Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2013 в 18:05, курсовая работа

Краткое описание

З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.
Актуальнасць дадзеннай работы заключаецца ў тым, што Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.

Содержание

Уводзіны 3
1. Сістэма акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 6
1. 1. Арганізацыя сістэмы кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 6
1. 2. Арганізацыі калабарантаў 11
2. Накірункі палітыкі акуацыйных улад 18
2. 1. Эканамічная палітыка нямецка-фашысцкіх улад 18
2. 2. Генацыд супраць насельніцтва 24
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 31

Прикрепленные файлы: 1 файл

Akupatsyny_rezhym_na_terytoryi_Belarusi_w_gady_V(1).docx

— 87.82 Кб (Скачать документ)

У склад генеральнай акругі “Беларусь” былі ўключаны Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раены Мінскай  вобласці, а таксама поўночныя  раены Пінскай вобласці. Усяго  ў склад акругі ўваходзіла 68 раенаў з 192, што былі у складзе БССР перад  пачаткам вайны. Плошча генеральнай  акругі “Беларусь” складала не больш  трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі і складала 53 тысячы км2. Паводле звестак акупацыйных улад на 4 снежня 1941 года тут пражывала 3 мільена 138 тысяч чалавек. 

На працягу верасня 1941 года на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры  ступені – найвышэйшай інстанцыяй быў генеральный камісарыят у  Мінску, сярэдняя ступень – галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не адыгрывалі вялікай  ролі і ў сакавіку 1943 года былі ліквідаваны. Ніжэйшую прыступку займалі акруговыя  камісарыяты. 

Пры кожным акруговым камісарыяце  існавалі 9 аддзелаў:

    • палітыкі і прапаганды
    • прэсы
    • прамысловасці
    • сельскай гаспадаркі і харчавання
    • лесу і драўніны
    • выкарыстання працоўнай сілы
    • правы
    • культуры
    • аховы здароўя і ветэрынарыі

Нямецкую акупацыйную  адміністрацыю на Беларусі ўзначальваў  генеральны камісар. Першым камісарам  з 17 ліпеня 1941 года быў Вільгельм  Кубэ. Пасля яго забойства 22 чэрвеня 1943 года генеральный камісарыят узначаліў  генерал паліцыі Курт фон Готберг, які займаў гэтую пасаду да апошніх  дзен акупацыі.

Уся тэрыторыя генеральнай  акругі “Беларусь” была падзелена  на 10 акруг (гебіткамісарыятаў)

    • Баранавіцкую
    • Барысаўскую
    • Вілейскую
    • Ганцавіцкую (“Прыпяць”)
    • Глыбоцкую
    • Лідскую
    • Мінсую
    • Навагрудскую
    • Слонімскую
    • Слуцкую

Мінск з’яўляўся цэнтрам  генеральнай акругі “Беларусь” і  выддзяляўся ў асобную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут  з’яўляўся генеральны каміссарыят  Беларусі. Яму падпарадкоўваліся  гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раены). Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі. Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе “фюрэрства” – адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый.

Разам з органамі нямецкага  кіравання ў акругах ствараліся ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы  ўправы дубліравалі назвы і функцыі  нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных  улад адміністрацыя ўправы не магла  вырашаць нават самыя звычайныя  пытанні гаспадарчага і грамадскага  жыцця ў гарадах і іншых  населеных пунктах адміністрацыйных акруг.

Адміністрацыя ў раенах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале усей раеннай адміністрацыі  стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры  прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў.

На тэрыторыі сельсаветаў  акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У  весках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. [6,c. 463 – 464]

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі  створаныя вермахтам палявыя  і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваей дзейнасці. У раенах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП:

    • Полацк
    • Віцебск
    • Орша
    • Барысаў
    • Лепель
    • Бабруйск
    • Старыя Дарогі
    • Магілёў

Яны мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна больш за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Узброенай апорай створанага рэжыму з’яўляліся акупацыйныя войскі вермахта – ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны  забяспечвалі ахову камунікацый  і ваенных аб’ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і  насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем  тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія  сілы колькасцю да 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. [8]

Такім чынам, на пачатку вайны тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж рознымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і этнічнымі адзінкамі, улады якіх праводзілі палітыку, не улічваючы інтарэсы беларусаў. На акупіраванай тэрыторыі была ўведзена новая сістэма кіравання, як цывільная, так і ваенная. Усю адміністрацыю ўзначальвалі нямецкія служачыя, а галоўнае кіраўніцтва было сканцэнтравана ў руках вышэйшага нямецкага каманадавання. На мясцовым узроўні да кіраўніцтва дапускаліся прадстаўнікі калабарацыі, але іх дзейнасць кантралявалася збоку нямецкіх улад.

1. 2. Арганізацыі калабарантаў

 

Калабарацыянізм (фр. collaboration - «супрацоўніцтва») у юрыдычнай  трактоўцы міжнароднага права – усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і ў шкоду сваёй дзяржаве. Тэрмін часцей ужываецца ў больш вузкім сэнсе - як супрацоўніцтва з акупантамі. [17]

У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у  сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з  імі. У калабарацыі на Беларусі выразна бачны тры састаўляючыя:

1. Беларускія сілы, якія  былі ў апазіцыі да бальшавізму  (да 1939 года пражывалі ў Заходняй  Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі  і г.д.). У свой час яны зрабілі  стаўку на гітлераўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай  тварыць адраджэнне Беларусі. На  правым фланзе гэтых сіл была  так званая Беларуская нацыяналсацыялістычная  партыя (беларускія фашысты) на  чале з Ф. Акінчыцам, якая  была створана ў пачатку 30-ых  гадоў. 

2.  Тыя, хто жыў да  вайны на тэрыторыі БССР і  хто паверыў немцам ці іх  супольнікам, свядома пайшлі да  іх на службу.

3.  Людзі, якія абставінамі  лесу апынуліся ў сувязі з першай ці другой групамі або на службе ў акупантаў і былі пазбаўлены іншага выбару.[10]

Пачынаючы з восені 1941г. у  Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні–Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускі корпус самааховы (БКС), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краевая абарона (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80 – 100 тысяч чалавек.

Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных  улад – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых органаў  кіравання. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады  мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод іх – гэта пашырэнне  антырускіх настрояў праз падтрымку  нацыянальных рухаў на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. Менавіта з гэтай  нагоды перыядычна з’яўляліся праекты  і ідэі аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі нацыянальных дзяржаў.

 Ідэйныя беларускія  калабаранты, якія паставілі на  “германскую карту”, не былі  адзіным лагерам. Яны падзяляліся  на некалькі груповак, варожа  адна да другой настроеных, якія  да таго абапіраліся на розныя  германскія ведамствы. Так, можна  вылучыць некалькі груповак, асноўныя  з іх: Р. Астроўскага, ксяндза  В. Гадлеўскага, І. Ермачэнкі,  Ф. Акінчыца, В. Іваноўскага. 

Спачатку найбольш актыўна  разгарнулася супрацоўніцтва паміж  Кубэ і Астроўскім, якому было даручана кіраванне неафіцыйным Паралельным  Бюро, якое дубліравала дзейнасць  галоўнага камісарыяту. Але хутка  гэтае супрацоўніцтва прыпынілася з прычыны прыезду ў Мінск Ермачэнкі, які прэтэндаваў на ролю адзінага лідэру беларусаў. Ен абвінаваціў Астроўскага ў супрацоўніцтве з камуністамі, і той павінен быў выехаць ў Смаленск, дзе знайшоў падтрымку ваенных улад. [19]

22 кастрычніка 1941 года  па загаду генеральнага камісара  Беларусі В. Кубэ была створана  Беларуская народная самапомач  (БНС), на чале якой стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самадапамогі Іван Абрамавіч Ермачэнка. Камісар генеральнай акругі Беларусь В. Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці, якая ставіла мэтай “дапамагчы” пацярпеўшым ад ваенных дзеянняў, бальшавісцкага і польскага праследавання беларусам, “дапамагчы адбудаваць” зруйнаваны  чужынцамі беларускі край, “пашырыць і развіць” беларускую культуру.

Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з’яўлялася Цэнтральная  рада (Цэнтраль) у складзе 10 чалавек. Пры радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя  і інш. Ей падпарадкоўваліся акруговыя, раенныя, валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады зацвярджаў Кубэ. Акруговыя і раенныя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі.

Практычна БНС займалася  рашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць  у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам  германскіх акупацыйных улад. Але  паступова Беларуская народная самапомач  ператварылася ў палітычны рух.

З’езд кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў ліпені 1942 года, дамагаўся ўнясення змен у статут БНС і прызнання за ей права самакіравання.У сакавіку 1943 года на з’ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх улад аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска.

Падобнае не спадабалася  нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік Беларускай народнай самапомачы І. Ермачэнка  быў зняты з пасады і высланы  з Беларусі. Яго месца заняў  Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі. Паводле  распараджэння германскіх улад ад 18 сакавіка 1943 года дзейнасць БНС у  далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай  насельніцтву. У чэрвені 1943 года Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць  якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў. Кіраўніком арганізацыі стаў Юры Аляксандравіч Сабалеўскі, былы пасол у польскім сейме. 1 сакавіка 1944 года Беларуская народная самапомач была перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай радзе.

Летам 1942 года пачаў фарміравацца Беларускі корпус самааховы (БКС), як вайсковая структура беларускіх калабарацыяністаў. Ствараўся ен па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. 29 чэрвеня 1942 года ен накіраваў  да І. Ермачэнкі афіцыйнае пасланне, у якім адзначалася, что апошні павінен падрыхтаваць зварот да беларускага насельніцтва з заклікам да ўступлення мужчынскага насельніцтва ў беларускі вольны корпус самааховы. Галоўная задача Беларускага корпуса самааховы: дапамагаць нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў, забяспечваць спакой на Беларусі. Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайсковай камісіі, якая была ўтворана загадам І. Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята “Беларусь”.

Планавалася стварыць у кожным раене адзінкі БКС ад роты да батальена, усяго 3 дывізіі. Ермачэнка і яго  паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць, бачачы ў Беларускім корпусе самааховы правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вярбоўцы ў шэрагі БКС. З пачатку жніўня 1942 ў Мінску адкрыліся 3-тыдневыя афіцэрскія курсы, кіраўніком якіх быў Францішак Вінцэнтавіч Кушаль. На іх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чалавек. Створаныя фарміраванні самааховы так і не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго ж з чэрвеня 1942 года па красавік 1943 года было створана 20 батальенаў самааховы. У выніку слабага ўзбраення атрады БКС былі небаяздольнымі і легка разганяліся партызанамі.

Восенню 1942 года цікавасць  немцаў да Беларускага корпуса самааховы  пачала слабець. Замест яго яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальены  на чале са сваім камандным складам. Вясной 1943 года германскія ўлады наогул расфарміравалі атрады БКС. [20]

Актыўную пазіцыю займалі  кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыцяўлення прагерманскай моладзевай палітыкі. З гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай моладзевай арганізацыі Гітлер-югенд. 22 чэрвеня 1943 года ў Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб’яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі (СБМ). На ім былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля гаўлятэрам Беларусі.

Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны