныя з'явы здаюцца адухоўленымі, набываюць рухомасць, дынаміку.

Для Яўгеніі Янішчыц паэзія стала сэнсам жыцця, таму мы ў яе трэцім зборніку “Ясельда” можам знайсці вершы на тэму “паэт і паэзія”. “Перад паэтэсай стаяла задача – паспець зафіксаваць у слове тую музыку, што лілася з неабмежаванай прасторы зямлі” [11, с. 47].

Узнікае верш “Рамяство”, што нарадзіўся з творчага супрацьдзеяння, як нараджаюдца ўчынкі або пачуцці паэтэсы. Тэхніка пісьма — складаны і адказны працэс, адваротны бок творчага працэсу:

Аддадзеная доўгу аднаму —

Паспець бы ў ночы выпрасіць чарніла,

Якому легчы на палеру так,

Каб стань на месца кожнаыу шматкроп 'ю

I даўняя з гартані немата

Пералілася ў музыку і крокі [29, с. 121].

За радкамі верша адчуваецца плённасць работы, з якой пішуцца гэтыя словы.

У зборніку “Ясельда” знайшлося месца і для інтымнай лірыкі. Вобраз лірычнай гераіні ў гэтай кнізе, ужо не светлы і юнацкі. Яўгенія Янішчыц паказвае пякучыя, глыбокія перажыванні адзінокай жанчыны і надаюць кнізе драматычнае гучанне.

Лірычная гераіня шукае сябе ў традыцыйных формулах узаемнага кахання:

Абяцаю снежань па вясне,

Абяцаю верасень зімою,

Абяцаю: у самым лепшым сне

Мы яшчэ сустрэнемся з табою. [29, с. 110]

Антытэза дакладна, ярка, маляўніча падкрэслівае, наколькі гераіня адарвалася ў сваіх “прагнозах” ад зямлі. Перад намі паўстае ўяўныя ідэалы каханага, лірычная гераіня менавіта такім хоча бачыць сваё шчасце — аб гэтым верш “3ялёная вада...”.

Пранікаючы ў настрой гераіні ў вершы “Дай бог з табою мне не сустракацца...” адчуваецца, што жанчына, саступіла з ахоўнага бяспечнага берага ў раку Ясельду, якая падхапіла яе, дала сілы, стала стыхіяй гераіні, яе жаночага пачатку. Душэўная падтрымка знайшлася, такім чынам, у Ясельдзе, у яе неспакойнай, трывожнай прыроднай сіле. А бераг — гэта другое, “шчасце неразумнае і сляпое”, праз якое трэба прайсці, каб глыбей зразумець і адчуць сапраўдную сілу кахання, якое набірае моц ад таго часу, калі “Спявала “я”, звінела “ты”, // Туга не зналася са страхам…” [29, с. 27].

Такім чынам зборнік паэзіі “Ясельда” для самой Яўгеніі Янішчыц своеасаблівай рэабілітацыяй у сваіх вачах пасля “правальнай” другой кнігі (на яе погляд). Пасля прачытання вершаў адчуваецца любасць да жыцця, да светлыні, але няма ўжо той безагляднай радасці, якой былі напоўнены вершы першай кнігі. Пераважаюць больш сумныя інтанацыі, роздум над сэнсам жыцця, сваім месцам у свеце.

На дадзеным этапе сэнс жыцця жанчына бачыць у кроўнай сувязі з роднай зямлёй. Па іх, вясковых простых людзях, яна звярае свой кожны крок.

Дапамагае выстаяць і выжыць, не зачарсцвець душою родная рака Ясельда. Рака падтрымлівае яе, дае душэўныя сілы. Лірычная гераіня Яўгеніі Янішчыц уяўляе сабою жанчыну-адналюбку, якая жыве і імкнецца да рэалізацыі ўнікальнага сэнсу свайго жыцця, якім для яе з'яўляецца каханы. Каханне, якое ўжо стала былым, уплывае на паводзіны і ўчынкі сённяшняга дня гераіні. Лірычная гераіня пераадольвае прыкрае пачуццё рэўнасці і знаходзіць у сабе сілы жыць далей, знайшоўшы сэнс жыцця ў творчасці.

Па сваіх мастацкіх вартасцях паэзія Яўгеніі Янішчыц набыла яшчэ большую вобразнасць. Лейтматывам зборніка “Ясельда” стала вясковае жыццё і яго атрыбуты. Глыбокі сэнс укладвае паэтэса ў вабразы жыта, каласоў, дарогі. Бачыць жыццёвы сэнс у самых простых рэчах і з’явах быцця. Праблемы жыццёвага самасцвярджэння, літаратурнага самаздзяйснення, зварот да радзімы і людзей — гэта воблік наступнай прыступкі творчасці “палескай птушкі”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 5. Вазьму свой лёс і перайначу…

Асэнсаванне свету і сябе ў ім становіцца галоўнай у творчым працэсе і адлюстраванні падзей і характараў у зборніку “На беразе пляча” (1980). Паэтэса зноў і зноў вяртаецца да паэтызацмі вясковага жыцця - яна застаецца звязанай з вёскай. “Яўгенія Янішчыц кіруецца імкненнем захаваць свабоду самавыяўлення, памножыць жыццёвую каштоунасць і ўнутраную змястоунасць лірычнага героя, акрэсліць яго арганічныя сувязі з жыццём” – адзначае Святлана Калядка ў сваёй дысертацыі [13, с. 11].

У яе творчасці з’яўляюцца вершы фальклорнага характару. Паэтычны талент Янішчыц поўніцца народнымі ўяўленнямі аб жыцці і яго сэнсе. Народна-палескі каларыт пранікае ў паэзію Яўгеніі Янішчыц.

У вершах “Назло якой імжы...”, “Дарогу выслаў лістапад...”, “Блісне поўні кальцо...” створана рамантычна-афарбаваная і ў той жа час дастаткова заземленая карціна вясковага жыцця, прасякнутая адкрытай эмацыянальнасцю, за якой — адчуванне цяпла вясковай зямлі, ахоўнай сілы прыроды Палесся:

Зачэрпну ранніх зор,

Празрыстае расіцы—

I захлісне прастор 

Ад вёскі да сталіцы. [25, с. 64]

Сціплае жаданне “Вы трымайце ў палоне мяне, // Шлягавыя дарогі і сосны” перадавала імкненне паэтэсы адгарадзіцца ад праблем сучаснасці ў знойдзенай душэўнай раўнавазе, якую давала зямля бацькоў, што жывіць яе сілы і волю, таму — “І у вочы прымаю твой пыл, // Толькі твой, шлягавая дарога!” [28, с. 77]. У вершы ”Вось і гэты балылак прамільгне” вобраз пылу азначае у расчараванне гераіні ад таго, што былыя каштоўнасці не могуць цалкам уплываць на будову зносін у сучаснай рэчаіснасці.

Для Яўгеніі Янішчыц самарэалізацыя ў творчасці стала яе жаночай ідэнтычнасцю. Янішчыц праходзіць праз супярэчлівыя моманты ў сцвярджэнні ролі паэтэсы, што адлюстравалася ў шэрагу паэтычных твораў (вершы “ Бойся расінку аславіць...”, “Што за гонкая травіца...”, “Прыйсці да таварыша...”, “Не думаць: скончыцца Яно...”, “Мама”).

Буду ў дальні шлях збірацца,

Песняй сцежку вышываць.

Вышынёй — не надарвацца б!

Цішынёй бы — не сканаць! [25, с. 35].

Метафарычны вобраз “песняй сцежку вышываць” гаворыць аб сапраўдным імкненні паэтэсы да спазнання рэчаіснасці праз сваю творчасць. Гэтая літаратурная пазіцыі лёгка чытаецца ў радках верша “Падставіць голасу лісток…”:

Што выняньчаны мной радок

Не можа з іншымі змяшацца. [28, с. 82]

Унутраная залежнасць ад свету і часу ў лірычнай гераіні з'явілася, магчыма, ад жадання максімальна адпавядаць этнічна-культурнай прыродзе палешука. Магчыма, палеская зямля магла падтрымліваць у жанчыне палескую ментальную існасць, аднак сталічны горад уносіў свае змены ў светаадчуванне. Усё гэта нараджала пачуццё адзіноты, якое прыраўноўваецца ў дадзеным выпадку да “ўнутранага нявольніцтва”. З верша “З якой вясны, з якое б та прычыны…” гэта добра відаць:

Хіба што гэтак просяць суцяшэння

У адзінотнай камеры цішы;

А ці ваююць так з апусташэннем

Задушанай турботамі душы? [28, с. 101]

Алітэрацыя (с-ш-ц) вельмі выразна акцэнтуе ўвагу на беспрасветнай цішы душы, якая не дазваляе ўзняцца, набрацца сіл. Былыя каштоўнасці паступова губляюць свой прыярытэт, ім не знаходзіцца замены, а таму ў свядомасць закрадваюцца змрочныя думкі:

Жывіце і любіце,

Свой беражыце дом...

