Шпаргалка по Истории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Июня 2013 в 00:15, шпаргалка

Краткое описание

Слово «история» греческого происхождения-«сведения о прошлом».Т.о. История-наука о прошлом.Историю человечества принято делить на мировую(всеобщую) и историю отдельных стран и народов.В курсе «История Белоруси в контексте мировой цивилизации» изучается прошлое и современность бел. народа.В истории Белоруси выявлено много «белых пятен»-БНР,ВКЛ,создание БССР и т.д.Наша задача- дать объективный анализ историческим фактам. История Белоруси насчитывает ни одно тысячалетие, она представляет собой важную составную часть слав., европ. и мир.цивилизаций. Бел народ в общ-культ. развитии сыграл значительную роль в мире.У него всегда существовала своя промышленность, гос-венность, культура и т.д.Прошлое бел народа-его неотъемлимое богатство, обязательный фактор нац отличительности, способствующий росту нац самосознания.

Прикрепленные файлы: 1 файл

default.docx

— 204.64 Кб (Скачать документ)

   З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар  навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука  становiцца удзельнiкаммеханiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi.

   За 1956-65г.г. было  пабудавана  450 фабрык i заводау (Беларускi аутазаводу Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя  камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы заводi iнш.).

   Але у 40-60-ыя гады  у прамысловасцi  дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення  яе заменай у 1957г. галiновага  кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.

   Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай  гаспадарцы. Таму на працягу  1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але  ужо у гэты час  сяляне пазбауляюцца  права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюццау механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.

   У пачатку 50-х  гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi  цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысцьсяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

 

 

 

ВОПРОС№61:Общ-полит  жизнь в условиях “оттепели”.Попытки  реформирования экономики.

У 1946 г. адбыліся выбары ў  Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму  знаходзілася ў руках партый-ных  камітэтаў. Строга рэгламентавалася і  дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час  актывізавалася дзейнасць камсамольскіх  аргані-зацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю мі-ністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыіРэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвіна-вачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў  М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя  спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага  жыцця. Рэ-гулярна сталі праводзіцца  партыйныя пленумы. У гэтым  пра-явіўся некаторы паварот ад  культу асобы да калектыўнага  кіраўніцтваНовыя рысы ў жыцці  краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК, КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а такса-ма грамадскіх арганізацын. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню закон-насці і правапарадкуПа-сапраўднаму  значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закры-тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канк-рэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пасля XX з'езда КПСС былі здзейснены важныя палі-тычныя мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны  Савет СССР прыняў закон, паводле  якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублікУ кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналі-зу стану эканомікі і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршы-ліся. Адміністраванне   і   перагібы   ўсё   больш   сталі   праяўляцца Ў Дзейнасці першага сакратара   ЦК   КПСС   М.   С.   Хрушчова.  Кастрычніцкі (1964  г.)

Пленум   ЦК   КПСС   вызваліў яго ад партыйных і дзяржаўных  абавязкаў.   Першым  сакратаром ЦК К.ПСС быў абра-ны Л. I. Брэжнеў.

 

3 прыходам Л. I. Брэжнева  да ўлады кароткі перыяд так  званай «хрушчоўскай адлігі»  завяршыўся, стаў узмацняцца чыста  бюракратычны стыль кі-раўніцтва.

Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя механiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстрацыйныя пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.

Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоу павялiчыуся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася будаунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемствау.

Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.

Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягвауся i у першай палове 70-х гадоу i склау 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемствау. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоучы завод,Баранавiчскi завод аутаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi.

Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау.

 

ВОПРОС№62:Соц-эк и  полит развитие БССР в 1970-1980 гг.

Нягледзячы на высокія  паказчыкі росту прамысловай  вытворчасці, з першай паловы 70-х  гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся  негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць  дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне  дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы  сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка  Беларусі была часткай агульнагаспадарчага  комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х  гадоў з’явілася стварэнне буйнога  тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны  перыяд, у тым ліку і ў 70-я –  першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае  будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя  магутнасці.Аднак нельга не лічыцца  з тым фактам, што ў эканамічным  развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі  негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося  забяспечыць у поўнай меры выхад  народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху  ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная  сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага  развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя  і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную  заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў  канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога  сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у  кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак  рэальная ўлада знаходзілася ў руках  партыйных камітэтаў. І наогул ўсё  грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць  павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі –  гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск  грамадскай актыўнасці быў звязаны  з абмеркаваннем і прыняццем  Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі  БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

 

 

 

 

 

ВОПРОС№63:Развитие образования и науки Б в  послевоенное время.

   Пасля  смерцi  I.В.Сталiна  5 сакавiка 1953г. краiна  стала  вызваляцца ад iдалапаклонства  i страху.   Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыіУ 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

   З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя шко-лы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi  школы рабочай i сельскай  моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася  база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не дастаткам  у дзейнасцi  народнай адукацыi  была непрыкрытая русiфiкацыя усiхзвенняу школы, тэхнiкума, ВНУ.

   У 50-60-ыя гады  ажывiлася дзейнасць  беларускай навукi. Б.Сцяпанау зрабiу важныя адкрыццi у вобласцi люмiнiсцэнцыi. М.Паулючэнка даследвау механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсау рэспублiкi займалiся К.Лукашоу,

Т.Багамолау, А.Махнач i iнш.

   У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.

   Ужо гэты невялiкi  пералiк гаворыць аб тым, што  "адлiга" станоуча сказалася  на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але  ужо у 60-ыя гады пачынаецца  працэс дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура  БССР фармiравалiся  як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Найбольш  адчувальным вынiкам  гэтага для  беларускай культуры было амаль поунае

выцясненне беларускай мовы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ВОПРОС№64:Развитие бел искусства в послевоенное время.

Духоўны стан грамадства ў  значнай ступені знаходзіць адлюстраванне  ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у  беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі  былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў  створаны шэраг п’ес, якім было суджана  стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і  балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры  сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася  выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім  уражаннем гераічных падзей Вялікай  Айчыннай вайны і партызанскага  руху.У манументальным мастацтве  важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага  духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне  за межамі рэспублікі.

Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку куль-

турнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была  рэабiлiтавана  i вернута  чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара, П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне  чалавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш.

Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае  беларускага народа. Значных поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiныкрык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны iдуць у бой".

   У перыяд 50-60 гадоу  якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш.

   З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш.

Информация о работе Шпаргалка по Истории Беларуси