Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Сентября 2014 в 16:41, курсовая работа
Мэта даследавання –вызначыць шляхі і сродкі, якія садзейнічаюць асэнсаванню малодшымі школьнікамі мастацкага вобраза і ідэйна-эстэтычнага зместу твора, высветліць, якую ролю адыгрываюць у гэтым працэсе практыкаванні, разуменне дакладнасці словаўжывання, асцыятыўнае мысленне, фантазійныя ўяўленні, эмацыянальна-пачуццёвы вопыт.
Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Раскрыць ролю слоўнікавай працы і аналізу вобразных сродкаў у развіцці маўлення малодшых школьнікаў.
2. Вызначыць асаблівасці працы з вобразнымі сродкамі тэксту ў пачатковых класах.
3. Прааналізаваць праграмы і падручнікі ў аспекце праблемы даследавання.
4. Эксперыментальна праверыць асэнсаванасць ўспрымання мастацкага твора малодшымі школьнікамі.
Адна з галоўных задач, якія сёння стаяць перад настаўнікам пачатковых класаў – развіццё маўлення дзяцей, бо маўленне – аснова разумоўнай дзейнасці, духоўных сіл чалавека, сродак камунікацыі.
Адным з паказчыкаў развітата маўлення з’яўляецца яго выразнасць і багацце. Дасягнуць гэтага дапамагае сістэматычная і мэтанакіраваная праца па аналізу вобразных сродкаў. Ажыццяўляць яе можна пераважна на ўроках літаратурнага чытання, але і ўрокі мовы (у меншай ступені) таксама дазваляюць гэта зрабіць. Вобразна-выяўленчыя сродкі ўпрыгожваюць маўленне, а іх аналіз спрыяе развіццю асобы, мыслення, уяўленняў, узбагачае слоўнік малодшых школьнікаў. Нездарма ў праграмах па беларускай мове і літаратурным чытанні адзначана неабходнасць працы па развіцці вобразнасці маўлення малодшых школьнікаў на ўсіх этапах навучання.
Пытанням культуры маўлення надаецца вялікая ўвага ў сучасным грамадстве. Вялікая колькасць вучоных (мовазнаўцаў, філосафаў, псіхолагаў, педагогаў) заклапочана зніжэннем агульнага ўзроўню культуры маўлення.
Беларускі даследчык М.А. Лазарук адзначыў, што “у пачатковых класах павінны быць закладзены, выхаваны, даведзеныя амаль да навыку творчыя адносіны да мастацкага слова”[16, С.4]. У сваю чаргу вядомы беларускі тэарэтык пачатковага навучання І.І. Паўлоўскі лічыць, што навучанне мове павінна грунтавацца на фарміраванні пачуццёва- вобразнага разумення з’яў.
Праблемам выяўлення дакладнасці словаўжывання, разумення вобразнага значэння слова прысвечаны працы А.А. Гарбушынай, В.І. Нікіфаравай, М.І. Омаракавай, В.А. Сініцына, а таксама айчынных мовазнаўцаў і метадыстаў І.Я. Лепешава, Г.М. Малажай, Р.В. Шкрабы і інш. І ўсё ж трэба прызнаць, што пытанні вывучэння і асэнсавання менавіта вучнямі малодшага школьнага ўзросту вобразна-выяўленчых функцый слова ў мастацкім кантэксце яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў.
У сувязі з тым, што з усяго “банка дадзеных” пра канкрэтнае слова маленькага чытача трэба навучыць выбраць адно яго значэнне, менавіта тое, якое ўклаў у слова пісьменнік, на практыцы сустракаецца вялікая колькасць цяжкасцяў. Усе гэтыя пытанні павінны разглядацца ў кантэксце праблемы выхавання ў малодшых школьнікаў разумення вобразна-выяўленчай ролі слова ў мастацкай прасторы твора, разумення спецыфікі вобразнасці.
Мэта даследавання –вызначыць шляхі і сродкі, якія садзейнічаюць асэнсаванню малодшымі школьнікамі мастацкага вобраза і ідэйна-эстэтычнага зместу твора, высветліць, якую ролю адыгрываюць у гэтым працэсе практыкаванні, разуменне дакладнасці словаўжывання, асцыятыўнае мысленне, фантазійныя ўяўленні, эмацыянальна-пачуццёвы вопыт.
Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1. Раскрыць ролю слоўнікавай працы і аналізу вобразных сродкаў у развіцці маўлення малодшых школьнікаў.
2. Вызначыць асаблівасці працы з вобразнымі сродкамі тэксту ў пачатковых класах.
3. Прааналізаваць праграмы і падручнікі ў аспекце праблемы даследавання.
4. Эксперыментальна праверыць асэнсаванасць ўспрымання мастацкага твора малодшымі школьнікамі.
5. Распрацаваць сістэму практыкаванняў для працы з вобразнымі сродкамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання.
Аб’ект – працэс фарміравання ў малодшых школьнікаў здольнасцей разумець вобразаўтваральную функцыю выяўленчых сродкаў маўлення малодшых школьнікаў.
Прадмет – найбольш эфектыўныя метады і прыёмы развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў у працэсе аналізу вобразных сродкаў на ўроках мовы і літаратурнага чытання.
Метады даследавання:
2. педагагічнае назіранне за працэсам фарміравання ў малодшых школьнікаў здольнасцяў разумець вобразаўтваральную функцыю выяўленчых сродкаў.
Вынікі эксперыменту
могуць быць выкарыстаны
Асноўнае ў праграме па роднай мове – устаноўка на развіццё разумовых здольнасцяў вучняў, на развіццё іх мыслення і маўлення. У гэтым сэнсе асаблівае значэнне набываюць узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў.
Задача маўленчага развіцця – гэта авалоданне нормамі і правіламі роднай мовы, якія вызначаюцца для кожнага ўзроставага этапу, развіццё камунікатыўных якасцей. Вялікае значэнне ў развіцці мае чытанне мастацкіх твораў, якое садзейнічае развіццю эмацыянальнай, эстэтычнай і інтэлектуальнай сферы дзяцей, стварае матывацыйную гатоўнасць да мастацкага ўспрымання.
Развіваць маўленне малодшых школьнікаў – гэта значыць уздзейнічаць на яго з чатырох бакоў:
У методыцы выкладання беларускай мовы вылучаюць такія этапы засваення новых слоў вучнямі:
Праца з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы непасрэдна суадносіцца з узбагачэннем лексічнага запасу вучняў.
Багаты слоўнікавы запас і ўменне добра выкарыстаць яго з’яўляецца важнейшай умовай інтэлектуальнага і маўленчага развіцця чалавека. У сувязі з гэтым лексічнай працы ў школе адводзіцца вельмі важнае месца. Разам з тым правядзенне слоўнікавай працы мае свае складанасці. Яны звязаны з тым, што праца па засваенні лексікі з цяжкасцю паддаецца рэгламентацыі ў вучэбных праграмах і методыках. Лексіка засвойваецца чалавекам на працягу ўсяго жыцця. Амаль што няма навуковых высноў для таго, каб вызначыць, якія словы, калі і як даваць дзецям для засваення.
Па гэтай прычыне працу лексічнага характару настаўніку ў значнай ступені даводзіцца планаваць самаму. Акрамя таго, гэту задачу яму трэба рашаць у сітуацыі, калі для слоўнікавай працы не адводзіцца спецыяльнага вучэбнага часу. Каб справіцца з ёю, настаўніку неабходна шмат ведаць пра слова і яго адносіны з іншымі з’явамі мовы, мыслення, маўлення, пра лексічны запас чалавека і шляхах яго фарміравання і развіцця; пра віды лексічных практыкаванняў і методыку іх правядзення.
У сучасных падручніках па беларускай мове і літаратурным чытанні для пачатковых классаў пэўная праца лексічнага характару прадугледжваецца. Гэта праца праводзіцца на кожным уроку мовы і літаратурнага чытання. Пры яе арганізацыі настаўнік павінен адштурхоўвацца ад лексікі практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца на ўроках па вывучэнні фанэтыкі, арфаграфіі, граматыкі.
Настаўнік можа таксама сам уключаць у матэрыял урока тыя ці іншыя словы і фармуліраваць да іх заданні лексічнага характару.
Падчас арганізацыі лексічнай працы настаўніку неабходна ўлічваць ступень развіцця слоўніка вучняў. З дзецьмі, якія маюць малы слоўнікавы запас, трэба праводзіць індывідуальную работу. Моцных вучняў можна прыцягваць да тлумачэння значэння слоў, якія сустракаюцца ў тэкстах.
У метадычнай літаратуры слоўнікавая праца традыцыйна разглядаецца як важнейшая частка працы па развіццімаўлення. Вядучыя спецыялісты па развіцці маўлення малодшых школьнікаў выдзяляюць чатыры кірункі, у якіх трэба весці слоўнікавую працу:
Неабходна мець на ўвазе, што пашырэнне і ўзбагачэнне слоўніка ідзе поруч з пашырэннем агульнага кругагляду дзяцей, іх светапогляду, паколькі ў слоўніку адлюстроўваецца духоўнасць і маральнасць дзіцяці, яго бачанне навакольнага свету.
Адсюль відавочна значэнне слоўнікавай работы з вучнямі: яна не толькі ўзбагачае іх новымі словамі, але і паглыбляе, пашырае разуменне значэння ўжо вядомых слоў, дае магчымасць паўней і дакладней выражаць свае і разумець думкі іншых людзей, а ўсё гэта вядзе да агульнага развіцця. П. А. Афанасьеў вызначыў наступныя прыёмы працы: складанне слоўнічкаў (у сувязі з моўным аналізам тэкстаў), праца над выразнымі сродкамі (устаўка прапушчаных эпітэтаў, метафар, параўнанняў; падбор параўнанняў да асобных слоў; падбор слоў у пераносным і прамым значэнні; падбор сінонімаў, антонімаў) [2, С.100].
Л. Іванова адзначае, што ўзбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў павінна стаць асноўным структурным элементам кожнага ўрока, а работу на ўроку трэба арганізоўваць так, каб “прывучыць” школьніка карыстацца новымі словамі з іх лексікону. Гэтая думка пераклікаецца з выскаваннем Н.Шчыракова: “Настаўніку трэба выхоўваць цікавасць да слова, дабівацца, каб вучань высвятляў яго значэнне, уключаў у свой слоўнікавы запас і карыстаўся кожным новым словам у паўсядзённым жыцці” [2, С.100].
У апошні час важную ролю ва ўзбагачэнні слоўніка вучняў займае работа са школьным падручнікам; ведаючы лексіку падручніка настаўнік можа больш мэтанакіравана паглыбляць (пашыраць) лексікон дзяцей.
На думку А.В. Цекучова, узбагачэнне слоўніка вучня дапускае не толькі колькаснае яго павелічэнне, але і яго якасныя змены, якія выражаюцца ў пашырэнні аб’ёму паняццяў, удасканаленні значэнняў слоў, у азнаямленні з новымі значэннямі ўжо вядомых слоў. Аднак, як паказвае практыка, у сучаснай школе асноўнай тэнденцыяй з’яўляецца колькаснае павелічэнне слоўнікавага запасу. Лічыцца, што яркую вобразную мову вучань будзе мець тады, калі авалодае вялікім запасам слоў, калі яму будзе лёгка замяняць, вар’іраваць словы, будуючы выказванні.
Разам з тым з асаблівай увагай падымаецца пытанне аб мерах па павышенні моўнай культуры.
Да маўлення вучняў прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:
Дасягнуць выразнасці маўлення немагчыма без выкарыстання выяўленных сродкаў, якія ўпрыгожваюць яе. Таму настаўніку неабходна надаваць увагу гэтаму патрабаванню і сістэматычна аналізаваць вобразные сродкі.
Аднак актыўнае засваенне значэння слова нельга лічыць канчатковым, найвышэйшым этапам працы. Вельмі важна, каб вучні засвоілі некалькі значэнняў слова і ўмелі карыстацца імі. Для таго, каб гэты навык развіўся, настаўнік павінен вучыць дзяцей разумець у першую чаргу прыгажосць звычайных слоўных формаў, нейтральных, “нявобразных” слоў, і адначасова супрацьпастаўляць іх значамасць фальшывай, штучнай прыгажосці. Сам падзел на “вобразныя” і “нявобразныя” сродкі ў дачыненні да мастацкага тэксту чыста ўмоўны.
Такім чынам, папаўненне слоўніка вучняў адбывецца на працягу ўсяго жыцця, але неабходнасць узбагачэння слоўніка адчуваецца асабліва востра ў пачатковых классах. Багаты лексікон з’яўляецца адной з важнейшых перадумоў, якія дапамагаюць вучням паспяхова засвойваць праграмны матэрыял, фарміруюць звязнасць маўлення школьнікаў. Слоўнікавы запас школьніка ўзрастае колькасна і якасна ад класа да класа. Аналіз вобразных сродкаў спрыяе развіццю маўлення вучняў, узбагачае іх слоўнік.
1.2. Фарміраванне ў вучняў пачатковых класаў здольнасці разумець вобразаўтваральную функцыю выяўленчых сродкаў мовы на ўроках мовы і літаратурнага чытання
Добрае маўленне – гэта не толькі змястоўнае і граматнае маўленне, але і выразнае. Невыразнае маўленне не можа перадаць пачуцці, эмоцыі таго, хто гаворыць. Яно не выклікае ў адрасата маўлення цікавасці да паведамлення, жадання ўнікнуць у яго змест. Таму выразнасць – не проста пажаданая, а абавязковая якасць добрага маўлення. Гэтай якасцю павінны валодаць і тэксты, якія прапаноўваюцца для чытання дзецям, і, безумоўна маўленне самога настаўніка.
Дакладнасць, яскравасць, эмацыянальнасць выказвання дасягаецца перш за ўсё дзякуючы выкарыстанню лексічных сродкаў, асабліва сінонімаў, антонімаў, слоў з пераносным значэннем. У тэкстах мастацкай літаратуры шырока выкарыстоўваюцца эпітэты, параўнанні, метафары, метаніміі, сінекдахі, перыфразы, літоты, гіпербалы і іншыя сродкі выразнасці, а таксама стылістычныя фігуры (градацыя сінонімаў, рытарычныя пытанні і звароты, выклічнікі). Выяўленчыя сродкі мовы эмацыянальныя, яны ажыўляюць маўленне, развіваюць мысленне, узбагачаюць слоўнік вучняў, дазваляюць зразумець адносіны аўтара да таго, што ён стварае, аўтарскае бачанне свету, галоўную думку твора.
Информация о работе Слоўнікавая праца як адзін з кірункаў па развіцці маўлення