Як птушку ў блакіце,

Мяне застане гром. [25, с. 85]

Метафара “птушка ў блакіце” — любімы вобраз Яўгеніі Янішчыц, які мадыфікуецца ў розных творах, аднак утрымлівае агульнае азначэнне “непрыручаная”.

Два полюсы: вясковы лёс і нестабільнасць асабіста-інтымнага жыцця, якія перакрыжаваліся ў зборніку “На беразе пляча”, убіраюць усю гаму супярэчлівых пачуццяў, думак, перажыванняў. Раздвоенасць душэунага стану адлюстроўваецца і праз аксюмаранны выраз “горкая ўдача” ў вершы “Вазьму свій лёс і перайначу…”:

Вазьму свой лёс і перайначу!

Як лёгка сказана!

Мана:

Плачу за горкую ўдачу

Расянай кропелькай віна. [28, с. 76]

Выбар гераіні Яўгеніі Янішчыц часта выступае катэгарычным:

Я іншага шчасця не знаю

I ведаць яго — не хачу…  [25, с. 91].

Гераіня не жадае бачыць іншыя шляхі пабудовы свайго лёсу: “Да самай апошняй дарогі // Я буду з табой заадно...”. Падобнае ўпартае сцвярджэнне адналюбкі прагучала ў вершы “Не адарві струну рукі...”.

Боль кіруе настроямі жанчыны. Пастаянныя болевыя сімптомы розуму і сэрца (у вершы “Не думаць: скончыцца Яно...”) падсілкоўваюцца смуткам страты, горыччу расстання, пакутамі расчараванняў.

У многіх паэтычных радках праяўляецца залежнасць гераіні ад былога: усе яе супярэчлівыя настроі і перажыванні, узнаўляючыся з новаю сілаю, праектуюцца на мінулае шчасце. Як ні дзіўна, набыць душэўны спакой дапамагае гэтая памяць:

3 табой і без цябе 

Я прывыкаю жыць. [25, 48]

Вядома, што час — лепшы лекар. Паступова гераіня спраўляецца з самотаю. Ласкава, сцішана называе яна свайго каханага жураўлём, а сябе — журавінкаю і запрашае ў “журавінавы рай”. Слова “журавелю”, ужытае ў клічным склоне, перадае цеплыню і шчырасць у адносінах да каханага.

Лірычная гераіня разумее, што застаецца адна. Гаркота, самота сціскае сэрца, але душа лечыцца еднасцю з роднай зямлёй, успаміяамі пра аднавяскоўцаў. Ратуе повязь з радзімай, роднымі каранямі.

Такім чынам, арыентуючыся на першыя зборнікі, можна сказаць, што магчымасці рэалізацыі сябе ў літаратуры як індывідуальнасці становяцца для паэтэсы на тым этапе жыцця галоўнымі, вызначальнымі, што знайшло яркае адлюстраванне і ў зборніку “На беразе пляча”. Лірыцы зборніка таксама ўласцівы фальклорны пачатак. Немалаважным з’яўляецца тое, што ўзнікае ў вершах гэтай кнігі новая філасофская разважлівасць, паэтэса больш глыбока разглядае з’явы і падзея жыцця. Не засталося і следу ад той летуценнай юначкі, якой была Яўгенія Янішчыц на пачатку свайго творчага шляха. Нават інтымная лірыка не выглядае бесклапотнай і з’яўляюцца сумныя, змрочныя матывы. Тэхніка напісання вершаў стала больш дасканалай. Вобразны свет паэзіі Яўгеніі Янішчыц стаў больш багатым. Нават у некаторыя трэба ўдумвацца, каб спазнаць іх сапраўдную сутнасць. Гераіня пастаянна знаходзіцца ў інтэнсіўных пошуках спосабаў адаптацыі яе вясковай душы да гарадскіх рытмаў жыцця.

Сувязі з лепшымі традыцыямі літаратурнага развіцця, з творчасцю класікаў беларускай літаратуры, з народнай творчасцю дапамагалі развіццю індывідуальнасці Яўгеніі Янішчыц. Гэты творчы фундамент у зборніку “На беразе пляча” стаў больш трывалым, сталым, асобасна-напоўненым.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 6. Келіх роднага неба адзін…

Вершы-разважанні, вершы- дыялогі, вершы-спрэчкі - пераважныя формы вершаў зборніка “Пара любові і жалю”. Творы з філасофскай афарбоўкай змяшчаюць і развіваюць у сабе думку-вобраз, думку-карціну і думку-перажыванне, нараджаюць у душы і свядомасці чытача шырокую гаму эмацыянадьна-сэнсавых асацыяцый, прыводзяць да пэўных мастацкіх падагульненняў. Філасофія часта спараджае сум, але гераіня Янішчыц не замыкаецца ў песімістычных настроях. I ў гэтым яна адкрывае для сябе большую прастору як для дзеянняў, так і для думак. Лёгкая эмацыянальнасць у кнізе сустракаецца радзей, саступаючы месца задуменнасці і філасофскай разважлівасці.

