Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2013 в 18:05, курсовая работа

Краткое описание

З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.
Актуальнасць дадзеннай работы заключаецца ў тым, што Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.

Содержание

Уводзіны 3
1. Сістэма акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 6
1. 1. Арганізацыя сістэмы кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 6
1. 2. Арганізацыі калабарантаў 11
2. Накірункі палітыкі акуацыйных улад 18
2. 1. Эканамічная палітыка нямецка-фашысцкіх улад 18
2. 2. Генацыд супраць насельніцтва 24
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 31

Прикрепленные файлы: 1 файл

Akupatsyny_rezhym_na_terytoryi_Belarusi_w_gady_V(1).docx

— 87.82 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П. М. МАШЭРАВА”

 

Факультэт гістарычны

Кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

 

 

КУРСАВАЯ РАБОТА

па дісцыпліне гісторыя Беларусі

АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ  БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 

 

 

 

 

                                                                                       Патапава А. С.,

                                                                                      3 курс, 31 група

                                                                                      Кіраўнік:

                                                                                      Тогулева А. Дз.

                                                                                             кандыдат гістарычных навук,

                                                                                      дацэнт

 

Віцебск, 2013

Змест

Уводзіны 3

1. Сістэма  акупацыйнай улады на тэрыторыі  Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай  вайны. 6

1. 1. Арганізацыя  сістэмы кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 6

1. 2. Арганізацыі  калабарантаў 11

2. Накірункі  палітыкі акуацыйных улад 18

2. 1. Эканамічная  палітыка нямецка-фашысцкіх улад 18

2. 2. Генацыд  супраць насельніцтва 24

Заключэнне 29

Спіс выкарыстаных крыніц 31

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

22 чэрвеня 1941 года  ў 3 гадзіны 30 хвілін Германія  напала на СССР. Пачалася Вялікая  Айчынная вайна. Яна была часткай  Другой сусветнай вайны. Гэтая  вайна была катастрофай сусветнага  масштабу. Толькі ў Еўропе пад час гэтай вайны было забіта больш 50 мільенаў чалавек, больш за 90 тысяч было паранена і знявечана. Больш паловы гэтых страт прыйшлося на Савецкі Саюз. [1, c. 50]

Рыхтуючыся да нападу на СССР, гітлераўскае кіраўніцтва  не мела выразна падкрэсленых планаў адносна захопленых у будучыні тэрыторый. Гэтыя планы ствараліся рознымі  ведамствамі і карэктаваліся на працягу ўсей вайны. Усе яны будаваліся на ідэі неабходнасці пашырэння Германіі на Усход.

Адносна будучыні Беларусі Гітлер ўпершыню выказаўся 21 ліпеня 1940 года, калі абвясціў пра намер напасці на СССР і сфармуляваў палітычныя мэты будучай вайны. На заходніх прасторах СССР павінны былі функцыянаваць тры асобных адукацыі - Украіна, Беларусь і федэрацыя Прыбалтыйскіх рэспублік, залежныя ад Германіі. Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай чужаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечай акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала.

Наша краіна першай прыняла на сябе ўдар. Да канца жнiўня 1941 года была акупiравана ўся тэрыторыя Беларусi. Наша зямля з’яўляецца адной з самых пацярпелых, так як вогненная хваля двойчы пракацілася праз яе. У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 мільенаў чалавек, ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. Акрамя жудасных страт пад час баявых дзеянняў страшэнныя страты панесла мірнае насельніцтва, гаспадарка, культура.

Гэта было вынікам усталявання  нямецкага акупацыйны рэжыму, так  званага «новага парадку». Акупацыйны рэжым ажыццяўляўся нямцка-фашысцкімі захопнікамі на тэррыторыі, захопленай пад час баявых дзеянняў. Гэтая з’ява ўяўляе сабой агульную сістэму палітычных, эканамічных, ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю існуючага раней савецкага парадку і стварэнне замест яго новай сістэмы кіравання. Гэтая сістэма кіравання не была цалкам нямецкай, а апіралася на пэўныя колы нацыянальнага руху, якія прымалі ўдзел у стварэнні новых дзяржаўных, ваенных і адміністрацыйных структурах.

З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне  мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.

Актуальнасць дадзеннай  работы заключаецца ў тым, што  Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай  гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.

Важкасць разглядаемай тэмы вызначыла асноўную мэту працы: вывучэнне асаблівасцей акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.

Для дасягнення дадзенай мэты ў працы былі пастаўлены і вырашаны наступныя задачы:

    • прааналізаваць сістэму кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
    • вывучыць арганізацыю калабарацыянісцкага руху
    • даследваць эканамічную палітыку нямецка-фашысцкіх улад
    • разгледзіць палітыку генацыда супраць насельніцтва

Пры напісанні дадзеннай  курсавой работы былі выкарыстаны савецкія і сучасныя крыніцы.

У працы Болтціна Е. А. “Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым (1941 – 1944)” [1] характарызуецца агульная палітыка гітлераўцаў на часова захопленай савецкай тэрыторыі і паказваюцца асаблівасці акупацыйнага рэжыму ў розных раенах краіны, выкрываецца палітыка фашысцкіх акупантаў.

У вучэбным выданні “Беларусь у перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1939—1945). Дакументы і матэрыялы” [2] Котава А. І. змешчаны дакументы i матэрыялы, якiя раскрываюць гiсторыю Беларусi ў перыяд Другой сусветнай i Вялiкай Айчыннай вайны. Асноўная ўвага звернута на становiшча Беларусi ў гады нямецкай акупацыi.

У кнізе Лабанка  В. Е. “Нацысцкая палітыка генацыду і "выпаленай зямлі" ў Беларусі (1941-1944)” [3] на шматлікім фактычным і лічбавым матэрыяле паказваецца палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асаблівасці эканамічнай палітыкі акупацыйных улад добра разгледзены ў “Эканамічнай гісторыі Беларусі” [4] В. І. Галубовіча.

У зборніку “Разняволеная памяць. Прымусовая праца беларускіх грамадзян на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941–1944 гг.)” [5] А. М. Літвіна змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх беларускія і нямецкія аўтары на аснове дакументальных матэрыялаў, гістарыяграфічных крыніц і ўспамінаў відавочцаў асвятляюць асобныя аспекты прымусовай працы беларускіх грамадзян на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У падручніку “Гісторыя  Беларусі. У 2 частках. Частка другая. ХІХ  – ХХ стагоддзі. Курс лекцый” [6] пад рэдакцыяй П. І. Брыгадзіна, У. Ф. Ладысева, Л. В. Лойкі, І. П. Крэня вельмі добра аналізуецца палітыка калабарацыянізма.

Найважнейшыя падзеі, якія праходзілі напярэдадні і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, палітыка нацысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі адлюстравана у працы Кавалені А. А., Даўгтовіча Б. Д., Хромчанка Д. Н. “З верай у Перамогу: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне: 100 пытанняў і адказаў” [7].

Пра планы нямецкіх захопнікаў было расказаны ў інтэрнэт-крыніцы  [9].

Інфармацыя пра  сістэму кіраваня на акупаванай тэрыторыі  была размешчана на наступных электронных  рэсурсах [8, 17, 18].

На інтэрнэт-рэсурсах [11, 12] можна знайсці звесткі пра эканамічную палітыку акупацыйных улад.

Пра арганізацыі  калабарантаў і іх дзейнасць можна  прачытаць у электронных крыніцах [10, 19, 20].

Таксама намі былі выкарыстаны інтэрнэт-рэсурсы, на якіх знаходзіцца інфармацыя пра генацыд  беларускага насельніцтва [14], пра карныя аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў [13], пра гета на тэрыторыі Беларусі [15, 16].

 

 

 

 

 

 

1. Сістэма акупацыйнай  улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

 

1. 1. Арганізацыя  сістэмы кіравання на акупіраванай  тэрыторыі Беларусі

 

У пачатку верасня 1941 года на ўсей тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які ўяўляў сабой сістэму палітычных, адміністрацыйных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага ладу, рабаванне багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. [17]

Ваенная і акупацыйная палітыка нямецкіх улад была загадзя распрацавана ў дырэктыўных дакументах. План "Барбароса" вызначаў стратэгію і тактыку нападу на СССР. Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечвання, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. “Інструкцыя аб асобных абласцях да дырэктывы № 21”(плана "Барбароса") ад 13 сакавіка 1941 г. прадугледжвала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі СССР. Дырэктывы “Па кіраванню эканомікай у акупіраваных усходніх абластях” устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання. Дырэктывы вярхоўнага галоўнага камандавання германскай арміі ад 13 мая 1941 г. "Пра ваенную падсуднасць у раене "Барбароса" і пра асобныя паўнамоцтвы войск" здымалі з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэрыторыі. Загад Гітлера “Аб перадачы ўсей паўнаты ўлады на акупіраваных усходніх тэрыторыях камандуючым войскам вермахта” ад 25 чэрвеня 1941 года аб’яўляў камандуючых вермахта вышэйшымі прадстаўнікамі ваеннай і адміністрацыйнай улады. Гітлер заявіў, что савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да рэйха. [9]

Непасрэдна пад час  таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю  Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення  фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным огранам  улады. Адміністрацыйныя задачы арміі  – гэта падтрыманне парадку і  бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіену франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій “Цэнтр” генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а таксама ваеннапалонных.

Камандуючаму тылам Шэнкендорфу  падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых камендатур, а ім – шматлікія  мясцовыя камендатуры, якія ствараліся амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Пры камендатурах дзейнічалі гаспадарчыя  службы. Яны займаліся хаатычнымі рэквізіцыямі харчовых тавараў для  вермахту, рабаўніцтвам культурных каштоўнасцей Беларусі.

Але гэты ваенна-паліцэйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі – таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія такім чынам імкнуліся ўзяц рэванш за 1939 год. Пад аховай нямецкай жандармерыі ў вескі вярталіся былыя польскія землеўладальнікі, і там пачалі адбывацца скандальныя сцены гвалту. У ваколіцах Ліды нават былі забітыя сярод сялян. [18]

Нямецкія ўлады ўвялі  свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Яе тэрытарыяльнае адзінства перастала існаваць. Частка Беларусі разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй восенню 1941 года была ўключана ў склад рэйхскамісарыята “Остланд”. Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў Рызе. Рэйхскамісарам быў Генрых Лазэ да 1944 года, а затым на кароткі тэрмін – Эрых Кох. У склад рэйхскамісарыята “Остланд” ўваходзілі 4 генеральныя акругі:

    • Беларусь
    • Літва
    • Латвія
    • Эстонія

Беластоцкая вобласць 12 – 22 ліпня 1941 года была далучана да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва  ва ўсіх структурах улады ажыцяўлялі нямецкія чыноўнікі.

Паўночна-заходнія раены Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі  Літва.

Паўдневыя раены Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята “Украіна”, створанага 20 жніўня 1941 года. Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раены, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў Роўна. Рэйхскамісарам з’яўляўся Эрых Кох. Усе справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на украінскай і нямецкай мовах. Беларуская мова была забаронена. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвеў у абарот Ровенскі эмісійны банк. У склад рэйхскамісарыята “Україна” ўваходзілі 6 генеральных акруг:

    • Кіеў
    • Днепрапятроўск
    • Крым
    • Мікалаеў
    • Жытомір
    • Валынь-Падолле

Беларускія землі уваходзілі ў склад дзвюх апошніх 

Пытанні агульнага кіравання  на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў  “Остланда” і “Украіна” былі сканцэнтраваны ва Усходнім міністэрстве, якое ўзначальваў Альфрэд Розэнберг, паліцэйская улада — у Гімлера.

На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Магілеўскай абласцей і ўсходніх раенаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай  адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя  вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій “Цэнтр”.

Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны