Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна ў 1953 – 1985 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2013 в 16:50, курсовая работа

Краткое описание

На рацэ Ашмянка, за 220 км на паўночны ўсход ад Гродна знаходзіцца горад Ашмяны. У крыніцах другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў 1040 годзе (год паходу Яраслава Мудрага на Літву). У “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” Ашмяны ўпамінаюцца ў 1341 годзе. Горадам і навакольнымі землямі валодалі вялікія літоўскія князі Гедзімін, Яўнут, Альгерд, Ягайла, пазней – феадалы Я.Юндзіловіч, В.Насілоўская і інш.
У Ашмянах на левым беразе ракі Ашмянкі знаходзіўся замак, быў пабудаваны парафіяльны касцёл (1391 г.), царква (1840 г.), мураваны касцёл францысканцаў (1882 г.), дамініканскі касцёл Святой Троіцы (1667 г.), кальвінскі збор, гімназія імя Я.Снядэцкага (дзейнічала ў 1918 – 1939 гг.), народны тэатр і інш.

Содержание

УВОДЗІНЫ..........................................................................................3-4

ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ....................................5-7

ГЛАВА 2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ АШМЯНСКАГА РАЁНА Ў 1953 – 1985 ГГ...............8-34
Развіццё сельскай гаспадаркі.......................................8-14
Падпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Ашмянскага раёна………………………………………….………15-26
З гісторыі самадзейных калектываў, устаноў
адукацыі і культуры Ашмяншчыны..........................27-34

ЗАКЛЮЧЭННЕ...............................................................................35-36

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ.................37-39

Прикрепленные файлы: 1 файл

Сац.-эк.і культ.разв.Ашм.р-на у 1953-85гг.doc

— 1.37 Мб (Скачать документ)

    У экспазіцыі музея налічваецца каля 2 тыс. экспанатаў, вялікая колькасць іх захоўваецца ў запасным фондзе.

    Першы раздзел  экспазіцыі музея прысвечаны  этнаграфіі краю. Найбольш каштоўнымі  экспанатамі з’яўляюцца драўляная  саха, вязаная барана, ручнікі, сукенкі,  посцілкі, вырабы з саломы, скульптуры самадзейнага мастака І.Ф.Астрамовіча з в. Навасяды, цымбалы і інш. Другі раздзел экспазіцыі музея прысвечаны гісторыі Гальшан, трэці – гісторыі школы. Чацверты раздзел мае назву “Гальшаны ў літаратуры і мастацтве”, а заключны – гэта куток з падарункамі школе, музею ад вучняў, настаўнікаў, наведвальнікаў.

    У музеі  праводзяцца ўрокі, выхаваўчыя  мерапрыемсты, экскурсіі. У 1997 годзе  музею прысвоена званне народнага,  а ў 2002 годзе прысвоена імя  Э.С.Корзуна, які пры жыцці ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне Гальшан і заснаванне музея.

     Музей Ф.К.Багушэвіча  Жупранскай сярэдняй школы быў  адкрыты 22 сакавіка 1970 года да 130-годдзя  з дня нараджэння Ф.К.Багушэвіча. Ініцыятарамі стварэння музея  былі М.І.Крайноў, дырэктар школы,  К.А.Кадырка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. У музеі налічваецца 140 экспанатаў, з іх 50 арыгіналаў.

     У 1973 годзе  ў раёне налічвалася 33 клубы  і 43 бібліятэкі. За 1972 год было  праведзена 1385 масавых мерапрыемстваў. Клубы амаль у два разы павялічылі свой паказчык у параўнанні з 1971 годам. Па выніках працы за 1972 год за лепшыя паказчыкі дыпломы былі ўручаны Муравана-Ашмянкоўскаму сельскаму дому культуры, Будзенаўскай і Гальшанскай сельскім бібліятэкам [26, c.4].