Тэндэнцыя да спасціжэння з'яў і падзей у іх цэласнасці, завершанасці абазначылася ў лірыка-філасофскіх вершах Яўгеніі Янішчыц “Вечнае поле”, “Хата”, “Галінка з Мардакян”, “Розум” з кнігі “Пара любові і жалю”. Вобразнасць набыла большую празрыстасць, стройнасць і афарыстычную ёмістасць. Пластычнасць і рухомасць думкі выяўляецца ў новых формах, якія нагадваюць мудрыя выслоўі ці філасофскія афарызмы: “Не без любові дзень, // Святло не без прычыны” [26, с. 175].

Філасофія ў развагах Яўгеніі Янішчыц з'яўляецца як ключ да асэнсавання адкрытых для сузірання з'яў рэчаіснасці. У вершы ”Дарога” сутнасць жыццёвай праявы разглядаецца цераз правядзенне рознага роду паралелей. Напрыклад, ў вершы праз антрапамарфічны перанос значэнняў нежывы прадмет надзяляецца ачалавечанымі рысамі:

Сама свой пыл бясшумна праглыне,

Сама сябе накрые чыстым небам... [28, с. 149]

Вобраз дарогі — гэта ўстаялы вобраз, але Ящгенія Янішчыц імкнецца прадставіць вобраз дарогі не толькі як паняцце са значэннем “руху” ці “выпрабавання”. За мноства стагоддзяў дарога набыла ачалавечаны характар, які загартавалі гераічныя гістарычныя падзеі; “Сама сябе ўзвысіць да Дарог // Праз глыбіню і мужны дух народа” [28, с. 149]. Дарога — гэта і пераўвасоблены вобраз гісторыі народа, на ёй ляжаць адбіткі многіх падзей, вялікіх і нязначных, сусветных і паўсядзённых... Для Яўгеніі Янішчыц дарога як непрачытаная кніга, як кніга з працягам, якую яшчэ доўга будуць чытаць.

Пэўнаю акрэсленасцю, паслядоўнасцю і лагічнасцю характарызуюцца радкі, якія выступаюць праяўленнем жыццёвых пазіцый гераіні (вершы “Баялася грымот...” “Старэйшыя мае”, “Красная цана”, “Адносна культа”), за якімі адчуваецца неабыякавае стаўленне да сацыякультурных працэсаў у грамадстве. Гераіня імкнецца вызначыць для сябе светапоглядную аснову чалавека, якая заключаецца ў вернасці свайму лёсу, душэўнай адкрытасці, у супрацьстаянні ўсяму недарэчнаму:

Пацяжалеў хатуль,

Хоць песень і няпоўна.

Жывая я,

                 пакуль

Шапчу сабе: «Цудоўна! [26, с. 143]

Жаданне знайсці ўзгодненую суадпаведнасць паміж асобай і светам, нягледзячы на расчараванні і часта немагчымасць наблізіцца да ідэалу, будуецца ў сваёй аснове на прыродным аптымізме паэтэсы (вершы “Золата і пясок”, “Сумуем па сябрах, як па надвор'і...”, “Гамаюн на Палессі”, “Самота ўспыхне белай сцюжаю...”):

Сумуем па сябрах, як па надвор'і.

Асвойваем спрадвечныя ільды.

I адкрываем новыя сузор'і

I пад зямлёй знаходзім гарады. [26, с. 124]

У кнізе “Пара любові і жалю” ўзрастае майстэрства паэтэсы ва ўжыванні фальклорнага матэрыялу. Элементы фальклору пранікаюць ў малюнак верша і за кошт гэтага магчымасці літаратурнага твора пашыраюцца. Унутранае адчуванне прыгажосці народнага песеннага слова ў Яўгеніі Янішчыц ідзе ад глыбокага пранікнення ў дух народных традыцый (вершы “Слоў не трэба. Варажба…”, “Палессе”, “Мамчына сіла”, “Як за дажджамі частымі — рабымі...”, “3 дарагой душы”).

Информация о работе Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц