Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Ноября 2014 в 17:27, курс лекций

Краткое описание

Работа содержит курс лекций по дисциплине "История Беларуси".

Прикрепленные файлы: 1 файл

istoria_Belarusi_1chast.doc

— 1.11 Мб (Скачать документ)

Наглядалася расслаенне сялянскіх гаспадарак, яно было больш глыбокім у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі. Але заможных сялян у Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было значна меньш.

Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Яго прыкметы – зніжэнне прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў; рост дзяржаўных нядоімкаў; маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства (заможная вярхушка вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі); паступовае ўкараненне элементаў капіталізму (прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.).

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.

У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У выніку яго прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў гарадах і мястэчках. Шырокае развіццё атрымалі палатняная, суконная, гарбарная, кравецкая, шавецкая, ганчарная вытворчасці, апрацоўка дрэва, выраб скур і г.д.

У гарадах вядучае месца займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці выклікаў ліквідацыю самастойнасці і карпаратыўнай замкнённасці цэхаў, іх манаполію ў вытворчасці. Члены цэхаў атрымлівалі права наймацца на фабрыкі і заводы. Узніклі буйныя майстэрні з наёмнымі рабочымі. Гарацкое рамяство задавальняла патрэбы не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася да  
16,5 тыс. рамеснікаў.

Прыгонныя вотчынныя мануфактуры ў пачатку XIX ст. пераважалі над капіталістычнымі, але паступова яны трансфармаваліся ў капіталістычныя. Вотчынныя мануфактуры працавалі пераважна дзеля задавальнення патрэб памешчыка-прыгонніка і яго гаспадаркі. Капіталістычныя выраблялі прадукцыю на продаж. Меньшая даходнасць прыгонных мануфактур у параўнанні з прадпрыемствамі, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя, з’яўлялася пацвярджэннем крызісу прыгоннай гаспадаркі.

У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. кола мануфактур пашырылася. У 1801-1805 гг. у беларускіх губернях было больш за 300 прадпрыемстваў. З 50-х гг. XIX ст. пачаўся хуткі рост капіталістычных мануфактур з вольнанаёмнымі рабочымі. Уласнікамі мануфактур з’яўляліся купцы, мяшчане і рамесніцкія майстры. На 57 капіталістычных мануфактур у 1860 г. працавала 1.746 рабочых, яны выпускалі прадукцыі на 752 тыс. руб., гэта каля 48% прадукцыі ўсіх мануфактур.

Адначасова (другая чвэрць XIX ст.) адбывалася ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Іх частка адносілася да тыпу фабрычна-завоцкіх прадпрыемстваў. Арандатары вотчынных мануфактур выкупалі станкі, будынкі, зямлю і перабудоўвалі прадпрыемствы на капіталістычны лад (металургічны завод у Налібоках).

Першыя фабрыкі і заводы ў Беларусі, як і мануфактуры, былі прыгоннымі. Паравыя машыны ў беларускай прамысловасці з’явіліся ў 20-я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах памешчыка Пуслоўскага ў мястэчках Хомску Кобрынскага і Косаве Слонімскага паветаў. У 1841 г. узнік мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Магілёве, ён быў аснашчаны паравым рухавіком, размяшчаўся ў цагляным будынку, усе рабочыя былі вольнанаёмнымі, затым цукровы завод у Беліцы.

Сярод рэгіенаў лідыравалі Гродзенская губерня (суконныя прадпрыемствы) і Магілёўская губерня, адставала Мінская губерня. Кошт прадукцыі фабрычнай прамысловасці Беларусі ў 1852 г. склаў 2,5 млн. руб., у 1859 г. – амаль 5 млн. руб. Размяшчэнне прадпрыемстваў залежала ад транспартных шляхоў, крыніц сыравіны і працоўнай сілы. Дамінуючымі галінамі фабрычна-завадской прамысловасці ў гэты перыяд былі суконная, папяровая і шкляная. Другасны характар мелі палатняная, дывановая, канатная, медная і некаторыя іншыя галіны.

На працягу першай паловы XIX ст. дробная вытворчасць у прамысловасці пераважала. Хаця колькасць прадпрыемстваў у ей у параўнанні з 1796 г. скарацілася ў 2,3 раза, але аб’ём прадукцыі вырас да 7.105 тыс. руб. Гэта ўдвая больш за мануфактурную і фабрычную вытворчасці разам. Так сама пануючай яшчэ заставалася прамысловасць, заснаваная на прыгоннай працы. Па колькасці прадпрыемстваў на 1860 г. яна пераўзыходзіла капіталістычную ў  
1,5 раза, па колькасці рабочых у 1,8 раза, па валавой прадукцыі ў  
2,8 раза.

З 1796 па 1861 г. адбываўся рост гарадоў. Насельніцтва гарадоў павялічылася ў 4 разы – з 80 да 320 тыс. Там зменьшылася колькасць і ўдзельная вага пануючага класа феадальнага грамадства (дваран і духавенства), павялічылася колькасць купцоў, рамеснікаў і працуючых па найму.

Больш заметнымі сталі перамены ў нацыянальным складзе гарацкога насельніцтва Беларусі, значна вырасла колькасць яўрэяў (прычына – існаванне “мяжы аседласці”) і рускіх (новае чыноўніцтва).

Развіццю гандлю спрыяў рост колькасці вольнанаёмных рабочых. Да 40-50-х гг. XIX ст. у гарадах і мястэчках вырасла колькасць купецтва, з’яўляецца катэгорыя гандлюючых сялян. Асноўнай формай гандлёвых адносін у 30-50-я гг. XIX ст. былі кірмашы. Самыя вялікія былі ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях, нязначныя – у Віленскай і Мінскай (на Беларусі быў 351 кірмаш з прывозам на 7,4 млн. руб.). Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721 тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні  
(501 тыс. руб.). Развозна-разносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці пасля кірмашоў займаў другое месца. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Стацыянарны гандаль адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, магазінах, піцейных дамах, карчмах, кавярнях і г.д.

Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны гандлёвы шлях – Днепр, асноўны пункт транзітнага гандлю – Юрбург на р. Нёман (сучасны горад Літвы Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў еўрапейскія і азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і абсталяванне. Працягваўся традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, але з апошнім у Расійскай імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная мяжа.

Між тым як унутраны, так і знешні гандаль развіваўся марудна. Яго развіццю ў вялікай ступені перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы росту гандлю ў 50-я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. знізіліся.

Першая палова XIX ст. – перыяд далейшага фарміравання капіталістычных адносін. Аб гатым сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая машынная тэхніка. Але тэмпы прамысловага развіцця беларускіх губерній былі ніжэйшымі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны – панаванне прыгоннай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай прамысловасці, якія мелі значную перавагу ў сваім развіцці.

Спробы гаспадарчых рэформаў. Крызісныя з’явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя захады па рэфарміраванню існуючых парадкаў. Першыя спарадычныя меры прымаліся яшчэ ў пачатку стагоддзя, Але былі непаслядоўнымі і абмежаванымі. Так, у 1801 г. Расійскі ўрад даў дазвол набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і дзяржаўным сялянам (упершыню купцы і мяшчане Беларусі набылі гэта права яшчэ ў 1775 г. згодна з пастановай Сейму Рэчы Паспалітай). А ў 1803 г. быў выдадзены ўказ аб так званых “вольных хлебапашцах”. Памешчыкі мелі права адпускаць прыгонных з зямлёй за вялізны выкуп, але за імі заставаліся павіннасці згодна з узаемным дагаворам. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.

Інвентарная рэформа 1844-1857 гг.. З мэтай абмежаваць бескантрольную ўладу памешчыкаў, царскі ўрад увеў абавязковыя інвентары – гаспадарчае апісанне памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй колькасці прыгонных, памераў зямельных надзелаў, выконваемых павіннасцяў. У 1844 г. было зацверджана палажэнне аб стварэнні дваранскіх камітэтаў у заходніх губернях для складання абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў.  
У камітэтах ўдзельнічалі самі памешчыкі, таму складзеные імі інвентары сялянам палёгкі не неслі.

Па інвентарах уся зямля, якая знаходзілася ў фактычным карыстанні сялян, захоўвалася за імі. Для вызначэння павіннасцей за аснову была прынята трэцяя частка даходу з вылучаных сялянам зямель. Інвентарныя правілы часта парушаліся памешчыкамі, тым не менш дзяржава ў некаторай ступені ахоўвала сялян ад празмерных апетытаў іх гаспадароў. Да 1857 г. інвентары былі ўведзены толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў (сяляне актыўна супрацьдзейнічалі іх ўвядзенню), таму можна гаварыць аб правале рэформы.

Адначасова ў сістэме кіравання дзяржаўнай маёмасцю  
(каля 465 тыс. сялян на Беларусі) патрабавалася рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Яна была праведзена ў 1837-1841 гг. міністрам дзяржаўнай маёмасці П.Д. Кісялёвым. Рэформа мела тры накірункі: рэформа кіравання дзяржаўнай вёскай; “папячы- 
цельская” палітыка; “люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў”.

Рэформа кіравання вёскай пачалася ў 1837 г. згодна з спецыяльным палажэннем. Была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў, і быў створаны бюракратычны аппарат кіравання сялянамі, утрыманне якога лягло на плечы дзяржаўных сялян.

“Папячыцельская палітыка” ўключала арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, арганізацыю пачатковага навучання для дзяцей і арганізацыю медыцынскай дапамогі. Харчовая дапамога на выпадак перыядычных неўраджаяў складалася ў стварэнні грамадскіх запасаў зерня. Галоўнай крыніцай папаўнення кармоў служылі грамацкія заворванні. Аднак колькасць хлеба ў крамах не павялічвалася. Не лепш былі справы і з іншымі пачынаннямі «папячыцельскай палітыкі». Да таго ж мерапрыемствы папячыцельства фінансаваліся не дзяржавай, а з сум сялянскіх капіталаў і грамадскага збору.

Мэта люстрацыі дзяржаўных маёмасцяў – павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі праз ліквідацыю сялянскага малазямелля (пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і перасяленне сялян) і рэгламентацыю і ўніфікацыю павіннасцяў. Яна праводзілася ў два этапы: да 1844 г. з захаваннем фальварачна-баршчыннай сістэмы, і з 1844 г. па 1857 г. – паскораны ўвод аброчнай сістэмы.

Гэта сялянская рэформа мела буржуазны характар, бо спрыяла пашырэнню таварна-грашовых адносін на вёсцы.

Акрамя таго, у першай палове стагоддзя былі праведзены гільдэйская рэформа 1824 г. і грашовая рэформа 1839-1843 гг. (міністрам фінансаў Е.Ф. Канкрыным).

Мэта першай рэформы была ў пашырэнні правоў купецтва трэцяй гільдыі. Больш таго, акрамя купецтва іншыя асобы (мяшчане, сяляне, рамеснікі) атрымалі права набываць гільдэйскія пасведчанні. Сяляне мелі права трымаць ткацкія станкі, мяшчане маглі закупаць і перапрадаваць сельскагаспадарчыя тавары, аднак на абмежаванай тэрыторыі.

Сутнасць грашовай рэформы была ў замене папяровых грошай (асігнацый) на крэдытныя білеты, якія павінны былі свабодна разменьвацца на срэбра. У сваю чаргу, срэбраная манета вызначалася як галоўная манета абарачэння, мера ўсіх грашовых папер, каштоўных папер і аблігацый. Рэформа мела станоўчы вынік, бо дапамагла ўмацаваць фінансы дзяржавы.

Праведзеныя рэформы садзейнічалі пашырэнню таварна-грашовых адносін у феадальнай гаспадарцы. Але асноўная іх мэта – захаваць феадальнае землеўладанне і прыгонную сістэму. Таму рэформы кардынальна не вырашылі праблему адставання гаспадарчага развіцця ўсёй дзяржавы і Беларусі як яе часткі ад перадавых краін.

Кантрольныя пытанні да тэмы №8

  1. Калі адбыліся падзелы тэрыторыі Рэчы Паспалітай, і якія землі былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі пасля кожнага падзела?
  2. Якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі створаны на беларускай тэрыторыі?
  3. На якіх прынцыпах будавалася палітыка царскага ўрада на далучаных тэрыторыях?
  4. Якую канфесійную палітыка праводзіў царскі ўрад на далучаных землях?
  5. Што такое “польскае пытанне”, і якія шляхі яго вырашэння прапанавалі ўрады Аляксандра I і Мікалая I?
  6. Якая саслоўная палітыка праводзілася на далучаных тэрыторыях?
  7. Якія мэты на Беларусі мела рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі?
  8. Якую палітыку праводзіў урад у галіне асветы на далучаных тэрыторыях?
  9. Якія адметнасці мелі ваенныя дзеянні 1812 года для беларускага насельніцтва?
  10. Якія тайныя таварыствы першай паловы XIX стагоддзя вы ведаеце, якія ідэі прапагандавалі гэтыя таварыствы?
  11. Якія мэты праследвалі паўстанцы ў 1830-1831 гг., і якія вынікі мела гэта паўстанне?
  12. Што такое прамысловы пераварот, і як ён праходзіў на Беларусі?

 

Экзаменацыйныя пытанні

 

  1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу.
  2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага мінулага.
  3. Праблема паходжання чалавека. Працэс засялення тэрыторыі Беларусі. "Неалітычная рэвалюцыя".
  4. Фіна-вугорскія плямёны, індаеўрапейцы. Паходжанне беларусаў.
  5. Узнікненне сярэдневяковых дзяржаў у Еўропе, першыя славянскія дзяржавы. Полацкае і Тураўскае княствы.
  6. Эканамічнае развіццё беларускіх зямляў у IX – XIII стагоддзях. Асноўныя заняткі насельніцтва, развіццё сельскай і гарадской эканомік.
  7. Узнікненне і распаўсюджанне хрысціянства. Увядзенне хрысціянства ў усходніх славян,на тэрыторыі Беларусі.
  8. Знешнепалітычныя і ўнутрыпалітычныя, эканамічныя ўмовы ўзнікнення ВкЛ.
  9. Узмацненне і рост ВКЛ, яго паліэтнічны характар. Крыжакі и татара-манголы ў яго гісторыі.
  10. Войны ВКЛ с Маскоўскай дзяржавай XIV-XVI стагоддзяў, іх прычыны і наступствы для ВкЛ.
  11. Уваходжанне ВкЛ у склад Рэчы Паспалітай. Люблінская унія.
  12. Эканоміка Беларусі XVI стагоддзя. Эканамічныя сувязі с Заходняй и Усходняй Еўропай.
  13. Эканамічныя рэформы XVI стагоддзя (Валочная памера  
    1557 года) на беларускіх землях.
  14. Антыфеадальная вайна 1648 – 1651 гг. Вайна Рэчы Паспалітай і Расіі 1654 – 1667 гг. і яе палітычныя і эканамічныя наступствы.
  15. Паўночная вайна 1700 – 1721 гг. Спусташэнне Беларусі.
  16. Релігійная сітуацыя на беларускіх земляху у XIII – XVIII стагоддзях у кантэксце еўрапейскіх падзей. Рэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія.
  17. Упадак Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Шляхецка-магнацкая анархія.
  18. Культура Беларусі XIII – XVIII стагоддзяў, яе ўзаемасувязі з культурными традыцыямі іншых краін і народаў.
  19. Эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стагоддзях. Аднаўленне разбуранай падчас войнаў гаспадаркі, яго асноўныя перадумовы. Узнікненне мануфактурнай вытворчасці.
  20. Беларускія сярэдневяковыя гарады. Магдэбурскае права.
  21. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расіі (1772, 1793, 1795 г.). Паўстанне Т. Касцюшка, распаўсюджанне ідэй французскай рэвалюцыі на  Беларусі.
  22. Русіфікатарская палітыка царызма на далучаных тэрыторыях (канец XVIII – XIX стагоддзі).
  23. Напалеонаўскія войны і Расія, Беларусь.
  24. Вызваленчая барацьба супраць самадзяржаўя у 20-е – 50-е гады XIX стагоддзя. Тайныя таварыствы.
  25. Паўстанне 1830 – 1831 гг. у кантэксце еўрапейскіх падзей.
  26. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове  
    XIX стагоддзя.
  27. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі.
  28. Культурнае жыццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі  
    (XIX – пачатак XX стагоддзя).
  29. Уваходжанне Беларусі ў капіталізм. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ўдругой палове XIX стагоддзя.
  30. Адмена прыгонніцтва ў Расійскай імперыі. Асаблівасці гэтага працэса на Беларусі.
  31. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд імперыялізма (1900– 1914 гг.).
  32. Выспяванне рэвалюцыйных тэндэнцый у расійскім і беларускім грамадстве ў другой палове XIX– пачатку XX стагоддзя. Распаўсюджанне сацыялістычнай ідэалогіі (Еўропа, Расія, Беларусь).
  33. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі.
  34. Першая сусветная вайна – нацыянальная катастрофа пачатку ХХ стагоддзя. Беларусь у гады вайны.
  35. Беларусь у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ў гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі.
  36. Станаўленне Савецкай ўлады на Беларусі. Ваенна-камуністычная дактрына бальшавізма, курс на сусветную рэвалюцыю (1917 – пачатак 20-х гадоў).
  37. Праблема беларускай дзяржаўнасці, беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ стагоддзя. БНР.
  38. Палітычная барацьба вакол стварэння БССР (1918 – 1920 гг.). Савецка-польская вайна, уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад буржуазнай Польшчы.
  39. Заходняя Беларусь у 20-е – 30-х гадах ХХ стагоддзя. Палітыка польскіх улад, нацыянальна-вызваленчая барацьба.
  40. Эканоміка Заходняй Беларусі як частка сусветнай капіталістычнай эканомікі.
  41. Новая эканамічная палітыка бальшавікоў. Уваходжанне БССР у склад СССР. Вяртанне Савецкай Расіяй БССР усходніх беларускіх зямель.
  42. Сусветны гаспадарчы крізіс і бальшавісцкі «вялікі скачок» у канцы 20-х – 30-е гады (калектывізацыя, індустрыялізацыя).
  43. Рэпрэсіўныя рэжымы ў сусветнай гісторыі. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР (у 20-х – 30-х гадах ХХ стагоддзя).
  44. Культура Беларусі савецкага часу (1917 – 1991 гг.).
  45. Умацаванне фашызма ўЕўропе. Нацысцкі «новы пападак» на Беларусі (1941 – 1944 гг.). Беларуская калабарацыя і яе крах (1941 – 1945 гг.).
  46. Франтавыя дзеянні на Беларусі ў 1941, 1943 – 1944 гг.
  47. Партызанская вайна на беларусі ў 1941 – 1944 гг. Дзейнасць Арміі Краёвай.
  48. Эканамічнае развіццё БССР у 1945 – 80 гг. Спробы гаспадарчых рэформ.
  49. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1945 – 1985 гг.
  50. Гаспадарчыя і палітычныя рэформы у СССР (1985 – 1991 гг.) і на Беларусі. Палітычная барацьба ўрэспубліке у канцы 80-х – пачатку 90-х гг.
  51. Свет і Беларусь у сучасных умовах. Беларусь ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці (эканоміка, палітыка, культура).
  52. Будаўніцтва Рэспублікай Беларусь мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Асаблівасці "беларускай мадэлі".

Информация о работе Курс лекций по дисциплине "История Беларуси"