Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2013 в 18:05, курсовая работа

Краткое описание

З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.
Актуальнасць дадзеннай работы заключаецца ў тым, што Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.

Содержание

Уводзіны 3
1. Сістэма акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 6
1. 1. Арганізацыя сістэмы кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 6
1. 2. Арганізацыі калабарантаў 11
2. Накірункі палітыкі акуацыйных улад 18
2. 1. Эканамічная палітыка нямецка-фашысцкіх улад 18
2. 2. Генацыд супраць насельніцтва 24
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 31

Прикрепленные файлы: 1 файл

Akupatsyny_rezhym_na_terytoryi_Belarusi_w_gady_V(1).docx

— 87.82 Кб (Скачать документ)

Аднак прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці была даволі нізкай. Спробы гітлераўцаў  арганізаваць сяўбу на землях калгасаў сустракалі супраціўленне з боку сялянства, якое не жадала адбываць прымусовую працу. Таксам з-за эвакуацыі і грабежніцкай палітыкі акупантаў значна пагоршылася  матэрыяльна-тэхнічная база вескі.

У гэтых умовах пачаўся  другі этап аграрнай палітыкі, на якім яшчэ не зусім адышлі ад выкарыстання калектывісцкіх пачаткаў. Гэты этап пачаўся  з прыняцця закону “Аб новым парадку  землекарыстання” ў лютым 1943 года. Вясной 1942 года на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь была праведзена зямельная рэформа. Згодна з якой адмянялася калгасная сістэма і ўводзіліся тры формы карыстання зямлей:

    • абшчынныя гаспадаркі
    • земляробчыя карпарацыі
    • індывідуальныя гаспадаркі

Першым крокам было стварэнне абшчынных гаспадарак на калгасных землях. Пераходзіць  да індывідуальных гаспадарак не спяшаліся, бо баяліся, што драбленне гаспадарак прывялзе да зніжэння іх таварнасці.

Абшчынныя гаспадаркі знаходзіліся пад кантролем кіраўнікоў, якія вызначаліся акупацыйнымі ўладамі. Уласнасцю з’яўлялася толькі зямля  прысядзібных участкаў. Сялян прымушалі  супольна весці сельскагаспадарчыя работы, але ўборка ўраджаю ажыцяўлялася на асобным надзеле, які замацоўваўся за кожным дваром. Памеры гэтага надзела складалі 6 –7 га на двор. У весцы ўсталеўвалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў.

На чарговым этапе  рэформы абшчынныя гаспадаркі пераўтвараліся ў земляробчыя таварыствы. Гэта быў  наступны крок да індывідуальнай гаспадаркі, дзе зямля размяркоўвалася паміж  сялянамі ў выглядзе палос. Аднак  гэты працэс не быў характэрным для  Беларусі.

Мэтай адзначаных аграрных пераўтварэнняў было жаданне акупантаў  атрымаць падтрымку з боку сялянства, а таксама інтэнсіфіцыраваць  апрацоўку зямлі, узнавіць сельскагаспадарчую прадукцыю, каб забяспечыць патрэбы  Германіі. Аднак натуральны падатак, сістэматычныя рэквізіцыі, карныя аперацыі не садзейнічалі павелічэнню сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 1943 годзе пасля  паражэння пад Сталінградам пачаўся  трэці этап аграрных пераўтварэнняў. Замест права ўладання зямельным  надзелам селянін атрымліваў права  ўласнасці на яго.

У першую чаргу зямлю  атрымлівалі тыя жыхары, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але акупанты не спяшаліся з рэалізацыяй гэтага рашэння, а тым часам пачалося вызваленн Беларусі.

Агульная карціна  аграрна-вытворчых адносін на акупаванай тэрыторыі Беларусі будзе няпоўнай, калі абыйсці сістэму пабораў, якая складаецца з:

    • натуральных і грашовых пабораў
    • гвалтоўных рэквізіцыі
    • прымусовых паставак.

Пры гэтым колькасць  падаткаў і страховак не была сталай і залежала ў асноўным ад мясцовай адміністрацыі.

Што датычацца прамысловасці, то ўжо ў ліпені 1941 года ўсе прадпрыемствы  і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталевая  інвентарызацыя.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў ( з  колькасьцю рабочых больш за 30) пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, легкай і харчовай прамысловасці, а таксама значная колькасць дробных, рамесных і саматужных гаспадарчых адзінак. Асноўная частка фабрык і заводаў апынулася ў руках розных нямецкіх манапольных аб’яднанняў і фірмаў. Прадпрыемствы, якія ўдалося пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу.

Пры гэтым існавала тэндэнцыя пераўтварэння буйных прамысловых прадпрыемстваў у невялікія  рамонтныя і саматужныя майстэрні, якія былі ў асноўным прымітыўна абсталяваны  і базіраваліся, як правіла, на ручной працы.

У прамысловасці  Беларусі ў гады акупацыі існавала тэндэнцыя паступовага скарачэння колькасьці дзеючых прадпрыемстваў і аб’ему вытворчасці. Падзенне вытворчасці  было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.

Набор рабочых на прадпрыемствы быў прымусовы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы  працы. Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працягласць рабочага дня дасягала 10 – 12 гадзін, але адміністрацыя  мела права павялічваць яго, біць рабочых за сабатаж, саджаць у карцэр, высылаць у канцлагеры.

Матэрыяльнае становішча працоўных у гады акупацыі было вельмі цяжкім. Заработная плата складала мізэрную суму. Кваліфікаваны рабочы атрымліваў 60 марак у месяц, а  чорнарабочы – 30.  Нягледзячы на пэўныя захады гітлераўскіх улад аднавіць сістэму сацыяльнага забеспячэння, страхавання, медыцынскай дапамогі, насельніцтва акупіраванай Беларусі знаходзіцца ў бядотным стане. [4, c. 311 – 317]

Гандлевая сетка  была практычна разбурана, за выключэннем  крам, дзе па картках прадаваліся  некаторыя прадукты харчавання, у  асноўным хлеб. Не хапала прадуктаў  і прадметаў першай неабходнасці. Нямала людзей знаходзілася пад пагрозай галоднай смерці.

Пэўнае развіцце атрымаў камісійны гандаль. Але  фактычна у гарадах панавалі чорныя рынкі, на якіх гандлявалі салдаты і  афіцэры нямецкай арміі. Прычым насельніцтву забараняўся продаж на рынку шэраг  прадуктаў і тавараў.

Каб не дапусціць  высокага ўзроўню інфліцыі, не страціць кантроль над вытворчасцю, маштабы  якой былі вельмі абмежаванымі, нямецкая адміністрацыя спрабавала ажыцявіць на акупіраванай тэрыторыі Беларусі рэгуляванне цэн на асноўныя прадукты спажывання. Гэта рабілася як у крамах, так і на рынках. Прадаўцы, якія самавольна павышалі цэны, караліся буйнымі штрафамі, у іх адбіралі патэнты. Але стрымліваць рост цэн нямецкім уладам не ўдавалася.

Рабаванню беларускіх зямель садзейнічала і грашова-крэдітная  палітыка акупантаў. На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвух валют: савецкай і акупацыйнай. За савецкім рублем былі захаваны моц плацежнага і пакупніцкага сродку. Акупацыйныя рэйхсмаркі адрозніваліся ад неакупацыйных партрэтамі на грашовых купюрах. Разам з тым афіцыйны курс маркі быў завышаны: 10 рублеў за 1 марку, амаль у пяць разоў больш у параўнанні з даваенным курсам. Такім чынам, абменны курс фактычна абясцэньваў грошы ў руках насельніцтва. [5, c. 189]

У фашысцкіх планах эканамічнага грабяжу Беларусі важнае месца займалі лясныя багацці. Пасля  двухгадовага знаходжання на тэрыторыі краіны германскіх улад эканамічныя рэзервы, якія знаходзіліся паблізу абласных гарадоў і чыгунак былі поўнасцю знясілены. Беларуская драўніна выкарыстоўвалася ў германскім самалетабудаванні, ішла на экспарт з Германіі ў іншыя краіны.

Вялікае значэнне надавалася беларускім тарфяным рэсурсам. Гэтая  сыравіна выкарыстоўвалася немцамі  ў якасці паліва і падсціла для  жывелы. Акупанты планавалі здабываць  у год 790 – 800 тысяч тон гэтай сыравіны.

Татальнаму грабяжу  спрыяла і падатковая сістэма  германскіх улад. Існавалі дзве формы грашовага падатку:

    • дзяржаўны
    • мясцовы

Уласныя і дзяржаўныя прадпрыемствы плацілі дзаржаўны  падатак:

    • з абароту
    • з прыбылі
    • падаходны

Грамадзяне аблагаліся:

    • падушным
    • адміністрацыйным падаткамі
    • страхавым зборам
    • падаткам для аплаты старастам вуліц

Сялянам даводзіліся:

    • абавязковых паставак
    • грашовыя падаткі [11]

Такім чынам, адразу пасля ўсталявання акупацыйнага рэжыму пачалося гаспадарчае рабаванне  Беларусі. Разам з органамі кіравання  была створана сістэма ваенна-гаспадарых устаноў. Яны ажыцяўлялі сваю палітыку як у сферы сельскай гаспадаркі, так і ў прамысловасці. Таксама  нямецка-фашысцкія акупанты праводзілі рэфармаванні ў грашова-крэдітнай сістээме. Усе гэтыя мерапрыемствы тлумачыліся нямецкім камандваннем як рэформы для ажыўлення гаспадаркі, але на самой справе яны прывялі эканоміку Беларусі да разбурэння і заняпаду.

 

2. 2. Генацыд супраць насельніцтва

 

Паводле планаў гітлераўцаў, захопленыя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі у адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным планам “Ост”.

Сярод падрыхтаваных дакументаў плана «Ост» найбольш цынічныя заўвагі  і прапановы начальніка аддзела  каланізацыі 1-га галоўнага палітычнага  ўпраўлення міністэрства па справах  акупіраваных усходніх абласцей Ветцэля, згодна з якімі 25% беларускага насельніцтва меркавалася анямечыць. Гэта былі беларусы прыдатныя па расавых прыкметах  і палітычных меркаваннях для  анямечвання, якіх можна выкарыстаць  ў якасці працоўнай сілы: у сельскай гаспадарцы ў якасці сельскагаспадарчых рабочых, а у прамысловасці як рамеснікаў. Астатнія 75%, згодна з прапановай Ветцэля, перасяляліся ў Заходнюю Сібір. Але ці так гэта было на самой спарве? [2, c. 84]

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці  да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д.

Гэтая палітыка ажыццяўлялася двума шляхамі. Першы – стварэнне канцлагераў, дзе праводзілася масавае знішчэнне насельніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца.

Другі шлях – правядзенне  карных аперацый, накіраваных супраць  партызан і цывільнага насельніцтва. Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала гвалтоўны вываз савецкіх людей на катаржныя работы ў Германію.

У Беларусі пад акупацыяй  апынуліся 8 млн. чалавек, а таксама 900 тыс. савецкіх ваеннапалонных. На захопленай тэрыторыі насельніцтва было пазбаўлена элементарных правоў. Тры гады яны  вымушаныя белі трываць масавы тэрор, расстрэлы, разбурэння, здзекі, гвалт  і галечу. Першым крокам акупантаў  на захопленай тэрыторыі стала ўвядзенне  абмежаванняў грамадзянскіх свабод мясцовага насельніцтва. Было абвешчана  надзвычайнае становішча. Усё насельніцтва падлягала абавязковаму ўліку. Забаранялася дзейнасць усіх арганізацый, правядзенне  мітынгаў і сходаў. Уводзіўся прапускны  рэжым, дзейнічаў каменданцкі час. З першых дзен акупацыі германскія агрэсары здзяйснялі масавыя забойствы камуністаў, камсамольцаў, актывістаў савецкай улады, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, усіх, хто прадстаўляў небяспеку і адмоўна ставіўся да выканання загадаў нямецкіх улад. З асаблівай жорсткасцю знішчалася “расава шкодная” частка насельніцтва: яўрэі, цыгане, фізічна і псіхічна хворыя. Масавыя знішчэнні людзей ажыццяўлялі асаблівыя аператыўныя групы (айнзатцгруппы), якія падзяляліся на спецыяльныя і аператыўныя каманды. [14]

Захопнікі стварылі сістэму  турмаў і канцлагераў, дзе без  суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся сотні тысяч людзей.

Лагер смерці або канцентрацыйны лагер – установа для масавага знішчэння розных груп насельніцтва. Лагера маглі называцца па рознаму: “лагеры ваеннапалонных”, “лагеры прымусовай працы”, “штрафныя працоўныя лагеры” і г. д., але розніца была толькі ў тым, каму яны падпарадкоўваліся. Адны з іх знаходзіліся ў падпарадкаванні ўзброеных сіл (вермахта), іншыя – у падпарадкаванні паліцыі бяспекі і службы бяспекі (СД). Лагеры смерці – гэта сродкі жорсткай эксплуатацыі зняволеных. Людзей сістэматычна забівалі непасільнай працай.

На тэрыторыі Беларусі налічвалася больша за 260 лагераў  смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, у якіх, згодна з крыніцамі, было знішчана 1400000 чалавек. Самы першы лагер  смерці – Дразды, створаны 1 ліпеня 1941 года, недалека ад Мінска.

Найбуйнейшыя канцлагеры на Беларусі – гэта Трасцянец і  Азарычы.

Трасцянец па колькасці ахвяр  стаіць на чацвертым месцы пасля  Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі. У ім было знішчана 206,5 тысяч чалавек.

Канцэнтрацыйны лагер  быў створаны восенню 1941 года. Назва  «Трасцянец» аб'ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:

  • урочышча Благоўшчына. Сюды прывозілі зняволеных з канцлагера «Трасцянец» і мінскага гета, расстрэльвалі над загадзя прыгатаванымі ямамі, засыпалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам;
  • уласна лагер. Лагер меў агароджу з калючага дроту пад электрычным токам, па кутах былі ўсталяваныя драўляныя вышкі, на якіх кругласутачна дзяжурыла ахова з пражэктарамі. Каля брамы знаходзілася каравульнае памяшканне, папераджальныя надпісы на нямецкай і рускай мовах. Тут зняволеныя жылі і працавалі. Умовы былі цяжкімі. Якія трапілі ў гэты лагер жылі не больш за 1-2 дня;
  • урочышча Шашкоўка. У 1944 годзе немцы пачалі знішчаць сляды сваіх злачынстваў, спальваць цела закапаныя ў Благоўшчыне, і расстраляных у лагеры. Для таго, каб праца па знішчэнні цел прасоўвалася хутчэй, была пабудавана яма-печ. Былі выпадкі, калі ў печы спальваліся і жывыя людзі.

Адна з трагічных старонак гісторыі беларускага народа – выпрабаванні, якія выпалі на долю вязняў Азарыцкага лагера. У 1944 годзе камандаванне вермахта шырока прымяняла практыку выкарыстання грамадзянскага насельніцтва ў якасці прыкрыцця (заслоны) на шляху наступлення  савецкіх войскаў. Як правіла, у пярэдняй лініі абароны гітлераўцы абносілі калючым дротам у некалькі радоў  вялікія ўчасткі зямлі, заганялі туды жанчын, дзяцей, старых і трымалі  іх пад моцнай аховай без прытулку, ежы і вады. Наўмысна сюды змяшчалі хворых сыпным тыфам і іншымі інфекцыйнымі хваробамі. У сакавіку 1944года ў адпаведнасці з загадамі і распараджэннямі  камандуючага 9-й арміяй генерала Юзаф Харце, камандзіра 56-га танкавага корпуса  генерала Фрыдрыха Госсбаха і камандзіра 35-й пяхотнай дывізіі генерала Георга Ріхерта ў пярэдняга краю нямецкай абароны былі створаны тры лагеры. Адзін з іх знаходзіўся на балоце каля пасёлка Дзерць, другі – у двух кіламетрах на паўночны захад ад мястэчка Азарычы, трэці – за два кіламетры на захад ад вёскі Падасінніку балоце. У канцы лютага – пачатку сакавіка 1944 года гітлераўцы сагналі сюды больш за 50 тысяч непрацаздольных грамадзян Гомельскай, Магілёўскай, Палескай абласцей Беларусі, а таксама Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі. Гэтыя тры лагеры атрымалі назву «Азарыцкага лагера смерці». Лагеры ўяўлялі сабой нічым не абсталяваныя тэрыторыі, абнесеныя калючым дротам. Падыходы мінаваліся, вакол стаялі кулямётныя вышкі. Людзі размяшчаліся на зямлі. Якія-небудзь пабудовы адсутнічалі, элементарных прыстасаванняў для жыцця не было. У лагерах людзей нічым не кармілі, не давалі вады. Вязні не атрымлівалі ніякай медыцынскай дапамогі. Наадварот, у лагеры з бліжайшых населеных пунктаў звазіліся хворыя сыпным тыфам. Іх перакідвалі на тэрыторыю лагера. З нялюдскай жорсткасцю знішчалі дзяцей, у ліку вязняў іх было больш за палову. Яны гінулі першымі. Памерлыя заставаліся непахаванымі. 18 – 19 сакавіка 1944 г. войскі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту вызвалілі з Азарыцкіх лагераў 33480 чалавек, з іх 15960 дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў. [3, c. 223 – 228]

Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны