Слоўнікавая праца як адзін з кірункаў па развіцці маўлення

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Сентября 2014 в 16:41, курсовая работа

Краткое описание

Мэта даследавання –вызначыць шляхі і сродкі, якія садзейнічаюць асэнсаванню малодшымі школьнікамі мастацкага вобраза і ідэйна-эстэтычнага зместу твора, высветліць, якую ролю адыгрываюць у гэтым працэсе практыкаванні, разуменне дакладнасці словаўжывання, асцыятыўнае мысленне, фантазійныя ўяўленні, эмацыянальна-пачуццёвы вопыт.
Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Раскрыць ролю слоўнікавай працы і аналізу вобразных сродкаў у развіцці маўлення малодшых школьнікаў.
2. Вызначыць асаблівасці працы з вобразнымі сродкамі тэксту ў пачатковых класах.
3. Прааналізаваць праграмы і падручнікі ў аспекце праблемы даследавання.
4. Эксперыментальна праверыць асэнсаванасць ўспрымання мастацкага твора малодшымі школьнікамі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсач 3.doc

— 185.00 Кб (Скачать документ)

Шмат васількоў падобна на:         сонца, неба, мора, зямны шар, белы абрус.

Шмат ружаў падобна на:               персіцкі дыван, прыгожую дзяўчыну,               калючы дрот.

  • Выкарыстанне канструкцый з параўнальнымі злучнікамі як, быццам, нагадвае. Робіцца акцэнт на прыметы колеру, формы, памеру.


Затым прапануецца задаць не проста прымету, а прымету ў адносінах да пэўнага прадмета. Напрыклад:

Яблык салодкі, як ...: цукар, мёд, марожанае

Яблык кіслы, як …: лімон, журавіны.

  • Заданні на падбор вобразаў да прыметы

Алмазны:   блеск, зіхаценне, камень, сонца

Львіны:   позірк, аскал, рык, гордасць, сэрца

  • Прапануецца ўзорны мастацкі тэкст (на ўроках чытання). Вучні чытаюць яго і выконваюць наступныя заданні:

- Знайдзі словы, якія дапамагаюць  нам убачыць, пачуць і г.д.

- Знайдзі словы, якое «малюе», дакладна  называе, падкрэслівае.

- На якія словы, выразы вы  найперш звярнулі ўвагу? Уявіце, што ўсе словы свецяцца. «Акенца»  якога слова было б самым  яркім, чаму?

Прыкладны тэкст П.Місько «Восеньскім днём».

«Дзень шэры і сонны. Трава сыраватая, але без расы. Лес сустракае прыцемкамі і дрымотнай цішынёй: маўчаць дрэвы, маўчаць птушкі.

Цёпла і парна. Аднекуль моцна патыхае адсырэлымі сушанымі грыбамі. Мо з вавёрачыных прыпасаў?»

  • Аналіз верша Якуба Коласа «Ручаёк»:

Звоніць, скача, як дзіцятка,

Гэты жэўжык – ручаёк,

На яго, бы тая матка,

Сонца кідае свой зрок.

(У чатырох радках змясціліся  тры метафары і столькі ж  параўнанняў).

- Каго называюць жэўжыкам? Чаму?

- Як можа глядзець маці на дзіця, якое сваволіць, скача (з любасцю, з лёгкім дакорам, але светла, з усмешкай).

  • Знайдзіце словы-параўнанні, патлумачце іх значэнне:

«Дзьмухавец, нібы аблачынка на тонкай сцяблінцы».

«Ландышы, быццам беленькія духмяныя ліхтарыкі на зялёнай ножцы».

«Званочак (кветка), быццам званочак на тонкай ножцы ў фіялетавай сукенцы».

«Жоўтыя лісточкі плаваюць у вадзе, як залатыя рыбкі».

Складзіце свае сказы, падобныя на прапанаваныя.

  • Пералічыце найбольш характэрныя прыметы, не называючы самога прадмета:

Агурок – зялёны, салёны, хрумсткі …

Загадка: «На градцы – зялёны, у кадцы – салёны».

Клубочак нітак – маленькі, кругленькі, лёгка размотваецца…

Загадка: «Маленькі, кругленькі, а за хвост не падымеш»

 

  • Рэдагаванне няправільных сказаў:

Вожык зматаўся ў клубок

Хлопчыкі будуюць снежную бабу

Зрэдку ходзяць дажджы.

  • Якое слова намалюе больш прыгожую карціну? Патлумачце.

«Дзень быў ясны і цёплы. (Пранізліва, жалобна, сумна, гучна, ціха) крычалі кнігаўкі. Сталыя і (важныя, даўганогія, сур’ёзныя, даўгадзюбыя, цыбатыя) буслы з незвычайнай сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота».

  • З узорнага тэксту выкрэсліваюцца словы, якія ўпрыгожваюць яго. На аснове стылістычнага (моўнага) аналізу вучні робяць вывад, што тэкст пагаршаецца, губляе сваю прыгажосць.

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ


 

Далучаць дзяцей да мастацкага слова – значыць вучыць іх з першых крокаў школьнага навучання бачыць у слове, акрамя звычайнага, што знаходзіцца на паверхні, іншы, больш глыбокі сэнс, які рэалізуецца толькі ў кантэксце і адметны сваёю дакладнасцю, прыгажосцю, ёмістасцю. Перыяд з шасці да дзесяці гадоў – час найбольш актыўнага пазнання свету ў сувязі з пачаткам навучання – стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця ў дзіцяці чуцця слова. Без адчування прыгажосці слова, яго сэнсавых магчымасцей і адпаведнага слоўнікавага запасу малодшы школьнік ніколі не ўзновіць той вобраз, што быў створаны пісьменнікам. Праца над аналізам мастацкіх вобразна-выяўленчых сродкаў непасрэдна суадносіцца з узбагачэннем слоўнікавага запасу вучняў.

У сувязі з тым, што з усяго “банка дадзеных” пра канкрэтнае слова маленькага чытача трэба навучыць выбраць адно яго значэнне, менавіта тое, якое ўклаў у слова пісьменнік, на практыцы сустракаецца вялікая колькасць цяжкасцяў. Усе гэтыя пытанні павінны разглядацца ў кантэксце праблемы выхавання ў малодшых школьнікаў разумення вобразна-выяўленчай ролі слова ў мастацкай прасторы твора, разумення спецыфікі вобразнасці.

Дасягнуць выразнасці мовы без выкарыстання выяўленных сродкаў, якія ўпрыгожваюць яе, не з’яўляецца магчымым. Таму настаўніку неабходна надаваць увагу гэтаму патрабаванню і сістэматычна аналізаваць вобразные сродкі.

У навучальным працэсе неабходна ўлічваць, што:

Папаўненне слоўніка вучняў адбываецца на працягу ўсяго жыцця, але неабходнасць узбагачэння слоўніка адчуваецца асабліва востра ў пачатковых классах.

Багаты лексікон з’яўляецца адной з важнейшых перадумаў, якія дапамагаюць вучням паспяхова засвойваць праграмны матэрыял, фарміруе звязнасць маўлення школьнікаў.

Слоўнікавы запас школьніка ўзрастае колькасна і якасна ад класа да класа.

Аналіз вобразных сродкаў спрыяе развіццю маўлення вучняў, узбагачае іх слоўнік.

Для таго, каб устанавіць, у якой ступені малодшыя школьнікі разумеюць дакладнасць ужывання слова ў мастацкім кантэксце, намі было праведзена даследаванне на базе СШ №121. Яно паказала, што гэты паказчык у 3 “Б” класе (дадзены клас працуе па тэхналогіі ТРВЗ; урокі літаратурнага чытання на высокім узроўні; вялікая ўвага надаецца працы з вобразнымі сродкамі) знаходзіцца на больш высокім узроўні, чым у 3 “А”. У асобных выпадках розніца ў ведах дасягае 30 і болей працэнтаў.

Усе ўдзельнікі эксперыменту паказалі прымальны ўзровень разумення прадметнага плана прапанаваных мікратэкстаў.

Такім чынам, для таго, каб навучыць дзяцей разумець вобразна- эстэтычны змест твора, трэба фарміраваць у іх асацыятыўныя і фантазійныя ўяўленні, вучыць асноўным відам прац. Навучанне малодшых школьнікаў асэнсаванаму разуменню слова ў кантэксце будзе больш эфектыўным пры ўмове непасрэднага далучэння іх да самастойнага творчага працэсу пад кіраўніцтвам зацікаўленага справай настаўніка. Найбольш важным відам аналізу мастацкага твора з’яўляецца аналіз моўных сродкаў, іх вобразаўтваральную функцыі. Для такой працы неабходна выкарыстоўваць комплекс практыкаванняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Архипова, Е.В. Об уроке развития речи в начальной школе // Начальная школа. – 2005. - № 4. – С. 35-39.
  2. Гамеза, Л.М. Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні роднай мовы // Беларуская мова і літаратура. – 2000. - № 2. – С. 98-102.
  3. Какора, А.І. Прыёмы і формы ўзбагачэння слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. – 2003. - № 1. – С. 3-12.
  4. Катонова, Е.М. Методика преподавания русского языка в начальной школе / Е.М.Катонова. – Минск: БГПУ, 2005. – 324 с.
  5. Климанова, Л.Ф. Уроки литературного чтения / Л.Ф.Климанова. – М., 2004. – 61 с.
  6. Кудина Г.Н. Литература как предмет эстетического цикла / Г.Н.Кудина. – М., 1997. – 287 с.
  7. Лазарева, В.А. Технология анализа художественного текста на уроках литературного чтения в начальной школе / В.А.Лазарева. – М., 2003. – 156 с.
  8. Лёвушкина, О.Н. Словарная работа в начальных классах: Пособие для учителя /О.Н. Лёвушкина. – М., 2002. – 145с.
  9. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П.Лукашук. – Мінск: Вышэйшая школа, 1980. – 119 с.
  10. Львов, М.Р. Методика развития речи младших школьников / М.Р.Львов. – М., - 2002. – 340 с.
  11. Львов, М.Р. Методика преподавания русского языка в нач. Кл.: учеб. Пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений / М.Р. Львов, В.Г. Горецкий, О.В. Сосновская.- М. – 2008 – 464 с. 
  12. Львов, М.Р. Методы развития речи учащихся // Русский язык в школе. 1985 № 4.
  13. Падгайскі, Л.П. Івашуціч Я.М. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П.Падгайскі, Я.М.Івашуціч. – Мн, 1980.
  14. Падгайскі, Л.П. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў // Народная асвета. – 1974.-№ 2. – С.45
  15. Развіццё мовы малодшых школьнікаў: зб.навук.прац / Пад рэд. В.У.Протчанкі, У.М.Вярбілы. – Мінск, 1976. – 150 с.
  16. Соловейчик, М.С. Методика развития речи младших школьников / М.С.Соловейчик. – М., 1994. – 188 с.
  17. Сянкевіч, М.І. Лінгваметадычныя і літаратуразнаўчыя асновы асэнсавання і аналізу мастацкага твора малодшымі школьнікамі: манаграфія / Сянкевіч, М.І. Брэсц.дзярж.ун-т імя А.С.Пушкіна. – Брэст: БрГУ, 2005. – 131 с.
  18. Сянкевіч, М.І. Вучні і вершы / М.І.Сянкевіч. – Брэст: БрДУ, 2007. – 127 с.
  19. Парфенова, Е.С. Уроки литературного чтения в начальных классах / Е.С.Парфенова. – Могилев, 1999. – 24 с.
  20. Учебные программы для общеобразовательных учреждений с белорусским и русским языками обучения І-ІV классы: Министерство образования РБ. – НИО, 2008.
  21. Шумкина, О.Н. Работа над метафоричностью речи младших школьников // Начальная школа. – 2001. - № 12. – С. 25-28.
  22. Юртаев, С.В. Принципы и методы развития речи / С.В.Юртаев // Начальная школа. – 2004 № 9.
  23. Яленскі, М.Г. Шляхі ўдасканалення маўлення вучняў // Народная асвета. – 1982. - № 5.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТКІ

 


Информация о работе Слоўнікавая праца як адзін з кірункаў па развіцці маўлення