Берасцейская уния

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Ноября 2012 в 00:24, реферат

Краткое описание

Заключаная ў 1596 г. на саборы ў Берасці і скасаваная ў 1839 г. на Полацкім саборы унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з'яўляецца адной з пераломных падзей беларускай гісторыі. Яна ўцягнула ў сваю арбіту шмат якія краіны і народы, палітычныя і рэлігійныя сілы, геаграфічныя і культурныя абшары. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўна-культурнае і грамадска-палітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам Берасцейскай царкоўнай уніі, якая пасля хрышчэння сталапа масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці другой пасля распаўсюджання каталіцтва -

Содержание

Уводзiны……………………………………………………………………………………………………………..2
Глава 1
Актуальнасць праблемы………………………………………………………………………………….3-4
Глава2
Метадалагічныя падыходы да вывучэння праблемы……………………………………4-5
Глава 3
Крыніцы па праблеме……………………………………………………………………………………..5-7
Глава 4
Дакументы па гісторыі Берасцейскай царкоўнай уніі ў архівах………………………..7
Глава 5
Публікацыі крыніц па праблеме ў ХІХ–ХХ ст………………………………………………………8
Глава 6
Вывучэнне гісторыі Берасцейскай уніі ў Расійскай імперы………………………….9-10
Глава 7
М.Каяловіч і «западно-русская» гістарыяграфічная школа
пра Берасцейскую унію………………………………………………………………………………10-11
Глава 8
Замежнае уніязнаўства ХІХ-ХХ ст.12-14……………………………………………………...11-13
Глава 9
Перадумовы Берасцейскай царкоўнай уніі. Унійныя тэндэнцыі
ў Вялікім княстве Літоўскім у XV ст.14-15……………………………………………………13-14
Глава 10
Унутраныя прычыны уніі………………………………………………………………………………….15
Глава 11
Берасцейская царкоўная унія як вынік перапляцення
еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60-90-х г. ХVI ст.
усходні і заходні фактары ў яе заключэнні………………………………………………..15-16
Глава 12
Мэты суб'ектаў уніі. Артыкулы-умовы уніі …………………………………………………16-18
Глава 13
Падрыхтоўка царкоўнай уніі……………………………………………………………………….18-19
Глава 14
Уніяцкая царква ў сярэдзіне ХVII–другой палове ХVII ст………………………………19
Глава 15
Постуніяцкая Беларусь…………………………………………………………………………………..20
Глава 16
Лёс уніяцкай царквы ў ХХ ст………………………………………………………………………20-22
Заключэнне……………………………………………………………………………………………………23
Спiс выкарыстованнай лiтаратуры……………………………………………………………...24

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат история беларуси.docx

— 78.31 Кб (Скачать документ)

     Сфармаваны гістарыяграфіяй Расійскай імперыі, пры дапамозе мясцовых «западно-руссов», адыёзны вобраз быў прышчэплены да гістарычнай свядомасці усходнеславянскіх народаў.

 

Глава 8

Замежнае уніязнаўства ХІХ-ХХ ст.

      Са сваімі меркамі да пытання аб рухальных сілах, мэтах і выніках Берасцейскай уніі падыходзілі польскія гісторыкі апошняй трэці ХІХ – пачатку ХХ ст.Разгорнутая ў канцы стагоддзя дыскусія аб прычынах падзелаў Рэчы Паспалітай і 300-я ўгодкі уніі ўзмацнілі навуковую цікавасць да яе, а расправа з падляшскімі уніятамі ў 1874 г., якая ўзрушыла Еўропу, адгукнулася ў Польшы ў шматлікіх навукова-папулярных выданнях, а таксама ў паэзіі, прозе і драматургіі. Э.Лікоўскі, М.Бабжыньскі, В.Калінка , А.Прахаска і інш. разглядалі унію у асноўным у аспекце яе ўплыву на гістарычную перспектыву Рэчы Паспаліітай. У адрозненне ад расійскіх калег яны не выпрацавалі адзінага бачання царкоўна-рэлігійнага, палітычнага і этнічнага прызначэння берасцейскай згоды, хоць паміж імі няма разыходжанняў у падачы Рэчы Паспалітай культуртрэгерам на «варварскім» праваслаўным Усходзе і пасрэдніцкай, цывілізуючай ролі уніяцкай царквы.

     Польская гістарыяграфія, не выключаючы палітычнага значэння уніі, абсалютызаванага расійскімі даследчыкамі, падкрэслівала таксама яе канфесійны і культурны аспект, разглядала ў кантэксце еўрапейскіх уніянісцкіх тэндэнцый. Была высунута ідэя аб «рускім» епіскапаце як актыўнай рухальнай сіле уніі. Высока ацэнены яе умовы. Вывучалася дзейнасць яе творцаў. Звернута ўвага на тое, што унія сустрэла на Беларусі меншы супраціў і была прынята хутчэй, чым на Украіне. Як правіла, асуджаецца пазіцыя каталіцкага епіскапата Рэчы Паспалітай, які закрыў яе кіраўніцтву доступ у сенат, чым напалову праваліў справу уніі. Закраналася пытанне аб яе культурнай ролі. Пры розных падыходах і ацэнках берасцейскай згоды польскія гісторыкі мяжы стагоддзяў у сваёй большасці зыходзяцца на яе адназначна негатыўных наступствах для гістарычных лёсаў Рэчы Паспалітай: яна раскалола «рускае» грамадства, стала адной з прычын казацкіх войнаў і ўмяшання замежных дзяржаў; адмоўна адбілася на польскай каланізацыі Украіны і г.д. Прытым частка гістарычнай адказнасці за гэтыя наступствы ўскладваецца на ўрад Рэчы Паспалітай і польскае грамадства, якія не да канца зразумелі палітычнага і цывілізацыйнага значэння уніі, абыякава глядзелі на антыуніяцкія выступленні і ў крытычныя моманты прадстаўлялі яе самую сабе.

     Польская гістарыяграфія памежжа ХІХ–ХХ ст. заклала асновы далейшага вывучэння праблематыкі ў Польшчы, аказала ўплыў на даследчыкаў іншых краін. Аднак яна амаль не кранала ролі уніі ў станаўленні этнічнай самасвядомасці ўсходнеславянскіх народаў і толькі паставіла пытанне аб уніі як з’яве культуры.

Ватыканскі погляд на праблему адлюстраваны ў працах А.Тэйнера. Прадстаўнікі гэтага гістарыяграфічнага кірунку даказвалі, што папскі прастол заўсёды бескарысліва клапаціўся аб лёсе Беларусі і Украіны, а уніяцтва – гэта адна з праяў такога клопату.

      Рашэнне Ватыкана 1865 г. пашырыць ушанаванне св. Язафата (Кунцэвіча), абвешчанага паўстанцамі К.Каліноўскага патронам нацыянальна-вызваленчага змагання, на ўсю каталіцкую царкву выклікала атаку з боку Масквы і Пецярбурга. Яна была падмацавана шэрагам наспех выдадзеных кніжак, кампраментаваўшых уніяцкага пакутніка з мэтай не дапусціць яго кананізацыі.

    Першая палова ХХ ст. прыносіць выразную палярызацыю ў поглядах на Берасцейскую унію і ў польскай гістарыяграфіі ў сувязі з больш выразнай пастаноўкай пытання аб інтарэсах Польшчы і каталіцкага касцёла. Адны прызнавалі гістарычную унію карыснай для культурнага развіцця славянскіх народаў, а яе культурна-экуменічныя набыткі – пераважаючымі над негатыўным уплывам на развіццё польска-усходнеславянскіх адносін, у той час як іх апаненты лічылі, што яна нарабіла польскай і «рускай» супольнасцям Рэчы Паспалітай непапраўную шкоду.

     У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася ў другой Рэчы Паспалітай адносна новых форм распаўсюджвання уніі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у польскай гістарыяграфіі вызначыліся 2 тэндэнцыі: абарона уніі і яе адмаўленне. Зыходзячы з польскіх этнапалітычных інтарэсаў, адны ацэньвалі унію ўзору 1596 г. як найлепшы шлях дзяржаўнай асіміляцыі ўсходнеславянскіх народаў. Другія бачылі ў ёй крыніцы і форму беларускага і ўкраінскага нацыянальнага сепаратызму, лічылі эксперымент з неауніяй небяспечным для сваёй дзяржавы з усіх пазіцый, быццам ён нясе пагрозу ўзмацнення антыпольскіх настрояў на Беларусі і страты ўсходніх зямель. У гэты час друк СССР падаваў і старую, і новую унію выключна польскімі акцыямі . У міжваенных спрэчках вакол неауніі першую ацэнку замацоўвалі ў гістарыяграфіі А. Халецкі і інш., другую - Ф.Канечны, Э.Старчэўскі , В.Піятровіч і інш.

     Ф.Канечны лічыў унію няўдалым спосабам сінтэзу Усходу і Захаду ў касцёле, перашкодай для пашырэння рыма-каталіцтва на Усход. Калі б не унія, піша ён, то ўжо ў ХVIII ст. каталіцызм дасягнуў бы Урала, прынёсшы ў Расію перамогу цывілізацыі . З падачы Э.Старчэўскага, збліжэнне праз унію Польшчы з Усходам у ХVII ст. «бясконца паніжала нашу культуру і адрывала нас ад заходняй цывілізацыі. Што было, калі б мы прасунуліся яшчэ далей на Усход?» Менавіта унія, на яго думку, зрабіла русінскі арганізм такім непадобным у нацыянальных, культурных і грамадскіх адносінах да палякаў, што гэта рознасць перашкаджала суіснаванню двух народаў, так блізка злучаных паміж сабой гістарычна і тэрытарыяльна.

     Адзначыўшы супярэчлівую ролю ў гісторыі Беларусі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, іх прычыненне да заняпаду старабеларускай культуры і асіміляцыі народа, М.Багдановіч ўспрымаў уніяцтва як альтэрнатыву дэнацыяналізацыі ў рэлігійным жыцці беларусаў.

Першае пакаленне беларускіх адраджэнцаў  звязвала надзею стварэння нацыянальнай царквы з уніяцтвам, а не з праваслаўем, якое з’яўлялася тады носьбітам вялікадзяржаўнай, імперскай ідэі.

     Ініцыятары неауніі ў Заходняй Беларусі вынеслі суровы прысуд уніі гістарычнай, бо яна «падрывала ля самай асновы той апошні бар’ер, якія ахоўваў культурна-нацыянальную своеасаблівасць і самастойнасць народа, адкрываючы яго для ўплыву і насілля з боку Польскага Рыма».

 

Глава 9

Перадумовы Берасцейскай царкоўнай уніі. Унійныя тэндэнцыі  ў Вялікім княстве Літоўскім  у XV ст.

      Берасцейская унія гістарычна дэтэрмінавана становішчам Беларусі на памежжы двух светаў: усходне- і заходнеславянскага – і кантактнай зоны дзвюх цывілізацый: праваслаўна-візантыйскай і рыма-каталіцкай. У супрацьстаянні  і пад ціскам праваслаўнага Усходу і  каталіцкага Захад нашы продкі вымушаны былі шукаць сваё месца ў агульнагістарычным працэсе, у тым ліку і на царкоўным полі. Геапалітычная спецыфіка Беларусі, дзе з канца ХІV ст. усходнехрысціянскі свет сутыкаўся з такім жа хрысціянскім, толькі ў іншай культурна-рэлігійнай версіі, Захадам, набіраючы з канца ХІV ст. сілу рэлігійны антаганізм паміж праваслаўным і каталіцкім насельніцтвам ВКЛ проста вымагаў пошуку кампрамісаў у канфесійнай сферы, патрабаваў рэлігійна-культурнага дыялога і ствараў спрыяльную глебу для выспявання і прарастання уніяцкай ідэі. Цесна знітаваная з праблемай адстойвання царкоўнага і дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ, гэта ідэя то ажывала, то затухала.

Ужо з ХV ст. ідэю уніі жывілі ў ВКЛ геапалітычны і экуменічны фактары. З 9-ці мітрапалітаў, абраных у ВКЛ у ХV ст., пяцёра абвяшчалі царкоўную унію або былі яе прыхільнікамі (Грыгорый Цамблак, Грыгорый Балгарыновіч, Місаіл Пестручэй, Іосіф І Балгарыновіч). У ВКЛ знайшоў прытулак маскоўскі мітрапаліт Ісідор – падпісант Фларэнційскай уніі, за што папаў у апалу ад вялікага маскоўскага князя. Вядомы калектыўныя пасланні “рускага” духавенства і свецкай знаці ВКЛ папе рымскаму з прапановай аб аб’яднанні з каталіцкай царквой 1473 і 1476 гг.

     Папулярнасць ідэі хрысціянскага адзінства, блізкае суседства і дачыненні з лацінскім Захадам, знаёмства і далучэнне да сістэмы яго каштоўнасцяў праз традыцыйныя палітычныя і культурныя сувязі з Польшчай і ўзмацненне зносін з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў ХVІ ст., актыўнае збліжэнне з заходнехрысціянскай культурай,  міжканфесійныя шлюбы выпрацавалі спецыфічны, адметны ад маскоўскага, менталітэт беларуска-ўкраінскага праваслаўя. Яму ўласцівы здольнасць лавіраваць паміж Царгарадам і Рымам, гатоўнасць пэўных колаў да дыялогу і кампрамісу на годных умовах. Такім чынам, нашы продкі, найперш «вярхі», былі і псіхалагічна падрыхтаваны да ўзнікнення і прарастання уніяцкай ідэі. Яе генератарамі былі людзі, выхаваныя на памежжы вызнанняў і культур,  інтэграваныя ў заходнееўрапейскую цывілізацыю, якіх С.А.Падокшын аднёс да тыпу царкоўных і свецкіх дзеячаў «на мяжы культур».

     Другая палова ХVІ ст. з’яўляеца часам бурных царкоўных «нестроений» і змены геапалітычнай і духоўна-культурнай сітуацыі ў Еўропе. Новыя рэаліі еўрапейскай і беларускай рэлігійна-палітычнай і этнакультурнай рэчаіснасці запатрабавалі прывядзення ў адпаведнасць да іх і царкоўнага жыцця  Беларусі, якую Люблінская унія паставіла ў цэнтр еўрапейскіх рэлігійна-палітычных канфліктаў; Вялікага княства Літоўскага, дзе сутыкнуліся наспяваўшыя ў сусветным маштабе супярэчнасці ўнутры  хрысціянства.

      Берасцейская царкоўная унія 1596 г. з’явілася ў выніку збегу як комплексу еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60–90-х гадоў ХVІ ст., так і ўнутраных абставін. Выдзяляюцца 1) ўнутраныя і 2) знешнія прычыны уніі.

 

 

 

Глава 10

Унутраныя прычыны  уніі

     Крызіс беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы, якой былі нанесены тры удары: Рэфармацыяй, Контррэфармацыяй і Люблінскай унія, ахапіў усё духоўнае жыццё грамадства. Практыка куплі-продажу вышэйшых царкоўных пасад, дыктат свецкай улады і патронаў, нізкі ўзровень адукаванасці і  «недбалость» пастыраў - «попы схлопели, а наука упала», абвінавачванні «Русі» ў невуцтве, цемнаце, адсутнасці пісьма і навукі;  падзенне дысцыпліны і парушэнне субардынацыі, разбэшчанасць кліра; «раздоры» – абстаноўка дэмаралізацыі, разлажэння і ўзаемных інтрыг у асяроддзі царкоўных саноўнікаў; супярэчнасці паміж вернікамі і духавенствам і іншыя негатыўныя праявы канфесійнага жыцця паразілі ўсё беларуска-ўкраінскае грамадства і прывялі да масавай рэлігійнай пераарыентацыі насельніцтва. Стала відавочнай яго адставанне ад заходнееўрапейскага прагрэса. Ішлі пошукі шляхоў выхаду з крызіса. Заходняя мадэль хрысціянства, якая толькі што пераадолела рэфармацыйны крызіс, прываблівала сваёй жыццяздольнасцю і высокім культурным узроўнем.  Абвастрэнне рэлігійнага антаганізму ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, патрэба рэлігійнай кансалідацыі патрабавала кампрамісаў – разнаверства насельніцтва перашкаджала стварэнню маналітнай дзяржавы.

Дасягненне  дзяржаўнай монаканфесійнасці бачылася варшаўскаму двару ў падпарадкаванні ўсходнеславянскага насельніцтва папе рымскаму праз унію цэркваў. Яна была заклікана назаўсёды пазбавіць Рэч Паспалітую ад унутраных міжканфесійных разладаў, кансалідаваць усё хрысціянскае насельніцтва дзяржавы ва ўмовах канфрантацыі праваслаўя і каталіцызму. Варшава разглядала пытанне аб лёсе беларускай царквы толькі з пункту гледжання сваіх дзяржаўных інтарэсаў.

 

Глава 11

Берасцейская  царкоўная унія як вынік перапляцення еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60-90-х г. ХVI ст . Усходні і заходні фактары ў яе заключэнні

      Другая палова ХVІ ст. з’яўляеца часам бурных царкоўных «нестроений» і змены геапалітычнай і духоўна-культурнай сітуацыі ў Еўропе. Новыя рэаліі еўрапейскай і беларускай рэлігійна-палітычнай і этнакультурнай рэчаіснасці запатрабавалі прывядзення ў адпаведнасць да іх і царкоўнага жыцця  Беларусі, якую Люблінская унія паставіла ў цэнтр еўрапейскіх рэлігійна-палітычных канфліктаў; Вялікага княства Літоўскага, дзе сутыкнуліся наспяваўшыя ў сусветным маштабе супярэчнасці ўнутры  хрысціянства.

     Берасцейская царкоўная унія 1596 г. з’явілася ў выніку збегу як комплексу еўрапейскіх рэлігійна-палітычных адносін 60–90-х гадоў ХVІ ст., так і ўнутраных абставін. Выдзяляюцца 1) ўнутраныя і 2) знешнія прычыны уніі.

2) Знешнія фактары заключэння уніі. Заняпад рэлігійна-культурнага і палітычнага прэстыжу Канстанцінопальскага патрыярхата пазбаўляў надзеі на атрыманне ад яго дапамогі ва ўмовах каталіцкай экспансіі. З другога боку, павышэнне ў 1589 г. іерархічнага статуса Масквы да ўзроўню патрыярхата, з яго прэтэнзіяй на ролю новага сусветнага цэнтра праваслаўя (тэорыя “Масква – трэці Рым”) і духоўнае падпарадкаванне Беларусі і Украіны, пасля спусташальнай Лівонскай вайны нараджала імкненне не папасці пад яго ўладу. З трэцяга боку моцным быў культурны выклік і ціск каталіцкага Захаду, на чыю карысць у другой палове ХVІ ст. схіляецца раўнавага сіл на Беларусі, і які імкнецца ўцягнуць яе ў сферу свайго ўплыву Усё гэта вымагала рэлігійнага самавызначэння Беларусі перад экспансіянізмам з Усходу і з Захаду. Рэчы Паспалітай.

     У тых умовах у розумах мясцовай палітычнай і інтэлектуальнай эліты, якая раней і часцей за іншых датыкалася да дасягненняў заходнееўрапейскай культуры, ідзе пераасэнсаванне візантыйскай спадчыны і выспяваюць ідэі аб неабходнасці змен, спараджаюцца навацыі, новыя ідэалы і каштоўнасці эпохі. Пад яе ўплывам высокая непаграшымасць царгарадскага прастолу захісталася сярод духавенства і вернікаў Беларусі і Украіны.

     У пошуках выхаду з царкоўна-рэлігійнага крызісу ў беларуска-ўкраінскіх духоўных і свецкіх колах у канцы 80 – сярэдзіне 90-х г. былі распрацаваны тры праграмы аздараўлення царквы, адна з якіх і прадугледжвала выхад з царкоўнай і культурнай арбіты Візантыі і пераход пад юрысдыкцыю аўтарытэтнага папства.

      Берасцейская унія стала кампрамісам, на які пайшла праваслаўная царква Кіеўскай мітраполіі, апынуўшыся ў небяспечным трохкутніку паміж рыма-каталіцкім месіянствам Польшчы і праваслаўным адзінаверствам Расіі, чые інтарэсы скрыжоўваліся на Беларусі, і паралізаваным мусульманамі Канстанцінопалем. У такой няўцешнай сітуацыі яе правадыры ўбачылі паратунак у аднаўленні адзінства з апостальскім прастолам, пазбаўленага, па крайняй меры, ад тэрытарыяльных прыцязанняў на беларуска-ўкраінскія землі. Саюз з Рымам гарантаваў ад замахаў маскоўска-візантыйскага праваслаўя, а адданасць візантыйска-славянскім традыцыям павінна была служыць перашкодай для лацінізацыі, якой рэальна пагражала польска-каталіцкая экспансія.

Информация о работе Берасцейская уния