Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2013 в 22:39, курсовая работа
Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў – адна з важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры вучняў. Канцэпцыя моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь і распрацаваныя на яе аснове адукацыйны стандарт і праграма па беларускай мове арыентуюць на фарміраванне маўленчай культуры школьнікаў, авалоданне ведамі і практычнымі ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўную маўленчую дзейнасць у тыповых сітуацыях камунікацыі. Пытанні пашырэння слоўнікавага запасу вучняў вельмі актуальныя, таму што у апошнія гады адзначаецца моцны ўплыў на маўленчую практыку прастамоўяў, жарганізмаў, запазычаных слоў.
УВОДЗІНЫ..............................................................................................................4
ГЛАВА 1. ПАШЫРЭННЕ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ЯК СРОДАК ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ АСОБЫ ВУЧНЯ
1.1. Метадычныя аспекты развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў…………………………………………………............................................6
1.2. Прыёмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў……....……………........8
1.3. Віды слоўнікавых практыкаванняў……..……..…………………………...14
ГЛАВА 2. ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА ПА ПАШЫРЭННЮ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ III КЛАСА
1.1. Выяўленне слоўнікава запасу вучняў III класа…….…..............................18
1.2. Фарміраванне слоўніка вучняў з дапамогай разнастайных прыёмаў…………………………………………………………………………..19
1.3. Выяўленне сфарміраванасці слоўнікавага запасу вучняў ІІІ класа………………………………………………………………………………25
ЗАКЛЮЧЭННЕ.....................................................................................................27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ..................................................................28
РЭФЕРАТ
Бараноўская Кацярына Сяргееўна
Пашырэнне слоўнікавага запасу як сродак інтэлектуальнага развіцця асобы вучня.
Аб’ём працы: 29 старонак, літаратурных крыніц – 21.
Ключавыя словы: СЛОЎНІКАВЫ ЗАПАС, ПРЫЁМЫ, УЗБАГАЧЭННЕ, СЛОЎНІКАВАЯ РАБОТА, СЛОЎНІКАВЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ.
Аб’ект даследавання: працэс выкарыстання метадычных прыёмаў для эфектыўнага ўзбагачэння слоўніка вучняў.
Прадмет даследавання: розныя ўмовы і шляхі ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў пачатковай школы.
Мэта даследавання: даследаванне асаблівасцей ужывання розных метадычных прыёмаў па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Метады даследавання: аналіз навукова-даследчай літаратуры; гутарка; назіранне; апытванне; метад практыкаванняў, падліковы і параўнальны.
Гіпотэза даследавання: калі сістэматычна і паслядоўна пашыраць слоўнікавы запас вучняў, ісці ад простых слоў да больш складаных, пастаянна кантраляваць запамінанне і ўжыванне слоў вучнямі, праводзячы кантроль, выконваючы розныя практыкаванні, то вывучэнне школьнікамі новых слоў і вынікі выкарыстання іх у працэссе маўлення будуць больш паспяховымі, а гэта значыць, што будзе пашырацца слоўнікавы запас вучняў.
Тэарэтычная значнасць і практычнае прымяненне даследаванне заключаецца ў сістэматызацыі арганізацыі работы па пашырэнні слоўніка вучняў 3 класа. Атрыманыя вынікі будуць садзейнічаць выяўленню новых магчымасцей навучання пры арганізацыі работы над слоўнікавымі практыкаваннямі для ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў 3 класа. Тэарэтычныя вывады і практычныя выпрацоўкі карысныя настаўнікам беларускай мовы і літаратуры і студэнтам-практыкантам.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ......................
ГЛАВА 1. ПАШЫРЭННЕ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ЯК СРОДАК ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ АСОБЫ ВУЧНЯ
1.1. Метадычныя аспекты развіцця
маўлення вучняў пачатковых класаў………………………………………………….....
1.2. Прыёмы ўзбагачэння слоўнікавага
запасу вучняў……....……………........8
1.3. Віды слоўнікавых практыкаванняў……..……..……………………
ГЛАВА 2. ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА ПА ПАШЫРЭННЮ СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ВУЧНЯЎ III КЛАСА
1.1. Выяўленне слоўнікава запасу
вучняў III класа…….….....................
1.2. Фарміраванне слоўніка вучняў
з дапамогай разнастайных прыёмаў……………………………………………………………
1.3. Выяўленне сфарміраванасці
слоўнікавага запасу вучняў ІІІ класа…………………………………………………………………
ЗАКЛЮЧЭННЕ....................
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ........................
УВОДЗІНЫ
Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў
– адна з важных задач навучання
мове, ад вырашэння якой залежыць узровень
маўленчай культуры вучняў. Канцэпцыя
моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных
установах Рэспублікі Беларусь і
распрацаваныя на яе аснове адукацыйны
стандарт і праграма па беларускай
мове арыентуюць на фарміраванне маўленчай
культуры школьнікаў, авалоданне ведамі
і практычнымі ўменнямі, якія забяспечваюць
эфектыўную маўленчую дзейнасць
у тыповых сітуацыях
У метадычнай навуцы да 70-х гадоў ХХ стагоддзя ўзбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў разглядалася як слоўнікавая работа, якая праводзілася выключна на практычнай аснове пры падрыхтоўцы да напісання пераказаў і сачыненняў (П. А. Афанасьеў, В. А. Дабрамыслаў, М. А. Рыбнікава).
