Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2014 в 18:14, курсовая работа

Краткое описание

Курсавая работа ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне пасля вывучэння шматстайнага тэарэтычнага матэрыялу па творчасці Яўгеніі Янішчыц, спробу новага, самастойнага погляду на яе спадчыну. Аналіз паэзіі Яўгеніі Янішчыц праводзіцца ў храналагічнай паслядоўнасці этапаў станаўлення творчасці паэтэсы, звяртаючы ўвагу на адлюстраванне ўздзеяння знешніх праяў свету на асобу мастака і працэс асэнсавання сябе і акаляючага свету. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі паэзіі Яўгеніі Яншчыц, на раскрыццё спецыфікі яе мастацкага стылю і паэтыкі тэкстаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 101.38 Кб (Скачать документ)

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Факультэт беларускай і рускай філалогіі

Кафедра беларускай літаратуры і культуры

 

 

Піўнева

Ксенія, Сяргееўна

 

МАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ ЛІРЫКІ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ

 

 

Курсавая работа

 

 

 

Навуковы кіраўнік–

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт Жардзецкая А.У.

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск, 2013

Уводзіны

Курсавая работа ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне пасля вывучэння шматстайнага тэарэтычнага матэрыялу па творчасці Яўгеніі Янішчыц, спробу новага, самастойнага погляду на яе спадчыну. Аналіз паэзіі Яўгеніі Янішчыц праводзіцца ў храналагічнай паслядоўнасці этапаў станаўлення творчасці паэтэсы, звяртаючы ўвагу на адлюстраванне ўздзеяння знешніх праяў свету на асобу мастака і працэс асэнсавання сябе і акаляючага свету. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі паэзіі Яўгеніі Яншчыц, на раскрыццё спецыфікі яе мастацкага стылю і паэтыкі тэкстаў.

Творчасць беларускай пясняркі цікавая найперш тым, што яе можна ўсвядомліваць з кожным прачытаннем зусім інакш, чым пры папярэднім. Яе вершы душэўныя і асвяжальныя, як глыток жывой вады. Яны не пакідаюць абыякавымі ні аптымістаў, ні песімістаў, ні шчаслівых, ні гаротных.

Сёння кожны школьнік знаёмы з творчасцю Яўгеніі Янішчыц і ведае такія цудоўныя па мастацкіх якасцях і паводле душэўнага ўзлёту вершы, як “Ты пакліч мяне. Пазаві…”, “Ля ложка хворай маці”, “Ушуме жытняга святла” і многія іншыя, што ўвайшлі ў скарбніцу беларускай літаратуры. Яшчэ аднім падцверджаннем каштоўнасці мастацкай спадчыны Яўгеніі Янішчыц з’яўляецца тое, што пра яе яркі самабытны талент у розныя часы з вялікай прыхільнасцю гаварылі Іван Мележ і Максім Танка, Аркадзь Куляшоў і Пімен Панчанка, Васіль Быкаў, Алег Лойка, Максім Лужанін, Анатоль Грачанікаў. Так словы Васіля Быкава даюць нам магутны доказ аб значным месцы творчасці Яўгеніі Янішчыц, якое яна займае у беларускай літаратуры: “Жэня была самая таленавітая з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі, самая цнатлівая і дасканалая. Гэта вялікае няшчасце, што яна так рана пайшла з жыцця. Але ў тым і нейкае наканаванне – даўно і намі сказана, што Бог бярэ да сябе найлепшых. Але шкада – месца Жэні ў нашай паэзіі засталося пустое, мабыць, яго доўга не бкдзе каму заняць. Бо гэта – дужа годнае месца” [11, с. 8]. І нават у славутай лысагорскай паэме, дзе беларускія пісьменнікі падаюцца ў зніжана-іранічным асвятленні, Янішчыц выступае як гераіня станоўчая:

З глыбінь народнага жыцця

Увысь ірвалася Янішчыц –

Палесся мілае дзіця [3, 302].

Даследчыца Святлана Калядка адзначыла: “Часта Яўгенію Янішчыц называюць паэтэсай з Палесся і гэтым абмяжоўваюць яе месца ў мастацкай іерархіі” [14, с. 10]. На наш погляд гэта справядлівае выказванне. З цягам сваёй літаратурнай дзейнасці яна набыла вялікі мастакоўскі аўтарытэт. Не дзіўна, што яна стала самай яркай беларускай паэтэсай. Гэта пры тым, што ў нашай паэзіі, якая ніколі не была беднай на жаночыя таленты, тады побач з ёю працавалі не меньш значныя мастачкі слова Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Раіса Баравікова, Галіна Каржанеўская, Ніна Загорская. Здаецца, што Яўгеніі Янішчыц  так лёгка, без відавочных намаганняў пісалася не толькі ў юнацкім узросце, калі яшчэ напоўніцу радавалася жыццю і маладосці, але і ў пару творчай сталасці, калі давялося спазнаць нямала расчараванняў і згрызот. Ураджанне, канешне ж, падманвае, бо сур’ёзная літаратура вымагае значных высілкаў і ад выдатных талентаў. Грунтоўная праца стаяла за вершамі Янішчыц. Словы літаратурнага крытыка Дзмітрыя Бугаёва служаць падцверджаннем: “Гэта была праца натхнёная, высока адухоўленая, праца, якую выконвала найперш душа паэтэсы” [3, с. 304]. Ва ўласнай паэзіі яна, бадай, ніколі не падраблялася, а жыла ўсёй паўнатой пачуццяў. Яна ўвогуле не ўяўляла свайго існавання без літаратурнай працы. “Заўсёды хацелася быць бліжэй да літаратуры. Бо ўсім нутром я ў гэтай назве. І калі пішу, і калі проста ні аб чым думаю. Думаю, што гэта назаўсёды, бо кожная рана,кожны боль, кожны шчаслівы подых толькі рыхтуюць мяне ў сапраўдную паэзію і не деля красамоўства” [3, с.305] – гэтыя слова паэтэсы даюць яскравую характарыстыку сутнасці творчасці Яўгеніі Янішчыц.

Менавіта сваёй безагляднай адданасцю паэзіі, выразнасцю лірычнага пачуцця, незвычайнай шчырасцю і натуральнасцю, арганічнасцю паэтычнага слова.  Творчасць Яўгеніі Янішчыц вабіць да сябе. Да вывучэння яе паэтычнай спадчыны звярталіся і шматлікія навукоўцы. Самы вялікі ўклад у даследаванне творчасци паэтэсы ўнеслі: С.У. Калядка “Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленнне творчай індывідуальнасці”, А. І. Бельскі “Палессе як дэястваральны цэнтр паэтычнага свету Яўгеніі Янішчыц”, Г.М. Мятліцкая “Малая радзіма ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц”, З.І. Падліпская “Жаночыя вобразы ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц”. Яны разглядалі творчасць беларускай паэтэсы ў розных аспектах: вобразна-сімвалічным, творчай індывідуальнасці паэткі, раскрыцці жанрава-стылявых асаблівасцей лірыкі Яўгеніі Янішчыц.

Галоўная мэта нашага даследавання заключаецца ў выяўленні ідэйна-эстэтычнай, маральна-этычнай, сацыяльна-грамадскай эвалюцыі творчай індывідуальнасці Яўгеніі Янішчыц.

Галоўнай мэце падпарадкаваны наступныя задачы:

  • раскрыць непаўторны талент Яўгеніі Янішчыц, глыбокі змест яе паэзіі ў кантэксце нацыянальнай мастацкай культуры;
  • вызначыць адметнасць станаўлення і развіцця творчай індывідуальнасці Яўгеніі Янішчыц, асаблівасці яе мастацкага светабачання;
  • прааналізаваць ідэйна-тэматычныя групы вершаў, на іх аснове разглядзець працэс развіцця духоўнай эвалюцыі паэтэсы;
  • даць уяўленне пра адметнасць мастакоўскага почырку Яўгеніі Янішчыц, раскрыць стылявыя і мастацкія пошукі, спецыфіку вобразна-выяўленчых сродкаў.

Аб’ектам даследавання выступае творчасць беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Прадметам – вехі станаўлення і развіцця яе творчай індывідуальнасці.

Метады даследвання. Храналагічны разгляд творчасці паэтэсы з’яўляецца асновай пабудовы даследавання, якое грунтуецца на прынцыпе гістарызму, адзінстве ідэйнага зместу і мастацкай формы; жанрава-стылёвым аналізе твораў.

Асноўная частка курсавой падзяляецца на сем раздзелаў. У іх разглядаюцца першыя публікацыі вершаў Яўгеніі Янішчыц,  зборнікі “Снежныя грамніцы” (1970), “Дзень вечаровы” (1974). Тут прасочваецца працэс мастацкага станаўлення індывідуальнага стылю. У наступных главах даследуюцца зборнікі паэзіі “Ясельда” (1978) і “На беразе пляча” (1980). Тут адлюстроўваецца паўната самарэалізацыі асобы і імкненне да індывідуалізацыі паэзіі Яўгеніі Янішчыц. У шостай і сёмай главе даследуюцца апошнія зборнікі лірыкі “Пара любові і жалю” (1983) і “Каліна зімы” (1987).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 1. На прыступках да творчай індыідуальнасці

Кожны чалавек мае свае карані, сваю Радзіму, што вельмі важна для яго жыццёвага лёсу. Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка на Піншчыне. І ўсё яе дзяцінства і юнацкія гады прайшлі на Палессі. Менавіта хараство роднага краю яшчэ ў дзяцінстве прабудзіла ў будучай паэтесе мастацкую жылку. Яна сама гэта часта адзначала: “Кусціцца ў агародах бульба, спявае над галавою жаўранак, густа пахне зелянінай, жоўтым смалістым пілавіннем. Лесам. А мне, сямігадовай, па-дзіцячы яшчэ шкада зялёных дрэў, абрэзаных пышных галін, якія даставалі воблакаў, неба, зорак…” [11, с. 9]. Вясковы навакольны свет уваходзіў у свядомасць Жэні Янішчыц нібыта прадсказанне яе будучага паэтычнага таленту. Гады, праведзеныя ў вёсцы, сталі вырашальнымі ў паэтычным самавызначэнні Янішчыц. Ціхая беларуская вёска ў глыбі Палесся са сваёй свабодай, прасторавасцю і вялікай гістарычнай памяццю, часткай якой былі і яе бацькі, простыя сяляне, спадарожнічала развіццю таленту і самасвядомасці дзяўчыны. Менавіта дзякуючы назапашаным назіранням за прыродай і жыццём роднага краю нарадзіліся ў будучым шэсць арыгінальных, важкіх сваёй эстэтычнай змястоўнасцю зборнікаў. Гэта – “Снежныя грамніцы” (1970), “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), “Каліна зімы” (1987). Аналіз пералічаных збонікаў і будзе прадстаўлены ў нашай курсавой рабоце.

Яўгенія Янішчыц пачала публікаваць свае вершы з канца 1964 года, яшчэ да паступлення ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ужо ў першых паэтычных спробах яна імкнецца выказаць сваё захапленне жыццём, сваю любоў да роднай зямлі. Першы верш з’явіўся ў раённай газеце “Палеская праўда”, потым яе творы сталі друкавацца ў сталічных выданнях, сярод якіх была і газета “ЛіМ”, і часопіс “Маладосць”.

Адзін з першых, надрукаваных у 1965 годзе яе вершаў, прыцягвае непрыхаванай шчырасцю і верай у гарманічную сувязь чалавека і свету:

А неба такое зорнае

Навокал – такая ціш.

Старонка мая азёрная.

Хачу ў тваю сінь ісці.

Прасторы і сэрцы – насцеж.

Іду, нібыта вясна.

Людзі, бярыце шчасце,

Для вас я яго нясла. [11, с. 10]

З гэтага верша мы бачым, як для геранін важна адчуваць адзінства з прыродай. Для яе канцэпты прырода і шчасце з’яўляюцца сінонімамі. Яе натура выяўляецца ў словах: “прасторы і сэрцы – насцеж…”. У ранняй паэзіі Яўгеніі Янішчыц вясна як пара года і вясна душы зліваюцца ў адно. Дарэчы, менавіта аб гэтым яшчэ адзін верш, надрукаванага ў Ліме ў 1966 годзе:

“О, Беларусь! Мая зара над вёскай.

Мае сустрэчы, радасці агні…

Хачу заўжды зялёнаю бярозкай

Шумець сярод тваіх азёр і ніў…”. [11, с. 11]

Можна адзначыць, што гэты верш своеасаблівае прызнанне ў любові да роднай краіны і яе хараства, гэта выражэнне жадання вечна жыць і тварыць пад нівамі роднай прыроды, выражэнне ўлюблёнасці ў жыццё. Прыведзеныя радкі не пазбаўлены напышлівасці, гучных слоў, але яны ідуць ад шчодрай сардэчнасці самой аўтаркі, высокай адухоўленасці яе ўнутранага свету. У гэтым вершы бачыцца тая маладая дзёрзкасць, якая рухае паэтычнай душой, якая дае падставы для развіцця паэтычнага теланта. У падобных вершах, можна сказаць, раскрываецца багацце эмоцый, адкрытасць душы і нястрыманасць пачуццяў.

Юнацтва “палескай летуценніцы” адчула ў сябе дар гаварыць пра навакольны свет паэтычнымі радкамі, але ў вершах яшчэ не назіраецца глыбокага філасофскага падтэксту. За радкамі вершаў бачыцца толькі бязмежна прыродная прастора.

Характэрнай рысай яе вершаў было жаданне перадаць таямнічасць навакольнай рэчаіснасці. Рэальнае і ідэальнае ў вершах маладой Янішчыц узаемадапаўняюць адно аднаго. Прысутнічае тут і нейкая казачнасць, міфалагічнасць пры тым, што ў асноўным яе творчасць можна вызначыць як рэалістычную:

Хачу я ў царства нейкае чароўнае

Маленькаю жар-птушкай заляцець.

Дзе лебедзі ўзнімаюцца чародамі,

Каб хмаркамі ў небе белякцець…[13, с. 11]

Пэўную чараўнічасць надаюць творам трапныя эпітэты і метафары, больш характэрныя для казачных сюжэтаў:“чароўнае царства”, “жар-птушка” і іншыя. Таксама можна адзначыць, што словы, выкарыстаныя ў вершы, – не звычайныя, а маюць мастацкую афарбоўку, нават набываюць статус наватвораў – белякцець.

З цягам часу паэтэса не губляе гэтай казачнасці, але тэмы яе вершаў становяцца больш сур’ёзнымі і сталымі. Так, у вершах “Веру ў тое, што на свеце ёсць…”, “Дзе для мяне пачалася Радзіма…”, “Размовы са словамі” Янішчыц рамантызуе будзенае, стварае таямнічасць вакол звычайных з’яў:

Я іду, і ўсе мае дарогі

За плячыма, нібы два крылы…[13, с. 11]

Такім чынам, ранні этап творчасці Яўгеніі Янішчыц грунтуецца на класічных мастацкіх традыцыях, але характарызуецца своеасаблівай святладайнасцю, якую толька можа даць нам акаляючая рэчаіснасць. Маладая паэтэса выявіла здольнасць да мастацкага ўспрымання навакольнага свету. Таксама, відавочна, што на першым этапе развіцця творчасці Яўгенія Янішчыц, не гледзячы на свой прыродны талент, крапатліва і плённа працавала над сабой, шліфавала свае першыя вершы, за якімі паўставалі ўжо арыенціры мастацкага таленту. Як адзначае даследчыца творчасці Яўгеніі Янішчыц Святлана Калядка, маладая паэтэса нібы і не зведала вучнёўскага перыяду: нават ненадрукаваныя вершы вызначаліся паэтычным хараством і дакладнасцю словаўжывання. Яна не была пачаткоўцам, а адразу заявіла пра сябе як сталая паэтэса [12, с. 11]. Заўважна ўжо тое, што Яўгенія Янішчыц выбрала крыніцай натхнення вобразы роднай зямлі і прыроды.  Мы можа адзначыць, што яе па сутнасці рэалістычнай паэзіі характэрны элементы рамантызму. Дасягаецца такі эфект з дапамогай трапных эпітэтаў, параўнанняў. На наш погляд першая прыступка да творчай індывідуальнасці славутай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц атрымалася яскравай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 2. “Непрыручаная птушка” Палесся

У розных крытычных артыкулах, прысвечаных творчасці Яўгеніі Янішчыц, гаварылася вельмі ўпэўнена пра лірычную прыроду яе талента. І як пісаў ў сваіх крытычных эсэ Дзмітрый Бугаёў, менавіта лірычная прырода таленту паэтэсы дазволіла ёй натуральна выяўляць сваю арганічную злітнасць, зрошчанасць са светам народнага жыцця, найперш у яго вясковых праявах, хораша пісаць пра любасць да радзімы, палескага краю, ствараць разнастайныя вобразы не толькі знаёмых з дзяцінства вяскоўцаў, але і блізкіх сваякоў, натхнёна паэтызаваць бацьку і матулю, якой прысвечаны, можа, самыя задушэўныя, лірычна-пранікнёныя вершы [3, с. 306].

Информация о работе Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц