Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2013 в 18:05, курсовая работа
З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.
Актуальнасць дадзеннай работы заключаецца ў тым, што Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.
Уводзіны 3
1. Сістэма акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 6
1. 1. Арганізацыя сістэмы кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 6
1. 2. Арганізацыі калабарантаў 11
2. Накірункі палітыкі акуацыйных улад 18
2. 1. Эканамічная палітыка нямецка-фашысцкіх улад 18
2. 2. Генацыд супраць насельніцтва 24
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 31
Асаблівай формай лагера з’яўляецца гета. Гета – кварталы, за межамі якіх у час Вялікай Айчыннай вайны забаранялася пражыванне вызначаным этнічным, рэлігійным, прафесійным групам насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі было 285 гета, у якіх было знішчана ад 600 да 800 тысяч яўрэяў. Найбуйнейшым з іх было Мінскае гета, праз якое прайшло больш за 100 тысяч яўрэяў. Таксама буйныя гета знаходзіліся ў Беластоку, Бабруйску, Віцебску, Пінску, Гродна. [15]
У гета яўрэі жылі ў вельмі складаных умовах. Як правіла, у адным пакоі пражывала некалькі сем'яў, на чалавека прыходзілася менш аднаго метра жылой плошчы. Спалі на падлозе. З-за цеснаты, адсутнасці лазняў і недахопу вады панавала антысанітарыя. Эпідэміі тыфу і дызентэрыі былі адзначаны ў Слоніме, Навагрудку, Брэсце, Беластоку, Гродне, Пружанах і іншых населеных пунктах. Электраэнергіяй карыстацца забаранялася. Харчаванне вязняў гета ў асноўным забяспечвалася за кошт абмену імі з неяўрэйскім насельніцтвам рэчаў на прадукты. Пры гэтым, калі паліцыя заўважала такія кантакты, то вінаватых расстрэльвалі на месцы. Нормы харчавання, устаноўленыя акупацыйнымі ўладамі для яўрэяў, былі ў некалькі разоў ніжэй, чым для неяўрэйскага насельніцтва, і рэгулярна зніжаліся. Той, хто працаваў атрымліваў 100 – 200 грамаў хлеба ў дзень і некалькі лыжак супу, непрацуючыя часцей за ўсё не атрымлівалі нічога. Смерць ад голаду і хвароб была самай звычайнай з'явай. У Мінскім гета з памяшкання юдэнрата, куды вязні звярталіся за дапамогай, штодня выносілі па 6 – 7 трупаў памерлых ад голаду. Вязень слонімскага гета Якаў Шапятінскі сцвярджае, што з сярэдзіны жніўня да пачатку лістапада 1941 года ў іх гета памерла ад голаду, холаду і эпідэмій каля 10 тысяч чалавек.Выхад за межы гета быў забаронены, акрамя выхаду на працу. Куды вязняў вадзілі ў калонах пад узброенай аховай, прычым яны павінны былі ісці па бруку, карыстацца тратуарамі не дазвалялася. Падчас руху калоны і падчас працы ахова нярэдка забівала вязняў. [16]
Карныя аперацыі нямецка-фашысцкіх акупацыйных улад — сукупнасць ваенных, рэпрэсіўных, эканамічных і палітычных акцый, мэтай якіх з'яўлялася знішчэнне партызанскага руху, заняволенне і знішчэнне насельніцтва і захоп маемасці на акупіраванай тэрыторыі ў час Вялікай Айчыннай вайны. З'яўляліся неад'емнай часткай нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Карныя аперацыі ажыццяўляліся вайсковымі, ахоўнымі, паліцэйскім і спецыяльнымі падраздзяленнямі.
На тэрыторыі Беларусі за гады акупацыі было праведзена больш за 140 карных аперацый. Першую правяла 1-я кавалерыйская брыгада СС пры падтрымцы двух пяхотных дывізій у ліпені – жніўні 1941 года. Сваю назву «Прыпяцкія балоты» яна атрымала па раене дзеяння. Карнікі прайшлі з захаду на ўсход Пінскай, Палескай, часткі Мінскай і Гомельскай абласцей, пакінуўшы на сваім шляху попел спаленых весак і каля 14 тысяч закатаваных і расстраляных людзей.
Найбольш буйныя карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі:
У ходзе карных аперацый у мірнага насельніцтва забіралі прадукты харчавання і жывелу, людзей забівалі або вывозілі на прымусовую працу, а вескі спальвалі. У шматлікіх беларускіх весках фашысцкія карнікі знішчалі ўсіх жыхароў. Заганялі людзей у будынкі, зачынялі дзверы і падпальвалі. 22 сакавіка 1943 года пад кантролем паліцэйскіх спалілі жывымі ўсіх жыхароў вескі Хатынь Лагойскага раёна. У агні загінула 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. [13]
Як сведчаць крыніцы, на тэрыторыі Беларусі колькасць знышчаных населеных пунктаў з усімі жыхарамі у перыяд карных аперацый 628, з якіх: неадноўленых – 186, адноўленых – 442. Колькасць знішчаных населеных пунктаў з часткай насельніцтва – 4667, з якіх: неадноўленых – 325, адноўленых – 4342. Усяго: 5295. Такім чынам, з 9200 населеных пунктаў разбураных і спаленых у часы Вялікай Айчыннай вайны 5295 былі знашчаны разам з усім альбо часткай насельніцтва ў перыяд карных аперацый.
Адной з трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны стала дэпартацыя насельніцтва на прымусовую працу ў Германію, Аўстрыю, Чэхію, Францыю і іншыя краіны. Працоўныя з краін Усходняй Еўропы называліся остарбайтарамі. Гэта была ніжэйшая катэгорыя працоўных з-за мяжы. Яны перадаваліся прыватным гаспадарам або жылі ў спецыяльных лагерах, абнесеных калючым дротам і пад аховай. Лагеры былі двух тыпаў:
Вызначана, что праца остарбайтэраў была вельмі пленнай і выгаднай. Прадукцыйнасць мужчыны-остарбайтэра прыраўноўвалася да 60-80% ад прадукцыйнасці нямецкага работніка, прадукцыйнасць жанчыны дасягала 90-100% ад нямецкага «эквівалента».
Праца аплачвалася па стаўках утрая меншых, чым нямецкім рабочым, аплата была разлічана такім чынам, каб яе хапала толькі на беднае харчаванне, адзенне і прадметы першай неабходнасці. У многіх выпадках кампаніі не аплочвалі працу остарбайтэраў наогул, і, такім чынам, паслядоўна знішчалі іх. Пасля чаго прывозілі новых. На рукаве яны павінны былі насіць асаблівы знак “OST” (“Усход”). Ім забаронена было выходзіць з лагераў і ўступаць у палавыя кантакты з немцамі.
Згодна са “Звесткамі аб колькасці грамадзян СССР, гвалтоўна вывезеных фашысцкімі захопнікамі ў перыяд акупацыі Беларусі” з тэрыторыі краіны было вывезена 399 374 чалавека, з якіх мужчын было 161 429, жанчын – 237 947, дзяцей да 16 гадоў – 33 244 . [2, c. 105]
Такім чынам, нямецкая палітыка на тэрыторыі Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны была накіравана на масавае знішчэнне насельніцтва. Гэта выявілася ў стварэнні сеткі канцэнтрацыйных лагераў і гета. Таксама шмат людзей было знішчана ў ходзе карных аперацый. Асабліваю нецярпімасць выказвалі акупацыйныя ўлады да яўрэяў. Увогуле, на тэрыторыі Беларусі пад час акупацыі загінула 2 230 000 чалавек. Гэта значыць, што загінуў кожны чацверты.
Падводзячы вынікі даследавання, праведзенага ў дадзенай курсавой рабоце, неабходна сфармуляваць высновы.
Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечнай акупацыі, якая была ў Вялікую Айчынную вайну, яна яшчэ не ведала.
На часова акупіраванай беларускай тэрыторыі гітлераўцы ўстанавілі так званы “новы парадак” – рэжым нябачанага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам, рабавання і разбурэння народнай гаспадаркі.
Як справядліва адзначаецца
ў гістарычнай і наогул гуманітарнай
літаратуры, гэта быў не просты акт
самавольства асобных недысцыплінаваных
салдат і афіцэраў, а лагічны працяг,
складаная частка агульнадзяржаўнай
палітыкі фашысцкай Германіі, якая
рвалася да сусветнага панавання. Яе
ідэалагічнай асновай сталі
Прааналізаваўшы сістэму
кіравання на акупіраванай тэрыторыі
Беларусі, можна заўважыць, што краіна
была падзелена паміж рознамі адміністрацыйна-
У гады Вялікай Айчыннай вайны не ўсе насельніцтва змагалася з акупантамі, былі і такія, хто супрацоўнічаў з імі – гэта калабаранты. Аднак калабарацыянізм у Беларусі не сыграў якой-небудзь істотнай ролі, якая магла садзейнічаць умацаванню пазіцый акупацыйных улад. Супрацоўніцтва часткі беларусаў з акупантамі ў мэтах нібыта рэалізацыі нацыянальных задач было ўтапічнай. Беларускія нацыяналісты былі цалкам залежныя ад гітлераўцаў, так і не стаўшы самастойнай палітычнай сілай. Большасць жа насельніцтва ўстала на абарону сваей краіны.
Адразу пасля ўсталявання акупацыйнага рэжыму нямецкія ўлады прыступілі да ажыцяўлення сваей эканамічнай палітыкі. Эканоміка краіны падверглася жорсткай эксплуатацыі, вытворчы патэнцыял і людскія рэсурсы выкарыстоўваліся па максімуму. Гэты прывяло эканоміку Беларусі да заняпаду і разбурэння. За гады германскай акупацыі дзяржаўнай прамысловасці БССР быў нанесены ўрон на суму 6225200000 рублеў, у той час як калгасам, саўгасам і МТС - 49 126878000 рублеў (у цэнах на 1 студзеня 1941 г.). [7, c. 115]
Самай трагічнай старонкай нямецкай акупацыі была палітыка генацыду. За перыяд акупацыі Беларусі гарадское насельніцтва страціла звыш 1063 тысяч жыхароў, беларуская веска – 445 594 мірных жыхароў, 155 594 з якіх згарэлі. На беларускай зямлі немецкія акупанты закатавалі звыш 810 тысяч савецкіх ваеннапалонных.
Найбольш ад палітыкі
генацыду пацярпела яўрэйскае
У цэлым можна
зрабіць выснову аб тым, што акупацыйны
рэжым у часы Вялікай Айчыннай
вайны адрозніваўся сваей жорсткасцю,
вар’яцкай палітыкай
Увогуле, усе, что звязана з гэтай вайной, забыць немагчыма. І мы павінны зрабіць усе, каб такога больш не здарылася.
Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны