Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2014 в 18:14, курсовая работа

Краткое описание

Курсавая работа ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне пасля вывучэння шматстайнага тэарэтычнага матэрыялу па творчасці Яўгеніі Янішчыц, спробу новага, самастойнага погляду на яе спадчыну. Аналіз паэзіі Яўгеніі Янішчыц праводзіцца ў храналагічнай паслядоўнасці этапаў станаўлення творчасці паэтэсы, звяртаючы ўвагу на адлюстраванне ўздзеяння знешніх праяў свету на асобу мастака і працэс асэнсавання сябе і акаляючага свету. Літаратуразнаўчы аналіз скіраваны на выяўленне ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі творчасці, праблематыкі паэзіі Яўгеніі Яншчыц, на раскрыццё спецыфікі яе мастацкага стылю і паэтыкі тэкстаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ.docx

— 101.38 Кб (Скачать документ)

Менавіта творы такой тэматычнай арыентаванасці з’явіліся ў першым паэтычным зборніку Яўгеніі Янішчыц “Снежныя грамніцы”. Ён сапраўды стаў адкрыццём у тагачаснай беларускай літаратуры. Аўтар здзівіла ўсіх сваёй непаўторнай паэтычнай індывідуальнасцю, цнатлівасцю, святлом пачуццёў і вобразаў, любоўю да роднага краю. На зборнік пасля яго выхаду з друку з’явілася больш дзясятка рэцэнзій. Паводле трапнага выказвання                   В. Жуковіча, у літаратуру прыйшла “асоба з імем Беларусі” [14, с.10].

У адрозненне ад самай ранняй яе паэзіі, ў зборніку “Снежныя грамніцы” Яўгенія Янішчыц раскрывае сваю жыццёвую пазіцыю. Яе адлюстраванне назіраецца асабліва выразна ў вершах “Вячэрнія радкі”, “Мова”, “Да сустрэчы...”, “Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросту…“.

На першы погляд, у вершы “Мова” гучыць толькі прызнанне ў любові да роднага слова, сцвярджэнне яго хараства:

Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным. [28, с. 11]

Але згадваючы, як нашы продкі ў самых неспрыяльных абставінах адстойвалі родную мову, а таксама праз падкрэсліванне сваёй гатоўнасці памерці за яе, паэтэса змагла выказаць зусім нетыповую на той час думку пра ненармальнае становішча нашай мовы. У канчатковым выніку Яўгенія Янішчыц сцвярджала, што неабходна бараніць роднае слова ад вынішчэння нават цаной жыцця. Яна разумела, што за гібеллю мовы непазбежна наступае і гібель самога народа, якому мова належыць:

І калі ты мяне толькі паклікаеш,

Памру за цябе без енку.

Нашу я любоў да цябе вялікую

У сэрцы сваім маленькім. [28, с. 11]

У вершы “Вячэрнія радкі” мы бачым своеасаблівае творчае крэда Яўгеніі Янішчыц. У ім пераважае аптымістычны настрой. Паэтэса нібы сама сабе гаворыць:

Забыць на момант дробязі і гора,

I свет чытаць нанова, па складах,

I ў непагадзь шукаць сабе  падвор'я

У музыцы, у людзях, у радках. [28, с. 19]

Гэтым яна сцвярджае, што яе вершы нараджаюцца з добрых пачуццяў і ўражанняў. Паэтэса хоча бачыць у наваколлі самае лепшае, чэрпаць адтуль натхненне, шукаць веру ў саму сябе і ў людзей:

Сама ў сябе як след яшчэ не веру.

Ды словы распускаюцца, як мак. [28, с. 19]

Жаданне адчуць і ўмясціць у сабе ўсю паўнату быцця, усю яе шматграннасць – яркая, вызначальная рыса творчасці Яўгеніі Янішчыц. У  вершы “Да сустрэчы…”, мы бачым, як імкнецца асэнсаваць рэчаіснасць паэтэса. Яна сустракае з адкрытай шчырасцю гэты “сіні дзень”, чакае не меньш яснага “белага дня”. Кальцавая пабудова верша таксама падпарадкоўваецца перадачы жыццярадаснай апантанасці, жаданню існаваць у гэтым адкрыцці “сіняга дня” далей. І таму, як чаканне шчаслівых імгненняў гучаць радкі:

Да сустрэчы.