     Нельга  не ўпамянуць Аляксандра Рыгоравіча Каранеўскага (гл. дадатак 5). Гэты чалавек цалкам адданы гісторыі і краязнаўству, які ўсё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню гісторыі роднага краю – Гродзеншчыны і, у прыватнасці, Ашмяншчыны. Яго матэрыялы ўвайшлі ў кнігу хроніку “Памяць”.

  У Ашмянскім раёне працавалі і працуюць таленавітыя, творчыя людзі. Доказам гэтага служыць мноства самадзейных калектываў, якія праславілі гэты край не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. За разглядаемы перыяд былі арганізаваны музеі, што дазволіла захаваць гістарычную спадчыну да сённяшніх дзён. Былі адкрыты бібліятэкі і клубы, што дазволіла арганізаваць адпачынак і вольны час жыхароў раёна. Працягваецца вывучэнне роднага краю (асабліва хочацца адзначыць працу Эдуарда Сямёнавіча Корзуна, Аляксандра Рыгоравіча Каранеўскага і інш.).

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

     Даследаваўшы сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмяншчыны ў перыяд з 1953 па 1985 год можна зрабіць наступныя вынікі.        

     За дадзены перыяд тэрыторыя Ашмяншчыны  працярпела шэраг розных змяненняў, у тым ліку сацыяльна-эканамічных і культурных.

     Нельга  не адзначыць і той момант, што менавіта ў гэты час заканчваецца масавая калектывізацыя, развіваюцца калектыўныя гаспадаркі. У свой час яны адыгралі выключна важную ролю ў паляпшэнні дабрабыту хлебаробаў, павелічэнні ўрадлівасці зямель, калгасы і саўгасы далі магчымасць для шырокага ўкаранення ў сельскай гаспадарцы дасягненняў навукі, тэхнікі, перадавога вопыту. Ураджайнасць з палёў павышаецца, пасяўныя плошчы таксама павялічваліся.

     Машынна-трактарныя  станцыі папаўняліся сельгастэхнікай, працягваюць існаваць навучальныя ўстановы для падрыхтоўкі спецыялістаў, якія б маглі працаваць ў сельска-гаспадарчай галіне.

     На тэрыторыі  Ашмяншчыны дзейнічае многа прадпрыемстваў, прадукцыя якіх была добра вядома і карысталася попытам не толькі ў БССР, але і ў былых краінах Савецкага Саюза. Гэта прадукцыя такіх прадпрыемстваў як мясакамбінат, сырзавод (маслазавод), крухмальны завод і інш.

    У Ашмянскім  раёне працавалі і працуюць таленавітыя, творчыя людзі. Доказам гэтага служыць мноства самадзейных калектываў (ансамбль народных інструментаў “Карусель”, ансамбль песні і танца “Крыніца”, і інш.), якія праславілі гэты край не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі. За разглядаемы перыяд былі арганізаваны музеі (Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча, гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы, музей Ф.К.Багушэвіча Жупранскай сярэдняй школы), што дазволіла захаваць гістарычную спадчыну да сённяшніх дзён. Былі адкрыты бібліятэкі і клубы, што дало магчымасць арганізаваць адпачынак і вольны час жыхароў раёна.    Працягваецца вывучэнне роднага краю (асабліва хочацца адзначыць працу Эдуарда Сямёнавіча Корзуна, Аляксандра Рыгоравіча Каранеўскага і інш.).

     Станоўчыя вынікі пачалі назірацца паўсюдна і за кароткі тэрмін.

     Усё вышэй  пералічанае – падцвярджэнне таго, што сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна было апісана  дастаткова, а значыць пастаўленыя мэта і задачы дасягнуты.

 

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Ашмянскі раён. Матэрыялы падрыхтаваны Ашмянскім выканаўчым камітэтам. – Ашмяны.: “Спектр Р” – 2006.
  2. Ашмянскі раён; Пад рэдакцыяй Л.М.Драбовіча. – Мн.: ДП “Мінская друкарская фабрыка”, 2001. – 16 с.
  3. Ашмянскі раён // В.В.Швед і інш. Прынямонне. Гродзенская вобласць. – Мн.: “Выдавецтва “Беларусь”. – 2004.
  4. Ашмяны // Малішэўскі, У.А., Пабока, П.М. Нашы гарады. – Мн.: 1991. – с.237 – 240.
  5. Вярцінскі, Р.Э. Помнікі гісторыі і культуры Ашмяншчыны – каштоўныя стварэнні рук нашых продкаў і сучаснікаў // Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, гісторыка-архітэктурным помнікам, гістарычным падзеям і мясцінам Ашмяншчыны ХVІ – ХХ ст. 15 кастрычніка 1993 г.; Пад рэд. І.П.Крэня – Ліда .: 1995. – 134 с.
  6. Граблевский, И.С. Гродненская область. – Мн.: Беларусь, 1988. – 238 с.: 8 л. Ил. – (БССР).
  7. Григорьев, В. Вручение наград труженикам села / В.Григорьев // Красное знамя. – 1973. – 1 янв. – С. 1.
  8. Григорьев, В. Первые тонны говядины и свинины / В.Григорьев // Красное знамя. – 1973. – 6 янв. – С. 2.
  9. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С.В.Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мн.: Бел ЭС, 1986. – 371 с., іл.
  10. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 112. – С.2-4.
  11. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 201. – С.3,5.
  12. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 204. – С.3,12.
  13. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 208. – С.6.
  14. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 300. – С.11.
  15. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 302. – С.11,23,30.
  16. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 547. – С.7,12-13.
  17. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 550. – С.2,7.
  18. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 613. – С.5,20,62.
  19. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 654. – С.10,16,23.
  20. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 655. – С.13,25.
  21. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1149. – Оп. 1. – Д. 658. – С.9,10.
  22. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1155. – Оп. 1. – Д. 19. – С.2-3,10.
  23. Зональный государственный архив в г.Лиде Гродненской области. – Фонд Р-1155. – Оп. 1. – Д. 36. – С.3,10,18.
  24. Корзун, Э.С. Гольшаны. – Мн.: Полымя, 1987. – 87 с.: ил. (По родному краю).
  25. Крэнь, І.П., Белазаровіч, В.А. Гродзенскай вобласці 60 гадоў // 60 летие образования Гродненской области: Материалы междунар. науч. конф., 3-4 марта 2004 г., Гродно / Отв. ред. В.А.Белозорович. – Гродно: ГрГУ, 2004. – 456 с.
  26. Лебедева, Т. Отношение к порученному делу / Т.Лебедева // Красное знамя. – 1973. – 20 фев. – С. 4 
  27. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – 688 с.іл.
  28. Плеханов, А. Качество медицинского обслуживания повышается / А.Плеханов // Красное знамя. – 1968. – 24 апр. - С. 3
  29. Постановление № 180 Гродненского областного исполнительного комитета “Об итогах обследования занятости трудоспособного населения по 10 городам области” 17 января 1969 г. // Гродненская область в документах и материалах (1944 – 1995) / Сост. Л.И.Юнина и др.; - Слоним: ГОУПП “Слоним. тип.”, 2004. – 432 с.
  30. Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / Состовитель А.Варивончик и др. – Мн.: ООО “Харвест”, 2004. – 448 с.: ил., карт.
  31. Трушко, М. Наш районный центр растет / М.Трушко // Красное знамя. – 1979. – 7 авг. - С. 2.
  32. Шомоди, В.Э. Маршрутами народной славы.: Пособие для педагогов и воспитателей / В.Э.Шомоди. – 3-е изд., перераб. и доп. – Мн.: Университетское, 2001. – 396 с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 1

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 4

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 5

 

 


Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна ў 1953 – 1985 гг