Берасцейская уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Ноября 2012 в 00:24, реферат

Краткое описание

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва -

Содержание

Уводзiны……………………………………………………………………………………………………………..2
Глава 1
Актуальнасць праблемы………………………………………………………………………………….3-4
Глава2
Метадалагічныя падыходы да вывучэння праблемы……………………………………4-5
Глава 3
Крыніцы па праблеме……………………………………………………………………………………..5-7
Глава 4
Дакументы па гісторыі Берасцейскай царкоўнай уніі ў архівах………………………..7
Глава 5
Публікацыі крыніц па праблеме ў ХІХ–ХХ ст………………………………………………………8
Глава 6
Вывучэнне гісторыі Берасцейскай уніі ў Расійскай імперы………………………….9-10
Глава 7
М.Каяловіч і «западно-русская» гістарыяграфічная школа
пра Берасцейскую унію………………………………………………………………………………10-11
Глава 8
Замежнае уніязнаўства ХІХ-ХХ ст.12-14……………………………………………………...11-13
Глава 9
Перадумовы Берасцейскай царкоўнай уніі. Унійныя тэндэнцыі
ў Вялікім княстве Літоўскім у XV ст.14-15……………………………………………………13-14
Глава 10
Унутраныя прычыны уніі………………………………………………………………………………….15
Глава 11
Берасцейская царкоўная унія як вынік перапляцення
еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60-90-х г. ХVI ст.
усходні і заходні фактары ў яе заключэнні………………………………………………..15-16
Глава 12
Мэты суб'ектаў уніі. Артыкулы-умовы уніі …………………………………………………16-18
Глава 13
Падрыхтоўка царкоўнай уніі……………………………………………………………………….18-19
Глава 14
Уніяцкая царква ў сярэдзіне ХVII–другой палове ХVII ст………………………………19
Глава 15
Постуніяцкая Беларусь…………………………………………………………………………………..20
Глава 16
Лёс уніяцкай царквы ў ХХ ст………………………………………………………………………20-22
Заключэнне……………………………………………………………………………………………………23
Спiс выкарыстованнай лiтаратуры……………………………………………………………...24

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат история беларуси.docx

— 78.31 Кб (Скачать документ)

 

Глава 12

Мэты суб'ектаў  уніі. Артыкулы-умовы уніі

     Мэты суб’ектаў уніі: Кіеўскай мітраполіі і папства -  не супадалі.Ва ўмовах разгулу ў ВКЛ у 70–90-я гады антылюблінскіх настрояў некаторыя яго дзяржаўныя дзеячы (Л.Сапега) намерваліся з дапамогай царкоўнай уніі захаваць рэлігійную асобнасць сваёй краіны ў саюзе з каталіцкай Польшчай. Пэўныя духоўныя і свецкія колы разарванага Люблінскай уніяй на часткі Вялікага княства Літоўскага ўбачылі ў царкоўным яднанні шлях да духоўнага адраджэння беларуска-ўкраінскага грамадства і ўмацавання яго культурна-рэлігійнай асобнасці ў праваслаўна-каталіцкім атачэнні. Яны ішлі на унію з Рымам як годны партнёр, на роўных, будучы пазбаўленыя камплексу непаўнавартасці сваёй царквы. У Рыме  унію разглядалі інакш – як уключэнне прыняцце беларускага і ўкраінскага народаў у лона каталіцкай царквы. Зразумела, бачанне уніі Рымам адрознівалася ад яе разумення мясцовымі хрысціянскімі лідэрамі, якія зыходзілі з прынцыпу роўнасці спавяданняў. Калі праграма Пятра Скаргі прадугледжвала царкоўную і культурна-рэлігійную уніфікацыю беларуска-ўкраінскага свету на каталіцкі лад (прызнанне дагматыкі, адмова ад царкоўнаславянскай мовы, крытыка праваслаўных абрадаў), то унія для Іпація Пацея не азначала кардынальнай ломкі традыцый. Таму і тады, і цяпер унія ўспрымаецца па-рознаму: як саюз і як інкарпарацыя.

     Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы і статус уніяцкай царквы вызначаны выпрацаванымі ў 1590-1595 гг. кіеўскім мітрапалітам і епіскапамі “берасцейскімі артыкуламі” (іх 33) , прызнанне якіх папам і каралём было ўмовай заключэння уніі. Артыкулы-умовы уніі былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця  і мелі выразную нацыянальна-ахоўную скіраванасць. Яны агаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці уніяцкай царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статуса епіскапата, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі.

     На працягу 1590-1595 г.тепіскапатам былі распрацаваны некалькі варыянтаў артыкулаў-умоў уніі. 1 чэрвеня 1595 г. мітрапаліт і 6 епіскапаў (I. Пацей, К. Тарлецкі, Л. Пяльчынскі, Г. Балабан, Дз. Збруйскі, І.Гогаль) склалі канчатковы варыянт артыкулаў-умоу, на якіх яны згодны аб'яднацца з Рымскай царквой.  Яны і сталі знакамітымі “берасцейскімі артыкуламі”. У артыкулах пастыры патрабавалі ад свецкай і духоўнай вярхоўных уладаў забяспечыць ім:

вызнанне нейтральнага для абодвух  цэркваў сімвала веры (Святы Дух зыходзіць ад аднаго пачатку - Бога Айца і праз Сына);захаванне нязменнымі ўсіх святаў, абрадаў, цырымоній і звычаяў Усходняй царквы;

захаванне старадаўняга звычаю выбару епіскапаў клірам;прызначэнне на пасады свяшчэннаслужыцеляў толькі "русінаў" усходняга абраду,прадстаўленне месцаў у сенаце для мітрапаліта і епіскапаў;ахову ад небласлаўлёных лістоў з Грэцыі;забарону свяшчэннадзейнасць духавенству, не згоднаму на унію;забарону пераходу уніятаў у лацінскі абрад;дазволу шлюбу між уніятамі і лацінянамі;вяртанне царкоўнай маёмасці, права распараджацца ёю толькі са згоды епіскапаў і капітулаў;рэальную ўладу епіскапаў, а не патронаў над цэрквамі;

захаванне звычаю падпарадкаванння манастыроў сваім епархіяльным архіерэям; уключэнне двух сваіх дэпататаў у члены трыбунальнага суда; ураўнаванне уніяцкага духавенсгва ў правах з лацінянамі;права мець семінарыі і школы грэчаскай і" рускай"мовы,друкарн із епіскапскай цэнзурай.

 

Глава 13

Падрыхтоўка царкоўнай  уніі

     Унійныя настроі, якія то ажывалі, то затухалі ў ВКЛ з часоў Крэўскай уніі 1439 г., з новай моцнай сілай выявіліся ў 80–90-я г. ХVI ст. Адыгралі сваю ролю і палітыка Рыма, дзе з канца 1560-х г. выкрышталёўвалася думка аб уніі з усёй усходнеславянскай праваслаўнай царквой , і посттрыдэнцкае адраджэнне каталіцкай царквы, звязанае з дзейнасцю езуітаў, і палітыка ўрада новаўтворанай Рэчы  Паспалітай, накіраваная на стварэнне адналітнай монаканфесійнай дзяржавы. Але галоўным фактарам падрыхтоўкі і заключэння  Берасцейскай царкоўнай уніі стала дзейнасць кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі – іерархаў беларуска-украінскай царквы па пошуку шляхоў яе вываду з глыбокага крызісу, у якім яна апынулася царква ў другой палове ХVI ст. (неадукаванасць духавенства, негатыўныя з'явы праз сістэму патранацтва, аслабленне праз уплыў пратэстантызму і інш.). Улада канстанцінопальскай патрыярхіі над царквою ў Княстве была намінальнаю. У 1589 г. ў Маскве быў заснаваны патрыярхат і прэтэнзіі Расіі на падпарадкаванне сваёй уладзе ўсіх усходнеславянскіх праваслаўных вернікаў узраслі з большай сілай. Не выпадкова на наступны год  кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі распачало падрыхтоўку да заключэння уніі з рымскай царквой.

     На штогадовых саборах,  нарадах і перамовах, у розных пастановах і палемічнай літаратуры выкрышталёўваліся змест і аблічча новай версіі хрысціянства, акрэсліваліся патрабаванні да дзяржаўных улад Рэчы Паспалітай і Ватыкана, пры ўмове выканання якіх кіраўніцтва  праваслаўнай царквы згаджалася прыступіць да уніі. Яе рэлігійныя і грамадска-палітычныя ўмовы фармаваў беларуска-ўкраінскі епіскапат, а не навязваў ні двор Жыгімонта ІІІ Вазы, ні папская нунцыятура ў Польшчы, ні апостальская сталіца.

     Адразу ж паўстала пытанне аб гарантыях забеспячэння самабытнага аблічча, асобнасці, правоў і прывілеяў сваёй царквы. Ужо ў першай дэкларацыі аб уніі, падпісанай у Берасці 24 чэрвеня 1591 г., епіскапат агаварыў нязменнасць і непарушнасць цырымоній,  абрадаў і ўсяго царкоўнага ладу, якія здаўна ўтрымлівае ўсходняя царква. У 1594 г. ён пацвярджае жаданне і згоду падпарадкавацца папе рымскаму, «только поправивши некоторых певных артыкулов, которые соединению перешкажали, [а ўсё астатняе] абы по старому было». Відавочна, што ён абараняў сваю сістэму каштоўнасцяў. Заходняя пазіцыя навязвання нераўнапраўнага саюза была разбіта на перамовах 1590–1596 г.

     Справа падрыхтоўкі міжцаркоўнага пагаднення значна актывізавалася з уступленнем на берасцейска-уладзімірскую кафедру   Іпація Пацея. Ён стаў галоўным “архітэктарам” Берасцейскай уніі. 2 снежня 1594 г. кіеўскі мітраталіт Міхаіл  Рагоза і 5 епіскапаў саборную грамату аб уніі.

 

Глава 14

Уніяцкая царква ў сярэдзіне ХVII–другой палове ХVII ст.

     У казацка-сялянскай вайне 1648-1654 гг. і вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. уніяцкая царква апынулася на мяжы гібелі. Ян Казімір быў гатовы ахвяраваць ёй ва ўгоду ўкраінскім казакам, якія зрабілі знішчэнне уніяцкай царквы сваім баявым лозунгам. З акупацыяй Беларусі ў 1654-1655 г. маскоўскім войскам Аляксея Міхайлавіча дзейнасць уніяцкай царквы была паўсюдна забаронена. На просьбу віцебскай шляхты пакінуць яе веру цар адказаў: “Унеятом не быть”. Царква панесла ў тых войнах вялікія матэрыяльныя страты. Пазіцыя Расійскай дзяржавы прывяла да распальвання антыуніяцкіх настрояў на Беларуі. З другога боку, пераслед уніяцкай царквы падтрымліваў сярод яе прыхільнікаў антымаскоўскія настроі.

     Войны і паўстанні зменшылі колькасць уніяцкіх прыходаў. Па падліках А.Мірановіча (Беласток), у сярэдзіне 1660-х гадоў звыш 3,5 тысяч уніяцкіх парафій Беларусі і Украіны прыходзілася на звыш 13,5 тысяч праваслаўных.

   Падпарадкаванне ў 1686 г. Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату змяніў адносіны беларуска-украінскага грамадства ў бок спрыяння уніі. Рост унійных настрояў у грамадстве, унутраны раскол у праваслаўнай царкве, адыход ад яе шляхты, спад палітычнага значэння казацтва разам з рэформамі мітрапалітаў І.Руцкага, А.Сялявы, Л.Кішкі па ўзвышэнню культурнага ўзроўня уніяцкай царквы спрыялі павелічэнню ўплыву уніяцтва на тэрыторыі з перавагай праваслаўнага насельніцтва. Пасля Андрусоўскага перамір’я 1667 г. урад Рэчы Паспалітай робіць паварот у рэлігійнай палітыцы ў бок спрыяння уніяцкай царкве, якая, яшчэ зусім нядаўна не падтрыманая дзяржавай, здавалася, была асуджана на поўнае вынішчэнне. Прарасійская арыентацыя  праваслаўных штурхала ўрад Рэчы Паспалітай на падтрымку уніятаў і пакаранне адступнікаў ад уніі.  Калі каралі Уладзіслаў і Ян Казімір былі больш схільныя рабіць уступкі праваслаўным коштам уніятаў, то Міхаіл Вішнявецкі і асабліва Ян Сабескі адкрыта праяўлялі прыхільнасць да уніяцкай царквы, хоць і зберагалі  прывілеі  праваслаўных.

     Мяжа ХVІІ – ХVІІІ ст. –  “трыумфальны” поступ уніяцкай царквы: у 1692 г. да яе далучаецца Перамышльская, 1700 г. – Львоўская, 1702 – Луцкая епархіі. Падпарадкаване Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату, што ламала 600-гадовую традыцыю яе падначалення Канстанцінопалю, было адным з фактараў, схіліўшым трох епіскапаў да уніі. Колькасць уніятаў перавысіла тады лік праваслаўных. Гэты працэс ішоў у значнай меры добраахвотна. 

 

Глава 15

Постуніяцкая  Беларусь

     12 лютага 1839 г. арганізаваны трыма уніяцкімі епіскапамі І.Сямашкам, В.Лужынскім і А.Зубко сабор у Полацку прыняў акт аб’яднання уніяцкай царквы з праваслаўнай. 23 сакавiка 1839 г. Мікалай І зацвердзіў яго рашэнне. На праваслаўе было афіцыйна перапісана каля 1,5 млн. беларускіх уніятаў, аб’яднаных у каля 1470 парафій. 22 лiстапада1839 г. папа рымскі Грыгорый ХVІ асудзіў епіскапаў-адступнікаў.  Пасіўны адпор (байкот парафіяльнага духавенства, набажэнства, храмаў) трымаўся яшчэ шмат гадоў. У 1832-1839 гг.  супраціў быў больш моцным на ўсходзе Беларусі; прыхільнасць да уніяцкай царквы ў постунійнай Беларусі аж да 60-х гадоў ХІХ ст. – на захадзе, што выкарыстоўваў К.Каліноўскі ў рэвалюцыйнай агітацыі. Ён выступіў супраць падаўлення уніяцтва праваслаўем і заклікаў да адраджэння уніі, якую лічыў сапраўднай нацыянальнай верай беларусаў. У другой трэці ХІХ ст. судовыя ўстановы былі завалены справамі аб ухіленні экс-уніятаў ад пануючай веры. У 40-50-ыя гады былі прадпрыняты карныя аперацыі супраць жыхароў в.Дудаковічы Магілёўскай губерні, Дзярновічы Віцебскай губерні, Поразава Гродзенскай губерні, якія “отпали в унию”; яны атрымалі міжнародны рэзананс. З атрыманнем дэмакратычных свабод па маніфесту 17.10.1905 г. 120 тысяч былых уніятаў і іх нашчадкаў перавярнуліся ў каталіцызм, што ўвергла праваслаўную царкву заходніх губерняў у крызіс.

     У 1864-1875 гг. расійскімі ўладамі была ліквідавана уніяцкая царква ў Холмскай епархіі, што знаходзілася ў Каралеўстве Польскім і мела 159880 (у 1875 г. – 260156) прыхаджан і 538 парафій. Тут меў месца найбольшы і шматгадовы масавы супраціў уніятаў ліквідацыі сваёй царквы, з якім расійскія ўлады не сустракаліся ў час ліквідацыйных акцый 1794-1795 і 1833-1839 гг. У студзені 1874 г. войска растраляла вернікаў у вёсках Палубічы, Дрэлёва і Пратулін на Падляшшы, якія абаранялі свае цэрквы ад пераварочвання ў праваслаўе. У Пратуліне Гродзенскай губерні (цяпер на тэрыторыі Польшчы) ад куль салдат  і атрыманых ранаў загінула 13 чалавек, якія  ў 1938-1965 гг. былі  беатыфікаваны. У 1875 г. уніяцкая царква была канчаткова ліквідавана на землях, што знаходзіліся пад уладай Раманавых. Яна засталася толькі на тэрыторыі Заходняй Украіны, што апынулася пад аўстрыйскім “разборам”, а потым увайшла ў склад Польшчы.  У 1921 г. тут налічвалася 3043824, а ў 1931 г. – 3336200 уніятаў, што складала адпаведна 11,2 і 10,4% ад агульнай колькасці насельніцтва другой Рэчы Паспалітай.

 

Глава 16

Лёс уніяцкай царквы ў ХХ ст.

     У пачатку ХХ ст. дзеячы беларускага нацыянальнага руху (браты Луцкевічы, В.Ластоўскі, В.Іваноўскі) звярталіся  да ідэі адраджэння уніяцкай царквы з мэтай пераадолення канфесійнага падзелу народа і яго духаўнага аб’яднання вакол нацыянальнай царквы. З 1917 г. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў сваёй праграме і ідэолаг партыі Ф.Абрантовіч ставілі задачу аднаўлення уніяцтва як альтэрнатывы польскаму і расійскаму рэлігійна-нацыянальным уплывам. Адраджэннем уніяцтва ў Заходняй Беларусі займаліся місіянерскія цэнтры ў Альберціне, Друі, Вільні, Пінску. У асобных месцах назіралася абуджэнне цікавасці да яго з боку насельніцтва. Першы уніяцкі прыход быў адкрыты ў 1924 г. у в. Гола Гродзенскага павета. У 1927 г. налічвалася 14 парафій, у 1932 г. – 36. Агульная колькасць вернікаў у 1936 г., па даных Я.Н.Мараша, дасягнула 20 тыс. чал. Па даных А.Неманцэвіча, у 1932 г. на Беларусі было 30 тыс. уніятаў; па даных Й.Адземкоўскага, у 1937 г. – 48 парафій і 25 тыс. вернікаў. Актыўнымі дзеячамі на ніве адраджэння уніяцкай ідэі былі епіскап Юры Матулевіч, Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Андрэй Цікота, Антон Зенкевіч, Ільдэфонс Бобіч, Язэп Германовіч, Леў Гарошка, Уладзіслаў Талочка, Вацлаў Аношка, Антон Неманцэвіч (у 1932-1938 гг. ён выдаваў у Альберціне часопіс “Да злучэння”), Язэп Белагаловы.

     Але уніяцкі рух сутыкнуўся с супрацьдзеяннем розных царкоўных, палітычных, этнічных інстытутаў другой Рэчы Паспалітай: не збіралася ўступаць свае кананічныя тэрыторыі праваслаўная царква; асобныя кіраўнікі краіны бачылі ў ім пагрозу сепаратызму; частка польскіх памешчыкаў, асаднікаў, чыноўнікаў лічыла уніяцкую кампанію антыпольскай па свайму характару, перашкодай на шляху паланізацыі і каланізацыі “ўсходніх крэсаў”; неадназначна ставіўся касцёл. Негатыўная рэакцыя з боку польскай адміністрацыі на разгортванне уніяцкага руху з яго супрацьдзеяннем паланізацыі, які меў вынікам абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў і ўкраінцаў, прывяла да яго згортвання з 1932 г.  Колькасць вернікаў візантыйска-славянскага абраду ў 1937-1938 гг.  скарацілася, па розных падліках, да 10 – 15 (17) тыс. чалавек.

    Пасля 17 верасня 1939 г. уніяцкая царква Заходняй Беларусі зведала рэпрэсіі НКУС – у 1941 г. існавала ўжо толькі 3 парафіі. Важнае значэнне мела тое, што ў верасні 1939 г. мітрапаліт А.Шаптыцкі ўтварыў Беларускі грэка-каталіцкі экзархат і прызначыў экзархам А.Неманцэвіча. У лістападзе 1941 г. папа Пій ХІІ пацвердзіў Неманцэвіча апостальскім адміністратарам для католікаў усходняга абраду на Беларусі. У 1942 г. Неманцэвіч быў арыштаваны немцамі і загінуў у засценках мінскага гестапа, што паставіла кропку на ідэі стварэння экзархата. Пасля другой сусветнай вайны уніяцкія прыходы ўзніклі ў асяродках беларускай эміграцыі ў Лондане, Парыжы, Чыкага. Яны аб’ядноўваюць сёння каля 5 тыс. чалавек.

    11 красавіка 1945 г. у СССР былі арыштаваны ўсе іерархі грэка-каталіцкай царквы, якая займала антысавецкія і антыкамуністычныя пазіцыі, што адкрыла магчымасць “Ініцыятыўнай групе” на чале з Г.Касцельнікам,  прызнанай савецкай уладай паўнамоцным органам грэка-каталіцкай царквы, падрыхтаваць скасаванне уніі на Украіне. 198 святароў львоўскай епархіі з 288 пад ціскам, пагрозамі і ідэалагічнай апрацоўкай далі на гэта згоду. Арганізавананы па ўказанню Сталіна 8-10 сакавіка 1946 г. Львоўскі сабор пастанавіў ануляваць Брэсцкую унію, разарваць сувязі з Рымам і ўвайсці ў склад рускай праваслаўнай царквы. У саборы ўдзельнічала 216 дэлегатаў, абраных 986 святарамі, і 19 шараговых вернікаў; 201 святар адмовіўся ад удзелу ў саборы. За супрацьдзеянне яго рашэнням у Львоўскім ваяводстве ў 1948 г. было арыштавана 10 святароў, 1949 –17, 1950 - 55. Структуры Украінскай грэка-каталіцкай  царквы (УГКЦ) былі цалкам разбураны. Пасля 1946 г. яна дзейнічала ў СССР у падполлі   (катакомбная УГКЦ) і адкрыта – у эміграцыі. Атэізацыя, арышты і дэпартацыя зменшылі колькасць яе паслядоўнікаў на Украіне. З пачаткам перабудовы яна пачала дзейнічаць адкрыта, у 1990 г. была афіцыйна адноўлена, у 1993 г. аднавіла сваю епархіяльную структуру і іерархію, якую ўзначаліў кардынал Міраслаў Любачыўскі. Сёння налічвае 5 млн. вернікаў.

Информация о работе Берасцейская уния