Рыгор Барадулін закаханы ў
мову, прыкуты да слова. Яго
палонны і яго ўладар. Ведае
– гэта заўсёды набытак, шчасце,
дараванае жыццём, гісторыяй. Скарб,
які можна памнажаць і выдаткоўваць,
захапляцца ім, дзяліцца ім з
усімі. Нарадзіўся паэт на хутары
Верасоўка Ушацкага раёна ў
сям’і рабочага ў 1935 годзе.
Падчас вучобы ў Беларускім
дзяржаўным ўніверсітэце пачынае
публікавацца; пасля заканчэння
БДУ працаваў у рэдакцыях газеты
“Советская Белоруссия”, часопісаў
“Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”.
З 1972 г. працуе ў выдавецтве
“Мастацкая літаратура”. Выступае
ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі
паэзіі “Маладзік над стэпам”
у 1959 пасля паездкі разам з
аднакурснікамі на збор ураджаю
ў Кустанайскую вобласць, “Рунець,
красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом”
(1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968),
“Вяртанне ў першы снег” (1972),
“Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле”
(1980), “Амплітуда смеласці” (1983),
“Маўчанне перуна” (1986), “Самота
паломніцтва” (1990), “Міласэрнасць плахі”
(1992), “Евангелле ад Мамы” (1995),
творы сатыры і гумару і
інш.
Барадулінская паэзія запомнілася
адразу многім жывімі імгненнямі,
адкрытасцю эмоцый, і да таго
ж насцярожыла многіх. Тым больш,
што пачынаў ён у канцы 50
– пачатку 60 – х гадоў, калі
такі грамадскі рэзананс мела
паэзія адкрытага дыскусійна-публіцыстычнага
ўхілу, найбольш ярка і выразна
прадстаўленая, можа, у вершах
Еўтушэнкі. А тут усё больш
пялёсткі, плёсы, матылькі, сонца,
ветры, птушкі.
У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы
і рпаблемы, якія сталі хваляваць
яго толькі апошнія гады, ёсць
такія, што былі яму асабліва
блізкія нейкі час, ёсць і
такія, што хвалююць яго ўвесь
час, прасякаюць усю яго творчасць.
Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка
над стэпам”, першага яго зборніка,
да “Евангелля ад мамы”, апошняга
па часе напісання, - абавязкова
прысутнічаюць у творчай памяці
паэта. Як непадзельнае трыадзінства
ўяўляе гэтыя самыя дарагія
для яго паняцці Рыгор Барадулін.
Яго першы зборнік “Маладзік
над стэпам” выявіў незвычайную
душэўную шчодрасць і прыгажосць
лірычнага героя. Яшчэ у першых
вершах гэтага зборніка аўтар
паказаў уменне адкрыць эстэтычную
каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці,
розныя грані біяграфіі свайго
лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці
ў мастацкай сістэме Барадуліна
зведзены да мінімуму. Барадулін,
калі сказаць словамі Блока, -
лірык па светапогляду, па светаадчуванню,
па вельмі асабіста-эмацыянальнаму
ўспрыняццю рэчаіснасці, што ўласціва
далека не кожнаму. Паэтычны
вобраз яго – амаль адзіная
форма
існавання
думкі і перажывання.
З імем Барадуліна ў беларускай
паэзіі звязаны рэдкасны дар
асабліва эмацыянальна, пластычна,
шматколерна ўспрымаць навакольны
свет. Ягоны творчы шлях, - пры
ўсей неадналінейнасці развіцця
- з’яўляецца падцвярджэннем таго,
што рост творчых магчымасцей
паэта непасрэдна звязаны з
росквітам і ўзбагачэннем яго
асобы. Добра памятаецца нізка
вершаў “Вечар над Таболам” (якая
ўвайшла ў першы зборнік) –
маладая свежасць пачуццяў, радасць
калектыўнай працы, камсамольскі
энтузіязм, якія так поўна і
непасрэдна выявіліся ў гэтым
“цалінным цыкле”.
Перачытваючы яго сёння, бачыш,
што ў светаўспрыманні паэта
пераважаў калектыўны пачатак,
як быццам бы паэтычнае “я”
аўтара “раствараецца ў масе”,
у калектыве студэнтаў, што
працавалі ў цалінным саўгасе.
З цягам часу ўсё часцей
і часцей на першы план у
вершах паэта выступае паўнакроўнае
і шматтзначнае “я” ў непаўторнасці
індывідуальнага быцця.
