Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2013 в 15:00, реферат

Краткое описание

Негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ў перыяд так званага застою, абумоўленыя залежнасцю ад палітычных кірункаў грамадства, метаду сацыялістычнага рэалізму. Нараджэнне кан’юнктурных і схематычных твораў з ідэалагізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Скроба пераадолення сацрэалістычнага мыслення, нівеліроўкі паэтычнага слова ў беларускай паэзіі. Устойлівасць эстэтычных прынцыпаў, выпрацаваных і замацавных творчай практыкай ў паэзіі другой паловы 60-х гадоў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

кср.docx

— 77.11 Кб (Скачать документ)

 

  Рыгор Барадулін, з’яўляючыся  прадаўжальнікам сваіх вядомых  папярэднікаў, светачаў нашаг Адраджэння  Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча,  знаходзіцца ў няспынным творчым  пошуку, у пошуку новых адкрыццяў.  Ён ідзе ў нагу са сваім  часам, чуйна рэагуючы на ўсе  праявы грамадскага жыцця. Творы  яго, захоўвачы сакавітую і  найлагоднейшую матчыну мову, вучаць  высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

 

 

Амаль за шэсцьдзесят год жыцця ў  літаратуры народнаму паэту Беларусі Нілу Сымонавічу Гілевічу ні разу не здрадзіла  муза паэзіі. Мабыць, калі-нікалі пакідала яго, але па малітве паэта вярталася. Яму пашчасціла быць нашчадкам моцнага  сялянскага роду. Паэт нарадзіўся ў  вёсцы Слабада Лагойскага раёна  Мінскай вобласці. Там прайшлі  яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску. Любоў  да роднай мовы, жаданне авалодаць  багацейшымі скарбамі літаратуры і  сказаць у ёй сваё паэтычнае слова  прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт  БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся  ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 г. была высока ацэнена навуковая  дзейнасць Н.С.Гілевіча: яму прысвоена  ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.

 

Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай  грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Яна не патрабуе нейкай асаблівай рэкламы, каштоўнасць  мастацкага слова паэта відавочная. Прырода шчодра надзяліла яго  шматгранным талентам: паэт-лірык  і публіцыст, сатырык і драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі  дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык. І ўсё ж феномен  Ніла Гілевіча - не ў "цэхавай" прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе - у  жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі  Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай  спадчыны (1990-1996), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-1997). Паэзію пацясніла  перакладчыцкая творчасць, навуковая  і публіцыстычная дзейнасць.

 

Выступаць з вершамі ў друку Ніл Гілевіч  пачаў у 1946 г. У 1954 г. прыняты ў  Саюз пісьменнікаў. У 1957 г. выйшаў першы  зборнік "Песня ў дарогу" - паэтычны маніфест студэнтаў-рамантыкаў 1950-х  гадоў. З таго часу і па сённяшні дзень у розных літаратурных жанрах паэтам напісана каля васьмідзесяці  кніг. На першым месцы ў гэтым  творчым набытку паэзія: і лірычная, і эпічная, і сатырычна-гумарыстычная.

 

У творах зборнікаў "Прадвесне ідзе па зямлі" (1959) і "Неспакой" (1961) выявіліся эскізы асноўных сюжэтаў  і вобразаў, якія пазней сталі паэтычнай  дамінантай Ніла Гілевіча: матывы маці і роднай матчынай мовы прыпадабняюцца да малой Радзімы, да Маці-Беларусі, беларускай народнай песні, што сімвалізавала  душу нацыі, яе самабытную культуру. Загаловак  трэцяга лірычнага зборніка "Неспакой" дакладна засведчыў пра духоўнае сталенне аўтара. Неспакойна на душы ў  паэта ад таго, что былыя вяскоўцы, пабыўшы год-другі ў горадзе, саромеюцца спрадвечнага бацькоўскага слова. "Бальшак" (1965) - адна з самых інтымных, шмат у чым біяграфічных кніжак. Складаецца з лірычных гімнаў, малітваў у гонар  роднай Лагойшчыны, вершаў-накцюрнаў, літаратурна-музыкальных рэмінісцэнцый  і лірычных эцюдаў біяграфічнага  зместу. Урэшце, лірычным "магістралам" да ўсяго цыкла стала песня "Вы шуміце, бярозы…". У кнізе "Перазовы" (1967) паэт стварыў вянок санетаў "Нарач", прысвечаны М. Танку. У зборніку "А  дзе ж тая крынічанька?" (1972) медытатыўныя васьмірадковікі суседнічаюць з "вершамі беларускага складу" (М. Багдановіч), лірыка-эпічнымі паэмамі-ўспамінамі. Яны - пра вытокі нашай паэзіі і  песні, пра яе стваральнікаў і  захавальнікаў.

 

Кнігу "Актавы" (1976) віталі знаўцы паэтыкі. Ніл Гілевіч здзейсніў другую мару М. Багдановіча, далучыўшы наш  верш да класічнай традыцыі шляхам набліжэння да музыкі. Пазней вобразныя  вершы ў памеры актаў-васьмірадковікаў склалі зборнік "Святлынь" (1984), змест  паэтычных шэдэўраў якога можна  перадаць хіба што музычнымі санатамі, накцюрнамі і фугамі. Лірыка, сатыра і гумар, аб'яднаныя пад вокладкай  кнігі "У добрай згодзе" (1979), адзначаны  разам з перакладчыцкай дзейнасцю  Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Купалы 1980. Раману ў вершах "Родныя дзеці" (1985) паэт аддаў дванаццаць гадоў  натхнёнай і рупнай працы. Твор рыхтаваўся спакваля, яго вобразы, матывы і фрагменты  ёсць у папярэдніх кнігах. Публіцыстычны  пафас, скіраваны супраць бездухоўнасці, спалучаецца на старонках рамана з іроніяй, калючым, з'едлівым смехам, здаровым народным гумарам, што дае  падставы для параўнання твора Ніла Гілевіча з "Новай зямлёй" Я. Коласа.

 

Калі  гаварыць пра надзённасць праблематыкі твораў Ніла Сымонавіча, то на пярэднім краі барацьбы з рознымі грамадскімі  хібамі і заганамі, безумоўна, яго  сатыра. Яго пяру належаць вершы, фельетоны, байкі, замовы, жарты, эпіграмы, шаржы, уключаныя ў зборнікі "Званковы валет" (1961), "Да новых венікаў" (1963), "Ці грэх, ці два" (1970), "Русалка  на Нарачы" (1974), "Як я вучыўся  жыць" (1974), "Кантора" (1989).

 

Шматжанравая  творчасць Ніла Гілевіча 1980-1990-х  гадоў развівалася ў кірунку  набліжэння да новых праблем беларускай рэчаіснасці, радыкальнай адмовы ад рэліктаў савецкіх ідэалаў, да мастацкага спасціжэння драматызму постчарнобыльскага жыцця народа. Паэт умее востра бачыць не толькі рай, але і пекла. І ўсё  ж ён не хоча пакінуць свайго чытача ля пякельнага бяздоння, прапануе пераадоленне трагічнага ў жыцці праз каханне. Кніга "Повязь" (1987) завяршаецца  папулярнай на Беларусі песняй-заклінаннем "Мой лёс - каханне". Па гарачых  слядах беларускай дзяржаватворчасці, змагання за мову, культуру, гісторыю Бацькаўшчыны ствараліся зборнікі "Незалежнасць" (1991), "Жыта, сосны і валуны" (1992), "Талісман" (1994; вершы, артыкулы, выступленні  і інтэрв'ю 1992-1994 гг.). Кнігі-роздумы "На высокім алтары" (1994) і "Любоў  прасветлая" (1996) склалі вершы і  публіцыстыка, прысвечаныя роднай мове, нацыянальнай свядомасці і культуры.

 

Іншая іпастась творчай асобы Ніла Гілевіча - гэта яго навуковая дзейнасць  у галінах літаратуразнаўства і  фалькларыстыкі: "Акрыленая рэвалюцыяй: (паэзія "Маладняка")" (1962), "Наша родная песня" (1968), "З клопатам пра песні народа" (1970), "Паэтыка  беларускай народнай лірыкі" (1975), "Паэтыка  беларускіх загадак" (1976) і інш. Ён - укладальнік і навуковы рэдактар пяці тамоў беларускага фальклору  ў сучасных запісах. Асобна трэба  сказаць пра Ніла Гілевіча як пра  перакладчыка, ці, дакладней, перастваральніка паэзіі славянскіх народаў на беларускую мову. За перакладчыцкую дзейнасць  і прапаганду балгарскай літаратуры ён атрымаў ордэн Кірылы і Мяфодзія 1-й ступені. Урад Югаславіі ўзнагародзіў паэта ордэнам Югаслаўскай зоркі  са стужкай. Ніл Гілевіч - лаўрэат  Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986; прысуджаецца ўрадам Балгарыі раз  у пяць гадоў за паэзію і публіцыстыку). Творы народнага паэта Беларусі таксама перакладзены на многія мовы свету.

 

 

Максім  Танк — сапраўднае прозвішча Скурко Яўгеній Іванавіч — паэт філасофскага складу мыслення. Гэта не азначае, што  ён займаецца рыфмаваннем філасофскіх  законаў пра адмаўленне адмаўлення, адзінства і барацьбу супрацьлегласцей. Проста ў яго паэзіі паглыбляецца разгляд з'яў, падзей, фактаў, жыццё  чалавека і прыроды ацэньваецца  ў агульным плане, у святле так  званых вечных праблемаў жыцця і  смерці, узаемаадносінаў чалавека з  грамадствам і прыродай.

 

Паэт  імкнецца мысліць вершамі (формула  А.С.Пушкіна). I мысліць імі ён вельмі арыгінальна. Так, напрыклад, у вершы  «Лес часамі...» ён дае адзнакі  падобнай паэзіі: будучы глыбакадумнай, засяроджанай на галоўным у чалавечым  жыцці, яна разам з тым застаецца  поўнай сардэчнага трапятання. Прасякнутая  сардэчнымі парывамі, сардэчным цяплом, філасофская лірыка Танка рэдка (у асобных верлібрах) бывае халоднай, абстрактнай. Такой, якой хацеў яе зрабіць  некалі рускі паэт Валерый Брусаў, калі хацеў надаць ёй вартасць навуковай.

 

Я цытую радкі з вышэй названага  верша беларускага паэта, што  сведчаць пра нашу філасофскую лірыку, як лірыку, напоўненую Праметэевым  агнём перажывання, трапятання, пачуцця:

 

Лес часамі

  Загараецца ад перуна,

  Любоў — ад мімалётнага позірку,

  Сляза — ад болю...

I толькі песня,

  Як алімпійская паходня,

  Загараецца ад сонца —

  Ад сонца ў сэрцы. 

 

Творы, накшталт працытаванага, можа, не кожнаму  падабаюцца. Нехта палічыць іх надуманымі, рацыяналістычнымі, калі карыстацца замежным тэрмінам. Я ж такімі іх не лічу. Яны  сапраўды доказныя, а таму і арыентуюць чытача на ўспрыманне глыбокіх ісцін, раскрываюць перад ім лабараторыю нараджэння высокіх ідэй у свядомасці паэта. Іх кампазіцыя відавочная: тэзіс — антытэзіс — вывад.

 

Няма  ў многіх Танкавых філасофска-значных  вершах і рыфмаў, і шматлікіх тропаў, і рытм свабодны, заснаваны на паўтарэнні цэлых моўных частак, фраз. Ды затое  такія творы не назавеш легкадумнымі. Яны вядуць нас па шырокім полі, якое завецца жыццём, прымушаюць прыпыніцца каля самых цікавых прыкметаў  гэтага жыцця, задумацца над пытаннямі, якія ставіць яно перад прыродай і чалавекам.

 

Калі  не было б падобнай лірыкі, яна ўся  звялася б да апісання нейкіх прадметаў, з'яў, паўтарэння адных і тых карцін, выгукаў — «Ах, як я кахаю! Ах, як я ўсё ненавіджу!». Філасофская  лірыка (ці як яе яшчэ называюць —  медытатыўная, ад замежнага слова, што  азначае — «разважанне», «роздум») — прыкмета высокага ўзроўню развіцця таго ці іншага нацыянальнага і сусветнага мастацтва слова. Чым большы, вышэйшы  інтэлектуальны патэнцыял чалавецтва, тым смялей яно аперыруе вечнымі  ісцінамі.

 

Асновы  філасофскай лірыкі ў беларускай літаратуры заклаў Максім Багдановіч, які заклікаў людзей глыбей зазірнуць  у неба, спазнаць таямніцы Космасу  і сваёй душы, з болем адзначаў, што чалавек не вечны, а таму і  павінен старацца «перажыць у  момант век». Яго запаветы, яго набыткі  падхапілі Куляшоў, малавядомы паэт Моркаўка і, канешне ж, Максім Танк.

 

Танк, які ў канцы 50-х — 90-я гады стаў песняром агульначалавечых, а не толькі нацыянальных каштоўнасцей. Усё, да чаго б ні дакранаўся яго зрок, набывае  ў творчасці паэта гэтай пары адзнакі глыбіні, шматзначнасці. Чытаю  верш «Голас», яго пранікнёныя радкі, і пераконваюся ў бясспрэчнасці  выказанай думкі, і адчуваю, што  паэзія Максіма Танка — гэта напружаны  пошук ісцін, што ляжаць глыбей, далей, чым чыста чалавечыя ўзаемаадносіны, за звычайнымі фактамі і з'явамі, па той бок адкрытай, даступнай  усім ісціны:

 

Голас незнаёмага можа здзівіць,

  Голас друга — на хвіліну  спыніць,

  Голас любай — сагрэць сонцам  лета,

  Голас маці — вярнуць з таго  свету. 

 

Магутны Верш! Няма ў ім ніводнага тропа. Няма «сюсюкання»: люблю, шаную і  г. д. Ёсць галоўнае — сцвярджэнне  гуманістычнай ідэі, нязгаснасці  і святасці, чарадзейнай сілы і  ўсемагутнасці кахання маці. Да падобнай вечнай ісціны паэт прывёў нас праз прыём градацыі, паказу ўзрастання значнасці чалавечага голасу, розных галасоў.

 

Голас незнаёмага, голас сябра могуць закрануць  толькі асобныя струны душы — здзівіць, спыніць у дарозе. Голас каханай  ужо можа больш — сагрэць «сонцам  лета», калі цяжка, калі страціў веру ўсябе, у сэнс жыцця. А вось толькі голас маці можа ажывіць, вярнуць  з таго свету. Не помню твора, дзе  так выдатна, прытчападобна, на ўзроўні  сапраўднага адкрыцця гаварылася б  пра тое, што турбуе кожнага з  нас, будзе хваляваць і нашых  нашчадкаў. Прытчападобнасць, падтэкставасць, асацыятыўная вобразнасць становяцца адзнакамі філасофскай лірыкі Максіма  Танка на сучасным этапе.

 

З праграмных твораў на вечныя тэмы запомніўся «Шчаслівы дзень». Ён змешчаны ў  зборніку «Дарога, закалыханая жытам». Назва зборніка — шматзначная, глыбокая: дарога ў жыце — сімвал руху наперад  і хлеба, вечнасці жыцця і не меншай вечнасці набыткаў чалавечай працы. Верш уяўляе сабой спрэчку паміж  паэтам і яго папярэднікамі.

 

Папярэднікі сцвярджалі, што ўсё даўно адкрылі, вырашылі праблемы «праўды, няпраўды, дружбы, кахання, жыцця і смерці». Аднак паэт падумаў спачатку, што  яму нічога не засталося вырашаць ды адкрываць, толькі ўсумніўся ў  нейкай дробнай ісціне і зразумеў, што ўсё яму давядзецца « вырашаць нанава». У канцы верша даецца вывад: «I гэта быў мой самы шчаслівы дзень». Вывад, дзякуючы якому мы пачынаем таксама разумець, што ўсё ў  жыцці трэба пачынаць з нуля, адкрываць  самім.

 

У 1978 г. быў напісаны Танкам і верш «Паказваюць дом паэта». У ім перад  намі раскрываецца цэлы шэраг агульначалавечых праблем: сутнасць і прызначэнне  мастацтва, жыццё і смерць, зямное і надземнае, рэальнае і фантастычнае, традыцыйнае і наватарскае. Тэма першая — центральная.

 

А вырашаецца яна не на ўзроўні дылетанцкім  — мастацтва, маўляў, павінна служыць  народу, паспяваць за часам, быць звязаным з жыццём і г. д. Так раскрывалі праблему яшчэ Дунін-Марцінкевіч ды Багушэвіч. Максім Танк у вершы прыходзіць да высновы пра сувязь мастацтва  з прыродай, яго спрадвечную натуральнасць  і непадробнасць, пра немагчымасць яго паўтарэння такім, якое яно склалася.

Информация о работе Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў