Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2013 в 16:50, курсовая работа
На рацэ Ашмянка, за 220 км на паўночны ўсход ад Гродна знаходзіцца горад Ашмяны. У крыніцах другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў 1040 годзе (год паходу Яраслава Мудрага на Літву). У “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” Ашмяны ўпамінаюцца ў 1341 годзе. Горадам і навакольнымі землямі валодалі вялікія літоўскія князі Гедзімін, Яўнут, Альгерд, Ягайла, пазней – феадалы Я.Юндзіловіч, В.Насілоўская і інш.
У Ашмянах на левым беразе ракі Ашмянкі знаходзіўся замак, быў пабудаваны парафіяльны касцёл (1391 г.), царква (1840 г.), мураваны касцёл францысканцаў (1882 г.), дамініканскі касцёл Святой Троіцы (1667 г.), кальвінскі збор, гімназія імя Я.Снядэцкага (дзейнічала ў 1918 – 1939 гг.), народны тэатр і інш.
УВОДЗІНЫ..........................................................................................3-4
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ....................................5-7
ГЛАВА 2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ АШМЯНСКАГА РАЁНА Ў 1953 – 1985 ГГ...............8-34
Развіццё сельскай гаспадаркі.......................................8-14
Падпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Ашмянскага раёна………………………………………….………15-26
З гісторыі самадзейных калектываў, устаноў
адукацыі і культуры Ашмяншчыны..........................27-34
ЗАКЛЮЧЭННЕ...............................................................................35-36
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ.................37-39
Ашмянскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм існуе са студзеня 1958 года. Спачатку ў Ашмянах працаваў участак Карэліцкага міжраённага ўпраўлення асушальных сістэм (МУАС). 1 студзеня 1967 года было створана Ашмянскае міжраённае ўпраленне асушальных сістэм, якое абслугоўвала Ашмянскі, Астравецкі, Воранаўскі, Іўеўскі і Смаргонскі раёны. 3 7 красавіка 1975 года ўпраўленне пачало займацца эксплуатацыяй абвадняльных сістэм. У 1988 годзе перастала быць міжраённым, пераўтворана ў раённае, але назва засталася. За гады існавання меліяратары прыклалі нямала намаганняў у будаўніцтва і падтрыманне ў належным стане арашальнай сістэмы ў калгасах і саўгасах раёна.
25 верасня 1965 года на паседжанні камісіі мясцовай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва абмяркоўвалася пытанне аб рабоце цэха па рамонту кватэр. Камісія вырашыла, што цэх выконвае работу на 101 – 104% у месяц, аднак ёсць недахопы: не хапае аўтатранспарта для падвоза матэрыялаў, а аўтабаза №13 недастаткова забяспечвае транспартам. Таксама недастаткова выдзяляюцца такія матэрыялы, як шыфер, фанера і інш. [13.C.6].
Дзейнасць розных устаноў ў ХХ стагоддзі было немагчыма без банкаў. Ашчадны банк з’яўляецца старэйшай фінансавай установай Рэспублікі Беларусь. Першыя ашчадныя касы былі заснаваны ў 1922 годзе. У Ашмянах ашчадныя касы існавалі ў 1939 – 1941 гадах; у час вайны не працавалі і аднавілі сваю дзейнасць у 1947 годзе [4, c. 238-239].
Такім чынам, на тэрыторыі Ашмяншчыны дзейнічае многа прадпрыемстваў, прадукцыя якіх была добра вядома і карысталася попытам не толькі ў БССР, але і ў былых краінах Савецкага Саюза. Гэта прадукцыя такіх прадпрыемстваў як мясакамбінат, сырзавод (маслазавод), крухмальны завод і інш.
3.3 З гісторыі самадзейных калектываў, устаноў
адукацыі і культуры Ашмяншчыны
Развіццё ўстаноў адукацыі і культуры ў пасляваенныя гады было таксама ўскладнена тым, што будынкі былі разбураны, адчуваўся недахоп у літаратуры і педагагічных кадрах. У сувязі з гэтым было прынята Пастанаўленне Савета народных камісараў СССР “Аб мерам дапамогі школам заходніх абласцей БССР” [24, с. 36-37].
Першая навучальная ўстанова ў Ашмянах, вядомая з крыніц, датаваных 1848 годам. Тады ўжо існавала павятовае вучылішча – пачатковая школа, якая давала права выпускнікам паступаць у гімназію. Ашмянскае павятовае вучылішча стала гарадскім ў 1901 годзе. Навучанне платнае – 10 руб. за навучанне, за замежную мову плацілі дадаткова 5 руб. у год.
На працягу 1950 – 1960 гадоў былі адкрыты школы ў Ашмянах (СШ №2, школа-інтэрнат), Анкудах, Гінеўцах, Крэйванцах, Рудзішках. Аднавілі сваю работу і раней адчыненыя школы.
15 кастрычніка
1971 года камісія па народнай
адукацыі і культуры заслухалі
пытанне аб педагагічнай
Падобныя праверкі былі праведзены ў Рудзішскай СШ, Гардзееўскай і Анжадаўскай БШ. Кантралявалася пытанне аб падрыхтоўцы школы да новага вучэбнага года [15, С.11,23,30].
На паседжанні камісіі па народнай адукацыі і культуры 18 чэрвеня 1985 года Пратакол №3 абмяркоўвалася пытанне аб рабоце школ па ажыццяўленню рэформы красавіцкага (1984) Пленума ЦК КПСС. Было рэкамендавана абсталяваць ва ўсіх школах пакоі для шасцігодак, увесці курс “Асновы інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі”, пераарганізаваць вытворчыя брыгады ў структурныя падраздзяленні калгасаў і саўгасаў, а таксама прааналізаваць пытанне аб магчымым навучанні навучэнцаў школ на прафесію шафёра на базе СПТВ-197 [21,C.9-10].
У рашэнні
Ашмянскага раённага Савета
Колькасць навучэнцаў у раёне пастаянна расце: 1964 год – 9450 чалавек; 1965 год – 9700 чалавек [23.С.3,10].
Развіваецца і сфера аховы здароўя. Колькасць бальнічных ложкаў павялічваецца: 1964 год – 440; 1965год – 465. Павялічваецца таксама і колькасць урачэй: 1964 год – 92; 1965 год – 101 [23,С.18].
У 1950 годзе
ў Ашмянах была адкрыта
У кастрычніку 1955 года школа была рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тыхнікум з мэтай падрыхтоўкі бухгалтараў. Завучам тэхнікума быў прызначаны вопытны педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны С.С.Лазоўскі, першымі выкладчыкамі працавалі Н.У.Фёдарава, Н.Г.Дзівакова, П.С.Бондараў. У 1957 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю новы вучэбны корпус, а ў 1972 годзе пабудаваны 4-павярховы корпус на 600 вучэбных месцаў.
Летам 1950
года адкрылася ў Ашмянах
Першапачаткова школа мела 2 калёсныя, 2 гусенічныя трактары, 1 камбайн. У 6 вучэбных групах рыхтаваліся трактарысты і брыгадзіры трактарных брыгад (тэрмін навучання 5 і 3 месяцы).
У канцы 1954 года школа была пераўтворана ў вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, якое пачало рыхтаваць трактарыстаў-машыністаў, камбайнераў-ільнаводаў, электразваршчыкаў. З 1964 года профіль падрыхтоўкі спецыялістаў стаў больш шырокім, акрамя існуючых з’явіліся новыя спецыяльнасці: шафёр, электраманцёр, слесар па рамонце і эксплуатацыі жывёлагадоўчых фермаў, жывёлавод.
У 1948 годзе была адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Першапачаткова культывавалі наступныя віды спорту: валейбол, баскетбол, веласпорт. Пазней былі адкрыты аддзяленні ручнога мяча (гандбол) і лёгкай атлетыкі.
17 лістапада 1982 года была праведзена праверка падрыхтаванасці школ раёна да новага вучэбнага года. У Янканцаўскай БШ, Гальшанскай СШ, Граўжышкоўскай СШ, школах горада Ашмяны усё гатова да новага ацяпляльнага сезона. У астатніх школах выяўлены заўвагі, якія былі ліквідаваны [18,С.5,20].
У 1952 годзе ў Ашмянах была адкрыта дзіцячая музычная школа. Яе першымі выкладчыкамі былі Б.Ю.Аксельрод, І.Ф.Касцючэнка, Б.Я.Вертліб, а першым дырэктарам – М.А. Жаўрыд. У першы год існавання ў школе вучылася 9 дзяцей, у 1953 – 1954 навучальным годзе – 59 [9, c. 504-505].
Адным з важных культурных цэнтраў з’яўляецца бібліятэка.
У Ашмянах
бібліятэка ўзнікла ў 1939 годзе.
З 1940 года пачала выконваць
функцыю раённай. На сяле
За гады
фашысцка-нямецкай акупацыі
Калгасам
і саўгасам было паручана
Праверка паказала, што ў саўгасе “Перамога” клуб працуе нездавальняюча, так як на дзень праверкі ніякіх масавых мерапрыемстваў не праводзіліся, хор распаўся, планы работы адсутнічалі, у памяшканні не арганізаваны тэматычныя выставы і адсутнічалі стэнды [11,С.5].
На тэрыторыі Ашмянскага раёна ў разглядаемы перыяд ствараецца і дзейнічае шмат народных і самадзейных калектываў.
Сямейны ансамбль «Граўжанцы» створаны ў 1984 г. на базе калектываў мастацкай самадзейнасці Граўжышкаўскага сельскага Дома культуры. Кіраўнік — Э.В.Булкевіч. У складзе ансамбля 18 чалавек — родныя, стрыечныя і траюрадныя браты, іх жонкі і сестры, іх мужы, бацкі і дзеці. У рэпертуары беларускія народныя песні ў апрацоўцы, аўтарскія творы беларускіх кампазітараў, сцэнічныя варыянты старажытных танцаў, жарты, прымаўкі, байкі. Удзельнікі ансамбля захоўваюць традыцыі і звычаі сваей мясцовасці. Калектыў — лаурэат абласнога фестывалю «Беларуская восень», дыпламант рэспубліканскага фестывалю «Беларуская полька», 4-га абласнога фестывалю сямейнай творчасці, 1-га і 2-га абласных свят народнай музыкі. Званне народнага прысвоена ў 2002 г.
У 1981 годзе на базе дзіцячай музычнай школы быў створаны ансамбль народных інструментаў “Карусель”. У склад калектыву ўваходзяць выкладчыкі школы. У аснове рэпертуару – беларуская народная музыка, аўтарскія творы беларускіх, замежных і саманадзейных кампазітараў. Ансамбль – дыпламат Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці 1985 года. Званне народнага прысвоена ў 2003 годзе.
На базе
Ашмянскага раённага Дома
Фамін А.Я. ў 1948 годзе стварае тэатр на базе Ашмянскага раённага Дома культуры. Рэжысёрамі тэатра былі А.Я.Фамін, П.А.Дакука, І.І.Сіднеў і другія. На рэспубліканскіх і абласных аглядах народнай творчасці ўзнагароджваўся дыпломамі 1-й (1960), 2-й (1968) і 3-й (1965) ступеней, у 1976 годзе стаў лаўрэатам 1-га Усесаюзнага фестывалю саманадзейнай творчасці працоўных. У рэпертуары тэатра больш за 75 спектакляў. З гастролямі за межы раёна тэатр выязджаў у Мінск, Гродна, Астравец, Іўе, Юрацішкі, Беласток, на Беларускім тэлебачанні паказаны спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы (1961), «Святы і грэшны» М.Варфаламеева (1983), «Трыбунал» А.Макаёнка (1984). Пятнаццаць найбольш таленавітых акцёраў атрымалі званне «артыст народнага тэатра»: Г.С.Падляцеў, У.Я.Садоўскі, Г.Н.Папкова, В.Л.Сайко, А.В.Рагожына, А.А.Міхеенка, Я.А.Архінава, В.Т.Гелер, Л.А.Кузьменка, М.П.Кубіцкая, Г.П.Яцкевіч, Э.С.Лукша, К.Г.Казлова, В.Д.Дабраўляніна. Званне народнага прысвоена ў 1959 годзе за спектакль «Аб асабістым» (рэжысёр А.Я.Фамін, мастак М.Бельцюкоў).
Ансамбль цыганскай песні «Джана Рома» Ашмянскага раённага Дома культуры быў створаны ў 1984 годзе. Кіраўніком да 2001 года з'яўляўся А.Я.Дыман, вопытны майстар вакальных спеваў, таленавіты музыкант. У ансамблі 4 чалавекі: А.Дыман (саліст, скрыпач, клавішнік), З.Каспяровіч
(салістка), С.Каспяровіч (саліст), С.Багдановіч (саліст, гігарыст). У рэпертуары каля 50 сольных і ансамблевых твораў— цыганскія народныя песні, рамансы, песні сучасных кампазітараў. Калектыў паставіў больш за 40 канцэртаў у раёне і за яго межамі, прымае актыўны ўдзел у раённых і абласных фестывялях, аглядах, конкурсах. Дыпламант 1-га конкурса народнай творчасці «Беларусь і песня», удзельнік яго заключнага канцэрта ў Мінску, лаурэат абласнога фестывалю (г. Ліда), дыпламат 3-га абласнога конкурса сямейнай творчасці. Званне народнага прысвоена у 2000 годзе.
Ашмянскі
краязнаўчы музей імя Ф.К.
У ліпені 1955 года будаўніцтва завяршылася. Да кастрычніка 1955 года афармлялася экспазіцыя, адкрыццё якой адбылося 16 кастрычніка 1955 года. Агульная музейная плошча складала 144 м2 , экспазіцыйная – 106, 1 м2 .
У 1970 годзе працавала 10 залаў, дзе выстаўляліся 1264 экспанаты асноўнага фонду, а ўсяго ў музеі налічвалася 3317 экспанатаў. Асобная зала была прысвечана жыццю, творчасці і грамадскай дзейнасці Ф.Багушэвіча.
Экспазіцыйная плошча ў 1984 годзе складала 248 м2 , асноўны фонд – 3,3 тысят музейных прадметаў.
Музей захоўвае
прадметы археалогіі і
У 70-х гадах арганізоўваюцца музеі і на базе школ раена. У 1963 годзе адкрываецца гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы. Краязнаўчая работа з вучнямі была пачата ў 1962 годзе, тады і ўзніклі намеры стварыць школьны музей. Ініцыятарам стаў настаўнік гісторыі Э.С.Корзун (гл. дадатак 5). Усё пачалося з невялікай выстаўкі старадаўніх манет, старых папяровых грошаў, некалькіх фатаграфій і выпісак з кніг. Давялося папрацаваць у бібліятэках Вільнюса і Мінска, весці перапіску з землякамі, ветэранамі вайны, шукаць матэрыялы ў архівах Вільнюса, Гродна, Мінска [27, c.508-509].
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Ашмянскага раёна ў 1953 – 1985 гг