У 70 – 80-я гады работа па ўзбагачэнні
слоўнікавага запасу школьнікаў пашырылася
за кошт тэарэтычнай асновы – засваення
вучнямі сістэмных сувязей
Узровень слоўнікавага запасу школьнікаў як малодшых, так і старшых класаў не быў прадметам спецыяльнага даследавання. Пачынаючы з 90-х гадоў ХХ стагоддзя аб’ектамі моўнай адукацыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца мова і маўленне.
Праблему ўзбагачэння
Праблема развіцця маўлення шматгранна. Яна ахоплівае цэлы комплекс пытанняў, важнейшым з якіх з’яўляецца ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў. Каб паспяхова вырашаць праблему ўзбагачэння слоўніка вучняў, неабходна ведаць, якім слоўнікам валодаюць школьнікі на розных этапах свайго развіцця, якія стварыць перадумовы работы, накіраванай на папаўненне запасу слоў, якія метадычныя прыёмы садзейнічаюць найбольш эфектыўнаму ўзбагачэнню слоўніка вучняў, іх інтэлектуальнаму развіццю. Аналіз літататуры паказаў, што у праблеме ўзбагачэння слоўнікавага запасу беларускай школы не вырашаны некаторыя з названных пытанняў. Таму мы выбралі тэму даследавання “Пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў як сродак інтэлектуальнага развіцця асобы вучня”.
1.1 Метадычныя
аспекты развіцця маўлення
Узбагачэнне слоўнікавага запасу - адзін з асноўных напрамкаў развіцця маўлення вучняў, ажыццяўленне якога дазваляе вырашыць наступныя заданы: растлумачыць дзецям незнаёмыя словы і асобныя значэнні мнагазначных слоў, удакладніць сэнс вядомых значэнняў мнагазначных слоў і навучыць школьнікаў дакладнаму ўжыванню слоў, развіць у дзяцей уменне ўжываць словы ў залежнасці ад тыпу і стылю маўлення, замяніць у слоўнікавым запасе вучняў дыялектныя і прастамоўныя словы (калі яны ёсць) на эквівалентныя ім літаратурныя.
Важнасць узбагачэння слоўніка вучняў, неабходнасць спецыяльнай работы ў гэтым напрамку тлумачыцца, па-першае, выключна важнай роллю слова ў мове, па-другое, неабходнасцю ў пастаянным папаўненні запасу слоў. З'яўляючыся цэнтральнай адзінкай мовы, слова нясе рознабаковую семантычную інфармацыю-паняційную, пачуццевую, функцыянальна-стылістычную і граматычную. Запаўняючы пэўныя пазіцыі ў камунікатыўных адзінках, яно забяспечвае маўленчыя зносіны людзей. Чым большым слоўнікавым запасам валодае чалавек, тым дакладней ажыццяўляецца камунікацыя як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.
У метадычнай літаратуры доўгі час побач з тэрмінам «узбагачэнне слоўнікавага запасу» ўжываліся тэрміны- сінонімы: слоўнікавая работа, лексічная работа, слоўнікава-арфаграфічная работа, лексіка-стылістычная работа, лексіка-фразеалагічная работа. На думку М. Т. Баранава, кожны з гэтых тэрмінаў адлюстроўвае які-небудзь з напрамкаў у рабоце над словам, але служыць назвай самастойнага раздзела методыкі можа толькі тэрмін “узбагачэнне слоўніка вучняў”.
Як жа разумеюць метадысты тэрмін «узбагачэнне слоуніка вучняў» і іншыя тэрміны-сінонімы?
Упершыню у метадычнай літаратуры правільнае азначэнне слоўнікавай работы даў В. А. Дабрамыслаў, які разумеў яе як «сістэматычную мэтанакіраваную работу ў галіне лексікі, што праводзіцца з мэтаю авалодання вучнямі незнаемым ці знаёмым, але цяжкім для іх слоўнікам» . Пазней у даследаваннях вучоных былі прыведзены больш дакладныя азначэнні гэтага напрамку работы па развіцці маўлення вучняў. У прыватнасці, М. Т. Баранаў разумее ўзбагачэнне слоўніка як працэс, што адбываецца пад метадычным уздзеяннем з боку настаўніка, у выніку якога мэтанакіравана пашыраецца слоўнікавы запас вучняў і развіваецца выразнасць і вобразнасць іх мовы (засвойваюцца значэнні новых слоў, фразеалагічных выразаў, удакладняецда лексічная спалучальнасць вядомых слоў. М. І. Касцян піша, што «слоўнікавая работа заключаецца ў пашырэнні запасу слоў школьнікаў шляхам азнаямлення з новымі словамі , удакладнення і пашырэння значэння раней вядомых слоў і выразаў, у выпрацоўцы навыкаў і ўменняў трапнага выкарыстання вобразных сродкаў мовы, ужывання слоў у дакладным іх значэнні, у ачышчэнні мовы вучняў ад дыялектызмаў, вульгарызмаў і жарганізмаў».
А. В. ІІекучоу сцвярджае, што ўзбагачэнне слоўніка вучняў трэба разумець «не толькі як колькаснае яго павелічэнне, але і як якаснае змяненне, якое выражаецца ў пашырэнні аб'ёму паняццяў, ва ўдакладненні значэнняў слоў, у азнаямленні з новымі значэннямі ўжо вядомых слоў» .
Такім чынам, метадысты разумеюць узбагачэнне слоўніка як яго колькаснае павелічэнне (назапашванне слоў), так і якаснае змяненне, гэта значыць, засваенне слова на ўсіх моўных узроўнях.
На мой погляд, трэба пагадзіцца з думкамі М. Т. Баранава, А. В. Цекучова і інш., якія разумеюць узбагачэнне слоўніка вучняў як адзін з напрамкаў работы па развіцці малення, а слоўнікавую працу разглядаюць у якасці сістэмы практыкаванняў для ажыццяўлення гэтага напрамку (тлумачэнне лексічнага значэння слоў, падбор слоў на пэўную тэму і г. д.).
Каб паспяхова вырашаць праблему ўзбагачэння слоўніка вучняў, неабходна ведаць, якім слоўнікам валодаюць школьнікі на розных этапах свайго развіцця, якія перадумовы работы, накіраванай на папаўненне запасу слоў, якія метадычныя прыёмы садзейнічаюць найбольш эфектыўнаму ўзбагачэнню слоўніка вучняў.
Слоўнікавы запас дзяцей, шляхі развіцця дзіцячай мовы прыцягваюць увагу метадыстаў і псіхолагаў. Згодна з існуючымі данымі, слоўнік дзяцей у шэсць-сем гадоў-ад 3000 да 7000 слоў.
Значны рост лексічнага запасу назіраецца ў школьны перыяд. Калі ў ІV класе вучні ведаюць прыкладна 7000— 12000слоў, то ў VІІI-15000-45000слоў, уХ-25000— 60 000 слоў.
Якія ж умовы садзейнічаюць узбагачэнню слоўнікавага запасу школьнікаў? Як адзначае М. Т. Баранаў гэта «ўзбагачэнне памяці вучняў новымі ведамі аб навакольнай рэчаіснасці, развіццё ўвагі да незнаемых і малазнаёмых слоў, паказ лексічнай спалучадьнасці слоў» . У пазнейшым даследаванні вучоны сцвярджае, што узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў на уроках мовы абапіраецца на наступныя перадумовы, якія рэалізаваны ў вучэбным працэсе: ”лінгвістычныя ( некаторая сума ведаў вучняў пра мову, з якой арганічна звязана работа над значэннем і ўжываннем слоў), псіхалагічныя (веданне настаўнікам працэсу засваення дзецьмі новых слоў), дыдактычныя (веды дзяцей пра свет, пра самога сябе, а таксама ведан не настаўнікам асаблівасцей вучэбнага працэсу па мове)».
В. А. Дабрамыслаў, А. В. Цекучоў і інш. прытрымліваюцца думкі, што найважнейшай умовай паспяховай работы, накіраванай на ўзбагачэнне слоўніка, з'яўляецца выхаванне ў вучняў пастаяннай увагі да значэння слоў і да ўжывання іх у маўленні. Даследчыкі падкрэсліваюць, што новыя словы ўвоійдуць у актыўны слоўнікавы запас толькі пры выкарыстанні іх вучнямі ў маўленні[1, с. 5].
1.2 Прыёмы ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў
Адным са шляхоў развіцця мовы вучняў з'яўляецца сістэматычная і мэтанакіраваная слоўнікавая праца, у задачы якой уваходзіць:
Такая праца павінна пастаянна праводзіцца як на ўроках мовы, так і на ўроках па іншых прадметах.
У падручнiках беларускай мовы ёсць практыкаваннi, пры выкананні якіх вучням неабходна задумацца над выбарам таго ці іншага слова. Напрыклад: «Раскрыйце дужкі i складзіце з дадзенымі словамі словазлучэнні таварыш, адказ (правельны, верны), вучань, цягнік (хуткi, руплівы)». Tакім чынам развіваецца належная увага да слова i уменне правільна карыстацца iм.
Школьнай практыцы вядомы наступныя практыкаванні, якія садзейнічаюць актывізацыі слоўніка вучняў:
Для таго каб паспяхова праводзіць работу па ўзбагачэнні слоўніка, трэба ведаць, якія метадычныя прыёмы садзейнічаюць гэтаму.
В. А. Дабрамыслаў піша, што «ў якасці прыёмаў слоўнікавай работы звычайна рэкамендуюцца: тлумачэнне незразумелых вучням слоў, подбор сінонімаў да пэўных слоў, падбор ці групаванне несінанімічных слоў па пэўнай семантычнай ці лексіка- марфалагічнай прымеце, увядзенне цяжкіх слоў ва ўласнае маўленне вучняў».
Информация о работе Пашырэнне слоўнікавага запасу, як сродак інтэлектуальнага развіцця асобы вучня