Белы вецер.

Сіні дзень. [28, с. 23]

Як вядома, назва таго ці іншага паэтычнага зборніка мае свой сэнс. У назве “Снежныя грамніцы” тоіцца тонкае адчуванне цудоўных пераўтварэнняў свету, а таксама гарманічная ўзгодненасць з гэтым незвычайным светам. У яе паэтычным радку адчуваецца магутная энэргетыка ачышчэння, якая ідзе ад душы, ад шчырасці і непасрэднасці, і, безумоўна – ад неабдымнай любові да роднага краю. Большасць вершаў з першага зборніка прысвечана менавіта роднай прыродзе і ўсяму таму, што можна заўважыць, назіраючы за наваколлем. Яўгенія Янішчыц шчыра прызнаецца ва ўсеабдымнасці пачуцця, што ёю кіруе ў працэсе далейшага творчага самавыяўлення:

“Я люблю-ю!” – панесла ўдалеч рэха.

“Я люблю-ю!” – азваліся лясы.

“Я люблю-ю!” – пацвердзілі дубровы,

Светлыя, як лебедзя крыло.

І для песні падказала словы

Роднае палескае сяло.[28, с. 28]

З верша “Не шукаю гаманлівай славы…” мы бачым, што назіранні паэтэсы за наваколлем прыводзяць да ўдумлівага, асэнсаванага захаплення яго хараством. Але гэтае захапленне не бяздумна сузіральнае, а жывое. Яно азорана роздумам, пранікненнем у таямніцы жыцця, шматстайным адчуваннем прыгожага. Сродкам адлюстравання свайго пранікнення ў таямніцы жыцця Яўгенія Янішчыц у вершы выкарыстоўвае адухаўленне: “сонца зачапілася за стрэхі, акрапіла мёдам верасы”.

Як мы ўжо адзначылі, Яўгенія Янішчыц  – прадаўжальніца ў нацыянальнай літаратуры найперш традыцый духоўнасці і лірызму, якія звязаны з выяўленнем любові да роднага краю, філасофіі народнага жыцця, еднасці чалавека і прыроды:

Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы,

Тут белыя бусліхі

І мудрыя лясы. [28, с. 22]

У вершы “Прыедзь у край мой ціхі…” паэтэса звяртае ўвагу на хараство прыроды Палесся. Паэтка кліча нас на Радзіму, запрашае прайсціся “па травах светла-шызых”. Можна адзначыць, што ў вершы таксама адлюстравана непарыўная сувязь чалавечага жыцця з прыродай:

Мы пройдзем ля ракі,

Дзе, мыючы бялізну,

Вядуць сваё жанкі. [28, с. 22]

Паэтэса звяртаецца да Радзімы не як да абстрактнага паняцця, а як да мілай старонкі – месца свайго нараджэння. Эпітэты “ціхі”, “белыя”, “мудрыя”, перадаюць адухоўленую прыгажосць Радзімы.

Мудрасць палескай старонкі з яе шматвяковай гісторыяй абуджае ў гераіні  думкі, мары, якія выклікаюць жаданне пранікнуць у неспазнаную або забытую глыбіню прыроднай памяці, зразумець моц прыроднай свабоды:

Мне па душы глухія пушчы,

Лістоты замяць на дварэ,

Я непрыручанаю птушкай

Жыву між сполахаў і дрэў. [28, с.6]

У вершы “Непрыручаная птушка”  за вобразамі прыроды праглядваюцца глыбокія філасофскія думкі: праглядваецца карціна свабоднага, незалежнага жыцця лясной птушкі, а таксама прага зліцця з ужо прыручаным, а значыць невядомым чалавеку прыродным спакоем. З радкой верша мы бачым, што гераіня жадае спазнаць душэўны спакой:

Каторы дзень настрой губляю

I зноў па-новаму люблю.

Бягу, гукаю, выглядаю,

Шукаю, думаю, не сплю. [28, с.6]

Але зараз яна  яшчэ не знайшла свайго месца сярод людзей і адначасова яшчэ не знайшла шлях да ўнутранай гармоніі.

Лірычная гераіня знаходзіць атмасферу, якая патрэбна для спасціжэння свайго ўнутранага свету, у вясковым жыцці. Для гераіні Янішчыц “малая” радзіма зхящляецца крыніцай творчага натхнення, рэальнасцю, з якой прыходзяць думкі і узнёслыя радкі:

Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

Ёсць у мяне зялёная зямля,

Яна магутней слабасці і смерці. [28, с. 10]

Менавіта аб гэтым верш “Чаму ніколі не баюся я…“. Гэта своеасаблівае разважанне паэткі пра лінію сваіх паводзінаў, пра прыярытэты мастацкай творчасці. Яўгенія Янішчыц гаворыць аб прычыне сваёй духоўнай смеласці, адданасці роднай зямлі.

Побач з матывамі любові да роднага краю разгортваецца матыў светлага юнацкага кахання. Найбольш выразна пазіцыя паэтэсы ў гэтым пласце лірыкі выявілася ў вершы “Ты пакліч мяне. Пазаві…”. Думка верша, выказаная рамантычна-ўзнёсла, ляжыць на паверхні. Яна ў тым, што з любові пачынаюцца “нават самая простая ява”, “першы поспех і першыя крокі”, дзякуючы ёй “прыручаюцца салаўі”, “і змяняюцца краявіды”. Справядлівасць філасофскай думкі сцвярджаецца аксюмаранам:

Пачынаецца ўсё з любві —

Нават ненавісць і агіда... [28, с. 17]

Канцоўка верша гучыць па-юнацку катэгарычна і неабвержна:

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма. [28, с. 17]

З іншых прыкмет мастацкасці вылучым удалае карыстанне тропамі: эпітэтамі (хмельныя травы, шырокая дарога жыцця), гіпербалай (сто дарог за маімі плячыма). “Лірычная гераіня ў збоніку “Снежныя грамніцы” – сціплая вясковая дзяўчына, якая жыве прадчуваннем блізкага шчасця. Яна рамантычная і ў той жа час рэальна глядзіць на жыццё. Аднак было б памылкаю думаць, што ў дзяўчыны толькі радасна і светла на душы” [21, с. 202].

Героі вершаў Яўгеніі Янішчыц – яе землякі, працавітыя людзі беларускага Палесся. Паэтэса піша пра простых людзей пранікнёна, з чулай спагадай, шкадаваннем, бо шмат бяды і гора ім давялося перажыць, асабліва ў гады вайны. Яна блізка да сэрца прымае драматычны лёс бабулі Паланеі:

А чаму – пытаць не смею.

Для бабулі свет не міл –

У бабулі Паланеі

Пясь сыноў і пяць магіл. [28, с. 12]

Магчыма, лёс бабулі Паланеі стаў першым імпульсам  у звароце паэтэсы да трагічных аспектаў жыцця. У вершы “Пра атаву напомніць прасіла?..” гутарка ідзе пра апусцелую вясковую хату, у апусцеласці якой паэтэса ўбачыла характэрную ўжо тады тэндэндыю – абязлюджванне вёскі. У вельмі моцным вершы “Ля ложка хворай маці” з глыбокім разуменнем гаворыцца пра цяжар матчынай долі, за якою праглядваецца тыповы лёс вясковай жанчыны:

Ты на ложку ляжыш,

А здаецца, што ў сонечным полі.

Мама!

Так ніколі твая не балела мне доля.

Ты на ложку ляжыш. [28, с. 20]

“Верш-апавяданне пра жыццё маці стала той тэмай, што ідзе ад душы, у якой пачуцці гераіні раскрыліся найбольш шчыра, усхвалявана і чыста. Лерычная гераіня напоўнена ўсвядомленым да болю пачуццем абавязку перад Маці” – адзначае Святлана Калядка [11, c. 14].

Такім чынам у першым зборніку Яўгеніі Янішчыц “Снежныя грамніцы” галоўная характарыстыка і першавыснова самараскрыцця паэтэсы – усеабдымнасць пачуцця. Назірацца асаблівае жаданне стварыць адпаведнасць паміж уласнай душой і навакольным светам. Асоба і мастак “растварыліся” ў яе паэзіі. Паэтызуючы простых вясковых людзей, устойлівыя праявы народнага жыцця, Яўгенія Янішчыц шукала і знаходзіла апору ў народнай маралі і этыцы, у агульначалавечых духоўных каштоўнасцях. Маральна-духоўнымі крытэрыямі ў асэнсаванні гэтага свету для Яўгеніі Янішчыц выступалі чысціня, дабрыня, мудрасць. На яе думку, на гэтым трымаецца сэнс жыцця на зямлі. Родны край паэтызуецца узнёсла і радасна. Бо душа яе “як чуйнае карэнне, зноў адчула родную зямлю…”. У большасці вершаў са зборніка пануе светлы настрой. Гэта дасягаецца з дапамогай адпаведных фарб – зялёнай, блакітнай, сіняй, белай, якія пашыраюцца не толькі на канкрэтныя прадметы, з’явы (белы вецер, сіні вецер, блакітны снег, зялёны край, белы дзень), але і абстрактныя паняцці (светлы сон, гукаў празрыстасць, яснеюць словы блізкіх моў). Паэзія таленавітай паляшучкі ніколі не зводзілася да суцэльнай ідэалізацы, бяздумнага ўслаўлення рэчаіснасці, не была толькі светлым гімнам “жыццю і сонечнаму маю”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзел 3. Прымі святло, што льецца з-пад пяра…

Другі зборнік, “Дзень вечаровы” (1974), адзначыў новую прыступку ў эвалюцыі светапогляду і творчасці Яўгеніі Янішчыц. У гэтым зборніку знікае юнацкая непасрэднасць. Паэтэса больш пільна ўглядаецца ў жыццё, і яно ўжо не здаецца ёй такім гарманічным, як раней. У звароце да палескай зямлі праявіліся новыя рысы, і ў светабачанні паэтэсы цяпер знешні  свет успрымацца праз роздум, ціхае спачуванне,  шкадаванне, звернутыя да тых, каго пакрыўдзіў лёс, вайна. У вершах з’явілася больш развагі і жыццёвай мудрасці.

Пры знаёмстве з творчасцю Яўгеніі Янішчыц можна заўважыць, што ў прыжыццёвы збор твораў “У шуме жытняга святла” (1988) не ўключана ніводнага верша з кнігі “Дзень вечаровы”. Гэта выклікае на першы погляд здзіўленне, бо паэтэса за гэты зборнік нават атрымала беларускую камсамольскую прэмію. Справа ў тым, што крытыкі не вельмі добра адгукнуліся на другую кнігу, ў адрозненне ад першага зборніка. Няцяжка ўявіць сабе стан паэта, кніга якога засталася незаўважнай. На наш погляд, гэта не зусім справядліва. Падцверджаннем гэтага з’яўляюцца словы Дзмітрыя Бугаёва: “Паэтэса атрымала за гэтую кнігу беларускую камсамольскую прэмію і рашаючым было тое, што паэзія Яўгеніі Янішчыц адрозніваецца сапраўднай таленавітасцю. Такім чынам, прэмія давалася не за кан’юктурнасць, не за “приспособленческое словословие» (гэтага ў Я. Янішчыц не было), а за шчырасць і глыбіню паэтычнага слова” [1, с. 133].

Як і назва першага зборніка, назва другой кнігі тоіць у сабе свой мастацкі сэнс. “Дзень вечаровы” — вобраз-аксюмаран, у якім рамантычная загадкавасць, стрыманая эмацыянальнасць перададзены мілагучнай мовай. Яднанне дня і вечара ў назве нагадвае дзве прыступкі на лесвіцы часу: саступаючы з адной (дня), за якой вера ў шчаслівае наканаванне, паэтэса ўзнімаецца на другую (вечар), якая патрабуе разумення і больш глыбокага асэнсавання праяў свету і чалавека” – адзначае Святлана Калядка ў сваёй манаграфіі [11, с. 30].

У другім зборніку ярка акрэсліваюцца асноўныя напрамкі яе творчага сталення. Радзіма, якая ў “Снежных грамніцах” выступае ў ролі маці-Беларусі, што “за руку ўдалячынь павяла”, набывае больш канкрэтнае аблічча ў вобразе Палесся, той зямлі, “што волю мне дала і мову”, умацоўваецца асабістасць у адносінах да свету.

Менавіта ў перыяд напісання другой кнігі ў жыцці Яўгеніі Янішчыц адбыўся душэўны надлом. З'яўляюцца першыя трывожна-трагічныя ноты (вершы “3 зялёнага Палесся”, “Чайка над залівам”. “Калі не мне вясну пачуць”, “Асіліць мушу перашкоды”, “Я сёння святкую сваю перамогу”). Гэта звязана са зменай яе сацыяльнай ролі. Яўгенія Янішчыц упершыню прымярала ролі жонкі і маці, таксама былі праблемы матэрыяльнага плану.

Другая кніга падзяляецца на дзве часткі: “Абнадзееныя дні” і “Адрасы прызнання”.

У назве “Абнадзееныя дні” адлюстроўваюца чаканні і спадзяванні як паэтэсы, так і яе гераіні на жыццёвае паляпшэнне, на з'яўленне душэўнага спакою. Тая “абнадзеенасць” алюстроўваецца і ў вершах першай часткі.

Мы заўважаем, што пачуцці да Радзімы ў Яўгеніі Янішчыц набываюць яшчэ больш патрыятычны характар. У яе няма страху “памерці”, а ёсць страх “сабой не засланіць” Радзіму. Гэта звязана з тым, што Жэні давялося некаторы час жыць з мужам у Чэхіі. Там яна сумавала, таму што была паяднана з родным краем. Сустрэча з Бацькаўшчынай напоўніла сэрца радасцю, I “...новыя спевы душу... захлінулі...”, яна ідзе “...роднаму краю... пакланіцца” і ўпэўнена:

Цяпер,

калі са мной зямля —

Мае палі, мае дубровы,

Я свята верую, што й шлях

Абраны мной, беспамылковы. [23, с. 34]

Прырода ў вершах са зборніка “Дзень вечаровы” нібы стварае ўмовы для самараскрыцця лірычнай гераіні, дапамагала перадаць стан натхнёнай асалоды і бязважкага крыляння над шэрымі буднямі, прырода вучыць жыццёвай мудрасці: “І з дрэвамі перарасту нягоды // I павучуся мудрасці ў прыроды... [23, с. 71].

З верша “Яшчэ душы маёй раздольна…” мы можам бачыць як Яўгенія Янішчыц жыццё чалавека атаясамлівае з прыродай. Паэтэса ў сваёй творчасці знаходзіцца ў пошуках сутнасці аб'ектыўнага прыроднага быцця для рэальнага зместу жыцця чалавека:

Як за падманам,

За туманам

Іду павольна над ракой.

I растрывожана і дзіўна

Так пачынаецца мой шлях... [23. с. 12].

У паэзіі Яўгеніі Янішчыц мы не сустрэнем міфічных сюжэтаў. У вершы “Яшчэ зусім мяне няма” гераіню цікавяць загадкі з'яўлення чалавека на зямлі, залежнасць лёсу ад прыродных раскладаў:

Яшчэ няма мяне,

Аднак у залатым рознагалоссі,

Нібы ўзрушаны мастак,

Мой першы след малюе восень... [23, с. 7].

Сутнасць чалавека, на думку паэтэсы, ужо закладваецца з самага нараджэння, фарміруецца ва ўмовах культурна-сацыяльнага быцця, з'яўляецца вынікам прадметнай, матэрыяльнай і духоўна-маральнай дзейнасці чалавека.

“Зямля ў творчасці Яўгеніі Янішчыц выступае падмуркам жыццяўстойлівасці гераіні, ахоўніцай яе чалавечага шчасця. У гэтай звышадданасці зямлі праглядаецца немагчымасць, нават нежаданне аддзяліць сябе ад стыхій прыроды, а наадварот — яшчэ больш зрадніцца з імі, каб адчуць у гэтым моцную абарону ад нягод і няшчасцяў свайго жыцця” – адзначае Святлана Калядка. [11, с. 38]

У вершы “Граніца. Восень. Галасы…” гучыць цвёрдае імкненне сувымярыць свой шлях са шляхам Бацькаўшчыны, менавіта гэтым характарызуецца настрой гераіні ў вершы:

Цяпер, калі са мной зямля —

Мае палі, мае дубровы,

Я свята верую, што й шлях,

Абраны мной, беспамылковы... [23, с. 14].

Информация о работе Мастацкия асабливасци лирыки Яугении Янишчыц