Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2013 в 22:39, курсовая работа
Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў – адна з важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры вучняў. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і распрацаваныя на яе аснове адукацыйны стандарт і праграма па беларускай мове арыентуюць на фарміраванне маўленчай культуры школьнікаў, авалоданне ведамі і практычнымі ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўную маўленчую дзейнасць у тыповых сітуацыях камунікацыі. Пытанні пашырэння слоўнікавага запасу вучняў вельмі актуальныя, таму што у апошнія гады адзначаецца моцны ўплыў на маўленчую практыку прастамоўяў, жарганізмаў, запазычаных слоў.
УВОДЗІНЫ..............................................................................................................4
ГЛАВА 1. ПАШЫРЭННЕ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ЯК СРОДАК ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ АСОБЫ ВУЧНЯ
1.1. Метадычныя аспекты развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў…………………………………………………............................................6
1.2. Прыёмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў……....……………........8
1.3. Віды слоўнікавых практыкаванняў……..……..…………………………...14
ГЛАВА 2. ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА ПА ПАШЫРЭННЮ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ III КЛАСА
1.1. Выяўленне слоўнікава запасу вучняў III класа…….…..............................18
1.2. Фарміраванне слоўніка вучняў з дапамогай разнастайных прыёмаў…………………………………………………………………………..19
1.3. Выяўленне сфарміраванасці слоўнікавага запасу вучняў ІІІ класа………………………………………………………………………………25
ЗАКЛЮЧЭННЕ.....................................................................................................27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ..................................................................28
В. Я. Гулевіч рэкамендуе выкарыстоўваць для пашырэння слоўніка вучняў такія прыёмы, як падбор слоў, што радзей за ўсё сустракаюцца ў маўленні вучняў, і састаўленне з імі сказаў, а таксама запіс у слецыяльныя слоўнікі тых слоў, якія цяжка запамінаюцца.
Л. П. Падгайскі сцвярджае, што для тлумачэння лексічнага значэння незразумелых слоў з мэтаю ўвядзення іх у слоўнік вучняў можна выкарыстаць наступныя прыёмы: прымяненне нагляднасці—дэманстрацыя прадмета, муляжа, мадэлі, малюнкаў; тлумачэнне сэнсу незнаёмага слова праз падвядзенне відавога паняцця пад родавае; увядзенне слова ў кантэкст; раскрыцце значэння слова шляхам выкарыстання сінонімаў; раскрыццё значэння слова пры дапамозе груп слоў (апісальнае тлумачэнне); тлумачэнне сэнсу слова з апорай на яго этымалогію.
На думку А. В. Цекучова, запамінанню новага слова, а значыць, і ўзбагачэнню слоўніка, садзейнічаюць такія прыёмы і практыкаванні, як запіс слова на дошцы з наступным прагаворваннем яго па складах, трэніроўкай вымаўлення яго і правільнай пастаноўкай націску ў ім; практыкаванні ў вызначэнні сэнсу слоў шляхам пералічэння прымет паняцця; састаўленне сказаў з новым словам у розных яго значэннях; увядзенне ў арфаграфічныя практыкаванні новых слоў; творчая работа са словамі, якія толькі што засвоены (састаўленне апавядання, пераказ, сачыненне, у прыватнасці, на матэрыялах экскурсіі); вядзенне дзіцячых слоўнікаў (тлумачальных, алфавітных ці тэматычных, пакласных цi індывідуальных, у сшытках і насценных слоўнікаў-табліц)[1, с. 8].
Найбольш дзейснымі і карыснымі лічуцца наступныя метадычныя прыёмы ўзбагачэння і ўдакладнення слоўніка дзяцей:
Да нагляднасці ставяцца пэўныя
патрабаванні: прадмет, малюнак павінны
адлюстроўваць перш за ўсё тое, для
тлумачэння чаго яны выкарыстоўваюцца.
Так, па тэме «Колеры» немэтазгодна адразу
паказваць нейкі рознакаляровы
прадмет ці малюнак (вясёлку), лепш падабраць
аднолькавыя цацкі розных колераў
(напрыклад, кубікі). Тады ўвага дзяцей
не будзе рассейвацца, і можна будзе арганізаваць
іх дзеянні са словам на нагляднай аснове.
