Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна ў 1953 – 1985 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2013 в 16:50, курсовая работа

Краткое описание

На рацэ Ашмянка, за 220 км на паўночны ўсход ад Гродна знаходзіцца горад Ашмяны. У крыніцах другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў 1040 годзе (год паходу Яраслава Мудрага на Літву). У “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” Ашмяны ўпамінаюцца ў 1341 годзе. Горадам і навакольнымі землямі валодалі вялікія літоўскія князі Гедзімін, Яўнут, Альгерд, Ягайла, пазней – феадалы Я.Юндзіловіч, В.Насілоўская і інш.
У Ашмянах на левым беразе ракі Ашмянкі знаходзіўся замак, быў пабудаваны парафіяльны касцёл (1391 г.), царква (1840 г.), мураваны касцёл францысканцаў (1882 г.), дамініканскі касцёл Святой Троіцы (1667 г.), кальвінскі збор, гімназія імя Я.Снядэцкага (дзейнічала ў 1918 – 1939 гг.), народны тэатр і інш.

Содержание

УВОДЗІНЫ..........................................................................................3-4

ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ....................................5-7

ГЛАВА 2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ АШМЯНСКАГА РАЁНА Ў 1953 – 1985 ГГ...............8-34
Развіццё сельскай гаспадаркі.......................................8-14
Падпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Ашмянскага раёна………………………………………….………15-26
З гісторыі самадзейных калектываў, устаноў
адукацыі і культуры Ашмяншчыны..........................27-34

ЗАКЛЮЧЭННЕ...............................................................................35-36

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ.................37-39

Прикрепленные файлы: 1 файл

Сац.-эк.і культ.разв.Ашм.р-на у 1953-85гг.doc

— 1.37 Мб (Скачать документ)

     Санітарная служба раёна была арганізавана ў 1944 годзе. Першымі дзяржаунымі санітарнымі інспектарамі і галоунымі санітарнымі урачамі былі Ганна Васільеуна Даброва, Мікалай Паўлавіч Варпшуха, Надзея Мікалаеўна Вакуленка, Ніна Сямёнаўна Апанасенка. У санстанцыі ў 1950 — 1980 гадах працавалі ад 7 да 10 чалавек, быў толькі адзін урач.

     Асноўнымі кірункамі дзейнасці ў той час была барацьба з брушным і сыпным тыфам, малярыяй, сіфілісам, дызентэрыяй, туберкулёзам, трахомай і іншымі інфекцыйнымі хваробамі на тэрыторыі раёна.

     Работнікі санстанцыі працавалі тыднямі ў населеных пунктах раёна ў ачагах інфекцыйных захворванняў. Дзякуючы іх дзейнасці і прафесіяналізму былі ліквідаваны ўспышкі брушнога і сыпнога тыфу, дызентэрыі, віруснага гепатыту «А» і іншых захворванняў.

     У розныя гады цэнтр узначальвалі галоўныя ўрачы Я.3.Бойка, К.К.Лапуць, В.М.Міхалоўскі, М.А.Рудзеўскі, С.Л.Мазанік. Добрымі спецыялістамі ў розны час зарэкамендавалі Л.А.Бітны, М.З.Якаўлева, Н.А.Пруднікава, Я.І.Блашкевіч, Г.Б.Маслоўская, М.В.Сокалаў, А.А.Вайкуль, А.А.Раманоўская, Т.С.Давыдава, М.С.Цярэшка, М.С.Мантур і іншыя.

     На тэрыторыі  раёна 10 ліпеня 1944 годзе было створана  Ашмянскае лясніцтва ў складзе Ашмянскага лясгаса. Кантора лясніцтва першапачаткова размяшчалася ва ўрочышчы Сухая. Лясніцтва ўзначальвалі І.П.Грудзіна (першы ляснічы) і Я.О.Відзевіч (першы намеснік ляснічага), А.К.Закрусеўскі, А.І.Кавалёнак, Г.І.Крывенька, У.І.Жыхароў, А.І.Юзафовіч, П.В.Волкаў, У.В.Навіцкі і інш [6, c. 46-47].

     Прадпремства «Белкава» створана ў 1954 годзе пад назвай «Арцель 9 Мая». У 1957 годзе перайменавана ў кансервавы завод. 3 1971 года прадпрыемства ўваходзіла ў склад Лідскага камбіната харчовых канцэнтратаў. 3 1993 г. прадпрыемства было выдзелена ў самастойную адзінку.

     Дырэктарамі ў свой час былі Гарохаў, І.Я.Пруднікаў, А.Д.Рылькова, В.Л.Багдановіч, Л.Л.Каралёва, Я.А.Борыс і іншыя.

      Прадпрыемства невялікае, на ім працавала 60 чалавек. Значны ўклад у яго развіццё ўнеслі І.Л Ляшчынская, І.П.Баброшская, Д.В.Шумская, Г.М.Мажэйка, ГЛ.Ляшчэвей і іншыя. «Белкава» займаецца перапрацоўкай кавы, кававых напояў, спецыяў і іншых прадуктаў харчавання. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў многія гарады Беларусі а таксама за яе межы.

     Гандлёвая арганізацыя раёна (райсаюз) створана была створана яшчэ ў 1940 годзе. У красавку 1953 года налічвала 9 сельскіх спажывецкіх таварыстваў, 47 гандлёвых кропак у сельскай мясцовасці і 12 у горадзе Аш-мяны. 3 62 тыс насельніцтва раёна ў кааперацыю а6'ядналіся 8148 чалавек. У студзені 1954 года гандлёвая сетка вырасла, стала 1 гарадское і 9 сельскіх спажывецкіх таварыстваў, 88 гандлёвых кропак (18 магазінаў у горадзе і 70 у сельскай мясцовасці), 14 297 пайшчыкаў (у тым ліку ў горадзе 2178). За 1953 год план тавараабароту быў выкананы на 85,4%. Старшыня райспажыўсаюза — С.Ф.Сыцянкоў, старшыня гарадскога спажывецкага таварыства — Шлейфер.

     Вялося аднаўленне і будаўніцтва тыпавых магазінаў, сталовых, вытворчых складскіх памяшканняў [27, c. 504-505].

     Торфапрадпрыемства “Ашмянскае” было створана ў 1952 годзе з мэтай выкарыстання залежаў торфу на патрэбы насельніцтва. Работы праводзіліся ўручную. Арганізацыя першапачаткова мела назву «Торфапрадпрыемства ў Берніках» і ўваходзіла ў Міністэрства паліўнай прамысловасці БССР. У 1955 годзе атрымала афіцыйную назву «Торфапрадпрыемства «Бернікі». Існавала як самастойная адзінка, а ў апошнія гады перад будаўнітвам торфабрыкетнага завода было далучана як участак да галоўнога прадпрыемства «Валейкавічы» Смаргонскага раёна.

     У гады кіравання А. М. Патапейкі (1952 — 1958) прадпрыемства працавала стабільна, заносілася на раённую Дошку гонару.

     У 1965 годзе праектным інстытутам «Белгіпраторф» была распрацавана дакументацыя на будауніцтва торфабрыкетнага завода (праект зацверджаны Саветам Міністраў БССР 7 кастрычніка 1965 года), які пачаў узводзіцца на базе радовішча торфу, разведанага ў 1955 годзе горкаўскамі і ленінградскімі геолагамі. Завод пабудаваны ў 1968 г. (вытворчая магутнасць — 60 тыс тон паліўных брыкетаў у год). Колькасць рабочых і служачых — 250 чалавек.

     Сыравінная база — радовішчы «Карвелішкі» і “Мікулішкі” (1400 га). У апошнія гады сыравінная база скарачалася, паменшылася колькасць працуючых. Доўгі час у калектыве прадпрыемства працавалі І.І.Платановіч, В.В.Красноўскі, М.Л.Барзянкоў, З.Ф.Болзан, Р.С.Барысевіч, Г.І.Бізукойць і іншыя.

     Калектыў узначальвалі А.Спірыдовіч, Г.Лазараў, Б.Аскерка, А.Патапейка, В.Гаўрыкаў, С.Шамрай, І.Ляшэнака, І.Буй, М.Бялянскі, Г.Барысевіч, В.Есьман, С.Алешка, В.Краўчанка, І.Каханоускі, М.Ламака, М.Харашаеў.

     Селекцыйна-племянная работа пачалася ў красавіку 1945 года, калі была ўтворана Вілейская дзяржаўная заводская канюшня. Вясной 1959 года гэта гаспадарка пераўтворана ў Свірскую міжраённую станцыю па племянной рабоце і штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл. У 1961 годзе пераведзена ў веску Навасёлкі. У раёнах станцыя мела свае вытворчыя падраздзяленні. Усяго працавала 96 чалавек, з іх ў Ашмянах — 29.

       Пераломным момантам можна лічыць 1962 год, калі Ашмянская дзяржаўная племянная станцыя стала міжраённай. Абслугоўвала Ашмянскі, Астравецкі, Смаргонскі і Мядзельскі раёны. 3 1 сакавіка1973 года міжраённая станцыя рэарганізавана ў раённую дзяржаўную станцыю па племянной справе і штучным асемяненні жывёл. Рэарганізацыі працягваліся: у 1976 г. подсобная гаспадарка станцыі была перададзена калгасу «Парыжская камуна», у саўгас «Перамога» былі перададзены племянныя коні. Не стала пчалапасекі, электрастанцыі.

     У лістападзе 1985 года станцыя была пераўтворана ў селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі, у снежні да цэнтра далучылася міжкалгаснае племаб'яднанне (створана ў 1971 годзе). У цэнтры працавала 25 чалавек. Дырэктарамі станцыі працавалі А.К.Палазоўскі, С.П.Маісеенкаў, Р.А.Рэва, В.Л.Мініна, Т.І.Данілевіч, Г.У.Папялушка і інш.

     На канец 1985 года ў раёне дзейнічала 15 аўтаматычных тэлефонных станцый на 3600 нумароў, 1 гарадская на 200 нумароў і 14 вясковых – на 1400 нумароў [19,С.16]. На 1 лістапада 1985 года ўстаноўлены 12346 радыёкропак, 9 міжгародных і 23 гарадскія аўтаматы, у раёне працуе 65 паштальёнаў [19,С.23].  

     Яшчэ ў  1896 годзе братамі Сальмановічамі  быў адкрыты Гальшанскі крухмальны  завод, які ім і належаў да 1939 года і ў час вайны (1941-1944). Прадпрыемства размешчалася ў  в.Рамейкішкі. У 1900 годзе быў 1 паравы кацел (паверхня нагрэву 154 кВ футы); у 1905 годзе – 1 кацёл (172 кВ футы). У 1908 годзе на заводзе працавала 14 рабочых. З 26 сакавіка 1945 года працаваў як завод № 30 “Рамейкішкі”, у маі 1952 года быў пераіменаваны ў Гальшанскі крухмальны завод. Першапачаткова завод працаваў у сезонным рэжыме (130 – 150 сут) у 3 змены. Колькасць персаналу ў 1947 годзе разам з сезоннымі рабочымі 60 – 80 чалавек. У суткі выпускалася 3-4 тоны прадукцыі, з 1953 года – 6 тон. Прадукцыя – фугавы крухмал, з 1953 года – сухі крухмал. Завод быў рэканструяваны ў 1949, 1972, 1987 гадах, што дазволіла пераапрацоўваць адпаведна 25, 100, 200 т бульбы ў суткі. Прадукцыю завод пастаўляе спажыўцам Беларусі і Расіі, наладжана падсобная гаспадарка.

     З апошняй  чвэрці ХІХ стагоддзя існуе  друкарня ў Ашмянах. Ей валодаў Зыська Мойшавіч Мекель. У 1915 годзе друкарня трапіла да кайзераўцаў і была вывезена ў в.Навасёлкі, дзе выкарыстоўвалася для выпуску дакументаў і іншай друкаванай прадукцыі. У 1939 – 1941 гадах друкарня выпускала і раённую газету “Знамя свободы”, а ў 1953 годзе была закрыта. У 1977 годзе зноў аднаўляе сваю дзейнасць, а з верасня 1987 года яна перастае друкаваць раённую газету і займаецца толькі выкананнем заказаў арганізацый і устаноў [13, c. 500].

     Міжкалгаснае вытворчае аб'яднанне па электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (Ашмянскае райсельгасэнерга)     створана ў снежні 1974 года. У студзені 1987 года пераўтворана ў Ашмянскае райаграпрамэнерга. У розныя гады прадпрыемства ўзначальвалі М.І.Паўлоўскі, М.Я.Шабановіч, Я.С.Гулецкі, А.І.Верамеевіч.

     У сакавіку 1959 года пачалася электрыфікацыя калгасаў і саўгасаў. На базе былых электрастанцый утвараецца Ашмянскі ўчастак электрасетак (1959), які абслугоўваў Ашмянскі і Астравецкі раёны, частку Смаргонскага. Праз 5 гадоў пабудаваны падстанцыі ў Астраўцы, Гальшанах. 15 мая 1965 года створаны Ашмянкі раён электрычных сетак (РЭС). Падзяляўся на 3 участкі — Ашмянскі, Астравецкі, Смаргонскі, працавалі 73 работнікаў. 31 снежня 1967 года раён электрасетак перайменаваны ў прадпрыемства электрычных сетак (ПЭС). Паступова павялічвалася магутнасць падстанцый: Смаргонская (1967), Ашмянская (1968) падстанцыі пераводзяцца пад напружанне 110 кВ, а ў снежні 1970 года пабудавана паветраная лінія Ашмяны — Смаргонь (110 кВ). У 1968 годзе паветраная лінія электраперадач злучыла раён з Літвой (Ашмяны — Кольвеляй).

     У 1970 годзе Ашмянскаму ПЭС падпарадкаваны Іўеўскі раён электрасетак.

      У ПЭС уваходзіла 8 падстанцый на 35 кВ, 3 — на 110 кВ. Працавалі 302 работнікі. У 1978 годзе пабудавана тыпавая база ПЭС. У лістападзе 1988 года прадпрыемства электрасетак перайменавана ў Ашмянскую электрасетку (АЭС). Сярод работнікаў, якія вызначыліся сваей працай, адзначаны ордэнам: Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямь «За працоўную доблесць», Ф.А.Ляшчынскі, У.А.Субач, А.А.Лявошка, В.В.Грышан, В.I.Гульба, АЛ.Лемеш, Т.І.Свербуховіч, З.В.Чырыца, Г.Я.Захарыч, В.С.Кулакоў, знакам «Ганаровы энергетык» — Ф.В.Ждановіч, В.У.Чарняцоў, знакам «Ганаровы радыст» А.В.Гусь, 8 чалавек — знакам «Выдатны энергетык», больш за 40 — медалём «Ветеран працы».

     За час існавання калектывам прадпрыемства праведзена значная работа па электрыфікацыі сельскагаспадарчых аб'ектаў ў калгасах і саўгасах раёна. Усе пабудаваныя і эксплуатуемыя жывёлагадоўчыя памяшканні, рамонтныя майстэрні, збожжатакі і іншыя сельгасаб'екты атрымлівалі электраэнергію і знаходзіліся на абслугоўванні «Ашмянскага аграпрамэнерга».

     На прадпрыемстве працуе цэх па рамонце электрарухавікоў. Значны уклад у працоўныя поспехі калектыву ўнеслі рабочыя і служачыя С.А.Кавалеўскі, Ч.Л.Ястрэмскі, А.В.Супрановіч, Я.А.Кавалёнак, ЯЛ.Аўсю-

кевіч,  А.Э.Маліноўскі і іншыя [1, c. 7-8].

     Раённая  газета “Знамя свободы” пачала  друкавацца 21 кастрычніка 1939 года  на беларускай мове. З 23 жніўня 1943 года па 10 ліпеня 1944 года рэдакцыя працавала ў нелегальных умовах. З лістапада 1948 года да снежня 1951 года пры рэдакцыі газеты працавала рэдакцыя радыёвяшчання. З 1962 года газета стала называцца “Красное знамя”. Тыраж газеты мяняўся як у бок павелічэння, так і ў бок памяншэння: 1946 год – 1000 экзэмпляраў, 1954 год – 2000, 1963 год (студзень) – 13200, 1963 год (снежань) – 6350, 1964 – 7000 экзэмпляраў. Калектыў рэдакцыі на працягу ўсёй сваей гісторыі ўносіў і ўносіць пэўны ўклад у жыццё раёна, у выкананне планаў і праграм, інфармаванне чытачоў аб найбольш значных падзеях, аб добрасумленных працаўніках і знакамітых земляках.

     Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне № 321 ад 25 мая 1984 года ў якім разгледзеў пытанне аб дзейнасці дрожзавода. Было адзначана, што на брыгадную форму арганізацыі працы з элементамі гаспадарчага разліку пераведзена 5 брыгад з ахопам 60 чалавек, што склала 72,3%. Увядзенне быгаднай формы арганізацыі працы садзейнічала выкананню планавых заданняў, паляпшэнню працоўнай дысцыпліны і павышэнню якасці прадукцыі. Але завод не ў поўнай ступені выкарыстаўвае рэзервы і магчымасці для далейшага развіцця і павышэнню брыгаднай формы арганазацыі і стымулявання працы [19,С.10].

     Адкрытае таварыства «Ашмяны-Лён» пачынае сваю дзейнасць з лістапада 1944 года як нарыхтоўчы пункт па прыёмцы льнотрасты, ільнасемя і валакна завадской апрацоўкі. Потым пачалося будаўніцтва адна-агрэгатнага льнозавода.

     У 1955 годзе будаўніцтва было спынена, адноўлена ў 1959 годзе, закончана ў 1964 годзе. Вытворчая магутнасць завода — выпуск у год 970 т ільнавалакна і 5,4 тыс. т ільносаломы. Да 1975 года ў асноўным перапрацоўвалася льнотраста (ільносалома толькі 1,5 — 2,0 тыс. т у год). Пасля рэканструкцыі цэха прамысловага прыгатавання трасты (1975) стала магчымым значна павысіць выпуск прадукцыі.

     На працягу некалькіх гадоў (1979 — 1981) вялася рэканструкцыя ўсяго прадпрыемства. Пасля яе завяршэння завод стаў трохагрэгатным (выпускаў ў год 3,24 тыс. т ільнавалакна, да 16,8 тыс. т ільносаломы). Павялічылася колькасць працуючых: 1967 год — 150 чалавек, 1985 год— 443 чалавек. Побач з заводам пабудаваны пасёлак — 21 дом на 34 кватэры [4, c.239].

     23 сакавіка 1981 года Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў пастанавіў аўтабазе №13 і ДЭУ-190 прывесці ў парадак дарогі і прадоўжыць маршруты па наступных кірунках: Ашмяны – Крэйванцы-Пектуша-Буняны; Ашмяны-Даукшышкі-Мураваная Ашмянка і г.д. [17,С.2].

     Звесткі  аб лячэбных установах у г.Ашмяны  вядомы з 1848 года. У 1897 годзе  у Гальшанах быў прыёмны пакой, 1 урач працаваў у маёнтку графа Чапскага ў Навасёлках. У 1938 годзе існавала гарадская бальніца на 35 ложкаў, працавалі 3 урачы, 5 акушэрак, 6 фельчараў. На адно бальнічнае ложка прыходзілася 219 чалавек, на аднаго ўрача 2558 чалавек. Ужо ў 1940 годзе ў Ашмянах працавала бальніца на 100 ложкаў, амбулаторыя, зубаўрачэбны кабінет, дзіцячая кансультацыя, 5 медыцынскіх пунктаў у Жупранах, Мураванай Ашмянцы, Анжадаве, Цудзенішках, на ст.Ашмяны. Праз год колькасць ложкаў павялічылася на 10, адкрыўся медыцынскі пункт ў Граўжышках, будаваўся інфекцыйны барак. Працавала 13 урачоў і 37 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу. Быў створаны раённы аддзел аховы здароўя. У жніўні 1944 года у раёне сталі працаваць бальніца, амбулаторыя, санітарная станцыя, 3 амбулаторныя пункты на сяле. У 1945 годзе адкрыўся абласны дом дзіцяці, радзільнае аддзяленне бальніцы пераўтворана ў радзільны дом [27, c. 500-503].

     У сакавіку 1945 года мелася 8 урачэбных і фельшарскіх  участкаў. Працавалі 3-месячныя курсы  медсясцёр, адкрылася школа медсясцёр.

    У 1967 годзе былі паліклініка, раённая бальніца (180 ложкаў), 3 сельскія ўчастковыя бальніцы (бальніца ў Анжадаве закрылася), скурна-венерычны дыспансэр, амбулаторна-ўрачэбны ўчастак (Анжадава), 22 сельскія фельшарска-акушэрскія пункты, 2 здраўпункты, 5 аптэк [28, c. 3].

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна ў 1953 – 1985 гг