ВОПРОС№45:Война
Польши и России. Второе объявление
БССР.
У лiстападзе
1918г. адрадзiлася Польская дзяржава.
Яе Пiлсудскi аб'я-
вiу аб аднауленнi
Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А
ужо у снежнi 1918г.поль
скi урад стау
на шлях ажыццяулення сваiх
памерау далучыць землi Украiны,
Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы
небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня
на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той
час падпарадкоувалася Гродзеншчы
на,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго
узначалiлi В.Ластоускi i генерал
В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму
было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну
да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii.
Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана
шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.
З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага
народа i кiравання беларускiмi
землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа
на Мiнiстэрства беларускiх спрау,
якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г.
польскiя войскi захапiлi значную частку
Гродзенскай губернii,а потым працягвалi
наступленне у трох на прамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна,
2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да
сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць
Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын,
Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не
змагла арганiзаваць знач нага супрацiулення
польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя
сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся
на Усходнiм фронце,якi бальшавiцкi урад
лiчыу галоуным. Нават у час наступлення
палякау мабiлiзаваныя у Чырвоную Армiю
накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя
войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел
пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi
сiл i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г.
у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы
паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау
Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду РСФСР.
Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана
у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася.
Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жлобiн,
Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем.
I толькi на лiнii р.Бярэзiныфронт стабiлiзавауся
да вясны 1920г. У сакавiку
1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне.
Пры дапамо зе Антанты яны захапiлi Мазыр,
Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi
сумесназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне
на працягу усяго польска-савецкага фронту
ад р.ПРыпяць да р.Днестр.
Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга
фронту, Чырвоная Армiя 14 мая
1920г. здолела
перайсцi у контрнаступленне. Але з-за
недахопу сiл наступ0-
ленне не дала
вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii
распачалося у лiпе нi 1920г.Яно было старанна
падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены
Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.
Пад нацiскам
А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча
ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць
з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння
беларуска га народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску
была прынята Дэкларацыя незалежнасцi
БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта
было не столькi аднауленне беларускай
дзяржавы, колькi супакойванне народных
мас. Супраць гэтага акта выступiлi
беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь
сапрауды цэласнай i незалежнай дзяржавай.
ВОПРОС№44:Создание
БССР и Л-БССР.
Пасля вызвалення Беларусі ад
нямецкіх акупантаў і аднаўлення
савецкай улады зноў паўстала пытанне
аб утварэнні беларускай нацыянальнай
дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1.
Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга
абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь
павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай
адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па
пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі
адстойваў Беларускі нацыянальны
камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным
стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай
Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні
беларускага савецкага ўрада.Пленум
ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні
Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
(БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала
пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага
рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня
1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў
маніфест у сувязі з утварэннем БССР.
1-ы усебеларускi з'езд Саветау, якi павiнен
быу зацвердзiць утварэнне Лiтоуска-Беларускай
ССР,адбыуся у Мiнску 2-3 лютага 1919 годаНа
iм прысут нiчау старшыня ВЦВК Я.М.Свярдлоу.
Па прапанове Свярдлова з'езд прыняу рашэнне
аб аб'яднаннi БССР з Лiтоускай ССР. З'езд
прыняу канстытуцыю БССР, аналагiчную
канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па канстытуцыi,
вышэйшым органам улады у БССР
абвяшчауся Усебеларускi з'езд Саветау,а
у перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам.Функцыi
урада ускладалiся на Вялiкi прэзiдыум,
якi фармiравауся ЦВК.Узначалiу Вялiкi Прэзыдыум
- Мяснiкоу.Аб'яднанне Лiт вы i Беларусi
у адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося
27 лютага 1919 года.
Старшыней новай дзяржавы
са сталiцай у Вiльнi стау Цыхоускi,а СНК
узначалiу Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснавау
да наступлення палякау у 1919
годзе.
ВОПРОС№46:НЭП и
его особенности проведения в
Б.
Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае
ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў
вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі
незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай
цяжкага эканамічнага і палітычнага
крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне
палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася
новая эканамічная палітыка, распрацаваная
У. Леніным і прынятая Х з’ездам
РКП(б) у сакавіку 1921 г.
Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а
р ч п а д а т а к, к а а п е р а ц ы я,
с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь
н i ц т в а i с в а б о д н ы
р ы н а к.
Сутнасць нэпа зводзілася
да максімальнага пад’ёму вытворчых
сіл і паляпшэння становішча
рабочых і сялян дзеля захавання
савецкай улады.Галоўнай мэтай
нэпа стала замена харчразвёрсткі
харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць
зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць
наёмную працу пры ўмове, што
члены сям’і наймальніка таксама
працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся
тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны
і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы
1922 г. выпусціў новыя грашовыя
знакі – чырвонцы.Былі адменены
ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў,
якія маглі захоўваць грамадзяне
і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава
стала падтрымліваць дробныя
і сярэднія прыватныя і кааператыўныя
прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда
прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі
фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя
змены адбыліся ў кіраванні
дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася
грашовая аплата працы.Заняпаўшая
ў гады вайны і рэвалюцыйных
пераўтварэнняў эканоміка Беларусі
з пераходам да нэпа пачала
адраджацца.Аднак поспехі першых
гадоў нэпа прынеслі і вялікія
эканамічныя праблемы. Яны былі
выкліканы крызісам збыту, які
ўзнік у выніку няправільнай
цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай
розніцы паміж коштам прамысловых
і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне
ў цэнах прывяло да таго, што
селянін за прададзеную прадукцыю
мог набыць прамтавараў у параўнанні
з даваенным часам у 7 разоў
менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую
праблему.У ходзе пераадолення
крызісу прымаліся меры па
зніжэнні сабекошту прамысловай
прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні
накладных расходаў, удасканальвалася
дзейнасць кіруючага апарату
і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць
прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для
зніжэння цэн на прамысловыя
тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай
вытворчасці садзейнічала не
толькі новая эканамічная палітыка,
але і творчая ініцыятыва рабочых,
укараненне прагрэсіўных метадаў
працы.Правядзенне ў жыццё новай
эканамічнай палітыкі дазволіла
ў кароткі тэрмін аднавіць
прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля
прыватніка ў валавой прамысловай
прадукцыі зменшылася. У тых умовах
выцясненне прыватніка было адной
з памылак у справе кіраўніцтва
эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай
прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны
узровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi
прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай
прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi,
умовы працы i быту, павысiуся
жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая
i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.
ВОПРОС№48:Политика
белорусизации, осн направления
и итоги.
У міжваенны перыяд (20–30-я
гады) грамадска-палітычнае жыццё на
Беларусі, як і ў Савецкай краіне
ў цэлым, было поўным супярэчнасцей,
цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі
працэсамі, што адбываліся ў гэтыя
гады.У беларускім грамадстве ў першай
палове 20-х гадоў магчыма вызначыць
існаванне і барацьбу двух тэндэнцый.
Адна з іх была накіравана на пэўную
дэмакратызацыю ў палітычных адносінах,
другая – на працяг палітыкі ваеннага
камунізму.З’явілася беларуская партыя
сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або
БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх
эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася
ў пытаннях, звязаных з характарам
улады і суверэнітэтам.З гэтага
моманту пачалося адкрытае процістаянне
дзвюх палітычных партый, якое скончылася
не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы
арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У
канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання
савецкіх рэспублік, у якім актыўны
ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным
з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў
БССР разам з дэлегацыямі РСФСР,
УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю
і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне
СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні
гістарычна звязаных паміж сабой
народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму,
сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З
другой паловы 20-х гадоў узмацнілася
дырэктыўная сістэма кіравання
не толькі эканомікай, але і іншымі
сферамі грамадскага жыцця, узрасла
роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У
пачатку 30-х гадоў у беларускім
савецкім грамадстве былі ўсе рысы
таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход
да таталітарызму праяўляўся ў далейшым
паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах
грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых
органаў, поўным іх падпарадкаванні
партыйнаму апарату.Так у 30-я гады
канчаткова сфарміраваліся палітычныя
інстытуты беларускага грамадства,
яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак
палітыкі беларусізацыі варта аднесці
да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і
да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі
прайшоў першую фазу, на працягу
якой вялася ў асноўным яе палітычная
і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная
рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным
з напрамкаў нацыянальнай палітыкі
з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных
устаноў, грамадскіх арганізацый, якая
мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі
беларускай мовы і перавод на яе
справаводства.У ходзе беларусізацыі
вырашалася задача больш актыўнага
вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў
карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка
беларусізацыі закранула і войска.
У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа.
Важным напрамкам беларусізацыі
з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат
што было зроблена ў напрамку беларусізацыі
ў выдавецкай справе.Значных поспехаў
у гады правядзення палітыкі беларусізацыі
дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны
беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы
палітыку беларусізацыі ў 20-я гады,
важна адзначыць, што яе ход меў
пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але,
нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці
і недахопы, палітыка беларусізацыі
з’явілася практычнай спробай ва
ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае
нацыянальнае адраджэнне.
Паспяхова праходзiла
беларусiзацыя навучальных устаноу. Да
1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую
мову навучання. Беларускую мову неслi
у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука,
М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя
творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя
адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа
"Новая зямля" дала цэласнае уяуленне
аб спадзяваннях беларус- кага сялянства,
яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца
краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у
БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый
У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая
галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя
гады партыйныя органы спрабуюць iграць
вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць
цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць
яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва
праявiлася у адносiнах да iнбелкульта,
якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.
Але нягледзячы
на цяжкасцi, плённа працавалi на
нiве беларускага адраджэн-ня
паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк
М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi,
У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч;
стваральнiк першага беларускага
кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч;
аутар першай п'есы на беларус-
ай мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар,
аутар Дзяржаунага гiмна БССР Н.Сака-лоускi
i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула
значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу
з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню
асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы
для разгортвання нацыянальна-культурнага
будаунiцтва у БССР.
ВОПРОС№52:Развитие
образования ,науки и литературы
на Б в 1917-1941гг.
У комплексе праблем культурнага
будаўніцтва важнае месца займала
ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці
дарослага насельніцтва.Была створана
Рэспубліканская надзвычайная камісія
па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў
канцы 30-х гадоў частка дарослага
насельніцтва рэспублікі, асабліва на
вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася
неахопленай навучаннем.Разам з
ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці
дарослага насельніцтва праводзілася
вялікая работа па стварэнні сістэмы
народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х
гадоў такая сістэма адукацыі
была створана і складалася з наступных
частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых
чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых
працоўных політэхнічных школ; 4)
школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў;
6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных
устаноў.Асаблівая ўвага надавалася
ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага
навучання дзяцей.Значнае развіццё
атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры
кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся
ў прафесійных школах.20-я гады
сталі часам нараджэння беларускай
савецкай навукі.Вучоныя займаліся
даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога
характару.Праводзіліся даследаванні
і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё
літаратуры і мастацтва адбывалася
ў складаных умовах.Беларуская паэзія
вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны
былі аптымізм, дух змагання за новае
жыццё. Гэта быў час агульнага
духоўнага ўздыму, час надзей, веры
і мар.У другой палове 20-х гадоў
развіццё беларускай савецкай літаратуры
адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных
тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У
30-я гады завяршыўся працэс стварэння
адзінай пісьменніцкай арганізацыі
Беларусі.У вострай барацьбе розных
мастацкіх школ і плыняў стваралася
беларускае савецкае тэатральнае, музычнае
і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне
20-х гадоў першыя поспехі былі
дасягнуты ў развіцці беларускага
музычнага мастацтва, у якім усё
яшчэ пераважала самадзейная творчасць
музычных, харавых і танцавальных
калектываў.Значны крок наперад зрабіла
музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова
развівалася кінамастацтва. Ствараліся
дакументальныя і мастацкія фільмы,
кінахроніка.Дасягненні ў сферы
культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным
ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі
ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова
развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я
гады ў гісторыі беларускага жывапісу
былі часам збірання творчых сіл,
першых спроб засваення новай
тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва
ў жыццё шырокіх пластоў народа.У
30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася
новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй
у культурным жыцці стаў Першы
з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся
6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і
цікавыя традыцыі мае беларуская
графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных
помнікаў стварылі беларускія скульптары.У
цэлым для прамысловай архітэктуры
20-х гадоў характэрна выкарыстанне
жалезабетонных і металічных канструкцый.У
канцы 20-х гадоў рабіліся спробы
распрацаваць тып дома з агульнымі
бытавымі элементамі. Такія будынкі
атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі
задачамі архітэктуры Беларусі ў
перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі
рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны
твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне
трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці
і прыгажосці.