Некаторым крытыкам падалося, што
пасля “Маладзіка над стэпам”
малады паэт сцішыў сваю хаду.
Не, гэта не так. Сёння добра
відаць, што і другі зборнік
“Рунець, красаваць, налівацца!”
(1961) быў крокам наперад. У гэтым
пераконвалі вершы “Трэба дома
бываць часцей”, “Палата мінёраў”,
той жа “Вятрак” і інш.
Развіццё паэта – ад кнігі
да кнігі – ішло натуральным
чынам. Пабольшвалася матываў
роздуму, радок стаў інтанацыйна
больш свабодным, гнуткім. Сакавітасць,
рэчыўнасць пісьма, якія з’явіліся
ў першым зборніку, цягнуцца тонкай
ніткай праз усю творчасць
паэта.
Тэма Радзімы гучыць шматстайна,
напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца
шдэйна і душэўна. На грунце
свайго, асабшстага вопыту паэт
выходзіць на шырокія абагульненні.
Верш паэта ўсё больш і больш
паглыбляе свой ідэйна-маральны
змест, становіцца з’явай грамадскай
свядомасці.
Трэцяя кніга мела характэрна
барадулінскае найменне – “Нагбом”.
І. Шклярэўскі ў адным з артыкулаў
пра Барадуліна тлумачыў: ““Нагбом”
– гэта калі бярэш у рукі
заледзянелае вядро і п’еш з яго,
здзьмухваючы звонкія ільдзінкі і леташняе
лісце”. Нагбом – метафара ўсёй барадулінскай
паэзіі з яе свежасцю і першанароднасцю
фарбаў.
Паэзія Барадуліна пастаянна
ўзбагачаецца новымі сродкамі
выразнасці, імкнецца да свежых
мастацкіх форм,. здольных ярчэй,
эмацыянальней выявіць унутраны
сэнс падзей, светаадчуванне сучасніка.
У кнізе “Нагбом” узмацнілася
імкненне да большай маштабнасці
ўспрыняцця рэчаіснасці: “Я –
сын зямлі, нашчадак хлебаробаў,
услед за сонцам доўга мне
брысці”. Барадулінская паэзія
паглыбляе разуменне духоўных
каштоўнасцей чалавека – узнікае
вобраз маці. Яе вобраз упершыню
ўзнікае ў цыкле вершаў “Трыпціх”,
у якім аўтар расказаў пра
родную зямлю і яе працавітых
гераічных людзей. “Трыпціх” –
гэта асэнсаванне свайго роду,
прыналежнасці да роднай зямлі.
Ад
бацькі свайго
ў радню
Я атрымаў
з дзяцінства
Шырокую даланю –
Тапарышча
любое
сцісну!
Паэт звяртаецца да такіх дэталей,
падрабязнасцей, якія знаходзяць
для сябе ў запасніках нашай
памяці, індывідуальным жыццёвымвопыце
вельмш спрыяльную глебу. Мы
суперажываем разам з паэтам;
вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы
ўсё новыя бакі нашага светаадчування.
Адна за другой выходзяць кнігі
: “Неруш” (1966), “Адам і Ева” (1968),
“Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне
ў першы снег” (1972) і іншыя.
Паэт, расказваючы пра сябе і
сваё пакаленне, здолеў шырока
адлюстраваць прыгажосць Радзімы
і роднай прыроды, паказаць
вялікую чалавечнасць і гераізм
савецкіх людзей, веліч іх подзвігу
ў Вялікай Айчыннай вайне і
пафас стваральнай дзейнасці,
дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна
знаходзім вострае адчуванне
роднага дома, радзімы, прыроды,
мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства
надзвычай высокае: багацце мовы,
шматстайнасць вобразна-стылёвых
сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм
дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму
выяўленню жыцця.
Плённа развіваецца інтымная
лірыка, даючы прастор чалавечай
пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці.
Паэт пераканаўча паказвае, што
пачуццё кахання дапамагае чалавеку
глыбей і паўней адчуваць свет,
прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці.
Інтымная лірыка пашырае сваю
“зямную” аснову, эстэтэзуе не
толькі высокі духоўны пачатак,
але і здаровую рэчыўнасць.
Пашыраецца сацыяльны аспект
яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны
свет і свядомасць – вось
што кранае паэта. Яго цікавяць
духоўныя патэнцыі чалавека, права
на індывідуальнасць, самастойнасць
выбару і рашэнняў.
У яго паэзіі назіраецца не
толькі больш адкрытасці, шчырасці
(гэтага заўсёды хапала), але і
імкненне да паглыблення набытага
жыццёвага вопыту. Р. Барадулін
прадстае перад чытачом – у
кнігах “Лінія перамены дат”,
“Вяртанне ў першы снег” і
іншых – рэальнай, нявыдуманнай
асобай свайго героя, які перажыў
жах фашысцкіх блакад, бачыў і
гнеў, і высакароднасць душы народа,
гераізм сваіх бацькоў, братоў
і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца
характэрным матыў вечнага чакання
тых, хто не вярнуўся з вайны
– бацькоў, мужоў, сясцёр і
братоў.
Шырокі рэзананс набывае паэма
“Блакада” (1968), прысвечаная светлай
памяці бацькі Івана Рыгоравіча,
якая была напісана ў родным
горадзе – ва Ушачах. Удалай
аказалася паэма “Вяртанне ў
першы снег” (1971), у якой паэт
ізноў прыгадвае маленства, першыя
ўражанні дзяцінства, юнацтва і
маладосць. Але гэтай паэме
ўжо бракуе той эпічна йгрунтоўнасці,
што была ўласціва знакамітай
“Блакаддзе”… Р. Барадулін адносіцца
да паэтаў надзвычай эмацыянальных.
Новыя кнігі вершаў – “Рум”
(1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980)
– пацвяржае гэту прыродную
своеасаблівасць яго таленту,
яго паэтычную канцэпцыю. У
яго паэзііпа-ранейшаму шмат непасрэднасці,
жыццёвых “ліўняў”, матэрыяльнасці
быцця, жывых аўтабіяграфічных
фактаў. І цяпер асабліва цяплее
голас паэта, калі ён дакранаецца
сваім талентам да блакіту
азёр, зелені бароў і лугоў
роднай Ушаччыны, калі любуецца
і захапляецца добрымі справамі
сваіх землякоў. Так, ён не адмаўляецца
ад традыцыйнай сваёй паэтыкі
– умення прадметна і шматфарбна
ўспрымаць навакольны свет. Аднак
сёння ўменне гэтае ўсё часцей
падпарадкоўваецца задачам пранікнення
ў новыя “абсягі” рэчаіснасці
і духоўнага свету чалавека, выхаду
на больш мастацкі ўзровень
мастацкага абагульнення. Сённяшнія
творы паэта ў большай ступені
пазначаны рысамі ў думлівасці
і развагі.
Зборнік “Рум” разам з перакладам
выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі
“Блакітны звон Гранады” ў
1976 годзе адзначаны Дзяржаўнай
прэміяй БССР імя Янкі Купалы.
Новыя рысы набывае паэтыка
. У кнізе “Абсяг” пейзажы
і краявіды будуюцца з адчуваннем
унутранай перспектывы, шматпланавасці,
з праекцыяй на духоўнае жыццё.
Паэтычнае перажыванне набывае
новы а’ём і глыбіню. Якраз
у пашырэнні асацыятыўнага кола
душэўных адценняў бачыца ўзбагачэнне
рэалізму лірыкі Барадуліна. За
прадметамі і праявамі жыцця
ён хоча ўлавіць другі і
трэці іх план, спасцігнуць іх
неадназначнасць і філасоўскую
сутнасць.
Жыццёвы і і дэйны мастацкі
вопыт паэта адлюстраваўся ў
“Баладзе Брэсцкай крэпасці”
(адзначана прэміяй Ленінскага
камсамола Беларусі). Гэта – паэма,
якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў
Брэсцкай цытадэліз вышыні сучаснасці.
Паэт ідзе ў гісторыю, яму дапамагае
багатае асацыятыўнае мысленне.
Здаецца, што яму ўсё падуладна.
“Дзён сівое прадзіва ніткаю
суроваю на сцяжыну прадзеда
памяць выкіроўвае”.
Вершы Барадуліна адкрываюць
нам нешта надзвычай істотнае,
важнае ў маральным абліччы
самога паэта і яго пакалення.
Духоўныя крытэрыі суровага ваеннага
і пасляваеннага часу для яго
жывыя і актуальныя і сёння,
нездарма ён патрабуе “так
адзін аднаго паважаць, як пасля
вайны паважалі!”. З гэтым пэўным
чынам звязаны паказальны для
сённяшняга Барадуліна матыў
самааналізу і пераацэнкі каштоўнасцей:
“Куды ж так імчаўся на злом
галавы, каго ягукаў і шукаў?”.
Паэта ўсё больш пачынае займаць
тэма ўзросту, часу, чалавечай
адказнасці за пражыты век.
Словатворчасць – асобная тэма
ў дачыненні да яго паэзіі.Нават
наватворы гучаць у Барадуліна
зусім па-народнаму і добра
ажыўляюць мову. Словатворчасць
для Р.Барадуліна вельмі характэрна:
лацно, погарбы, харашба, галута,
парух, прысмеркі, імасць, чалавека-земляня
– гэтыя і іншыя словы ўзяты
паэтам з дыялектнай мовы або
створаны ім самім. А дзеясловы
і прыметнікі: славянніца, галініцца,
антэніцца, ратоўчы, стахлая…Любіць
ён карыстацца прыслоўямі, іх
у яго безліч, і ўсе карыстаецца
крамяныя, свежыя: калодна, вульна, прадонна,
прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна
і г.д. Думаецца, што намаганні
паэта ў галіне моватворчасці
плённыя, яны супадаюць з агульным
рэчышчам духоўнай дзейнасці
народа як моватворцы.
Яго паэзія развіваецца ў бок
шматмернага, аб’ёмнага паказу
жыцця. Яе рост непарыўна звязаны
з ростам асобы, яе духоўным
светам, стваральнай памяццю. “Вечалле”
– так назваў сваю кнігу
Барадулін, зачапіўшы цэлае “гняздоўе”
слоў: вечалле – веча – вечар
– вечнасць… Паэзія, на яго
думку, заклікана вярнуць асобе
разуменне ўсеабдымнасці яе быцця,
паказаць, на якой тоўшчы часу
стаіць сённяшні чалавек.
Думка і пластыка – два крылы
верша. Барадулін ведае: абодва
яны павінны быць моцнымі, надзейнымі,
калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць
складаны свет чалавека. Пластычныя
рашэнні ў яго надзвычай дакладныя,
ёмістыя па сэнсу.
Здзіўляе паэтычнае майстэрства
рыфмы, гукапісу. Мастацкая форма
мысліцца
ім
як форма змястоўная, пластычна-аб’ёмная.
Рыфмовыя сугуччы напаўняюцца ў
яго разнастайнымі асацыяцыямі:
кульмінацыя – кулямі нацыя, няшчадна
– нашчадкам і г.д.
Р. Барадулін вядомы як майстар
дэталі, у якой матэрыялізуецца
думка, якая здольна вырастаць
да сімволікі. Жывапіс і пластыка
паэта больш і больш насычаюцца
філасоўска-інтэлектуальным зместам.
Разам з тым паглыбляюцца гістарычныя
далягляды.
Сучасныя вершы і паэмы Р.
Барадуліна сведчаць, што вяртанне
да прешаснага мастацкага мыслення,
да старадаўніх вытокаў і каранёў
– істотная рыса сучаснай беларускай
паэзіі. Фальклорная спадчына і
сёння ўплывае на літаратурны
працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай
ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай
паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш
увабраў у сябе народную паэтыку
і індывідуаьны вопыт класікаў.
Каб паўней адлюстраваць сучаснасць,
ён усё настойлівей і з большай
духоўнай патрэбай звяртаецца
да фальклору. Барадулін і фальклор
– удзячная тэма спецыяльнага
даследвання. Гэта сувязь існуе
на розных узроўнях. У яго паэзію
ўвайшоў народны вобраз лёсу-талану,
які накіраваны паэту і які
патрабуе вернасці. Пры ўсёй жыватворнасці
фальклорнай паэтыкі яна патрабуе
індывідуалізацыі і псіхалагізму.
Барадулін ставіцца да яе актыўна.
Ён пераасэнсоўвае змест фальклорных
матываў. Часам паэт вельмі
вынаходліва звяртаецца да цытавання
народных песень (напрыклад, у
вершы “Дробненькі дожджык дый
накрапае..”), тактоўна і ўдала
спалучаючы асобныя радкі са
сваім вершам, стварае прыслоўі
і прымаўкі.
Што яшчэ дадаць да ўсяго
гэтага? Творчасць паэта шматжанравая:
лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад.
Сатырычныя і гумарыстычныя творы
сабраны ў кнігах “Дойны конь”
(1965), “Станцыя кальцавання” (1971),
“Прынамсі…”
(1977), дзіцячыя – у зборніках “Мех
шэрых, мех белых” (1963), “Красавік”
(1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу”
(1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!”
Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана,
С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса.
Таксама ёсць у Барадуліна вершы,
напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў
іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца
да таямніц і скарбаў мудрасці,
падштурхоўваюць да роздуму над
зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету.