Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2013 в 15:00, реферат
Негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ў перыяд так званага застою, абумоўленыя залежнасцю ад палітычных кірункаў грамадства, метаду сацыялістычнага рэалізму. Нараджэнне кан’юнктурных і схематычных твораў з ідэалагізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Скроба пераадолення сацрэалістычнага мыслення, нівеліроўкі паэтычнага слова ў беларускай паэзіі. Устойлівасць эстэтычных прынцыпаў, выпрацаваных і замацавных творчай практыкай ў паэзіі другой паловы 60-х гадоў.
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека (зборнікі «Новая кніга», «Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі паказальным з'яўляецца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому...». Гэта верш-споведзь. Ён складаецца з дванаццаці радкоў, у кожным з якіх ставяцца пытанні: ці патрэбна чалавеку маланка з громам (а якая ж без іх навальніца?), пякучая смага, моцнае пачуццё, лес, зязюля? Усё, што акружае чалавека, вартае яго ўвагі, бо ўсё гэта і ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабрабыту, якім жыве абывацель. Ён жадае ўсе свае пачуцці перадаць людзям, захапіць імі чалавечыя сэрцы.
Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лірычны герой яго ўсім на свеце абавязаны роднай хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы. I ён мае права сказаць:
Я — матчын спеў, я — матчыны трывогі,
Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад...
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамітныя шнуры.
I
яшчэ большае права мае ён,
былы воін-франтавік, на
Пазбавіўшы ад грознага
Свет, не дазволю я, каб дым і пыл
Зямлю ператварылі ў
Мільярд прапісак — у маўклівы прысак,
Мільярд калысак — у мільярд магіл.
Глыбокім роздумам над лёсам сваіх сучаснікаў, людзей пасляваеннага пакалення, сумным, элегічным настроем прасякнуты вершы «Перад падарожжам» і «Салдатаў веку, што на грозных цэлях...». Лірычны герой першага верша пражыў складанае жыццё, пакуты сівізной леглі яму «на скронь». Але ён не «абпаліўся жорстка сам», не ачарсцвеў («не лёд душы, а боль пякучы я ў прагны кідаю агонь»), не перастаў змагацца супраць бездухоўнасці, несправядлівасці. Яго «дарожны дух» куецца для новых змаганняў, «для горных круч, для хваль высокіх, для самых грозных завірух».
У лірыцы А. Куляшова 60—70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека — прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з'яў:
Хацеў бы век, які ўжо на зыходзе,
Забраць мяне з сабой, а я руку
Гарачую працягваю прыродзе —
З дваццатага ў трыццатае
Паэт вымярае свой час не гадзінамі, а шляхамі, дарогамі, кіламетрамі, стагоддзямі. I таму лірычны герой вершаў адчувае сябе «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», мільёны лёсаў змяшчаюцца ў яго «яшчэ да дна не вычарпаным лёсе». I самому паэту здаецца, што за плячыма яго «не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў — самае малое», і таму ён смела працягвае гарачую руку «з дваццатага ў трыццатае стагоддзе».
Анатоль Вярцінскі
Паэт.
Годы жыцця: нар. у 1931
Біаграфія:
На
высокую хвалю
У
паэтычных радках А. Вярцінскага
моцна скандэнсаваны думка і
пачуцьцё, асабістае і грамадскае,
інтымнае і агульназначнае. Сацыяльны,
духоўны зрок паэта абвострана ўспрымае
рэчаіснасьць, засяроджаны на асэнсаваньні
карэнных праблем чалавечага быцьця.
У лірычнага гэроя А. Вярцінскага
- высокая мера рэчаў, "высокае
неба ідэалу", ён адчувае асабістую
далучанасьць до ўсяго, што дзеецца
ў сьвеце. дэалы чалавечнасьці, маральнасьці,
непакой душэўнага пачуцьця вызначаюць
яго грамадзянска-
Творчасьць А. Вярцінскага - гэта паэзія паглыбленага філязофскага роздуму, багата інтэлектуальнага зьместу.
Уладзімер Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Ворша (Віцебская вобласьць) у сям'і Сямёна Караткевіча.
У 1954 г. скончыў Кіеўскі Ўнівэрсітэт, Вышэйшыя літаратурныя (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласьці (1954 - 1956), у Воршы (1956 - 1958).
Дэбютаваў вершамі ў 1951.
Найбольшую
прыхільнасьць выяўляў да гістарычнай
тэматыкі, плённа разьвіваў адраджэнцкія
ідэі. Істотна ўзбагаціў беларускую
літаратуру ў тэматычных і жанрава-стылявых
адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным
і філязофскім зьместам. Як паэт
раскрыўся арыгінальна і
Паэзіі
Караткевіча ўласьцівыя пранікнёны
лірызм, эпічнасьць, рытміка-інтанацыйная
разнастайнасьць, філязафічнасьць, драматызм
і жыцьцясьцьвярджальнае
У
прозе ўзьняў шырокія пласты нацыянальнае
гісторыі, стварыў адметныя характары,
раскрыў багаты духоўны сьвет
гэрояў і зьвязаў іх асабісты лёс
зь лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамантычны
талент Караткевіча-празаіка раскрыўся
ўжо ў першым зборніку апавяданьняў
"Блакіт і золата дня" (1961). Для
пісьменьніка характэрна рамантычнае,
фальклорна-легендарнае
У
гістарычна-дэтэктыўнай
У
сатырычна-гумарыстычнай
У рамантычнай аповесьці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сялянскага паўстаньня на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны.
У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце беларускай рэчаіснасьці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом.
З задуманай ім трылогіі пра паўстаньне 1863 - 1864 ажыцьцёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама жыцьця беларускага народа ў 19 ст. Па сутнасьці гэты твор паклаў пачатак беларускай гісторычнай раманістыцы. Адгалінаваньнем рамана стала аповесьць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на Расею 1860-х г.
У героіка-рамантычнай драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасьць і супярэчлівасьць паўстаньня, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю.
Раман
"Хрыстос прызямліўся ў
Гістарычны аспэкт прысутнічае ў творах пра сучаснасьць: аповесьцях "У сьнягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісьце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць", 1962), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960).
У
сацыяльна-псіхалягічным і
Думкай
пра няскоранасьць і
Сацыяльна-гістарычная драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы.
Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысьвечана Крычаўскаму паўстаньню 1743.
Пачуцьцём любові да Беларусі, гістаарычным мысьленьнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сьцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысьвечаныя Беларускаму Палесьсю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш.
Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў "Сьведкі вечнасьці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы сьвету. Ён выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды.
Памёр 25 чэрвеня 1984 г.
У Воршы і Віцебску Уладзімеру Караткевічу пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Воршы (у ёй літ. музей пісьменьніка). У Менску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Воршы на бацькоўскім доме - мемарыяльныя дошкі. У Воршы заснаваны музэй Караткевіча.
2. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі).
Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.
Ад
імя таго пакалення, чыё юнацтва
прыпала на гады ваенных выпрабаванняў,
піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае
і перажытае на вайне паслужыла
яму матэрыялам для раманаў “Не
шукай слядоў сваіх”,, аповесці “Няхай
ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі
рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія
- вясна - восень 1942 г. Галоў-ны герой - беларускі
юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае
вучылішча, ён становіцца камандзірам
роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць,
дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца
на фронт. А потым - перадавая, баі, удачы
і няўдачы, горыч страт, успаміны
пра родную вёску і яе людзей.
Паступова прыходзіць воінсккая
сталасць, якая не дазваляе герою рамана
думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца
пра сяброў, думае пра свой пачэсны
абавязак перад Радзімай, у імя
вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе.
Заключны раздзел рамана - першы
пасляваенны год. Наладжваецца мірнае
жыццё ўжо без прыгажунні-
Информация о работе Беларуская літаратура 70-х – першай паловы 80-х гадоў