ВОПРОС№49:Сворачивание
НЭПа. Индустриализация и коллективизация.
Лічыцца, што аднаўлене
народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у
асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты
даваенны ўзровень вытворчасці не мог
задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі
востра стаяла ў рэспубліцы праблема
інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных
рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай
гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная
індустрыялізацыя – гэта палітыка,
якая мела галоўнай мэтай стварэнне
матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму,
пераўтварэнне СССР у эканамічна
незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым,
навукова-тэхнічным і абаронным
патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя
ў СССР не магла абмежавацца ні
маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй
асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі
меліся і свае асаблівасці, і свае
цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі
патрабавала вялікіх сродкаў. На
дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў
разлічваць не даводзілася.У прамысловасць
накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых
ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау
была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы,
прамысловасцi будматэрыялау. Заводы
у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар",
iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму
станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка
ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя
змены адбываліся ў структуры капітальнага
будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю
БССР у першыя гады індустрыялізацыі,
стварылі неабходныя перадумовы для далейшага
развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская
ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць
неабходнае фінансаванне капітальнага
будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя
ішла хутка, прамысловасць рэспублікі
развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы
клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва
за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай
пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны
ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі,
заданні другой і першых гадоў трэцяй
пяцігодак таксама не былі выкананы.У
агульным комплексе эканамічнага развіцця
Беларусі важная роля належала развіццю
і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся
некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным
становішчы насельніцтва.Узровень жыцця
людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ
заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках
СССР.Калектывізацыя сельскай
гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы
працы і быту сялян, раздробленасць зямельных
участкаў, прымітыўныя прылады працы,
што стрымлівала агульнае эканамічнае
развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая
ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні
сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага
гаспадарання на зямлі, прадастаўляла
права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным
гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады
ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя
гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным
як форма арганізацыі бяднейшых пластоў
насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў
сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі,
які сведчыць аб дабратворных выніках
нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая
дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі
сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай
гаспадаркі – палітыка Камуністычнай
партыі і Савецкай дзяржавы, якая была
накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх
гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя
прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу
дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці
калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі
для патрэб індустрыялізацыі і абароны
краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу
паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя
таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні
прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася
абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі
падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі
“правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком
земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня
ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя
выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых
умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання
і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі
кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай
калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва
як класа, прымусу і раскулачвання серадняка,
закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць
пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў,
якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады,
якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі,
абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі
да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай
калектывізацыі адбыўся чарговы масавы
выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных
памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933
гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў
жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў
калектывізацыя ў Беларусі была звершана,
кулацтва як клас ліквідавана.Сельская
гаспадарка фінансавалася па рэшткавым
прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі
дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць
аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных
патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі
ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі
на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай
гаспадаркай развітых дзяржаў свету.