Важным патрабаваннем да нагляднасці
з’яўляецца і яе займальнасць, што дасягаецца
спалучэннем незвычайных прадметаў, іх
якасцей, дзеянняў. Так, калі адбываецца
знаёмства з тымі ці іншымі дзеясловамі,
дзеянні, якія абазначаюцца гэтымі словамі,
можна «прыпісаць» нечаканым істотам
(успомніце «Блытаніну» К. Чукоўскага:
«рыбы па полі гуляюць, жабы ў небе лятаюць…»).
Тады дзеянні персанажаў будуць у цэнтры
ўвагі дзяцей.
2. Запіс слова на дошцы з наступным прагаворваннем яго па складах,
трэніроўкай вымаўлення яго і правільнай пастаноўкай націску ў ім.
3. Даручэнні, якія патрабуюць адказу на
выкананае дзеянне («Знайдзі і раскажы…,
Дай і апішы…, Прынясі і адкажы, Зрабі
і растлумач…» і г. д.).
4. Тлумачэнне слова — падрабязнае апісанне
аб’екта, замена знаёмым словам (сінонімам),
супастаўленне з антонімам. Выкарыстоўваецца,
як правіла, калі паказ прадмета ці назіранне
з’явы немагчымыя. Акрамя таго, з дапамогай
тлумачэння ўводзяцца беларускія назвы
знаёмых вучням прадметаў і з’яў, іх прымет
і якасцей. Напрыклад, перад чытаннем твора,
у якім сустракаецца новае слова прагны,
настаўнік тлумачыць: “Так называюць чалавека, які
ні з кім не дзеліцца, усяго шкадуе, усяго
яму мала, хочацца ўсё болей і болей”
(казка «Прагны багацей»). Для тлумачэння
значэння слова могуць быць выкарыстаны
вершы, загадкі.
5. Тлумачэнне паходжання слова. Каб лексіка,
якую засвойваюць вучні, не заставалася
для іх чужой, вельмі важна паказаць матываванасць
некаторых слоў, дапамагчы вучням ўстанавіць
словаўтваральныя сувязі. Дзеці з дапамогай
настаўніка шукаюць адказы на пытанні
тыпу: «Чаму гэта птушка называецца
певень? Як называецца чалавек, які працуе
на кухні? Якая з гэтых кветак называецца
дзьмухавец? Чаму?» Такая работа садзейнічае
і лепшаму засваенню новых слоў, і фарміраванню
граматычнага чуцця роднай мовы.
6. Шматразовае паўтарэнне новага слова aбo фразы («Посуд парцэляваны. Скажы: парцэляваны. Скажыце ўсе: парцэляваны. Які посуд? — Парцэляваны» і т. п.).
7. Выкарыстанне новага слова ў спалучэнні
са знаёмымі («Пеця, у цябе новыя сандалікі?
Хто купіў табе сандалі? Якія прыгожыя
сандалі!»).
8. Неаднаразовае паўтарэнне слова настаўнікам
на працягу заняткаў [2, с. 105].
Вызначаюцца наступныя спосабы тлумачэння новых або незразумелых слоў:
а) для стварэння канкрэтных уяўленняў пра тое ці іншае слова ( прадмет, дзеянне, прымету) , шмат дае экскурсія- назіранне прадмета дзеяння, прыметы ў натуральных абставінах. У час экскурсіі на будаўнічы аб’ект дзеці назіраюць за працай, гутараць з рабочымі, слухаюць іх расказ і усведамляюць словы пад’ёмны кран, катлаван, экскаватар, экскаватаршчык, сцяна з жалеза i бетону, буйнапанельны дом i т.п. Такая экскурсія падрыхтоўвае школьнікаў да свядомага ўспрымання на уроках чытання твораў пра будауніцтва i выкарыстання лексікі гэтых твораў у звязнай мове на нaшых уроках. Экскурсія у розныя поры года у лес, у парк дапаможа дзецям асэнсаваць такія словы i выразы, як звініць званок у блакітным свеце, сокат птушак замёр, напоўніць лес птушыны cвіст,адспявалі птушкі, вясёлка, лістапад i iнш.;
б) дэманстрацыя прадмета, муляжу, мадэлі, чучала,
малюнка, дыяфільма, паказ дзеяння. Значэнне
слоў шклянка, відэлец,патэльня або рубанак,
свердзел, лобзік можна
растлумачыць шляхам наказу адпаведных
прадметаў ці ix малюнкаў. Знаёмячы першакласнікаў з агароднінай i садавінай, напрыклад,
можна паказаць
муляжы. Калі вучні прачытаюць,
што у Белавежскай пушчы вядуцца глушцы,
цецерукі, чаплі, курапаткі,
або пры чытанні верша Г. Дземчанкі «Дзяцел»,
апавядання «Хто як спіць», верша
Д. Белавуса «Крыжадзюб»
(I клас) сустрэнуцца словы дзяцел,
кажан, крыжадзюб, варта
паказаць чучалы гэтых птушак цi паназіраць за імі па тэлевізары i коратка
расказаць пра некаторых з ix. Словы шарак
(заяц), зубры, бабры, барсук, дзік, алень,
лось з твора А. Якімовіча «Звяры
нашых лясоў» можна растлумачыць з дапамогай
прадметных малюнкау. Такі прыём настаўнік можа выкарыстаць
пры тлумачэнні слоў тралейбус,
пасека,вулей, барвовы, аранжавы. Сюжэтная
мастацкая карціна, ілюстрацыя, кадры
дыяфільма выкарыстоўваюцца тады, калі
ix змест імпануе зместу твора. 3 ix дапамогай
можна раскрыць сэнс слоў дэманстрацыя,
парад, космас i інш. Прадметны
прыём тлумачэння слоў данаўняецца моўнымі
і лагічнымі прыёмамі.
в) раскрыццё значэння слова пры дапамозе апісальнага тлумачэння, поўнага лагічнага азначэння паняцця, перыфразы: вулей — домік, дзе жывуць пчолы; гасцінец — вялікая праезджая дарога, абсаджаная дрэвамі; атака — імклівы напад войск на праціўніка; чэмпіён —пераможца ў спартыўным спаборніцтве; жалейка — народны музычны інструмент, дудка з дрэва ці трысця; войт — сельскі стараста ў часы прыгону; цёзка — чалавек, які мае аднолькавае з кім-небудзь імя;
г) расказ настаўніка пра з'яву, прадмет, факт, падзею, апісанне прадмета, з'явы, падзеі (завіpyxa, забастоўка, барыкада, партызаны, падпольшчык, рэвалюцыя, грамадзянская вайна і інш.);
д) тлумачэнне сэнсу незнаёмага слова праз падвядзенне відавога паняцця пад родавае: ясень — дрэва,крыжадзюб — птушка, сыраежка— грыб, шчаўе — расліна, конік — насякомае. Гэтым спосабам можна карыстацца і пры знаёмстве з некалькімі новымі словамі: галавень, лінь, мянтуз — рыбы; авадзень, чмель, матыль — насякомыя; удод, глушэц, івалга — птушкі;
е) тлумачэнне родавага паняцця праз відавыя (прадпрыемствы — гэта заводы, фабрыкі, майстэрні; пустазелле — гэта асот, пырнік, лебяда);
ж) увядзенне слова у кантэкст: маляр — Маляр пабяліў у пакоі сцены i столь; партрэт — У нашым класе ёсць партрэт Коласа; калона — Людзі ішлі стройнаю калонай; карагод — Новы год! Вакол ёлкі карагод!
з) раскрыццё
значэння слова шляхам выкарыстання
сінонімаў: волат — велікан,
асілак; мароз траскучы — моцны, злосны;
гарэза — непаседа, свавольнік, дураслівец;
годзе — даволі, хопіць, досыць; журыцца — сумаваць,
тужыць, маркоціцца.
і) тлумачэнне сэнсу слова з апорай на яго этымалогію (паходжанне); шарак — так называюць зайца таму, што ён шэры; жняярка —машына, якая жне; жыта каласуе — значыць выпусціла каласы; разьбяр — майстар мастацкай разьбы; шаляваць — абіваць тонкімі
дошкамі (шалёўкамі) [6, с. 32].
Аднак для актыўнага засваення новых слоў недастаткова разумець іх значэнне. Такія словы стануць набыткам толькі ў тым выладку, калі вучні навучацца правільна ўжываць іх у вуснай і пісьмовай мове, увядуць у свой актыўны слоўнік. Таму пры азнаямленні з новым словам спачатку тлумачыцца яго значэнне, а затым лексема паслядоўна ўводзіцца ў маўленчую практыку: вучні складаюць з новымі словам сказы, невялікія замалёўкі, дыялогі [10, с. 47].
Трэба заўважыць, што праца па ўзбагачэнню і актывізацыі слоўніка вучняў праводзіцца на кожным уроку. Так, адначасова з засваеннем і замацаваннем граматычных ведаў дзеці ўдасканальваюць навыкі ўмелага выкарыстання сінонімаў, антонімаў, ужывання слоў у розных значэннях. Гэту працу лепш за ўсё праводзіць на матэрыяле звязных тэкстаў, узятых з мастацкай літаратуры. У такіх выпадках не толькі выяўляюцца вобразна-выяўленчыя сродкі мовы, але і тлумачыцца мэтазгоднасць іх ужывання, раскрываецца прыём, з дапамогай якога аўтар дасягае выразнасці і вобразнасці.
Пашырэнне і ўбагачэнне слоўніка вучняў новымі лексічнымі адзінкамі, раскрыццё і ўдакладненне сэнсавага значэння слова, яго правільнае ўжыванне ў мове не абмяжоўваюцца практыкаваннямі толькі на класных занятках. Набытыя на ўроку лексічныя навыкі замацоўваюцца ўласнай моўнай практыкай вучняў у побыце, на школьных занятках, у гутарцы з сябрамі, знаёмымі і г. д. [ 2, с. 107]
1.3 Віды слоўнікавых
Асноўныя віды слоўнікавых практыкаванняў: 1) слоўнікава-граматычныя, 2) слоўнікава-лагічныя i 3) слоўнікава-стылістычныя.
Слоўнікава-граматычныя практыкаванні. Слоўнікава-граматычныя практыкаванні служаць сродкам замацавання граматычных ведаў вучняў i адначасова ўзбагачэння ix мовы. Так, пры вывучэнш раздзела «Гукі i літары» праводзіцца раскрыццё лексіка-граматычнага значэння слоў тыпу плачу — плачу, каса — каса. У сувязі з вывучэннем алфавіта вучні працуюць з арфаграфічным i тлумачальным слоўнікамі, выпісваюць словы па тых ці іншых тэматычных трупах. Тэма «Склад слова» таксама дае вялікія магчымасці для слоўнікавай работы. Вучні не толькі знаёмяцца з марфалагічным складам слова, але i практыкуюцца ў падборы аднакараневых слоў, ва ўтварэнні слоў ад аднаго кораня. На гэтых занятках праводзіцца ўдакладненне значэння слоў, напрыклад: лясны — лясісты, горны — гарысты, беражна — беражліва, часавы—часовы i інш.
Пры вывучэнні часцін мовы праводзяцца разнастайныя слоўнікава-граматычныя практыкаванні:
4.Падабраць да назоўнікаў пэўнага тыпу скланення словы з супрацьлеглым значэннем. Напрыклад: дзень (2-е скланенне) — ноч (3-е скланенне).
5.Утварыць ад дадзенага дзеяслова пры дапамозе прыставак іншыя дзеясловы: iшoў, пайшоў, выйшаў, зайшоў, перайшоў, абышоў, адышоў i інш.
У сувязі з вывучэннем часцін мовы вучні складаюць сказы i словазлучэнні: назоўнік+прыметнік (вясенняе неба), дзеяслоў+назоўнік (чытаць кнігу), дзеяслоў+ прыслоўе (чытаць выразна) i шш. Уключэнне слоў у словазлучэнні i сказы забяспечвае актывізацыю слоўніка вучняў.
У пачатковых класах вывучаюцца словы, напісанне якіх не правяраецца правшамі, гэта так званыя цяжкія словы (тэлефон, заяц, сувязь). Для замацавання ix правапіcy праводзяцца не толькі слоўнікава-арфаграфічныя практыкаванні, але i такія практыкаванні лексічнага характару, як падбор аднакаранёвых слоў, тлумачэнне ix значэння, складанне словазлучэнняў, сказаў i інш.
Слоўнікава-лагічныя практыкаванні. Слоўнікава-лагічныя практыкаванні вучаць дзяцей правільна назіраць за прадметамі i з'явамі, параўноўваць, абагульняцъ i сістэматызаваць ix, а таксама садзейнічаюць развіццю мыслення i слоўніка вучняў i павінны праводзіцца з першых дзён навучання ў школе. Да слоўнікава-лагічных практыкаванняў адносяцца наступныя:
11. Дзяленне паняцця: назавіце, якix звяроў або птушак ведаеце.
12. Элементарнае азначэнне прадмета: сабака — хатняя жывёла; брусніцы — лясныя ягады.
Информация о работе Пашырэнне слоўнікавага запасу, як сродак інтэлектуальнага развіцця асобы вучня