Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2013 в 16:50, курсовая работа
На рацэ Ашмянка, за 220 км на паўночны ўсход ад Гродна знаходзіцца горад Ашмяны. У крыніцах другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў 1040 годзе (год паходу Яраслава Мудрага на Літву). У “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” Ашмяны ўпамінаюцца ў 1341 годзе. Горадам і навакольнымі землямі валодалі вялікія літоўскія князі Гедзімін, Яўнут, Альгерд, Ягайла, пазней – феадалы Я.Юндзіловіч, В.Насілоўская і інш.
У Ашмянах на левым беразе ракі Ашмянкі знаходзіўся замак, быў пабудаваны парафіяльны касцёл (1391 г.), царква (1840 г.), мураваны касцёл францысканцаў (1882 г.), дамініканскі касцёл Святой Троіцы (1667 г.), кальвінскі збор, гімназія імя Я.Снядэцкага (дзейнічала ў 1918 – 1939 гг.), народны тэатр і інш.
УВОДЗІНЫ..........................................................................................3-4
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ....................................5-7
ГЛАВА 2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ АШМЯНСКАГА РАЁНА Ў 1953 – 1985 ГГ...............8-34
Развіццё сельскай гаспадаркі.......................................8-14
Падпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Ашмянскага раёна………………………………………….………15-26
З гісторыі самадзейных калектываў, устаноў
адукацыі і культуры Ашмяншчыны..........................27-34
ЗАКЛЮЧЭННЕ...............................................................................35-36
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ.................37-39
У 1958 годзе быў праведзены рамонт дарог у калгасах імя Чарнышэўскага, Багушэвіча, Расвет, Чырвоны Сцяг, Суворава і другіх на агульную сумму 810117 руб. [24, С.2-4].
Пазней на базе некалькіх калгасаў былі ўтвораны саўгасы – “Гальшаны” (1960), “Баруны” (1964) і “Гінеўцы” (1965). На сенняшні дзень застаўся толькі саўгас “Баруны” (эксперыментальная база па вырошчванні бульбы). Да яго ў свой час былі далучаны саўгасы “Гінеўцы” (1978) і “Гарэцкаўшчына” (1987).
14 снежня 1981 года была праведзена праверка аб ходзе падрыхтоўкі і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі да вясенне-палявых работ у калгасах “Маяк” і “Гарэцкаўшчына”.
У калгасе
“Маяк” зацверджаны ўмовы
28 снежня 1972 года ў доме культуры адбыўся вытворчы з’езд працаўнікоў вёскі Астравецкага , Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Ад імя ўзнагароджаных са словамі падзякі ўраду выступіла кавалер ордэна "Знак пашаны" калгасніца калгаса "Ясная Паляна" Л.А.Завадская. Працаўнікі калгасу далі слова атрымаць у трэцім годзе пяцігодцы 30 ц збожжавых, 180 ц - бульбы. Ад імя райкамаў партыі і працоўных 3-х раёнаў узнагароджаных цепла прывітаў Першы сакратар Ашмянскага РК КПБ Я.С. Ціханенка [7, c. 7].
Прааналізаваўшы дадатак да дакумента № 180 ад 17 студзеня 1969 года “Аб выніках абследавання занятасці працаздольнага насельніцтва ў шэрагу гарадоў, калгасаў і саўгасаў Гродзенскай вобласці” і прааналізаваўшы прыведзеную табліцу (гл. дадатак 2), можна зрабіць вынікі, што на 1 студзеня 1968 года па занятасці працаздольнага насельніцтва Ашмяны займаюць 3-е месца сярод прыведзеных гарадоў [29, c. 161].
Паступова
калгаснікі навучыліся і
У 1984 годзе гаворка ідзе аб 26 ц збожжавых (розніца – 18,2 ц), 180 ц бульбы (розніца – 80 ц), 5 ц ільновалакна (розніца – 1,5 ц), 4 ц ільнасемя (розніца – 0,5 ц), 150 ц агародніны (розніца – 50 ц), 2360 кг малака (розніца – 1060 кг), 135 ц мяса (розніца – 123 ц).
Аднак ёсць
і праблемы. У перадавых гаспадарках
рэспублікі расходы ў
17 жніўня 1965 года была праведзена праверка аб ходзе ўборкі збожжавых у саўгасе “Гінеўцы”. Пачатак і ход уборкі былі арганізаваны добра. З першых дзен у работу былі ўцягнуты ўсе камбайны і арганізавана сушка зярна. У рабоце ёсць і недахопы: прастой камбайнаў з-за недахопа аўтатранспарта, не арганізавана пасменная работа на конных жатках [12,С.12].
З першых дзён многія калгасы і саўгасы раёна актыўна вядуць продаж мясной жывёлы дзяржаве. Так, напрыклад, саўгас “Гальшаны” адгрузіў Лідскаму мясакамбінату каля 50 галоў буйной рагатай жывёлы агульнай масай 18 т [25, c. 287].
За тры дні студзеня 1973 года на Ашмянскі мясакамбінат дастаўлены дзесяткі галоў адкормленых быкоў і свіней агульнай масай больш 40 т. У тым ліку 12 т мяса паступіла з калгаса імя Багушэвіча, па 5 т рэалізавалі калгас імя Дзяржынскага, “Іскра”, 6 т – калгас “Чырвоны сцяг”. 5 т свініны залічана калгасу “Свабода” [8, c. 2].
29 красавіка
1980 года Ашмянскім раённым
Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў 25 чэрвеня 1980 года прыняў рашэнне №3-1 “Аб арганізацыі летняй працы і адпачынку школьнікаў раёна” у якім адзначана, што ў раёне дзейнічаюць 20 лагерэй, з іх 11 – працы і адпачынку з ахопам 750 навучэнцаў, 20 дзіцячых аздараўляльных пляцовак у г.Ашмяны, 5 школьных лясніцтваў і г.д. Усяго ахоплена працай і адпачынкам 4000 навучэнцаў. Ва ўсіх лагерах створаны неабходныя ўмовы, а выяўленыя недахопы былі ліквідаваны [16,С.12-13].
У студзені 1960 года пачаліся рэформы ў галіне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай – было скасавана 15 раёнаў (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 студзеня 1960 года). Ашмянскі раён у згаданы указ не трапіў. Затое 13 лютага 1960 года было прынята рашэнне Гродзенскага аблвыканкама аб перадачы з Іўеўскага раёна ў Ашмянскі Багданаўскага сельскага Савета. 25 снежня 1962 года Багданаўскі сельсавет вернуты Іўеўскаму раёну і гэтым жа ўказам да Ашмянскага раёна далучаны гарадскі пасёлак Астравец, 8 сельскіх Саветаў і 14 населеных пунктаў Чэхскага сельсавета былога Астравецкага раёна. У выніку такога рашэння ў раёне стала 37 гаспадарак, а са студзеня 1964 года ўтварыліся яшчэ тры.
Прыбыткавая
частка бюджэтаў сельскіх
Прадпрыемства мясцовай прамысловасці – райпрамкамбінат не забяспечыў выкананне вытворчай праграмы па валавай і таварнай прадукцыі.
Сельскімі Саветамі раёна перарасход сродкаў па фонду зарплаты дапушчаны ў суме 16,6 тыс рублей. Не эканомна зрасходавалі сродкі і ўстановы аховы здароўя і асветы.
Прадугледжаныя
асігнаванні на капітальны
У 1962 годзе выйшлі пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР “Аб перабудове кіраўніцтва сельскай гаспадаркай БССР” і “Аб перабудове кіраўніцтва сельскай гаспадаркай Гродзенскай вобласці”. Паводле апошняй у вобласці ўтварыліся 9 тэрытарыяльных вытворчых калгасна-саўгасных упраўленняў, у тым ліку Ашмянскае для абслугоўвання Ашмянскага і Іўеўскага раёнаў (разам 40 калгасаў і 7 саўгасаў).
9 студзеня 1965 года скасаваныя раёны аднавіліся – у складзе Ашмянскага засталася 21 гаспадарка (без саўгасаў), а да канца года утварыліся калгасы імя Суворава і “Ударнік”. Такое становішча захавалася да 1975 года, калі з карты раёна знік калгас імя Суворава, а ў наступным годзе – калгас “Расія”. Працэс гэты завяршыўся ў 2-й палове 1980-х гадоў – у 1987 годзе саўгас “Гарэцкаўшчына” быў далучаны да эксперыментальнай базы “Баруны”, а ў лютым 1988 года саўгас “Перамога” – да калгаса “Маяк”. У выніку ў раёне засталося 11 калгасаў і адна эксперыментальная база (саўгас).
Пры аб’яднанні
частка гаспадарак захавала
Назва “Гальшаны”
захавалася, аднак памяняўся статус
гаспадаркі – саўгас стаў калга
29 кастрычніка 1971 года на паседжанні раённага Савета дэпутатаў было адзначана, што калгасы і саўгасы раёна выканалі работу па нарыхтоўцы кармоў: 19550 т – сенажа і 24 т – на фуражную карову; вітаміннай травяной мукі – 366 т і г.д. Гаспадаркі раёна забяспечылі па кармавому балансу грубымі кармамі на 122%, сакавітымі - 34,5%, канцэнтратамі на 72,8% і г.д. Лепшых паказчыкаў дасягнулі калгасы “Ясная Паляна”, “Свабода”. Калгасы “Шлях да камунізму” і імя Леніна не выканалі ўстаноўку раёна [14,С.11].
28 чэрвеня
1985 года прааналізаваўшы работу
калгаса “Усход” камісія пастан
Такім чынам, да 1970 года пастаўленная задача па стварэнню калгасаў і саўгасаў была выканана. Машынныя двары папаўняліся новай тэхнікай, што дазволіла больш якасна апрацоўваць зямлю. Ураджайнасць з палёў павышаецца, пасяўныя плошчы таксама павялічваліся.
На тэрыторыі
Ашмяншчыны ў 1953 – 1985 гадах
дзейнічалі розныя ўстановы, арганізацыі
і прадпрыемствы. Сярод іх
З прыведзена
табліцы (гл. дадатак 3) мы бачым,
што колькасць насельніцтва
У сувязі з гэтым у пасляваенны час назіраецца буйны рост горада, аб чым сведчыць буйны рост вуліц і завулкаў: 1947 г. – 28, 1957 г. – 30, 1967 г. – 40, 1977 г. – 62 [31, c. 2].
У канцы ХІХ стагоддзя ў Ашмянах існавала невялікая прыватная бойня, якая затым у 1903 годзе была закрыта. У сярэдзіне 1920-х гадоў дырэктарам гарадской бойні з’яўляўся ветэрынарны ўрач К.Руткоўскі, у 1936 годзе бойня рэканструявана. У 1940 годзе на бойні працавалі 22 рабочыя. З 1 кастрычніка 1945 годзе бойня працавала як мясакамбінат, але некалькі разоў пераўтваралася ў бойню Маладзечанскага і Мінскага мясакамбінатаў. У 1954 – 1967 гады з’яўлялася птушкакамбінатам, у 1967 – 1991 гады – філіялам Лідскага мясакамбіната. На сённяшні дзень гэта вядучае прадпрыемства раёна.
Да 1939 года ў раёне было 6 тэлефонаў. У пачатку 1940 года ў Ашмянах працаваў тэлеграф, у студзені 1941 года — гарадская тэлефонная станцыя з дзвюма камутатарамі на 100 нумароў кожны. Было тэлефанізавана 12 сельсаветаў з 21.
У пасляваенны час электрычная сувязь удасканальвалася, з'явілася правадное радыёвяшчанне. У 1947 годзе ў раёне меліся радыёвузел, тэлеграф, тэлефонная станцыя, былі пабудаваны 57 км тэлефонных ліній, тэлефанізавана 18 сельсаветаў. У сельскай мясцовасці налічвалася 100 радыёкропак. У раёне было 30 тэлефонных апаратаў (10 з іх на сяле). Кабельных ліній яшчэ не было. Ажыццяўлялася міжгародняя сувязь з Астраўцом, Смаргонню, Маладзечнам, Вільнюсам (1 апарат Морзе).
У 1961 годзе ў Ашмянах была пабудавана цэнтральная АТС, у 1967 годзе мелася 6 аўтаматычных тэлефонных станцый, больш за 730 тэлефонных апаратаў, 10 тэлетайпаў, 110 км кабельных ліній, 6877 радыёкропак. Былі поўнасцю радыёфікаваны ўсе населеныя пункты, якія налічвалі больш за 10 двароў. Апарат Морзе змянілі 4 тэлеграфныя скарасныя апараты.
Ашмянскае прадпрыемства «Аграпрамтэхніка» было арганізавана 30 студзеня 1940 года. Станцыя знаходзілася ў маёнтку Болтуп Кальчунскага сельсаветата. У 1953 годзе пераўтворана ў рамонтна-тэхнічную станцыю і пераведзена ў в. Будзёнаўка. У 1958 годзе ператворана ў рамонтна-тэхнічную меліярацыйную станцыю, у 1961 — 1962 гадах — аб'яднанне па вытворча-тэхнічным абслугоўванні аграпрамысловага комплексу (раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка»), з 1995 г. — адкрытае акцыянернае таварыства. Яго ўзначальвалі В.П.Клешчанка, І.Катовіч, Н.Кавалевіч, А.Бусевіч, і іншыя. Аб'яднанне праводзіла рамонт сельгастэхнікі, перавозку сельскагаспадарчых машын, абслугоўванне жывёлагадоўчых фермаў і г.д. У 1968 годзе ў гаспадарках раёна працавалі 473 трактары, 236 грузавых аўтамашын, 148 зерневых і 37 сіласаўборачных аўтамашын, вялікая колькасць іншай тэхнікі, якія абслугоўвалі аб'яднанне. Асноўныя даходы сельгастэхнікі складалі 770 тыс. руб., працавала больш за 300 чалавек. 3 моманту утварэння аб'яднання і да 1968 года аб'ём выкананых работ павялічыўся з 495 тыс. руб. да 875 тыс. руб [5, c.56-57].
3 раённага аб'яднання «Сельгастэхніка» у свой час вылучыліся раённае аб'яднанне «Сельгасхімія» (1969) і гандлёва-забеспячальная база.
Прадпрыемства «Радыётэхніка» пачало сваю дзейнасць у лістападзе 1970 года як філіял Вільнюскага вытворчага аб'яднання імя 60-годдзя Кастрычніка і спецыялізавалася па выпуску пластмасавых дэталей і алюміневага ліцця для вытворчасці асцылографаў, хваляводнай тэхнікі і медыцынскай апаратуры. Асноўны від дзейнасці мае 3 кірункі: выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, выпуск аснасткі, выпуск тавараў народнага прызначэння. Займае плошчу 2,4 га, у вытворчасці было занята 437 чалавек.
Мела розныя назвы (Вільнюскі завод радыёвымяральных прыбораў; завод пластмас, дакладнага ліцця інструментальнай вытворчасці), з 1991 г. — завод “Радыётэхніка”.
У 1947 годзе
пачаў працаваць Ашмянскі
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна ў 1953 – 1985 гг