Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2013 в 18:05, курсовая работа

Краткое описание

З’ява акупацыйнага рэжыму ў Вялікай Айчыннай вайне мае выключнае значэнне, так як меры рэалізаваныя захопнікамі пакінулі цяжкі след на беларускіх землях. Асноўны сэнс рэжыму ўяўляў сабой рабаванне, зняволенне, падаўленне ўсіх праяў, якія не адпавядалі курсу нацыстаў. Наступствы палітыкі акупацыйнай адміністрацыі аказалі ўплыў на дэмаграфічную і эканамічную сітуацыю на беларускіх землях. Пасля вызвалення краіна аказалася амаль цалкам разрабаванай.
Актуальнасць дадзеннай работы заключаецца ў тым, што Вялікая Айчынная вайна – гэта адна з жахлівейшых старонак нашай гісторыі, а акупацыйны рэжым з’яўляецца яе часткай.

Содержание

Уводзіны 3
1. Сістэма акупацыйнай улады на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 6
1. 1. Арганізацыя сістэмы кіравання на акупіраванай тэрыторыі Беларусі 6
1. 2. Арганізацыі калабарантаў 11
2. Накірункі палітыкі акуацыйных улад 18
2. 1. Эканамічная палітыка нямецка-фашысцкіх улад 18
2. 2. Генацыд супраць насельніцтва 24
Заключэнне 29
Спіс выкарыстаных крыніц 31

Прикрепленные файлы: 1 файл

Akupatsyny_rezhym_na_terytoryi_Belarusi_w_gady_V(1).docx

— 87.82 Кб (Скачать документ)

Вышэйшым кіруючым органам  СБМ з’яўляўся Цэнтральны штаб  на чале з Міхасем Ганько і Надзеяй  Абрамавай, які знаходзіўся да ліпеня 1944 года ў Мінску, а затым перабраўся ў Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і працоўная група па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на працу ў Германію. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская работа.Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і акруговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10 – 20-гадовага ўзросту.

У чэрвені 1943 г. былі адкрыты  школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся  вышэйшыя кіраўнікі СБМ. Ужо 16 чэрвеня  быў зроблены першы выпуск арганізатараў  саюза. У Драздах пад Мінскам  і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі  жаночай моладзі, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя  важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было падрыхтавана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую  сетку арганізацый, якія аб’ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.

Дзейнасць гэтай моладзевай арганізацыі вызначалі нямецкія акупацыйныя улады: выхаванне праваднікоў  германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы на ваенных  заводах Германіі, служба ў ваенна-дапаможных часцях вармахта. Члены арганізацыі  насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс “Жыве Беларусь”. Саюз беларускай моладзі знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі камісарыята “Беларусь”.

З канца 1943 годзе ў СБМ  пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 годзе М. Ганько выдае  сакрэтны загад аб мабілізацыі ў  роту СС юнакоў 1920 –1927 г.н. Акруговыя  кіраўнікі абавязваліся да 10 студзеня 1944 года закончыць падбор кандыдатаў. Пачынаючы з вясны 1944 года, акупанты і іх памочнікі вымушаны былі разгарнуць адкрытую дабравольна-прымусовую вярбоўку 15 – 20-гадовых юнакоў у ваенна дапаможныя фарміраванні Трэцяга рэйха. Радые, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі  заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію.

У 1944 годзе Саюз беларускай моладзі налічваў 12635 чалавек, з якіх ад 3,5 да 5 тысяч былі накіраваны на працу  і вучобу ў Германію.

 Вясной 1944 года германскія  вайсковыя ўлады дазволілі стварыць  Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы  супраць бальшавізма, Саюз татарскай  моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу  германскіх інтарэсаў.

27 чэрвеня 1943 года было  аб’яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў  беларускай грамадскасці пастаянна  дзеючага дарадчага органа –  Беларускага даверанага бюро  ці “Рады даверу”. У склад  яе ўвайшлі  па аднаму прадстаўніку  з акруг, якія вызначаліся акруговымі  камісарамі, а таксама шэсць чалавек  ад цэнтра: В. Іваноўскі – бургамістр  Мінска,   Ю. Сабалеўскі –  ад Беларускай самадапамогі, К.  Рабушка – ад прафсаюзаў, М.  Ганько і Н. Абрамова – ад  Саюза беларускай моладзі. Рада  не мела самастойнага статусу,  з’яўлялася састаўной часткай  генеральнага камісарыяту. 

21 верасня 1943 года у  Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны  В. Кубэ. Яго пераемнікам на  пасадзе генеральнага камісара  стаў генерал-лейтэнант паліцыі  і СС групенфюрер фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. У верасні – лістападзе 1943 года акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх батальёнаў. Да канца 1943 года былі сфарміраваны  тры такія батальёны: у Мінску, Слоніме, Снове – агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 года было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў, у якіх налічвалася 3 648 чалавек.

Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шырокае кола мясцовага насельніцтва акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. З гэтай нагоды ствараліся не толькі батальёны беларускай паліцыі, але і т. зв. абарончыя вескі, куды пазней пасяліліся і сем’і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР.

У снежні 1943 года, калі быў  вызвалены ад нямецкіх акупантаў  шэраг раенаў Усходняй Беларусі, акупацыйныя  ўлады абвясцілі аб стварэнні  дапаможнага дарадчага органа нямецкага  кіравання на Беларусі – Беларускай Цэнтарльнай Рады (БЦР). Акупанты бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага  народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі  Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабарацыянісцкія сілы  разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваей мары – стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам.

У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў  прызідыум, у які ўваходзілі Радаслаў Астроўскі (прэзідэнт), Мікалай Шкяленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Юры Сабалеўскі (2-і віцэ-прэзідэнт), Францішак Кушаль (вайсковыя справы), С. Кандыбовіч (фінансы), Аўген Калубовіч (справы культуры), Павел Свірыд (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаскевіч (прафэсійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), Н. Абрамава, Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных аддзелаў.

Фармальна германскія акупацыйныя  ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання  БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краевай  абароны, хаця на месцах усе гэтыя  накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў руках германскай акупацыйнай  адміністрацыі.

Адміністрацыйны падзел БЦР  уключаў у сябе некалькі акругоў  пад нямецкай назвай Hauptgebiten:

  • Hauptgebiet Мінску ўключаў:
      • Мінск (адміністрацыйны цэнтар і сталіца)
      • Маладзечна
  • Hauptgebiet Віцебску ўключаў:
      • Віцебск (адміністрацыйны цэнтар)
  • Hauptgebiet Магілеву ўключаў:
      • Магілеў (адміністрацыйны цэнтар)
      • Гомель
      • Бабруйск
  • Hauptgebiet Смаленску ўключаў:
      • Смаленск (адміністрацыйны цэнтар)
  • Hauptgebiet Брэста ўключаў:
      • Гродна
      • Брэст
      • Баранавічы (адміністрацыйны цэнтар)

У акругах арганізоўваліся  намесніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акругах). [6, c. 467 – 468]

Адным з найбольш значных  мерапрыемстваў БЦР быў ІІ Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 года ў Мінску. Ен быў скліканы па прапанове  Р. Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга. Канргэс абвясціў пра незалежнасць краіны ад Масквы і прызначыў Беларускую Цэнтральную Раду пераемніцай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, адмаўляў БССР як форму беларускай дзяржаўнасьці, абвяшчаў БЦР адзіным праўным прадстаўніком беларускага народу.

У сувязі з набліжэннем  савецкіх войск кангрэс праходзіў  у спешцы і больш нагадваў спектакль. 30 чэрвеня 1943 года большасць членаў БЦР пакінула Мінск і накіравалася ў Кенінгсбер, а адтуль у Берлін. [2,c. 86]

З’яўленне Беларускай краевай абароны (БКА) звязана з загадам гаўляйтэра фон Готберга ад 23 лютага 1944 года. Аналагічны загад БЦР аб стварэнні БКА быў выдадзены 6 сакавіка 1944 года.

Узначальвала Беларускую краевую абарону Галоўнае камандаванне на чале з маерам Францішакам Кушалем. Яго намеснік – лейтэнант В. Мікула.

Аснову БКА складала мабілізаванае  мужчынскае насельніцтва 1908 – 1924 года нараджэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася смяротная кара. Між тым, мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для набору рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам.У выніку праведзенай мабілізацыі БКА на канец красавіка – май 1944 года складала 45 батальенаў (39 стралковых і 6 саперных), якія налічвалі прыкладна 30 тысяч чалавек,якія  ўдзельнічалі ў  гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальен пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне. Але пераважная большасць структур Беларускай краевай абароны ў гэты час знаходзілася толькі на стадыі арганізацыі.

Галоўная мэта БКА –  барацьба разам з паліцыяй супраць  партызан. Але створаныя батальены  не апраўдалі надзей. Большасць беларускага  насельніцтва адмоўна ставілася  да ідэі стварэння Беларускай краевай  абароны. Многія з тых, каму пагражала мабілізацыя ўцякалі. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў адбылося масавае дзезірцірства вайскоўцаў з пераходам іх са зброяй да партызан. І немцы прыпынілі іх забеспячэнне зброяй і ваенай амуніцыяй.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў Беларускай краевай  абароны апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 годзе  ў Германіі кіраўнікі  Беларускай Цэнтральнай Рады пачалі ствараць брыгаду СС “Беларусь”, у  яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі вайскоўцы з Беларускай краевай  абароны. [6,c. 468 – 470]

Такім чынам, на тэрыторыі  Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі створаны розныя калабарацыянісцкія арганізацыі. Асноўнай мэтай іх стварэння  была прапаганда нямецкай ідэалогіі. Гэтыя  арганізацыі самастойнымі былі толькі фармальна, дзейнасць іх кантралявалася з боку нямецкай улады. Сярод прадстаўнікоў  калабарантаў былі ў асноўным незадаволеныя  палітыкай савецкай улады, альбо  тыя, хто аб гэтай палітікі пацярпеў. Таксама рабіліся значныя захады па ўцягванню моладзі ў сферу  германскіх інтарэсаў. Але калабаранты  не былі значнай палітычнай сілай, і значная частка насельніцтва іх не падтрымала.

 

 

 

 

2. Накірункі палітыкі акупацыйных  улад

2. 1. Эканамічная палітыка нямецка-фашысцкіх улад

 

Адначасова са стварэннем структуры новай улады, акупанты пачалі займацца і гаспадаркай.  Асноўным праграмным дакументам, які  вызначаў мэты і задачы іх эканамічнай  палітыкі з’яўлялісь “Дэрыктывы па кіраўніцтву  эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая “Зяленая папка”). У адпаведнасці з дырэктыўным дакументам, галоўнакамандаванню армій і ваенна-гаспадарчым службам іншых частак вермахта трэба было прыняць усе меры па неадкладнаму і поўнаму выкарыстанню захопленай ўсходняй тэрыторыяй. [9]

Фактычна праз тры тыдні  пасля пачатку аперацыі “Барбароса”  тэрыторыя Беларусі з яе эканамічным  патэнцыялам і людскімі рэсурсамі  апынулася галоўным аб’ектам для  шэрагу ваенна-гаспадарчых органаў, сярод якіх:

    • 3 гаспадарчыя аддзелы пры галоўнакамандуючых арміямі
    • 7 гаспадарчых груп пы палявых камандзірах
    • 4 гаспадарчыя каманды з трыма філіяламі пры гаспадарчай інскпецыі “Цэнтр”

Асноўнай выканаўчай сілай па выкарыстанні краіны станавіліся гаспадарчыя каманды. Акрамя вырашэння галоўнай задачы па харчоваму забяспечванню яны адказвалі за выкарыстанне рабочай сілы, аднаўленне прамысловасці, нарыхтоўку сыравіны і апрацоўку матэрыялаў, вядзенне лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўку, арганізацыю банкаўскай справы і гандлю. Кожная каманда складалася з аддзелаў і пададдзелаў, створаных з мэтай забеспячэння як частак вермахта, так і іншых падраздзяленняў, у т. л. частак войскаў СС і паліцыі.

Занятая да сярэдзіны ліпеня 1941года тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў сферу дзейнасці гаспадарчых каманд «Белгард» (Мінск), «Хіршберг» (Віцебск), «Бунцлаў» (Бабруйск), «Швейдніц» (Орша), якія прызначаліся ў далейшым для выканання сваіх функцый на расійскай тэрыторыі з улікам сваіх назваў: «Хіршберг - Масква», «Бунцлаў - Тула​​» і «Швейдніц - Горкі". Колькасны склад каманд вагаўся ад 200-300 да 600 служачых. Большасць з іх уваходзіла ў склад груп «сельская гаспадарка», непасрэдна якія адказвалі за харчовае забеспячэнне вермахта.

Пасля разгрому пад  Масквой ваенна-эканамічнае кіраўніцтва трэцяга рэйха ўносіць змены ў эканамічную палітыку ў дачыненні ўсходніх тэрыторый. Пачынаючы з 1942 года, ўсходняя частка Беларусі апынулася ў сферы прамых інтарэсаў 14 выканаўчых ваенна-гаспадарчых суб'ектаў эканамічнай інспекцыі «Цэнтр».

З першых дзен аперацыі "Барбароса" тэрыторыя Беларусі з'яўлялася аб'ектам дзеяння вайсковых гаспадарчых аддзелаў, гаспадарчых каманд і іх філіялаў, а таксама нарыхтоўчых служб, гаспадарчых аддзелаў галоўнага кватэрмайстара, ахоўных дывізій і палявых камендатур.

Для вырашэння задач, звязаных з харчовым забеспячэннем  вермахта, вышэйшым ваенна-эканамічным  кіраўніцтвам Германіі была створана адмысловая выканаўчая структура – Цэнтральная гандлевая кампанія "Усход" па нарыхтоўцы і збыту сельскагаспадарчай прадукцыі (ЦГК “Усход”), галоўная мэта якой: выкарыстанне занятых тэрыторый для гарантованага забеспячэння дзеючай арміі. У генеральнай акрузе "Беларусь" і ў раене тылу групы армій «Цэнтр» дзейнічаў 21 філіял ЦГК «Усход» і «Усход-Цэнтр» з 146 аддзяленнямі, а таксама каля 5,5 тысяч баз, складоў, магазінаў і пунктаў прыему сельгаспрадуктаў і фуражу.У зоне аператыўнага армейскага тылу і на тэрыторыі акругі «Беласток» канторы ЦГК не ўводзіліся. У правядзенні вытворча-гаспадарчых мерапрыемстваў у «Остланд» і на «Украіне» акрамя ЦГК «Усход» удзельнічалі іншыя манаполіі, напрыклад: па нарыхтоўцы скур, футру і іншых матэрыялаў жывельнага паходжання, валакна, торфу, дрэваапрацоўкі. [12]

Найбольш паслядоўную  палітыку акупанты праводзілі ў галіне сельскай гаспадаркі, якая з'яўлялася адзінай крыніцай забеспячэння арміі. У ей вылучаюцца тры асноўныя этапы:

    1. з лета 1941 года да пачатку вясны 1942 года
    2. з вясны 1942 года да лета 1943 года
    3. з лета 1943 года па лета 1944 года

На першым этапе  акупатны паспрабавалі захаваць сталінскую калгасную сістэму, з яе атрыбутамі. Былі пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі. Але ўвесь калгасны інвентар і жывела былі абвешчаны уласнасцю германскай дзяржавы. Было абвешчана аб пераўтварэнні калгасаў у “абшчынныя гаспадаркі” ( “агульныя двары”), а саўгасаў – у “дзяржаўныя маенткі” ( “земскія двары”). Але да лютага 1942 года захоўваліся назвы “калгас” і “саўгас”.

У заходніх раенах Беларусі, дзе калгасаў было няшмат, землі зноў апынуліся ў руках  былых уладароў. Але юрыдычных  правоў на зямлю яны не атрымлівалі, таму выконвалі ролю адміністратараў.

Информация о работе Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады вялікай Айчыннай вайны